Яўко Баляслаў Іванавіч



Дата канвертавання02.07.2016
Памер10.72 Kb.
Сяўко Баляслаў Іванавіч
Сяўко Баляслаў Іванавіч нарадзіўся 15 мая 1940 года ў вёсцы Міжэрычы Зэльвенскага раёна ў сям'і селяніна. Першыя крокі мастацтва яму дапамагла зрабіць загадчыца мясцовага клуба Трафімовіч Стэфанія Лук'янаўна. Дзякуючы яе намаганням, са школьных год пачаў захапляцца мастацкім чытаннем, прымаць удзел і атрымліваць узнагароды на раённых і абласных аглядах мастацкай самадзейнасці. У 1961 годзе быў пряняты ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт. Яго педагогам быў прафесар, народны артыст БССР Д. А. Арлоў. Пасля заканчэння інстытута ў 1965 годзе—акцёр тэатра імя Я. Коласа г. Віцебска.

На працягу многіх гадоў - выканаўца рознапланавых роляў маладых асоб: Толік ("Вайна пад стрэхамі” А. Адамовіча), Юрка ("Таблетку пад язык" А. Макаёнка), Валодзька( "Трыбунал" А. Макаёнка), Колесаў ("Развітанне ў чэрвені" А. Вампілава), Уладзімір ("Чужы" Л. Ніканенка), сын ("Зацюканы апостал" А. Макаёнка)і іншых.



У вольны ад асноўнай працы час на працягуамаль 30 гадоў, пачынаючы з 1971 года, Б. I. Сяўко ўзначальвае калектыў пантамімы, якому прысвоена званне "Народны". На 12-м і 13-м Міжнародных фестывалях пантамімы ў г. Брно (Чехія) калектыў займаў першыя месцы ў намінацыях: сола, дуэт і трыо ў групавым выступленні з кароткай праграмай. Акцёр зняўся ў некалькіх кінафільмах ў галоўных ролях ("Малады дубок", "Баграная трава", "Дзяржаўная граніца"). Натхненне да працы яму давалі жонка - урач Святлана Мікалаеўна і дочкі Марыя і Вольга. Памёр у 2002 годзе.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка