Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну



старонка1/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.56 Mb.
  1   2   3   4



Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну, каб змагацца за свабоду і шчасце беларускага народа, якому яны прысвяцілі ўсё сваё жыццё…

Кандрат Крапіва

У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі з’яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас.

2012-ы — яшчэ адзін год, калі ў нашай краіне шырока згадваліся “круглыя” даты з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа і ладзілісь разнастайныя мерапрыемствы, закліканыя ўшаноўваць памяць гэтых творцаў. 130-годдзе з дня нараджэння пісьменнікаў адзначалася на дзяржаўным узроўні. Загадам Прэзідэнта быў зацверджаны план мерапрыемстваў, якія прайшлі ў Беларусі і за яе межамі пры ўдзеле творчай і навуковай інтэлігенцыі, вядомых дзеячаў культуры і мастацтва.

Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаўся ў нашай краіне і па-за яе межамі. Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве.

Сярод мерапрыемстваў — стварэнне тэматычных літаратурна-мастацкіх зборнікаў і дакументальных праграм, правядзенне рэспубліканскага свята паэзіі, выданне кніг, прысвечаных жыццю і творчасці паэтаў, правядзенне капітальнага рамонту ў будынку музея Янкі Купалы і стварэнне ў ім новай экспазіцыі.

Раз ад разу звяртаючыся да іх спадчыны, сучасныя дзеячы культуры, мастацтва, літаратуры не проста жадаюць у чарговы раз нагадаць пра тое, што вядома кожнаму беларусу яшчэ са школьных падручнікаў, але і цешаць сябе надзеяй адкрыць і сказаць нешта новае, патрэбнае ды важнае нам сенняшнім.

Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзелам падрыхтаваны спіс літаратуры “У кантэксце юбілею”. Выданне уключае інфармацыю аб 255 публікацыях з перыядычных выданняў на беларускай і рускай мовах (з спасылкамі на электронную версію артыкула), інтэрнэт-рэсурсах, фотаздымкі аб’ектаў, якія носяць імены класікаў. Запісы ўнутры раздзелаў размешчаны ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў ці назваў твораў. Бібліяграфічнае апісанне складзена ў адпаведнасці з ГОСТам 7.1-2003 “Библиографическое описание документов. Общие требования и правила составления”. Спіс складаецца з раздзелаў:


З жыццяпісу
Прымі паклон ад нас, пясняр!

(аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння класікаў)


Крытычныя артыкулы
У вянок песнярам

(пісьменнікі ў вершах)


Купала і Колас, вы нас гадавалі

(матэрыялы да правядзення заняткаў у школе)


Купала і Колас у прасторы інтэрнэта
Ушанаванне памяці класікаў
Праца прызначаецца шырокаму колу чытачоў: літаратарам, настаўнікам, краязнаўцам, навучэнцам, бібліятэкарам, а таксама будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай.
У кантэксце юбілею: спіс літаратуры да 130-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа / Гомельская гарадская ЦБС, ЦГБ імя А.І.Герцэна, інформацыйна-бібліяграфічны аддз.; склад. М.А.Перунова, адк. за вып. Ж.М.Еўдачэнка . — Гомель, 2013. — 61 с.


З жыццяпісу
ЯНКА КУПАЛА


Паэзія Янкі Купалы сваімі вытокамі выходзіць з глыбінь народнай творчасці. Яна насычае яго музу, дае ёй сапраўдную сілу народнага песняра-баяна і выводзіць яго на вяршыню паэтычнага майстэрства. Не з тэорыі паэзіі, не з кніжных крыніц чэрпае Купала чары сваёй паэзіі, а непасрэдна бярэ іх з самога жыцця, з нагляданняў над ім, з чыстых крыніц народнай мудрасці, з светапогляду свайго народа, з прывабнага хараства беларускай прыроды. Гэтыя чары ён чуе ў песнях сваёй маці ў дні маленства, у шуме родных лясоў і гаёў.



Якуб Колас

У кожнага народа ёсць імёны, веліч і значэнне якіх узрастае ад пакалення да пакалення. Веліч Янкі Купалы (сапр. Івана Дамінікавіча Луцэвіча), яго значэнне не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для культуры іншых народаў даўно прызнана ў свеце.

Пясняр роднай зямлі, як называлі Я. Купалу, - нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і беззямельнага арандатара. Амаль сорак гадоў жыцця прысвяціў Янка Купала служэнню літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць вершы, паэмы, крытычныя працы, пераклады, п’есы. Купала стаяў таксама ля вытокаў нацыянальнай публіцыстыкі і журналістыкі як самастойнай галіны літаратурнай дзейнасці. Першы ўдастоены звання Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі (1928) і АН Украіны (1929). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941).

Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак яго высокія якасці як чалавека, грамадзяніна і творцы: сумленнасць, высакароднасць, гуманізм, любоў да свайго народа і Айчыны, вернасць вызначальнай ідэі ўсёй яго творчасці - нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму разняволенню людзей, раскрытай на высокім мастацкім узроўні, заставаліся нязменнымі і неаспрэчнымі з цягам часу.



ЯКУБ КОЛАС
Яго светлая і чаруючая паэзія – гэта жывое дыханне народа, увасабленне яго мудрасці, яго любві да жыцця, да працы, яго спрадвечнага імкнення да свабоды і шчасця чалавека.

Міхась Лынькоў
Імя Якуба Коласа (сапр. Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча), народнага паэта Беларусі, двойчы лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1949), акадэміка АН Беларусі (1928), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1944) шырока вядомае ў нашай рэспубліцы і далёка за яе межамі.

Нарадзіўся Я. Колас 3 лістапада 1882 года ў сям’і лесніка. Малая радзіма класіка айчыннай літаратуры – засценак Акінчыцы Мінскага павета (цяпер у межах г. Стоўбцы Мінскай вобласці). Дзіцячыя гады будучага пісьменніка прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток (Сухошчына), Альбуць, што непадалёк ад в. Мікалаеўшчына, адкуль бацькі былі родам.



Творчая постаць Я. Коласа ў беларускай літаратуры фенаменальная. Ён выявіў сябе як магутны нацыянальны паэт, глыбокі, удумлівы празаік, драматург, публіцыст, педагог, перакладчык, вучоны і грамадскі дзеяч. Якуб Колас упісаў у гісторыю тысячагадовага беларускага пісьменства сваю адметную старонку ў выглядзе вершаў, паэм, алегарычных апавяданняў (“Казкі жыцця”), аповесцяў (“На прасторах жыцця”, “Дрыгва”, “Адшчапенец” і інш.), п’ес, педагагічных прац, публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў… А трылогія “На ростанях” – адна з цікавейшых вяршынь у творчых пошуках Коласа-празаіка, твор канкрэтнай індывідуальнасці.


  1. Ваданосава, Ф. “Мне сняцца сны аб Беларусі…”: таямніца смерці Янкі Купалы / Фаіна Ваданосава // Роднае слова. — 2012. — № 6. — С. 84-87.




  1. Гнілазуб, В. З Акінчыц — у вялікі свет. 1. “Мой родны кут, як ты мне мілы!..”: да 130-годдзя Я.Коласа / Вера Гнілазуб // Белорусская нива. — 2012. — № 168 (19 сент.). — С. 15.

Режим доступа:

http://www.belniva.by/news_full.php?id_news=44184


  1. Гнілазуб, В. З Акінчыц — у вялікі свет. 2. Сустрэчы з героямі “Новай зямлі” / Вера Гнілазуб // Белорусская нива. — 2012. — № 169 (20 сент.). — С. 15.

Режим доступа:

http://www.belniva.by/by/news_full.php?id_news=44061


  1. Гнілазуб, В. З Акінчыц — у вялікі свет. 3. Летапіс сям’і / Вера Гнілазуб // Белорусская нива. — 2012. — № 171 (22 сент.). — С. 15.

Режим доступа:

http://www.belniva.by/news_full.php?id_news=44392


  1. Гніламёдаў, У. В. Спадчына паэта: [да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы] / У. В. Гніламёдаў // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. —2012. —№ 1. — С. 4-16.

Режим доступа:

http://csl.bas-net.by/xfile/v_gum/2012/1/25fgs.pdf




  1. Д
    Ядзвіга Іванаўна Дудзянкова з дачкой
    удзянкова, Я. “Я марыла стаць асабістым вадзіцелем дзядзькі”: [гутарка з пляменніцай Я. Купалы Ядзвігай Іванаўнай Дудзянковай] / [гутарку вяла Алена Клімовіч] // Белорусская нива. — 2012. — № 50 (17 марта). — С. 15.


Режим доступа:

http://www.belniva.by/news_full.php?id_news=33173



  1. Ждановіч, І. Не перасыхае Купалава крыніца / Іван Ждановіч // Беларусь. — 2012. — № 8. — С. 34-37.




  1. Иоффе, С. Дом на Провиантской…: [к 130-летию со дня рождения Янки Купалы] / Саул Иоффе // Транспортный вестник. — 2012. — № 23 (7 июня). — С. 13.




  1. Касцюк, М. Янка Купала — наш гонар і боль…: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы / Міхаіл Касцюк // Беларуская думка. — 2012. — № 7. — С. 44-45.

Режим доступа:

http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_320824.pdf


  1. Катляроў, І. Народны пясняр: да 130-годдзя Янкі Купалы / Ізяслаў Катляроў // Государственный контроль. — 2012. — № 2. — С. 95-96.




  1. Клімовіч, А. Ядвіню аддалі за багатага, а яна хацела — за каханага: карэспандэнт “БН” вырашыў знайсці на Лагойшчыне сляды знакамітай купалаўскай Паўлінкі… / Алена Клімовіч // Белорусская нива. — 2012. — № 44 (7 марта). — С. 15.

Режим доступа: http://www.belniva.by/news_full.ph

p?id_news=32727


  1. Клімуць, Я. Перапіска Якуба Коласа з Петрусём Броўкам і Пятром Глебкам часу вайны / Яраслаў Клімуць // Краязнаўчая газета. — 2012. — № 23. — С. 4.




  1. Кляшчук, А. Балачанка памятае Коласа: [аб гадах жыцця Я. Коласа ў в. Балачанка] / Анатоль Кляшчук // Звязда. — 2012. — № 19 (31 студз.). — С. 3.

Режим доступа:

http://www.zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=92529&idate=2012-01-31

  1. Крэпак, Б. “Гэты мілы чалавек, велізарнае дараванне…”: мастак, які першым намаляваў партрэт Янкі Купалы з натуры: [Дзмітрый Мікалаевіч Полазаў]/ Барыс Крэпак // Культура. — 2012. — № 50 (15 снеж.). — С. 15; №№ 51-52 (22 снеж.). — С. 22-23.




  1. Ляшковіч, А. Імя Купалы на карце свету: [аб ушанаванні асобы

Я.Купалы] / Алена Ляшковіч // Літаратара і мастацтва. — 2012. — №

20 (18 мая). — С. 4.



Режим доступа:

http://www.lim.by/limbyfiles/lim/lim20-2012.ZIP


  1. Макаранка, Т. Якуб Колас, “адмірал” і “боцман”: 1956-ы: апошнія фота класіка / Таццяна Макаранка // Культура. — 2012. — № 32 (11 жн.). — С. 14.

Режим доступа:

http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=7803


  1. Мікуліч, М. На іржышчы часу…: Я.Купала і Барысаўшчына / Мікола Мікуліч // Літаратура і мастацтва. — 2012. — № 46 (16 лістап.). — С. 6.




  1. Содаль, У. Як на свет нарадзіўся Янка: вандроўкі па Вязынцы і яе наваколлі / Уладзімір Содаль // Маладосць. — 2012. — № 6.— С. 84-88.

Режим доступа:

http://www.lim.by/limbyfiles/mal6_2012.pdf


  1. Трафімчык, А. “Паважаны народны пісьменнік! Дасылаю ўрыўкі з “Няволі жыцця”…: [гутарка з старэйшым навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа аб лістах, адрасаваных класіку чытачамі яго твораў] / [гутарыў Аляксандр Курэц] // Белорусская нива. — 2012. — № 71 (18 апр.). — С. 15.

Режим доступа:

http://news.21.by/culture/2012/04/18/507416.html


  1. Трафімчык, А. Як люсінцы прасілі песняра школу пабудаваць і што з гэтага выйшла: да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа / Анатоль Трафімчык // Полымя. — 2012. — № 10. — С. 191.

Режим доступа:

http://www.lim.by/limbyfiles/pol10_2012.pdf



  1. Трафімчык, А. Якуб Колас у Расіі / Анатоль Трафімчык // Маладосць. — 2012. — № 10. — С. 69-72.

Режим доступа:

http://www.maladost.lim.by/?page_id=343


  1. Трус, М. Захаванасць традыцый, пераемнасць клопатаў: слова і пасляслоўе пра візіт Янкі Купалы ў Чэхаславакію ў 1927 г. / Мікола Трус // Роднае слова. — 2012. — № 6. — С. 4-6.




  1. Дзянісава, С. Жанчыны Коласа /Святлана Дзянісава // Маладосць. -2012. — № 10. — С. 88-91.

Режим доступа:

http://www.maladost.lim.by/?page_id=343


  1. Міцкевіч, В. “…Хто родны скарб шануе…: успаміны самай малодшай з унучак Коласа / Вера Міцкевіч // Маладосць. — 2013. — № 1. — С. 127-136.




  1. Сцяпанава, Т. Янка Купала і Уладзіслава Францаўна ў згадках Тамары Сцяпанавай: гутарка / гутарыў Уладзімір Содаль // Маладосць. — 2013. — № 1. — С. 106-108.




  1. Чарнякевіч, Ц. Біяграфія класікаў у дакументах і фактах / Ціхан Чарнякевіч // Маладосць. -2012. — № 10. — С. 73-75.

Режим доступа:

http://www.maladost.lim.by/?page_id=343


  1. Дубовік, І. Якуб Колас і Яніна Кулакоўская: гісторыя перапіскі / Іван Дубовік // Роднае слова. -2012. — № 10. — С. 11-16.




  1. Жыбуль, В. З-пад пяра Аляксея Кручоных: з гісторыі аднаго партрэта Якуба Коласа / Віктар Жыбуль // Роднае слова. -2012. — № 10. — С. 22-25.



Прымі паклон ад нас, пясняр!

(аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю

з дня нараджэння класікаў)
АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ, ПРЫСВЕЧАНЫХ 130-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЯНКI КУПАЛЫ I ЯКУБА КОЛАСА

УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

25 кастрычнiка 2011 г. N 487
У мэтах арганiзацыi шырокага святкавання 130-годдзя з дня нараджэння класiкаў беларускай i сусветнай лiтаратуры народных паэтаў БССР Янкi Купалы i Якуба Коласа ПАСТАНАЎЛЯЮ:

1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

склад рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа (далей – рэспублiканскi арганiзацыйны камiтэт);

план мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа.

2. Рэспублiканскаму арганiзацыйнаму камiтэту сумесна з зацiкаўленымi забяспечыць рэалiзацыю плана мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа.

Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму аказваць садзейнiчанне рэспублiканскаму арганiзацыйнаму камiтэту ў правядзеннi названых мерапрыемстваў.

3. Фiнансаванне арганiзацыi i правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа, ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных рэспублiканскiм i мясцовымi бюджэтамi на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзiдэнта

Рэспублiкi Беларусь

25.10.2011 N 487


ПЛАН

мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння

Янкі Купалы і Якуба Коласа



Назва мерапрыемства

Тэрміны выканання

Адказныя за выкананне


Правядзенне ў месцах і арганізацыях, звязаных з жыццём і творчасцю паэтаў, ва ўстановах культуры і адукацыі ў г. Мінску, абласных і раённых цэнтрах, гарадах, іншых населеных пунктах, а таксама ў замежных установах Рэспублікі Беларусь святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, з прыцягненнем да ўдзелу ў іх вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва, творчай і навуковай інтэлігенцыі рэспублікі


на працягу 2012 года

аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства замежных спраў, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі»


Стварэнне тэматычных літаратурна-мастацкіх і дакументальна-публіцыстычных праграм па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа ці прысвечаных іх жыццю і творчасці


на працягу 2012 года

Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, закрытыя акцыянерныя таварыствы «Другі нацыянальны тэлеканал» і «Сталічнае тэлебачанне», Міністэрства культуры


Забеспячэнне выдання друкаванай прадукцыі да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, у тым ліку факсімільнага выдання кніг Янкі Купалы «Шляхам жыцця» і Якуба Коласа «Сымон-музыка», выдання ў серыях «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» і «Школьная бібліятэка» кніг, прысвечаных жыццю і творчасці паэтаў, а таксама іх твораў

на працягу 2012 года


Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі»



Правядзенне рэспубліканскіх свят паэзіі, прысвечаных жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа


ліпень, лістапад 2012 г.

Мінскі аблвыканкам, Міністэрства культуры, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі»


Добраўпарадкаванне тэрыторый гісторыка-культурных аб’ектаў, звязаных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, устаноўка інфармацыйных паказальнікаў аб гэтых аб’ектах, правядзенне капітальнага рамонту будынкаў устаноў «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» і «Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа»

на працягу 2012 года

Міністэрства культуры, Міністэрства ўнутраных спраў, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам







  1. Антановіч, К. Юбілей Песняра. Гатоўнасць № 1: [аб падрыхтоўцы Стаўбцоўшчыны да юбілею Я.Коласа] / Кастусь Антановіч // Культура. — 2012. — № 33 (18 жн.). — С. 14.

Режим доступа: http://www.kimpress.by/index.phtml?page =2&id=7805


  1. Архіпенка, Н. Купалавы радкі ў люстэрку ілюстрацыі: [аб экспанаванні ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы выставы да 130-годдзя пісьменніка “З кутка жаданняў”] / Наталля Архіпенка // Літаратура і мастацтва. — 2012. — № 19 (11 мая). — С. 8.

Режим доступа:

http://www.lim.by/limbyfiles/lim/lim19-2012.ZIP


  1. Барадаўка, М. Над горадам лунала песня: [аб XII Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі, прысвечаным у 2012 г. 130-годдзю Я.Купалы і Я. Коласу] / Марына Барадаўка // Рэспубліка. — 2012. — № 107 (12 чэрв.). — С. 4.

Режим доступа: http://www.respublica.by/5522/culture/article54921/


  1. Бацкалевіч, У. Звяздоўцы чытаюць Коласа: [аб вечарыне, якая адбылася ў літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа] / Уладзімір Бацкалевіч // Літаратура і мастацтва. — 2012. — № 24 (15 чэрв.). — С. 3.

Режим доступа:

http://www.lim.by/limbyfiles/lim/lim24-2012.ZIP


  1. Бебеніна, В. Пад крыламі песняроў: [аб Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, прысвячаным 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа] / Вольга Бебеніна // Народная газета. — 2012. — № 101 (2 чэрв.). — С. 4.

Режим доступа:

http://www.ng.by/ru/issues?art_id=66510&is_pril=1


  1. Бераснеў, П. Ёсць ідэя: правесці народныя чытанні “Новай зямлі”: [аб вечарыне “Звяздоўцы чытаюць Якуба Коласа”, прымеркаванай да 130-годдзя пісьменніка] / Павел Бераснеў // Звязда. — 2012. — № 109 (9 чэрв.). — С. 3.

Режим доступа:

http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=98353


  1. Берасцень, С. Шукаем сябе?: [аб прэм’еры чатырохсерыйнага мастацкага фільма “Талаш” на Першым канале Беларускага тэлебачання. У аснове сюжэта — матывы аповесці Якуба Коласа “Дрыгва”] / Святлана Берасцень // Літаратура і мастацтва. — 2012. — № 7 (17 лют.). — С. 18.

Режим доступа:

http://www.main.lim.by/?p=1417



  1. Віртуальная экскурсія (Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа) // Пачатковая школа [Электронны рэсурс]: мультымедыйны дадатак. — 2012. — № 9. — Сістэмныя патрабаванні: працэсар P4 з тэкставай частатой 2 GHz; 512 MB аператыўнай памяці, (1 GB OC для Vista, Window 7); відэакарта з памяццю 128 MB і больш; ОС Windows 2000 ці больш позняя.




  1. Вобраз паэта на сцэне: тэатр беларускай драматургіі прадставіў

прэм’еру гістарычнай драмы “Янка Купала. Кругі раю” // Беларусь. — 2012. — № 2. — С. 45.


  1. Гнілазуб, В. Анатоль Тозік добра памятае вершы Купалы і Коласа:

[аб мерапрыемствах, прысвечаных юбілеям Купалы і Коласа] / Вера Гнілазуб // Белорусская нива. — 2012. — № 42 (3 марта). — С. 2.

Режим доступа:

http://news.21.by/society/2012/03/03/475866.html


  1. Гнілазуб, В. Купалаўскія паралелі “Пеўчага поля” і Вязынкі: [аб правядзенні рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”, прысвечанага 130-годдзю Я. Купалы і Я.Коласа] / Вера Гнілазуб // Белорусская нива.— 2012. — № 121 (10 июля). — С. 5.

: templates -> ggcbs -> images -> docs
templates -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
docs -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
templates -> Ілья Вёска ў Вілейскім
templates -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
templates -> Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003
templates -> Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды 3”
docs -> Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
docs -> Памятка Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка