Як у лесе зацвiталi



Дата канвертавання22.07.2016
Памер5.2 Kb.
ЯК У ЛЕСЕ ЗАЦВIТАЛI

Як у лесе зацвіталі


Ліпы ды каліна, –
Залатыя сны снавалі
Мы з табой, дзяўчына.

Калыхаліся, шумелі


Вольныя бярозы,
Шапацелі, шалясцелі
Трыснягі ды лозы.

Прыпеў:
Толькі разцвіла каліна,


Я спаткаў цябе дзяўчына,
Сумны былі твае вочы,
В час расстання цёмнай ночкай.

Як у жыце наліліся


Каласкі нагінна, –
Сустрэліся, абняліся
Мы з табой, дзяўчына.

Мігацелі, зіхацелі


У пракосах косы,
Заміралі кветкі, зелле,
Заміралі росы.

Прыпеў


Як даспела, счырванела
Ягада-рабіна, –
Ўвокал глянулі нясмела
Мы з табой, дзяўчына.

Верасы пад лісцем спалі,


Бор зялёны гнуўся,
Недзе пелі ў цёмнай далі
Журавы ды гусі...

Прыпеў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка