Я песні заспяваць хачу



Дата канвертавання06.07.2016
Памер347.85 Kb.






Я песні заспяваць хачу

Я песні заспяваць хачу,


Песні харошыя такія,

Каб імі, нібы салавей,

Мог сэрцы хваляваць людскія.
Каб прыгажосць і хараство

Зямлі маёй у іх адчуць.

Хай зычна голас мой гучыць –

Я песні заспяваць хачу.




Жаданне


Якім бывае светлым пачуццё,

Якую адчуваеш асалоду,

Калі сваёю працай і жыццём

Прыносіш ты карысць свайму народу.
Як хочацца да гэтага дажыць!

Ды толькі раней трэба добра помніць:

Тады прызнанне можна заслужыць,

Калі у пошуках найлепшага нястомны.


Калі ты пульс і сэнс жыцця адчуў,

Калі спасцігнуў сэрцаў таямніцы…

Я гэта ўсё цяпер пазнаць хачу,

Каб сваёй працай мог бы ганарыцца.



Роднаму краю

Мой мілы край,

Цябе я палюбіў,

Як маці родную,

Малым, яшчэ з калыскі.

І дзе б я ні блукаў,

І дзе б ні быў,

Ты для мяне адзіны,

Самы блізкі.
Ды як цябе,

Мой родны не любіць,

Калі свой лёс

Звязаў з табой навекі.

Я нарадзіўся тут

І тут вучыўся быць

Дастойным, чулым,

Добрым чалавекам.


Мара


Скончу школу, падрасту,

Стану камбайнёрам

І камбайн свой павяду

Ў жытнія прасторы.


Буду я ўбіраць з палёў

Ураджай багаты.

Ў бункер рэчкай залатой

Паплывуць зярняты.


Дбайна буду працаваць

На карысць Айчыны.

Скажуць людзі:”Камбайнёр –

Слаўны ў нас хлапчына!”


У паходзе


Нас клічуць сонечныя далі

Радзімы нашай дарагой,

Каб мы ішлі і вывучалі

Багаты скарб зямлі сваёй.
Мы рана досвіткам устанем

І пойдзем у паход гурбой.

Апошні раз на школу глянем:

-Да пабачэння! – скажам ёй.


Мы будзем зорнымі начамі

Кастры агністыя паліць.

Сваімі будзем галасамі

Зару усходнюю будзіць.


Абойдзем звонкія крыніцы,

Абойдзем лес, зялёны гай

І знойдзем цуды-таямніцы,

Што захаваў наш родны край.




Рыбакі


Хто з вудзільнам,

Хто з прынадай,

Летнім ранкам да ракі

Сцежкай роснай міма сада

Пранясліся хлапчукі.


Пад пахілаю вярбою,

Ля развесістых ракіт –

Дзе па двое,

Дзе па трое –

Вудзяць рыбу рыбакі.
Цішыня.

Вачэй рабяты

Нат не зводзяць з паплаўкоў.

Не знайсці такіх заўзятых,

Такіх слаўных рыбакоў!


Антонаўкі

Шэпчуцца з лісцем,

Іскрацца на сонцы,

Згінаюць дадолу

Галінкі тоненькія,

Дажджамі умытыя,

Мёдам налітыя,

Спелыя, сочныя,

Залатыя антонаўкі.
Глядзіш і дзівішся,

Вачам нат не верыш,

Як хутка выраслі,

Як хутка паспелі.

Здаецца, нібыта,

Галінку крані ты

І ўсё, як адна,

На зямлю паляцелі.


Для цябе


Можа гэту песню

Не запеў бы я,

Каб не ты, дзяўчына,

Любая мая.
Можа не зайграў бы

Весела баян,

Каб не твой прывабны,

Вытанчаны стан.


Каб не тыя вочы

І не той пагляд,

Ад якога сэрца

Замірае нат.


Ад тваёй усмешкі

Вее цеплынёй.

Ты сама, што кветка

Першая вясной.


Загаворыш – нібы

Ручаёк журчыць.

Як жа мне такую

Радасць не любіць?!


Дык паслухай песню

Звонкую маю,

Для цябе, красуня,

Я яе паю.


Над ракою



Над ракою


Над Дзвіною

Паў туман.

Я не знаю

Хто спявае

Пад баян.
Доўга грае,

Не сціхае

Над ракой.

Ці не мілы

Яснакрылы

Сокал мой?!


Над ракою

Над Дзвіною

Ноч маўчыць.

Мілы сніцца, -

Мне не спіцца,

Што рабіць?


Песня тая

Не змаўкае

Над ракой.

Пачакаю,


Паблукаю, -

Любы мой!



Адзіная мая

Як цябе хто іншы называе,

Хай сабе зусім не знаю я.

Для мяне ты – кветка лугавая,

Ты адна-адзіная мая.
Як цябе няма – туга з`ядае,

А прыходзіш – ажываю зноў.

Для мяне ты самая святая,

Ты мая надзея і любоў.



Адкажы


Я даўно гэта прыкмеціў

І прызнацца сёння рад –

Для мяне ты ў цэлым свеце

Стала лепшаю з дзяўчат.
Дзе ты толькі не бываеш –

На рабоце, ці ў гульбе –

І жартуеш, і спяваеш,

Радуюцца ўсе табе.


Аднаго мяне, дзяўчына,

Абыходзіш стараной.

Дык скажы: у чым прычына,

Што здарылася з табой?


Ты ж раней была вясёлай,

Шчырай, ласкавай са мной.

А чаму цяпер ніколі

Я не чую голас твой?


І чаму, я сам не знаю,

Не магу без цябе жыць?

Адкажы мне, дарагая,

Толькі шчыра адкажы!


Фея

Успамінаю вечар

Ціхі, майскі,

Калі упершыню

Перада мной

Узнікла ты

І, нібы фея з казкі,

Красою асляпіла

Незямной.
З усмешкай таямнічай

Нечакана


Растала ў цемры –

Ахінуў туман.

А я глядзеў у след

Зачараваны,

Дзівіўся:

Гэта ява ці падман?


Я і цяпер

Нічуць не разумею,

Што з сэрцам тады

Сталася маім?

Скарыла яго

Казачная фея

І назаўжды знайшла

Прапіску ў ім.


Адгукніся
Колькі радасці ўсім,

Як прыдзе пісьманосец.

Ён заўсёды лісты

Дарагія прыносіць.


Аднаму ад бацькоў

Вестка з роднага дому.

Ад сястры або брата

Тэлеграма другому.


Каму ліст, каму два,

Іншым нават і болей.

Толькі мне атрымаць

Не прыйшлося ніколі.


Не ідуць мне лісты

Па якойсьці прычыне

Ад сяброўкі маёй

Сінявокай дзяўчыны.


Сум агорнуў душу,

Сэрца б`ецца ў адчаі.

Але ўсё ж я маўчу

І цярпліва чакаю.


Не, не можа так быць,

Каб шляхі разышліся...

Дзе ты, дзе ты,

Каханне маё? –

Адгукніся!

Плач дзяўчыны

/ Паводле народнага/


Пры дарозе ў полі

Стаяць дзве бярозы.

Пад імі дзяўчына

Пралівае слёзы.


Плача маладзіца,

Дрэўцы абдымае

І, нібы з жывымі,

Ціха размаўляе:


“Любыя сястрыцы,

Хоць вы падкажыце

Сіраце гаротнай,

Як мне далей жыці?


Паехаў каханы

Шчасцейка шукаці,

А мяне пакінуў

Гора гараваці.


З`ехаў ён далёка,

Недзе на край свету.

Вось я і пытаю:

Ці ж каханне гэта?


А яшчэ скажыце:

Хіба жыць так можна -


Мяне ён цалуе

Толькі ў лісце кожным?!

Піша, перажыў там

Дзён ліхіх нямала.

Кажа, што сумуе,

Просіць, каб чакала...


Эх, каб мела крылы

Ды лятаць умела,

Тут жа ў далеч тую

К яму б паляцела!


А так во гарую,

Праклінаю долю.

Што як не прыедзе

Ён адтуль ніколі?


Я ж уся звялася

З гэткага адчаю.

Можа я дарэмна

Любага чакаю?


Мо ў вір галавою –

Найлепшае выйсце?..”

Загулі бярозы,

Зашумелі лісцем.


Нахілілі вецце,

Шапочуць ціхутка:

- Не бядуй, сястрыца,

Будзе мілы хутка!


У Новы год

Куранты б`юць

Дванаццаць раз –

Год новы наступае.

Сябры мае,

У гэты час

Давайце прыгадаем.
Чым слаўны быў

Прайшоўшы год?

Што мы зрабіць паспелі?..

Тут вырас дом,

А тут – завод,

Там – нават горад цэлы.


Бурліць жыццё.

І караблі

Імчаць у космас прама.

Урадам нашым

У Крамлі

Адобрана Праграма.


І будзе,

Як народ рашыў, -

Цвісці маёй краіне!

Таму і светла

На душы

У гэтую хвіліну.


Куранты б`юць

Дванаццаць раз –

Год новы наступае.

Сябры мае,

Віншую вас

І поспехаў жадаю!








Родине

Отчизна-мать, великая держава,

Родная и любимая страна,

Ты символ нашей гордости и славы,

Ты сад цветущий, юная весна.

Нет в мире ничего для нас красивей,

Нет ничего дороже и милей,

Чем ты, моя земля, моя Россия,

Что называем Родиной своей.

И нет другой, чтобы с тобой сравниться,

И нет такой, чтобы тебе подстать.

Тобой, Отчизна, вправе мы гордиться

И самой лучшей в мире называть.

Я рад...

Я рад,


Что довелось родиться мне

В такое время

И в такой стране,

Чьей славой

Мир сегодня восхищён,

Где все равны,

Для всех один закон.
Я рад,

Что вырос на родной земле

В трудолюбивой

И простой семье,

Где всех сестёр и братьев

Мне не счесть,

Где славен труд,

Геройство, разум, честь.


Я рад,

Я счастлив,

Что Отчизна-мать

Доверила


Покой свой охранять.

Ведь разве может

Счастье большим быть,

Чем честно

Своей Родине служить?!


Цель жизни

У каждого своя есть


В жизни цель,

Свои дела,

Свои заботы, мысли...

Одних влечет

Простор и ширь земель,

Другие на борьбу

С природой вышли.
Одни мечтают

От земли взлететь,

Чтобы изведать тайны

Всей Вселенной.

Другим по нраву

Под землёй сидеть,

Что также

Очень важно, несомненно.


И сталь варить,

И корабли водить,

Учить, лечить –

Всё это нужно в жизни.

Но надо твёрдо знать

Кем должен быть,

Чтоб больше пользы

Принести Отчизне.


Я, как и все,

Имею цель свою.

И пусть нелегким будет

Путь поэта,

Но верю –

Песнь такую запою,

Которая никем ещё

Не спета.



Бывает так...
Бывает так –

В свободную минуту

Вдруг размечтаешься.

И сразу почему-то

Припомнишь всё:

И дом родной,

И город над красавицей Двиной,

И девушку,

С которой вместе рос,

Чей образ светлый

Я с собой унёс.

Припомнишь всё,

Как есть,

И почему-то

В такую вот

Хорошую минуту

Ещё сильней

Забьётся в жилах кровь.

И чувствуешь –

На всё, на всё готов.

За край родной,

За всю Отчизну-мать

Готов жизнь молодую

Я отдать!

Но только бы,

Что мне дороже жизни –

Родная и великая

Отчизна


Цвела, как сад,

Чарующей красой,

Сияла ярким солнцем

Над землей.


Но только б за земле

Был вечный мир,

Но только чтобы

Люди всей земли

Могли спокойно

И счастливо жить,

Мечтать, творить,

Работать и любить.




На границе


Лес тревожный ведет разговор,

Ветер воет, как злая волчица.

Там, за рощей, широкий простор,

Здесь, у речки, - граница.
Там, за рощей, родные поля

И знакомые, близкие люди.

А за речкой другая земля –

Край чужой неприютен.


Там, за рощею, песня слышна,

Переливчатый голос баяна.

А за речкой царит тишина

Да клубятся туманы.


Лишь подчас одиноко в лесу

Прокричит где-то сонная птица.

Здесь, у речки, я службу несу –

Охраняю границу.



Отличник

Где б он ни был – безразлично,

Про него все говорят:

Видно сразу, коль отличник,

Видно сразу, коль солдат.
Он всегда одет прилично,

Хоть простой его наряд.

Видно сразу, что отличник,

Видно сразу, что солдат.


И пускай пока что личных

Не имеет он наград.

Видно сразу кто отличник,

Видно сразу кто солдат.


Всюду первый, как обычно,

Всем помочь готов, как брат,

Ведь недаром он отличник,

Ведь недаром он солдат.




Часовой

Прижав к груди

Руками автомат,

Вглядаясь зорко

В темноту ночную,

У склада на посту

Стоит солдат –

Задачу выполняет

Боевую.
Пусть хлещет

Дождь в лицо,

Пусть снег кружит,

Пусть воет ветер,

Как волчица злая,

Он не притупит бдительность –

Стоит

Ни холода, ни устали не зная.


Здесь никакому

Не пройти врагу.

Зимой и летом,

В зной или в пургу,

В любую непогоду,

В час любой –

Он на посту,

Наш зоркий часовой.



Эх, баян!..
Эх, баян, душа моя,

Верный друг солдата,

Заиграй, заговори

Песнею крылатой.


Да такую заведи,

Чтоб за сердце брала,

За собою вдаль вела

И на подвиг звала.


Расскажи, мой друг баян,

В этой звонкой песне,

Как мы любим отчий край,

Как мы служим честно.


Про великие дела,

Про страну родную.

И про славу прошлых дней,

Славу боевую.


Разверни свои меха

Так, как это нужно,

Чтоб солдаты песню ту

Подхватили дружно.


Чтоб солдаты песню ту

Крепко полюбили,

Вместе с нею на парад

И в поход ходили.


Чтоб всегда она жила

В сердце у солдата.

Так играй, звени, баян,

Песнею крылатой!


Твои слова


Крепкое пожатие руки –

И расстались мы уже с тобою…

Но слова,

Что говорила ты,

Остались, любимая, со мною.


Заглянув доверчиво в глаза,

Помню, ты сказала:

«Друг мой милый,

Только лишь тебе я одному

Своё сердце девичье открыла.
Только ты мне дорог и любим,

Сколько надо

Ждать тебе я буду…»

Пусть ещё вся служба впереди,

Но слова я эти не забуду.

Пиши мне…

Пиши мне почаще, родная,

Хорошие письма пиши.

Я их каждый день ожидаю

И радуюсь им от души.
Читая их снова и снова,

Я слышу, как сердце стучит.

Мне каждое жаркое слово

О верной любви говорит.




Верность


За собой такое примечаю,

Только объяснить вот не могу:

Писем от тебя не получаю,

Отчего ж тогда,

И сам не знаю,

Я твой образ в сердце берегу.
Отчего?..

Кто мне ответить может

Здесь, вдали от Родины моей?..

С каждым, с каждым днём,

Что мною прожит,

Ты мне всё становишься дороже,

Ты мне всё становишься милей.

Разговор с любимой
Темнота.

Гуляет непогода.

Словно в пропасть

Мир весь потонул.

В этот вечер

Я в составе взвода

Заступаю снова

В караул.


Непогода

Не страшна солдату,

К жуткой темноте

Не привыкать.

С неразлучным,

Верным автоматом

Буду зорко

Пост свой охранять.


Ну, а ты,

Чем занята, подруга,

В этот вечер,

В этот поздний час?

Может быть

Под вой зловещий вьюги

Видишь сны

Хорошие сейчас.


Или может…

Нет!


К чему гаданье,

Если знаю

Всё это не так.

Даже на далёком

Расстояньи

Представляю,

Чем ты занята.
Ты сейчас

Готовишься к зачётам,

Уже полночь,

Но ещё не спишь.

Смену сдав,

Придя домой с работы,

Над раскрытой книгою

Сидишь.
Вот в тетрадку

Что-то записала,

Вот за книгу

Принялась опять.

Не до сна тебе,

Хоть и устала

И с утра


Пораньше надо встать.
Нелегко.

Но сильная такая,

Справишься

С задачею любой.

Я тебя такой лишь

Представляю

И горжусь,

Любимая, тобой.


Потому спокойно

В этот вечер

На посту

С оружием стою…

А придёт пора

И, верю, встречу

Я тебя,

Желанную мою.



Море
Ой ты, море, море,

Нет конца и края,

Низко ходят тучи,

Грозный шторм ревёт,

В берег неустанно

Бьёт волна крутая,

Да порою чайка

Лишь крылом взмахнёт.


Знаю, у причала

В платьице с каймою

Снова, как и прежде,

Ты встречать придёшь,

С берега крутого

Лишь махнёшь рукою,

Я пойму, что любишь,

Я пойму, что ждёшь.


Возвращусь я скоро,

Не грусти, родная,

Я к тебе желанной

Мчусь издалека.

Неспокойна наша

Балтика седая,

Но зато спокойно

Сердце моряка.


Ой ты, море, море,

Встретимся ли снова?

Ой вы, дорогие

Отчие края…

Здравствуй, город детства,

Принимай швартовы!

Обнимай покрепче,

Милая моя!


Признание

Незаметно годы пролетают,

Словно в сказке

Молодость пройдёт.

Ты уже совсем, совсем иная,

Да и я как будто бы не тот.


За все годы долгие разлуки

Я солдатский

Трудный путь прошёл.

Изучая сложные науки,

Многое усвоил хорошо.
И пускай не очень изменился,

Все же возмужал и поумнел.

Горячо любить здесь научился

Так,


Как может раньше не умел.

Прощальное

Вот и всё.

Словно птица крылатая,

Пролетели года чередой.

Может завтра

Уеду, ребята, я,

Попрощавшись

С казармой родной.


Пожелаю юнцам

Нашей роты

Так служить,

Как служил и служу.

Командирам

За все их заботы

На прощанье

Спасибо скажу.


И уеду.

Куда? Сам не знаю:

Может быть

На Камчатку махну,

Иль в Сибирь,

Или в степи Алтая,

Может в Витебск родной

На Двину.


Но каких бы

Путей мне житейских

Не пришлось бы

Пройти-исходить,

Мне друзей моих

Верных армейских

Никогда и нигде

Не забыть!








Прыдзвінскі край

Куды ні глянь – блакіт азёраў,

Уздоўж Дзвіны лясы сцяной –

Радзімы любыя прасторы,

Заўжды і ўсюды вы са мной.

Люлялі тут мяне калісьці

Пад гоман хваль і шум дуброў.

Прыдзвінскі край – мая калыска,

Мая зямля, мая любоў.
Дзе ёсць яшчэ краса такая,

Усхвалявала каб да слёз?

Не, ні за што не прамяняю

Свой кут – к яму душой прырос.

Усё мне дорага і блізка:

Матулі песні, смех сяброў...

Прыдзвінскі край – мая калыска,

Мая зямля, мая любоў.


І славай даражу тваёю,

Што здабывалі землякі.

Старонка мілая, святою

Для нас ты стала на вякі!

Табе я кланяюся нізка

І паўтараю зноў і зноў:

Прыдзвінскі край – мая калыска,

Мая зямля, мая любоў.


Успаміны


Светлай памяці мамы маёй

Ульяны Трафімаўны

Сюды, да матчынай хаціны,

Ажно на ўскраіну сяла,

Мяне знаёмая сцяжына

З краёў далёкіх прывяла.
Іду да ліпы адзінокай –

У дружбе быў калісьці з ёй.

Малюнкі той пары далёкай

Мільгнулі ў памяці маёй.


Вось я, студэнт, з пагорка куляй

Лячу дамоў, не чую ног.

Насустрач любая матуля:

“Прыехаў зноўку, мой сынок!..”


І наплываюць успаміны,

Віруюць думкі ў галаве...

О, колькі вынесла жанчына

За горкі свой удовін век!


Адна траіх сыноў расціла,

А дапамогі – ні малой.

Сама і жала, і касіла,

Магла з сякерай і пілой.

Бывала з баравіны ранкам

З паўнюткім кошыкам брыдзе.

Суседкі вохкаюць:”Ульянку

Не апярэдзіш анідзе”.


У клопатах, што пчолка тая,

Няхай спякота ці мароз.

А песню часам заспявае –

Расчуліць хоць каго да слёз.


Так і жыла на белым свеце

У гэткай далечы-глушы

З любоўю ў сэрцы к сваім дзецям,

З любоўю к Госпаду ў душы.


Са шчодрай, ласкавай і мілай

Жылося й нам куды лягчэй...

Стаю над мамінай магілай

І слёзы просяцца з вачэй.


Ах, мама, мама дарагая,

Каб толькі ведаць ты магла,

Як мне сягоння не хапае

Тваёй пяшчоты і цяпла.



Ссірацелая вёска

Вёсцы – родным Селязням.


Каля бору – азёрныя хвалі,

За аколіцай – рэчкі выток...

Нашы продкі даўно ўпадабалі

Гэты казачны, райскі куток.
Абжывалі, узводзілі хаты

Талакою, сваім мазалём.

І буслы шчыравалі заўзята –

Неслі радасць сялянам у дом.


Тут зямелька спрадвеку радзіла,

Тут усё прыгажэла, цвіло.

А цяпер вось крыжы ды магілы –

У нібыт адыходзіць сяло.


Не магу заставацца спакойным,

Раўнадушным здавацца, калі

Без стыхіі, без жудасных войнаў,

Замірае жыццё на зямлі.


Гэта кара ці доля такая?

Хто ўратуе? Бог, можа, адзін...

Ой ты, вёска мая, дажывае

Ссірацелых дзесятак хацін.



Возера Цёста

Багата Прыдзвінне маё на азёры,

Любое з іх вас прыгажосцю

адорыць.


І ўсё ж мушу шчыра прызнацца я вам –

Другога такога, як Цёста, няма.


Пра возера гэта здавён у народзе

Легенды-паданні дзівосныя ходзяць.

Хто чуў, той гатовы пазбавіцца

сноў,


З мясцінай чароўнай сустрэцца каб

зноў.
І я, калі сэрца спачыну захоча,

Аселіцай роснай да возера крочу.

Мне бераг знаёмы чаротам кіўне

І чайкі крычаць там прыветліва

мне.
Гайдаецца лодка між белых

лілеяў,

Ад поўнага шчасця, здаецца, хмялею.



Была б мая воля на тое, дальбог,

Я з возерам любым расстацца б

не змог.
Наказ сыну

Мой сын,


Пагаварыць хачу з табой,

А што скажу –

Запомні, як замову:

Перш-наперш

Будзь ва ўсім самім сабой

І заставайся верным

Свайму слову.
За справу возьмешся –

З душой рабі,

Прыдуць тады

І поспех, і удача.

Сяброў шануй,

Куточак той любі,

Дзе гэты свет

Упершыню убачыў.


Яшчэ, сынок,

Прымі такі наказ

Ды й са сваёю суджанай

Тым болей:

Унукамі

Парадуйце вы нас –



Няхай наш род

Не зводзіцца ніколі!



Завіруха

Гучыць музыка над гаем,

Вецер песню запявае

Ў верхавінах ліп і хвой.

А над полем і над лугам

Закружыла завіруха,

Распачала танец свой.
Завіруха, завіруха,

Калі ласка, нас паслухай:

Весялі, пацеш народ!

Намяці пад стрэхі гурбы –

Будзем з хлебам, будзем з бульбай,

Ураджайным будзе год.


Ой, што робіцца на свеце!

Разгуляўся пяюн-вецер,

Падхапілі песню ўсе.

І сняжынкі белым пухам

Кружыць, кружыць завіруха

І нясе, нясе, нясе...




Ой ты, рэчка Чарніца

Там, дзе рэчка няспынна

Коціць воды свае,

Маладая дзяўчына

Песню-жальбу пяе:
- Ой ты, рэчка Чарніца,

Ты здалёку бяжыш,

Памажы мне, сястрыца,

Боль сардэчны суціш.


Можа чула размовы,

Можа бачыла дзе...

Ох, чаму чарнабровы

Да мяне не ідзе?


Ці згубіў ён сцяжыну

Ды па іншай пайшоў?

Ці мяне ён пакінуў,

Бо другую знайшоў?


Ой ты, рэчка Чарніца,

Дай гаючай вады,

Начаруй, чараўніца,

Каб спяшаўся сюды.


Хай прыдзе, прыласкае,

Словам душу кране,

Можа сэрца адтае,

Стане хораша мне.


Зайздрасць


Зайздроснікам сябе я не лічу,

Хоць гэту слабасць на сабе адчуў.

Пра тое раскажу табе адной...

Ішла ты неяк сцежкай палявой,

А непаседа-ветрык наўздагон –

Рашыў, відаць, пазабаўляцца ён.

Ану давай дурэць:

То ў твар дзьмухне,

То лашчыцца, то гладзіць па спіне,

За талію наважыўся абняць -

Свавольнік разгуляўся – не суняць.

А ты смяешся, не злуеш ані,

Гатова патураць яго гульні.

Ды раптам дожджык секануў густы,

Уміг змачыў і травы, і кусты,

З табою жарты распачаў свае:

Мілуецца – і тут жа растае.

Да нітачкі прамокла ты, але

Смяешся і званчэй, і весялей,

Па лужынах пабегла басанож.

Тут хмарка адплыла –

І сціхнуў дождж.

Зноў сонейка заззяла угары,

Сваім цяплом спяшае адарыць,

Твой стан з такой пяшчотай абняло,

Аж падалося: каб не апякло...

Агонь любві палае – не пагас.

Ты сонцу усміхнулася ў адказ...

Я знаю:

Рэўнасць – гэта ў сэрца нож.



І зайздрасць не цярплю,

Ды толькі ўсё

І ветру, і дажджу, і сонцу – ўсім,

О, як жа я тады

Зайздросціў ім!

Веснавы настрой

Вясна.


Наўкол пануе ажыўленне:

Вунь ручайкі

Імкнуцца да ракі,

Глядзяць на свет

Пралескі са здзіўленнем,

Вітаюць песняй

Сонейка шпакі.
Шыкоўны ўбор

Рыхтуецца для сада,

Палі ў чаканні

Працавітых рук.

А паглядзі,

Як абнаўленню рады

Унучачка мая

І твой унук.


Шчаслівыя,

Пабраўшыся за рукі,

Бягуць яны

І напяваюць штосьць...

А можа гэта мы,

А не унукі,

Ляцім з табой

У нашу маладосць?!



Была сустрэча выпадковай

Плыў па-над садам месячык-падкова,

Там салаўі склікалі салаўіх.

Была сустрэча наша выпадковай,

А стала вызначальнай для дваіх.

Адкрасавала столькі дзіўных вёсен,

Ужо абрысы восені відаць.

Нам у жыцці нямала давялося

І радасці, і гора паспытаць.

Ды час не здольны, цвёрда гэта знаю,

Састарыць нас ні сэрцам, ні душой.

Ты для мяне і сёння маладая,

Як пры сустрэчы выпадковай той.


Салавейка

Выйду лугавінай

У гай над ракою.

Песняй салаўінай

Сэрца супакою.
Спявай, салавейка,

Сып рулады смела.

Тваё сола – лекі

Для душы збалелай.


Хай абудзяць трэлі

Успаміны-мроі,

Як пад спеў твой стрэлі

Сваё шчасце двое.


Як парою весняй

Іх прывеціў ранак.

Хай жа гучыць песня –

Гімнам для каханых.


Толькі, мой галуба,

Не заводзь спеў сумны.

Расставаннем з любай

Не вярэдзь душу мне.


Не гняці, не мучай

Ранай неастылай.

Мне і так балюча,

Белы свет не мілы.




Асеннія дары

Здзіўляе восень шчодрымі дарамі:

Шле да вяселля маладым пасаг.

Не абманула нас с табой таксама –

Бліснулі серабрынкі ў валасах.
Ды па вачах тваіх заўважыць можна,

Дарунак гэты радасць не прынёс.

Сумуеш ты па нашых юных вёснах

І вінаваціш у ва ўсім свой лёс.


Любоў мая, навошта так нудзіцца

І ўпотай ціха слёзы праліваць?

Мінулае не можа паўтарыцца,

А восень здольна хараства надаць.


Таму прашу – не плач без дай прычыны,

Бо колькі ты на лёс ні наракай,

Не павярнуць назад клін жураўліны,

Ён адлятае ў незнаёмы край.

***
У мяне ўсё так, як у людзей:

Хваляванні, радасці, пакуты...

Ад любві і я п`янеў штодзень,

Ды не ведаў, што прымаў атруту.


Выпіў чашу поўную да дна,

Ад пачуццяў ледзь не захлынуўся.

Мроіўся мне рай зямны, аднак

У віру бяздонным апынуўся.


Гэтак закруціла - у чаўне

Утрымацца не хапіла б сілы...

Ах, любоў, любоў, чаму мяне

Нейкім зеллем моцным напаіла?!


Колькі песень пра цябе пачуў!

Колькі слоў чуллівых, слоў узнёслых!

Выплысці з той бездані хачу,

То няўжо не падасі мне вёслы?


Адвядзі бяду, не пакідай,

Хай надзея цепліцца малая,

Бо хаця з табой у нас не рай –

Без любві жыцця не уяўляю.


Дык чаруй ізноў і сэрца рань!

Я прыму пакуты, як збавенне.

Толькі адкрылі душу і стань

Эліксірам творчага натхнення.

***
За вершы не ўшчувай, прашу,

Не трэба,

Пішу не для таго,

Каб быць з табой.

Мне іх само

Прадыктавала неба,

Каб змог суцішыць

Сэрца свайго боль.


Лёс радасці

Адмераў скупавата,

Больш прывучаў

Прывыкнуць да бяды –

З малых гадоў

Забыць пра слова “тата”,

Канцлагернай

Адведаць баланды.


Жыццё не песціла

Ні на імгненне.

Таго і не злічыць,

Што перанёс.

Усё было:

І ўзлёты, і падзенні,

Ды толькі ў тым

Не вінавачу лёс.


Я не шукаў

Ні славы, ні прызнання.

І не жадаў

Пачуць ялейных слоў.

Тварыць натхняла

Не расчараванне,

А ты,

Мая няўцешная любоў.


Мой лёзненскі


цудоўны край
Як зорачка на небасхіле

Святлом нягаснучым заззяй,

Часцінка Беларусі мілай –

Мой лёзненскі цудоўны край.


Тваёй красой зачараваны,

Ты – і пачатак, і працяг,

Ад Кавалёў да Высачанаў

Старонкі нашага жыцця.


Тут што ні крок – легенды, казкі,

Сівой даўніны пераказ.

Гучаць тут словы: ”Калі ласка”,

“Добро пожаловать” – ў адказ.


З пакон вякоў сям’ёй адзінай

Жывём у свету на віду.

Мы зберажом свае святыні,

Падзелім радасць і бяду.


Героям кланяемся нізка,

Хто ўратаваў цябе для нас.

Стаяць маўкліва абеліскі,

Як напамін пра грозны час.


Дык набірайся моцы-сілы

І яркай кветкай расцвітай,

Часцінка Беларусі мілай -
Мой лёзненскі цудоўны край.






Ачышчэнне


/Гумарыстычнае апавяданне/
Не за сінімі марамі,

Не за цёмнымі лясамі,

Словам, недзе побач з намі

(То не казка, не паданне)

Жыла нейкая Малання.

Пра яе, пра гэту цётку,

Неяк раз пусцілі плётку,

(Я і сам чуў краем вуха),

Нібыта яна шаптуха,

Што замовай-загаворам

Памагае дужа хворым.

А ці так яно, ці не –

Невядома было мне.

Чуў яшчэ: Малання гэта

Надта сквапная кабета

Мела новы дом цагляны

Багата абсталяваны,

Грошай шмат, дабра нямала,

Хоць нідзе не працавала.

(Пэўна й праўда – нашаптала!).

Так, няведаючы ліха,

І жыла сабе паціху.

Але ж раз – вось наказанне! –

Занядужала Малання -

Закалола ў паясніцу.

Іншы б кінуўся ў бальніцу.

Цётка думае іначай:

“Засмяюць, калі пабачаць.

Лепей вып’ю свайго зелля”.

(Вось бы дзядзькам на пахмелле!)

Выпіць – выпіла. Ды толькі

З таго зелля мала толку.

Падступіла хворасць крута.

“Ой жа, гора! Ой, пакута! –

Стогне, енчыць цётка: - Ох,

Хоць бы хто-небудзь памог!..”

Раптам – і вачам не верыць –

Адчыняюцца ўміг дзверы,

Уваходзіць дзіўны старац,

Па вуглах вачыма шарыць,

Стаў на покут біць паклоны –

Чалавек, відаць, хрышчоны.

Тут Маланню ён заўважыў,

Падышоў бліжэй і кажа:

”Не палохайся, старая,

Я – адтуль! (Што, значыць, з раю)

А прысланы к вам сюды

Збавіць грэшных ад бяды –

Ад грахоў ачысціць душы...”

Тут, сябры, сказаць я мушу,

Ніхто іншы той хлусні

Не паверыў бы ні-ні

Акрамя старой шаптухі.

Госць зноў дурыць:”Злыя духі

Завяліся ў тваёй хаце.

Даставай хутчэй багацце,

Насцеж дзверы расчыняй –

Будзем д’ябла выганяць!”

Так сказаў, узняўшы вочы,

Сам за цёткай пільна сочыць,

Ды зусім каб абкалпачыць,

Гне сваё: “На небе бачаць,

Чуюць нас. Рашай, сястрыца!”
На калені ўпаў, хрысціцца:

“Ва імя айца і сына...”

Стала жудасна жанчыне –

Прывід здаўся нейкі злосны –

І зрабілася ёй млосна.

“Ах, збавіцель наш святы,

Рабі так, як хочаш ты!”

Бачыць той – старая згодна.

“Гэта небу так угодна”,-

Адказаў “святы” лагодна.

І ад жаху ледзь жывую

Падхапіў нашу старую,

Прывалок на агарод.

“Хадзі з захаду на ўсход,-

Дае строгі ёй наказ,-

Як налічыш дзесяць раз,

Нахіліся да зямлі ты,

Пачынай тварыць малітвы.

Я ж займуся ачышчэннем...”

Я прашу тут прабачэння,

Але з вамі мы на гэтым

І пакінем прайдзісвета,

Лепш прасочым за кабетай.

Да зямлі прыпаўшы тварам,

Нібы хтосьці моцна ўдарыў,

Ляжыць бедная Малання,

Ціха шэпча заклінанне,

Мо гадзіну так ці болей.

Не сціхаюць нешта болі –

Ў жываце штосьць забурчэла.

(Яшчэ б, зелля столькі з’ела!)

Як такія непаладкі,

Дык Малання без аглядкі

Да будыніны махнула,

Ногі ледзь не падвярнула,

Ды й з палёгкай уздыхнула.

І, ажыўшая на дзіва,

Падалася ў дом імкліва.

Толькі што гэта такое –

Апусцелі ўсе пакоі?

Цётка ў крык: “Святы, святы!
А таго і след прастыў...

Вось і ўсё апавяданне

Пра шаптуху, пра Маланню

Ды пра ўяўнага святога,

Не ўтаіў ад вас нічога.

Можа хто не дасць мне веры -

Хлусіш, моў, браток, без меры.

Ой, мужчынкі! Ой, кабеткі!

Быў жа я пры гэтым сведкай

І што чуў, што бачыў сам

Перадаў даслоўна вам.

Шыварат-навыварат


( Жарт)

Сон прысніўся. І такі паганы,

Век бы мне не сніць падобных сноў.

Круцімся ў чаўне па акіяну,

К берагу, хоць трэсні, не прыстанем,

Ад яго мы павярнулі зноў.


У чаўне па акіяну? Што вы!

Дзе такое бачылі? Калі?

Над пытаннем гэтым “прынцыповым”

Біліся вучоныя галовы,

Даць адказ талковы не змаглі.
Разгадаць жа сон зусім не цяжка.

Слухай ды запамінай, браток:

Проста рулявы наш даў прамашку –

Не тым бокам нацягнуў цяльняшку,

Вось і цягне човен не ў той бок.


Рэйд-абход пад Новы год


(Падарожжа Дзеда Мароза

па Лёзненшчыне)
З барадою.

Твар сур’ёзны.

Ў кажуху да самых пят

Ходзіць Дзед Мароз па Лёзну,

Свой праводзіць рэйд-агляд.

І на старасць не зважае –

Шпарыць па райцэнтру Дзед,

Ды на вус сабе матае,

Дзе парадак, а дзе не.

Рэвізор ён адмысловы,

Што б там хто ні гаварыў,

Прынцыповы,

Адным словам,

Малайчына наш стары!

Вось і сёння рупіць Дзеду

Паглядзець усё, як ёсць.

Школу новую наведаў.

Задаволены наш госць:

- Добры дзецям падарунак

Акурат пад Новы год.

І, паправіўшы свой клунак,

Рушыў далей у паход.

Бачыць: вырас дом прыгожы

(Пяць паверхаў налічыў),

Аж нарадвацца не можа,

Сам, здаецца, тут бы жыў.

Вунь яшчэ такі ж узводзяць,

Побач з ім дзіцячы сад...

Дзед ужо на льнозаводзе,

Кожны госцю шчыра рад.

Змену лепшую адзначыў,

З поспехам павіншаваў,

Перамогі болей значнай

У новым годзе пажадаў

І будаўнікоў старанных

З ПМК ён пахваліў.

Здзейсніў сёлета ўсе планы

Гэты дружны калектыў.

“Сельгастэхніку”, вядома,

Абыйсці ніяк не мог.

Стрэў нямала тут знаёмых,

Пажадаў ім перамог.

Тут працуюць шчыра, дбайна,

Па ўсім можна зразумець.

Рамантуюць так камбайны –

Люба-дорага глядзець.

На кансервавы, а потым

І на малаказавод

Завітаў стары з ахвотай,

Бо не быў там цэлы год.

Элеватар пасля ўбачыў

І расчулена сказаў:

- Я жадаю ўсім удачы

І здзяйснення добрых спраў!

Ганаруся вашай працай,

Вам за гэта мой паклон...

Ды пачаў у шлях збірацца –

Трэба ж ехаць на раён.

На аўтавакзал прытопаў,

Каб не бавіць дарма час.

А тут цэлыя натоўпы

Пазбіраліся ля кас.


Часта гэткае бывае,

Завядзёнкай стала тут,

Транспарту як не хапае,

Дык ламаецца маршрут.

Людзям жа няма спакою:

- Дзе аўтобус той прапаў?..

Дзед Мароз махнуў рукою

І з кійком пашыбаваў.

Доўга тупаў. Азірнуўся,

Аж сумненне узяло:

- Людцы, дзе я апынуўся,

Гэта горад ці сяло?

Вырас вунь пасёлак новы –

Веляшковіч не пазнаць.

Кажуць, і ў Емельянове

Сталі многа будаваць.

У Кавалях таксама можна

Падзівіцца было б чым,

Ды адважыцца не кожны

У тую крочыць далячынь.

Міхалінава наведаў,

Весялей сябе адчуў.

З Баранковым вёў бяседу,

Шмат прыемнага пачуў.

Ладзяцца ў калгасе справы:

Эканоміка расце,

Разлічыліся з дзяржавай,

Планы выканалі ўсе.

Госць ад радасці аж тае,

(Хоць і таяць не прывык),

Ад усёй душы вітае

Той калгас-перадавік.

Дзед сардэчна развітаўся,

Пажадаў усім дабра

І да Стасева падаўся,

Бо і там пабыць пара.

Чуў ён, пра калгас мясцовы

Слава добрая ідзе.

Малака тут ад каровы

Атрымалі, як нідзе.

А сярок даярак сёння

І такія нават ёсць –

Па чатыры тоны гоняць!

Пахваліў іх шчыра госць.

У Выдрэі барадаты

Зазірнуў у кожны кут.

Спадабаліся цяляты,

Не цяляты – проста цуд!

Даглядаюць іх талкова,

Таму шоўкам поўсць гарыць.

Падабраўся, адным словам,

Калектыў – усе майстры.

Рэвізор зноў у паходзе,

Ён на Крынкі курс узяў.

У славутым племзаводзе

Вельмі добра гасцяваў.

Крынкаўцы пачаставалі

І мясцом, і малаком.

Адпачыў крыху. І далей

Засігаў з сваім кійком.

Завітаў у Высачаны,

Ды, відаць, не ў лепшы час.

Дужа быў расчараваны –

У даўгах кругом саўгас.

Каменціраваць – залішне,

Аглядаць – няма чаго.

Дзед Мароз падаўся ў Вішні.

Не чакалі там яго.

Дзіўнае было спатканне

Тут на фермах – проста жах!

Вунь цяляты - нібы здані –

Адны рэбры на баках.

І каровам надта ж туга:

Стой зіму, але не еш.

Замест корму толькі пуга –

Паняволі заравеш.

І ніхто на гэта ўвагі

Не звяртае ніякой.

Дык адкуль жа быць прывагам,

Павялічыць як надой?..

На аўтобусе вячэрнім

(Хоць нарэшце павязло!)

Дзед дабраўся да Зачэрні,

Бачыць: ладнае сяло.

Толькі ціха штосьць наўкола

І ў канторы бачаць сны.

Тэхніка ўся на прыколе –

Не гатова да вясны.

А рамонту вельмі многа,

Не пачаты яшчэ край.

Галава, відаць, ні ў кога

Не баліць за ураджай.

Хлеб расціць зусім не проста,

Дзе ж той будзе намалот,

Калі вывезлі кампостаў

Меней, чым наплакаў кот.

Не даведзена насенне

Да кандыцый пасяўных.

Разбудзіў членаў праўлення,

Пасароміў моцна іх.

У Зубкі зайшоў ён потым,

У канторы пабываў.

За выдатную работу

Многа цёплых слоў сказаў.

Ва ўсім бачны дасягненні,

Угару ідзе калгас.

Кажа госць у захапленні:

- Так трымаць! У добры час!

Вось і вечар.

Зноў у Лёзна

Барадаты завітаў.

І, хутчэй, пакуль не позна,

Ён да лазні ходу даў.

“Ах, папару паясніцу!”

І адразу ў лазню – шмыг.

Што за д’ябл – адны спадніцы.

Узнялі кабеты крык.

Было Дзеду не да смеху,

Бэсцілі на ўсе лады:

- Ці ты з глузду, стары, з’ехаў,

Што не бачыш прэш куды?!

Той застыў аж ад здзіўлення,

Бо не ведаў – вось кіно! –

Для мужчын тут аддзяленне

Не працуе ўжо даўно.

Плюнуў ён тады ад злосці:

- Вось дык фокус!

Вось дык пар!

Так прамылі мае косці...

Эх, зайсці хіба ў “Піўбар”?

І зайшоў.

Што было далей?

А было ізноў кіно:

Разам з півам распівалі

Хто гарэлку, хто віно.
Дым слупом да самай столі,

А навокал бруду шмат.

Не хацеў ён піва болей,

Павярнуў хутчэй назад.

Выйшаў Дзед,

А у паветры

Снежны кружыць карагод.

Змерыў шмат ён кіламетраў,

Што ж, пара канчаць абход.

Надышоў час расставання.

І сказаў тады стары:

- Вам хачу на развітанне

Пажадаць, мае сябры,

Шчасця ўсім у Новым годзе!

І пайшоў пад шум вятроў...
Разам з Дзедам у паходзе

Пабываў


Віктар ПЯТРОЎ.






База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка