Якуб колас конь I сабака



Дата канвертавання19.07.2016
Памер8.19 Kb.
Якуб КОЛАС
КОНЬ I САБАКА

Свабодны конь гуляў на волі,

I хвост, і грыву распусціў, поле.

Іржаннем ён сваім будзіў

I лес стары, і чыста поле.
Убок прахожы стараніўся,

Яму дарогу уступаў.

Ад страху Рудзька прытуліўся

І толькі ціхенька брахаў.


Каня злавілі, прывязалі, На вобруць, беднага, ўзялі,

Аборкай1 ногі абвілі

І борзды бег яго стрымалі.
3-за вугла вылазіць Рудзька:

— Гаў-гаў-гаў! — давай брахаць.

За хвост каня кусае цюцька —

Не адцягнуць, не адагнаць!


Малыя дзеці, што гулялі,

Дзівілісь многа і казалі

(Па дурнаце не разбіралі -

Дзхіця малое, як ягня):



- А Рудзька дужшы за каня!

-----

1 Аборка — невялікая вяроўка.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка