Яе любоў і клопат-дзеці



Дата канвертавання26.06.2016
Памер105.9 Kb.
18 снежня у 13 гадзін у Варонскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Яе любоў і клопат-дзеці” (да 80-годдзя з дня нараджэння Ніны Галіноўскай) з вучнямі 2 класа. Цікава аформленая паліца ”Вершы,казкі,небыліцы ад Ніны Галіноўскай” дапоўніла літаратурную гадзіну. Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць дзяцей з беларускай паэткай, яе творчасцю, выклікаць цікавасць да чытання вершаў на беларускай мове, выхоўваць павагу да сталых людзей, любоў да роднай краіны. Бібліятэкар паведаміла дзецям аб жыцці паэткі, затым пазнаёміла з творчасцю Н. Галіноўскай. Дзеці шмат павесяліліся,адказваючы на загадкі, чытаючы скорагаворкі, лічылкі, а Боўша Арына, якая раней брала кнігі беларускай аўтаркі, нават вывучыла верш ”Мячык“ і прадэкламавала яго слухачам.





Кніжная выстава – аповед ” Чудеса под Новый год” была прадстаўлена ў Дайлідскай сельскай бібліятэцы 17.12.2015года. На ёй дэманстравалася літаратура аб зіме і Навым годзе, аб казачных прыгодах і святочных цудах.







10 декабря 2015 года Островецкая районная библиотека провела очередное мероприятие для учащихся СШ №2. В актовом зале школы библиотекари представили ученикам 5-7 классов правовое путешествие под названием “Ты имееш право”. В ходе мероприятия ведущие рассказали об истории создания прав, об ООН, о принятии Всеобщей Декларации прав человека и о Конвенции о правах ребёнка, принятой в 1989 году.

В стихотворной форме были озвучены поступки подростков, ведущих к административной и уголовной ответственности (перечислялись статьи из Кодекса РБ об административных правонарушениях и Уголовного кодекса РБ).

В конце мероприятия была показана презентация детского правового сайта.



 

Да Сусветнага Дня прафілактыкі СНІД бібліятэкар Страчанскай сельскай бібліятэкі Вялікая А.В. правяла тэст-алімпіяду “Знать, чтобы уберечься и спастись” у бібліятэцы і ў Спондаўскай сярэдняй школе. Падчас мерапрыемства прайшла виктарына “Что мы знаем о СПИДе”, падлеткі разгадвалі красворд па тэме, была агучана статыстыка аб колькасці хворых на ВІЧ у краіне і вобласці.







Вучні 1 класа Гервяцкай сярэдняй школы - пастаянныя наведвальнікі Гервяцкай сельскай бібліяэкі. 4 снежня 2015 года яны прыйшлі ў бібліятэку, каб пазнаёміцца з новымі паступленнямі кніг з серый "Чытаем з мамай", "Чытаем самі" і новымі часопісамі. Па старонках гэтых часопісаў быў падрыхтаваны агляд "Ты журналы полистаешь - много чудес узнаешь".





Во Всемирный день борьбы со СПИДом Островецкая районная библиотека посетила среднюю школу №2 г. Островца. В актовом зале школы для учащихся 8-10 классов библиотекари провели урок здоровья «Мы супраць СНІДу». Слушателям мероприятия были предоставлены статистические данные по эпидемии ВИЧ-инфекции во всём мире, о его распространении на Ближний Восток, а также зарегистрированные случаи заболевания по состоянию на 1 ноября 2015 года в нашей стране.

Ученикам были поставлены следующие вопросы:

-Можно ли заразиться СПИДом бытовым путём?;

- Что такое «ВИЧ – инфекция» и «СПИД». Это одно и тоже, или речь идёт о разных вещах?;

- Можно ли сразу узнать наркомана?

- В каких акциях вы участвовали?

Библиотекари заостряли внимание на заботе о здоровье, знании учеников о ВИЧ и его лечении, профилактических мероприятиях, направленных на безопасность, об отношениях нашего общества к этой проблеме, о реализации Государственной программы профилактики ВИЧ-инфекции на 2011-2015 годы.

Учащиеся были проинформированы о достижениях современной медицины - комбинированной антиретровирусной терапии, когда человек возвращается к нормальной жизни.

«Стремление к нулю: ноль новых случаев ВИЧ-инфекции. Ноль дискриминации. Ноль смертей вследствие СПИДа» - таков девиз Всемирного дня борьбы со СПИДом.



Да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД у Дайлідскай сельскай бібліятэцы была праведзена выстава – агляд ”Выбяры жыццё”. Да ўвагі карыстальнікаў была прапанавана адпаведная літаратура, артыкулы з перыёдыкі, буклеты. Размова ішла аб прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, шляхах перадачы і мерах бяспекі.



26 лістапада 2015 года Астравецкая бібліятэка правяла літаратурны вечар “Быў. Ёсць. Буду” да 85-годдзя з дня нараджэння У.Караткевіча для вучняў СШ №1. Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй і творчым жыццём пісьменніка, пачулі яго вершы. Дзеці даведаліся аб рознабаковасці таленту Уладзіміра Караткевіча, яго цікавасці да легендарнай постаці Кастуся Каліноўскага і трагічных фактах паўстання 1863-1864 гг. Лепшыя з яго твораў надоўга застануцца ў скарбонцы роднай літаратуры.

 

Размова-дыскуссія з аднаіменнай назвай ”І не знікаць паэтам вечна” да 85-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка У.Караткевіча прайшла напрыканцы лістапада ў Дайлідскай сельскай бібліятэцы. На яе сабраліся сапраўдныя аматары беларускай мовы і літаратуры і вялі размову аб знакамітых творах аўтара - ”Дзікае паляванне караля Стаха”, ”Чорны замак Альшанскі”, ”Каласы пад сярпом тваім” і г.д., якія і ў наш час з`яўляюцца актуальнымі, пра якія ведае моладзь! Мэта мерапрыемства - праз слова і кнігу данесці да чытача прыгажосць пяра аўтара, яго талент.



У нядзелю 22.11.2015 года у Страчанскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства прысвечанае жыццю і творчасці Ул.Караткевіча, віктарына “Быў.Ёсць.Буду” (да 85-годдзя пісьменніка). Удельнічалі вучні старэйшых класаў. Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, а затым прачыталі вершы Уладзіміра Караткевіча са зборніка “Быў. Ёсць. Буду” - “На Беларусі бог жыве”, “Быў.Ёсць.Буду.” Дзеці актыўна адказвалі на цікавыя пытанні па творчасці аўтара. Для віктарыны выкарыстоўваліся пытанні з такіх твораў як: ”Каласы пад сярпом тваім”, “Зямля пад белымі крыламі” , “Дзікае паляванне караля Стаха” , “Нямоглы бацька”, і многія другія.



У Гервяцкай сярэдняй школе прайшла акцыя "Зрабі добрую справу". Вучні 4-га класа 12 лістапада разам з класным кіраўніком Наталляй Міхайлаўнай Лапуня наведалі бібліятэку, каб аказаць дапамогу ў рамонце зношаных кніг. Бібліятэкар была вельмі ўдзячна сваім памочнікам.





6 лістапада ў Дайлідскай сельскай бібліятэцы адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў ”З рэвалюцыяй на вуснах” да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Удзельнікі конкурсу зачыталі вершы на рэвалюцыйную тэму.





В Ворнянской сельской библиотеке была организована выставка творческих работ «Увиденная сердцем красота». Были представлены вязаные изделия Ловкис Жанны Ивановны, Юркойть Нины Ивановны, Авгуль Галина Антоновны.

Дефиле вязаных изделий под названием «Нет приятнее плена, чем красота твоя» провели сами авторы изделий. От просмотра этой выставки на душе становится светло, тепло и радостно за людей, которые творят такую красоту. Получаешь множество положительных эмоций, и самому хочется творить.







Цікавая сустрэча адбылася ў канцы верасня ў Астравецкай раённай бібліятэцы ў рамках аматарскага аб’яднанная “Званы госць”. З астраўчанамі і жыхарамі раёна сустрэўся аўтар кнігі Васіль Адамавіч Юрша і наш слынны зямляк Адам Восіпавіч Мальдзіс. В.А.Юрша прэзентаваў уласнае выданне “Ошмянский край. Шляхетские роды на Ошмянщине”. А.В.Мальдзіс расказаў аб ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культурная спадчына роду Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства”, аб гісторыі ўтварэння назвы “Беларусь”, прыгадаў прозвішчы адметных сыноў Астраваччыны.

  

Напрыканцы кастрычніка чарговымі гасцямі Трокеніцкай бібліятэкі-клуба сталі навучэнцы ДУА «НПК Варнянскі яслі-сад- СШ». Дзеці пазнаёміліся з творчасцю і біяграфіяй мастака М. Богуша-Шышкі ў этнаграфічным кутку, а таксама мелі магчымасць разгледзіць прылады працы, якімі карысталіся іх бабулі і дзядулі.



Закрытая вечеринка «Тыква –PARTY» прошла в Трокеникской сельской библиотеке–клубе 31 октября. Его целью было познакомить детей с традициями празднования Хеллоуина. В подготовительную часть праздника входило совместное оформление зала и домашнее задание - самостоятельная подготовка тематических костюмов и масок. В ходе праздника прошли конкурсы и загадки и дискотека.

После подведения итогов были вручены памятные дипломы за лучшие костюмы и призы за победу в конкурсах.



14.10.15г у Страчанскай сельскай бібліятэцы адбылася вечарына "Быць маці - зайздросней долі няма" да Дня маці. ­Была падрыхтавана выстава "Маці сонейка маё", У час мерапрыемства дзеткі чыталі вершы пра маму, малявалі малюнкі. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава, а напрыканцы бібліятэкар і дзеткі зрабілі выставу ўласных малюнкаў, прысвечаных маме.





В Ворнянской сельской библиотеке проходят занятия - час хобби «Увлечение. Стремление. Творение. Каждый раз девочки делают разные поделки. В первое занятие они делали цветы из осенних листьев, увлекаются поделками разных браслетов.



7 октября 2015 года в Островецкой районной библиотеке в очередной раз собрались участники клуба «Актыўнае даўгалецце”. Заседание под названием “Мы – молодые” было приурочено к Году молодёжи.

На встрече присутствовали молодые специалисты отдела идеологической работы культуры и по делам молодёжи – Можейко Анастасия Ивановна (режиссёр массовых мероприятий и театральных представлений), Кривицкая Дарья Олеговна (культорганизатор); отдела здравоохранения – Юркойть Лилия Чеславовна (врач общей практики). Молодые люди кратко рассказали о себе, о своей работе.

Затем были продемонстрированы 3 видеоролика из цикла “Спадчына” о достопримечательностях нашего края: об Островце, о Гервятском костеле, о красотах Сорочанских озёр.

После просмотра видеороликов участники заседания посетили Центр творчества детей и молодёжи. Ознакомились с работой кружка по соломоплетению под руководством Винничек Валентины Вильевны.

Все присутствующие на встрече обменялись своими впечатлениями от увиденного и вскоре вновь обещали нас порадовать своим присутствием в библиотеке.



В Ворнянской сельской библиотеке был проведён библиотечный урок “В царстве книжном очутиться, да чтоб там не заблудиться». Дети отправились в увлекательное путешествие и познакомились с жителями и устройством города «Книгоград». Библиотекарь познакомила с детскими книгами и журналами, объяснила как найти нужную книгу, научила пользоваться алфавитным и систематическим каталогами, в том числе и электронном. Чтобы стать настоящими читателями, надо знать правила пользования библиотекой, о которых также подробно остановилась библиотекарь. Затем к ребятам пришёл «Библиознайка», чтобы проверить их знания и задавал ребятам вопросы. В заключении ребята самостоятельно подбирали книги на дом.










Экскурсія ў бібліятэку «Путешествие по книжной Вселенной» адбылася ў бібліятэцы для дзяцей. Бібліятэкар пазнаёміла з правіламі сваёй установы, расказала, як з’явілася першая кніга, на чым пісалі, калі не было паперы. Напрыканцы мерапрыемства была праведзена віктарына.





Напрыканцы верасня ў Варонскай сельскай бібліятэцы была арганізавана экскурсія – падарожжа “Хто-хто ў гэтым доме жыве” для вучняў- першакласнікаў мясцовай пачатковай школы. Напачатку бібліятэкар Вішнеўская М.С. пазнаёміла дзетак з паступленнямі новай літаратуры, затым пазнаёміла рабят з бібліятэкай, падрабязна спынілася на дзіцячым фондзе. Але найбольш усяго дзеткам спадабаўся Лесавічок, які таксама завітаў на мерапрыемства. Ён задаваў маленькім першачкам розныя загадкі, праводзіў віктарыны. Гарэзлівы Лесавічок напрыканцы мерапрыемства ўручыў цукеркі і закладкі ў кніжкі, а бібліятэкар дала кожнаму юнаму чытачу памятку паводзін у бібліятэцы і напомніла аб беражлівых адносінах да кнігі.









У Трокеніцкай сельскай бібліятэцы аформлены тэматычныя паліцы: “Ураджай-2015!”, якая ўтрымлівае звесткі аб выніках работы сельскагаспадарчых прадпремстваў раёна; “Выбары –2015”, дзе падабраныя юрыдычныя дакументы, рэгламентуючыя гэты працэс.





Свята. “Гэты цуд завецца- кніга!”

Дзень беларускага пісьменства 4 верасня адзначылі сумесна ў Трокеніцкім дзіцячым садку і Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе. Выхавальнікі Трокеніцкага дзіцячага садка разам з выхавацелям Нінай Аляксандраўнай Кіндар наведалі мясцовую бібліятэку, дзе пазнаеміліся з кніжнай выстаўкай, аформленай да Дня беларускага пісьменства і друку пад назвай “Гэты цуд завецца –кніга!” на якой была спецыяльна падабраная літаратура для дзяцей дашкольнага ўзросту. Кнігі, якія найбольш спадабаліся, дзеці ўзялі з сабой у садок для больш змястоўнага знаёмства. Затым быў сумесны прагляд відыа-роліка “Гісторыя кнігі”, дзе даведаліся аб шляхах стварэня кніг ад старажытнасці да сучаснага часу. Завяршылася свята ў Трокеніцкім дзіцячым садку, дзе дзеці, ўражанныя ўбачанным, намалявалі свае вокладкі для кніг і прысвяцілі іх Дню беларускага пісьменства і друку.

Бібліятэкар Садоўская Г.Л.







Літаратурны вечар “Ад прадзедаў з пакон вякоў…” адбыўся ў Дайлідскай сельскай бібліятэцы да Тыдня беларускага пісьменства і друку 4 верасня. Пакланіцца славутым продкам–асветнікам: Францыску Скарыну, Еўфрасінні Полацкай, Сімяону Полацкаму, Кірылу Тураўскаму, Міколу Гусоўскаму, якія сваім падвіжніцтвам узбагацілі нацыянальную культуру, ушанавалі родную мову і нязменныя традыцыі- чытаць, вучыць, пазнаваць!



Другога верасня бягучага года ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы адзначылі Тыдзень беларускага пісьменства і друку. Вучні 3-5 класаў ДУА “Альхоўская сярэдняя школа” здзейснілі цікавае падарожжа па старонках гісторыі друкавання кніг, у якое іх запрасіла бібліятэкар Налецька Г.В. Затым юныя чытачы пазнаёміліся з кніжнай выстаўкай “Свет ведаў адчыняе кніга”. На прыканцы імпрэзы былі падведзены вынікі конкурсу “Лета і кніга”. Пераможца конкурсу Мілько Аляксандра, як самы актыўны чытач атрымала самы дарагі для вучня падарунак – цікавую кнігу. У гэты дзень Ганна Вітольдаўна і яе госці атрымалі шмат ураджанняў ад сустрэчы з чароўным светам кнігі.








База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка