Я прапаную І мяркую” Пералік тэм, прапанаваных настаўнікамі пры правядзенні дыстанцыйнага семінара-практыкума «Арганізацыя І суправаджэнне навукова-даследчыцкай дзейнасці навучэнцаў»



Дата канвертавання30.06.2016
Памер29.58 Kb.
Я ПРАПАНУЮ І МЯРКУЮ”
Пералік тэм, прапанаваных настаўнікамі пры правядзенні дыстанцыйнага семінара-практыкума «Арганізацыя і суправаджэнне навукова-даследчыцкай дзейнасці навучэнцаў» (лістапад-снежань 2014 года)
Паэтычная спадчына Беларусі:

Параўнанне як стылеўтваральны вобразны сродак паэтыкі В.Шніпа Духоўная прысутнасць і вобраз Якуба Коласа ў творчасці беларускіх паэтаў.

“Летуценнем праходжу над краем … “ (да 115-годдзя з дня нараджэння У. Дубоўкі).

Адлюстраванне беларускага нацыянальнага менталітэту ў паэзіі У.Караткевіча.

Свет лірычнай гераіні ў паэзіі Я.Янішчыц.

Паэтычная песня Чарнобыля.


Мовазнаўства:

Пра карысць знакаў прыпынку: коска як аб’ект філалагічнага даследавання. Фразеалагізмы, якія абазначаюць часткі цела чалавека ў беларускай і рускай мовах.

Жаргонная лексіка ў мове сучаснай моладзі.

Дыялектныя словы.

Жыве роднае слова.

Фразеалагізмы ў празаічных творах беларускай літаратуры.

Моўная норма і адхіленне ад яе (у сродках масавай інфармацыі, газетах і інш.).

Фразеалагізмы са структурай простага сказа.

Новыя словы ў лексіцы беларускай мовы.
Літаратуразнаўства:

Балады Я.Чачота і заходнееўрапейская баладная традыцыя.

Жанравая форма і вобразны лад народных балад (на матэрыяле балад Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, А. Міцкевіча.

Цуды можна разумець сэрцам: нацыянальнае ў творы Я Баршчэўскага “Шляхціч Завальня”.

Вобраз настаўніка ў творах беларускай літаратуры.

Народны каляндар у творах мастацкай літаратуры.

Адлюстраванне чарнобыльскай трагедыі ў творах сучаснай беларускай літаратуры.

Беларуская літаратурная прытча ў творчасці (2-3-х пісьменнікаў).

Ад вытокаў да сучаснасці (міфалогія ў жыцці сучаснага беларускага грамадства).

Дзіцячыя забаўлянкі і калыханкі як тэкст.

Патрыятычнае гучанне твораў беларускага фальклора.

Тэндэнцыі імпрэсіянізму ў беларускай паэзіі 1910-1920-ых гадоў 20 стагоддзя.

Адам Міцкевіч – беларускі патрыёт – рамантык.

(Праблема якая?) у казках 21 стагоддзя.

Супастаўляльны аналіз розных рэдакцый вершаў Максіма Багдановіча.

Вобраз Вітаўта ў беларускай літаратуры.


Краязнаўства:

Страты і знаходкі тапаніміі маёй мясцовасці.

Гісторыя школы, у якой я вучуся.

Тайны замка Свяцкіх.

Гістарычная спадчына маёй малой радзімы: традыцыйная культура (указаць якая?).

Гісторыя Сенненскай святыні. Касцёл Святой Тройцы.

Паміж Сеннай і Шкловам.
Нашы славутыя землякі:

Жыццёвы і творчы шлях Зінаіды Канапелькі.

Героі СССР – ураджэнцы Сенненшчыны.

Мае землякі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

Афганістан – мой боль (на матэрыяле пра выпускнікоў школы, што прайшлі дарогамі Афганістана).

Паэт з народа. Тэмы лірыкі жыхара пасёлка Янова Аляксандра Бяляева.

Жыццё пад ветразем: жыццёвы і творчы шлях Анатоля Вялюгіна.
Тэмы, якія ахопліваюць розныя бакі грамадскага жыцця:

Гісторыя выканання і выкарыстання народнай лялькі.

Роля кнігі ў жыцці чалавека.

Рэкламны тэкст і яго ўплыў на слухача.

Уяўленне старажытных славян пра колеры і іх адлюстраванне ў мове і літаратуры.

Прыёмы маўленчага ўздзеяння ў рэкламе або газетных публікацыях Чытацкае дасье майго класса.

Літаратурная творчасць настаўнікаў Сенненшчыны.

Дзяды – вытокі нашай памяці.

Анамастыка. Беларускія імёны і прозвішчы.

Народны побыт беларусаў.






База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка