Як адрозніваць падваенне і падаўжэнне (у адной марфеме – корані або постфіксе)



Дата канвертавання27.07.2016
Памер9.76 Kb.
Як адрозніваць падваенне і падаўжэнне

Падаўжэнне (у адной марфеме – корані або постфіксе)

  1. Можна падабраць словы ЯНО, МАЁ

  2. Гэта жаночае імя (выключ. Іна, Ала)

  3. Гэта словы бонна, Мекка, мецца-сапрана, ванна, донна, манна

  4. Калі гэта дзеяслоў, і ў ім ёсць ЦЦА, то трэба ЦА закрыць пальцам. Калі ўтвараецца новы дзеяслоў, то – падваенне, калі не ўтвараецца, то – падаўжэнне.

Падваенне (у розных марфемах)

Усё астатняе



Узор разважанняў

Напрыклад, слова падаконнік. Нельга падставіць ЯНО, МАЁ. Гэта не імя. Пад трэці пункт не падыходзіць. Гэта не дзеяслоў. Вывад – падваенне (адно Н у корані акон, другое – суфікс Н).

Слова галлё. Можна падставіць ЯНО, МАЁ. Значыць, падаўжэнне.

Слова жывецца. Гэта дзеяслоў, у ім ёсць ЦЦА (пункт 4). Закрываем ЦА пальцам і чытаем – жывец(ь). такога дзеяслова не існуе. Значыць, падаўжэнне.

Слова раззлавацца. Гэта дзеяслоў, у ім ёсць ЦЦА. Закрываем ЦА і чытаем – раззлавац(ь). Такі дзеяслоў ёсць. Значыць, падваенне. (адно Ц – суфікс, ЦА – постфікс). У слове ёсць таксама ЗЗ, але адна ў прыстаўцы РАЗ, а другая – у корані. Таксама падваенне

Слова Жанна. Гэта жаночае імя, вывад – падаўжэнне.



Слова аддаць. Гэта дзеяслоў, але ў ім няма ЦЦА. Вывад – падваенне (адно Д у прыстаўцы, другое – у корані)
: hbs -> library
library -> Этымалагічны слоўнік прозвішчаў вучняў і настаўнікаў Хальчанскай базавай школы
library -> Асноўныя тэрміны анамастыкі
library -> Слайд тэкст
library -> Псеўданімы пісьменнікаў
library -> Пісьменнікі, ураджэнцы Гомельскай вобласці
library -> Комплексная работа
library -> Прыкладныя заданні для вучняў пры падрыхтоўцы да цт тэма: Правапіс у І Ў
library -> Алімпіядная работа па беларускай мове
library -> 6 клас Устаўце прапушчаныя літары
library -> Унутрышкольная алімпіяда 11 клас па беларускай мове і літаратуры 2007 г




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка