Ю. А. Петрушэўская Гандаль і гандляр у прыказкавай



Дата канвертавання15.05.2016
Памер115.5 Kb.
Актуальные проблемы преподавания иностранных языков

в высшей школе Республики Беларусь – 2014

________________________________________________________________


УДК 398.9(=161.3)
© Ю. А. Петрушэўская
Гандаль і гандляр у прыказкавай

карціне свету беларусаў: універсальнае

і нацыянальнае на агульнаеўрапейскім фоне

(да складання слоўніка прыказак і народных выслоўяў

аб гандлі і гандлярах у беларускай і іншых еўрапейскіх мовах)
Ключавыя словы: гандаль, гандляр, прыказка, універсальныя і нацыянальныя асаблівасці, беларускі парэміялагічны слоўнік.

Keywords: trade, merchant, proverb, universal and national peculiarities, Belarusian paremiological dictionary.


Разглядаецца праблема вызначэння асноўных уяўленняў аб гандлі і гандляры ў беларускай традыцыйнай карціне свету на матэрыяле прыказак і народных выслоўяў. Адабраныя адзінкі прапануецца змясціць у слоўніку «Гандаль і гандляр у беларускіх прыказках і народных выслоўях: на агульнаеўрапейскім фоне».

The article deals with problem of determination of the basic concepts of trade and traders in the Belarusian traditional picture of the world on the material of proverbs. The Selected proverbs are expected to be included into the dictionary «Trade and merchant in the Belarusian proverbs: the all-European background».


Адной з актуальных праблем вывучэння беларускай парэміялагічнай карціны свету з’яўляецца вызначэнне асноўных уяўленняў аб гандлі і гандляры ў беларускай традыцыйнай карціне свету, адлюстраванай у прыказках і народных выслоўях, і транспаляцыя гэтых уяўленняў на агульнаеўрапейскі моўна-культурны фон (праз параўнанне з адпаведнымі ўяўленнямі, адлюстраванымі ў англійскіх, нямецкіх, польскіх, чэшскіх і іншых прыказках і народных выслоўях).

Важна акрэсліць і размежаваць універсальныя і нацыянальныя асаблівасці ўяўленняў аб гандлі і гандляры ў беларускай традыцыйнай карціне свету, вызначыць і ранжыраваць падабенствы і адрозненні ў стаўленні да гандлю, грошай, тавараў, удзельнікаў гандлю, гандлёвых адносін, правілаў гандлю і інш. у беларускай і іншых еўрапейскіх народных культурах.

Аўтар рыхтуе да друку слоўнік «Гандаль і гандляр у беларускіх прыказках і народных выслоўях: на агульнаеўрапейскім фоне», у якім даюцца гістарычная і этнакультурная характарыстыка гандлёвых рэалій і ўяўленняў аб гандлі і гандляры, што адлюстраваны ў беларускіх прыказках і народных выслоўях (з паралелямі з англійскай, нямецкай, польскай, чэшскай і іншых еўрапейскіх моў) [1–7].

Ніжэй падаюцца вытрымкі з чарнавога варыянта гэтага слоўніка.


Гандаль

англ. trade, sell(ing), ням. Handel, польск. handel

~ з кім

1. Найлепшы гандаль з Богам (Прык. 2(1), 9 – Ляцкий, 23)

англ. Dont bargain with God (‘Не таргуйся з Богам’); The gods sell all things at a fair price (‘Багі прадаюць усе рэчы па справядлівай цане’)

~ чаго / на што

2. Гандаль быка на індыка (Прык. 1, Гандаль 2202 б – Fed., 103) – вар.: Мяняе быкі на бараны (Прык. 1, Гандаль 2202 г – Ром., Бел., 301); Мяняе бы́кі на інды́кі (Прык. 1, Гандаль 2202 – Ром., Бел., I, 301; Ляцкий, 20); Прагандляваць быка на індыка (Прык. 1, Гандаль 2202 в – Hoc., Слов., 52; Fed., 343); Прамяняў быка на індыка (Прык. 1, Гандаль 2202 а – Hoc., 140; Добр., Смол., 123; Л.Лазовік, 1965, Скід. 13.10.1; Г.Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40)

англ. In a trade someone always loses (‘У гандлі хтосьці заўсёды прайграе’)

ням. Handel ohne Verstand, Schaden vor der Hand (‘Гандаль без розуму шкодзіць рукам’)

польск. Sprzedaj woły, a kup smoły або Sprzedaj woły, a kup pszczoły, pszczoły zginą, będziesz goły; Sprzedał portki, kupił pasik
Гандляваць параўн. таргаваць1

англ. deal in, to sell, to trade, польск. handlować

1. Добра паны гандлявалі, слугі на сабакі мянялі (Прык. 1(1), 429 – Fed., 216)

англ. In a trade someone always loses (У гандлі хтосьці заўсёды прайграе)

> прагандляваць

2. Прагандляваць быка на індыка (Прык. 1, Гандаль 2202 в – Hoc., Слов., 52; Fed., 343) – вар.: Гандаль быка на індыка (Прык. 1, Гандаль 2202 б – Fed., 103); Мяняе быкі на бараны. (Прык. 1, Гандаль 2202 г – Ром., Бел., 301); Мяняе бы́кі на інды́кі (Прык. 1, Гандаль 2202 – Ром., Бел., I, 301; Ляцкий, 20); Прамяняў быка на індыка (Прык. 1, Гандаль 2202 а – Hoc., 140; Добр., Смол., 123; Л.Лазовік, 1965, Скід. 13.10.1; Г.Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40)

англ. In a trade someone always loses (У гандлі хтосьці заўсёды прайграе)

польск. Sprzedaj woły, a kup smoły або Sprzedaj woły, a kup pszczoły, pszczoły zginą, będziesz goły; Sprzedał portki, kupił pasik
Кірмаш1 параўн. базар, рынак, торг / тарг, ярмарка / ярмалка

англ. market, польск. rynek, targ

1. З сваёю цаною на кірмаш не прыедзеш (Прык. 1, Гандаль 2212 б – Fed., 47) – вар.: Сваёй цаны не зложыш (Прык. 1, Гандаль 2212 а – Fed., 47); Цаны ў дому не зложыш (Прык. 1, Гандаль 2212 – Fed., 47)

2. Ha кірмашэ́ выпілі ўсе барышэ́ (Прык. 1, Гандаль 2296 – Fed., 25)

3. Ha кожным кірмашы свой цы́ган (Прык. 1, Гандаль 2135 – М.Грынблат, 1969, Жытк. 8.2.14)

4. Паехаў бы на кірмаш, ды грошай нямаш (Прык. 1, Гандаль 2264 – Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2)

англ. A moneyless man goes fast through the market (‘Чалавек без грошай ідзе хутка праз рынак’); No means, no market (‘Няма сродкаў, няма кірмашу’)

польск. Nie masz z czym na targ

5. Як быў кірмаш, то не было над наш (Прык. 1, Гандаль 2125 – Fed., 144)

6. Як пaexaў так рок на кірмаш, то i сягоння нямаш (Прык. 1, Гандаль 2127 – Fed., 212, 144)

~ без чаго не бывае

7. Без злодзеяў кірмаш не жыве (Прык. 1, Гандаль 2136 – Fed., 144)



~ дзе

8. Дзе адна баба – там базар, дзе дзве – там кірмаш (Прык. 2(1), 836 – А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29)

англ. A market is three women and a goose (‘Кірмаш – гэта тры жанчыны і адзін гусак’); Three women and a goose make a market (‘Тры жанчыны і адзін гусак робяць кірмаш’); Three women will make as much noise as a market (‘Тры жанчыны наробяць шуму, як увесь кірмаш’)

9. Дзе Андрэй ды Тамаш, там цэлы кірмаш (Прык. 1, Гандаль 2123 – Ляцкий, 10)


Купец параўн. гандляр, крамар, прадавец

англ. dealer, marketer, merchant, pedlar, seller, trader, tradesman, ням. Kramer, польск. handlowiec, kupiec, sprzedawca

1. Абы добры тавар, то купец найдзецца (Прык. 1, Гандаль 2157 а Pietk., 395) – вар.: Абы тавар, купец будзе (Прык. 1, Гандаль 2157 – Fed., 312; Д.Вайтушка, 1965, Лід. 13.10.1)

англ. Good wine needs no bush (‘Добраму віну не патрэбна галінка плюшчу [= таверна]’); Good wine sells itself (‘Добрае віно само сябе прадае’)

2. Абы купец, тавар есць (Прык. 1, Гандаль 2158 – Fed., 157)

3. Абы тавар, купец будзе (Прык. 1, Гандаль 2157 – Fed., 312; Д.Вайтушка, 1965, Лід. 13.10.1) – вар.: Абы добры тавар, то купец найдзецца (Прык. 1, Гандаль 2157 а Pietk., 395)

польск. Każdy towar ma swojego kupca; параўн. Na zleżały towar ślepy kupiec

4. Бей, не рабей, купцом будзеш (Прык. 1, Гандаль 2146 – Hoc., 12)

англ. Beware of too great a bargain (‘Будзьце асцярожныя пры занадта вялікай здзелцы’)

5. Ведаць купцу і прадаўцу (Прык. 1, Гандаль 2147 – Tyszk., 435; Hoc., 22. Bap.: Fed., 331; Дуб., 9) – вар.: Знаець то купец да мама, а мне дзела мала (Прык. 1, Гандаль 2147 б – Дуб., 23. Bap.: Hoc., Слов., 126); Знаець то купец да прадавец (Прык. 1, Гандаль 2147 а – Hoc., 50; Fed., 331. Bap.: Pietk., 376)

6. Знаець то купец да мама, а мне дзела мала (Прык. 1, Гандаль 2147 б – Дуб., 23. Bap.: Hoc., Слов., 126) – вар.: Ведаць купцу і прадаўцу (Прык. 1, Гандаль 2147 – Tyszk., 435; Hoc., 22. Bap.: Fed., 331; Дуб., 9); Знаець то купец да прадавец (Прык. 1, Гандаль 2147 а – Hoc., 50; Fed., 331. Bap.: Pietk., 376)

7. Знаець то купец да прадавец (Прык. 1, Гандаль 2147 а – Hoc., 50; Fed., 331. Bap.: Pietk., 376) – вар.: Знаець то купец да мама, а мне дзела мала (Прык. 1, Гандаль 2147 б – Дуб., 23. Bap.: Hoc., Слов., 126); Ведаць купцу і прадаўцу (Прык. 1, Гандаль 2147 – Tyszk., 435; Hoc., 22. Bap.: Fed., 331; Дуб., 9)

8. Кажды купец свой тавар хваліць (Прык. 1, Гандаль 2161 – Mien., 396. Bap.: Fed., 157; Pietk., 327) – вар.: Кожны цыган сваю джуплу хваліць (Прык. 1, Гандаль 2161 б – Дуб., Нар., 68); Кожны цыган сваю кабылу хваліць (Прык. 1, Гандаль 2161 а – Л.Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2); Цыган за плот кідае, а ўсё хваліць (Прык. 1, Гандаль 2161 г – М.Грынблат, 1966, Петр.); Цыган свайго каня хваліць; за плот валіць, але хваліць ды яшчэ й кажа: “Памажы падняць, дык будзем мяняць” (Прык. 1, Гандаль 2161 в – 1961, Кап. 13.9.5)

англ. Every pedlar praises his needles (‘Кожны разносчык хваліць свае іголкі’); A man trying to sell a blind horse always praises its feet (‘Чалавек, які імкнецца прадаць сляпую лошадзь, хваліць яе ногі’); параўн. Advertising is the mother of trade (Рэклама – маці гандлю)

= ням. Jeder Kramer lobt seine Ware

польск. Przekupień (kupiec) musi kłamać

9. Ніхто не знае, як купец купляе (Прык. 1, Гандаль 2149 – Ляцкий, 29)



~ які

10. Завочнага купца пугаю сцябаюць (Прык. 1, Гандаль 2152 – Hoc., 44; Дуб., 22)

11. У баязлівага купца ні грошаў, ні тавару (Прык. 1, Гандаль 2153 а – Сах.) – вар.: У неадважнага ні грошы, ні тавара (Прык. 1, Гандаль 2153 б – Mien., 396); У пужлівага купца ні грошай, ні тавару (Прык. 1, Гандаль 2153 – Tyszk., 434; Hoc., 168; Dybow., 190; Дуб., 65)

12. У пужлівага купца ні грошай, ні тавару (Прык. 1, Гандаль 2153 – Tyszk., 434; Hoc., 168; Dybow., 190; Дуб., 65) – вар.: У баязлівага купца ні грошаў, ні тавару (Прык. 1, Гандаль 2153 а – Сах.); У неадважнага ні грошы, ні тавара (Прык. 1, Гандаль 2153 б – Mien., 396);

13. Які купец, такі прадавец (Прык. 1, Гандаль 2151 – Fed., 157)

14. Які купец, такі тавар (Прык. 1, Гандаль 2148 – Ляцкий, 62)

польск. Jaki kupiec bywa, takie miewa kramy
Таргаваць1 параўн. гандляваць

англ. deal in, to sell, to trade, польск. handlować

1. Люты раніцай таргуе, a вечарам гаруе (Прык. 1(1), 326 – Рапан., 223)

2. Таргаваць лягчэй y краме, чым касіць y пана (Прык. 1(1), 366 – Ляцкий, 45)

польск. Lepszy najgorszy handel niż najlepsza posada

3. Хто паша, той пляша, а хто таргуе, той гаруе (Прык. 1, Гандаль 2154 – Pietk., 382)

польск. Lepszy najgorszy handel niż najlepsza posada


Таргаваць2 параўн. кірмашаваць

1. Ката ў мяшку нe таргуюць (Прык. 1, Гандаль 2175 в – Fed., 150; Pietk., 324) – вар.: Ката ў мяшку не купляюць (Прык. 1, Гандаль 2175 – Tyszk., 434; Hoc., 68); He купляй ката ў мяшку (Прык. 1, Гандаль 2175 а – Fed., 151); He таргуй ката ў мяшку (у ворку) (Прык. 1, Гандаль 2175 б – Fed., 311)

англ. Never buy a pig in a poke (‘Не купляй ката ў мяшке’); параўн. Beware of too great a bargain (‘Будзьце асцярожныя пры занадта вялікай здзелцы’)

швед. Man skall inte köpa grisen i säcken (‘Вы не павінны купляць ката ў мяху’)

2. He таргуй ката ў мяшку (у ворку) (Прык. 1, Гандаль 2175 б – Fed., 311) – вар.: Ката ў мяшку не купляюць (Прык. 1, Гандаль 2175 – Tyszk., 434; Hoc., 68); Ката ў мяшку нe таргуюць (Прык. 1, Гандаль 2175 в – Fed., 150; Pietk., 324); He купляй ката ў мяшку (Прык. 1, Гандаль 2175 а – Fed., 151)

англ. Never buy a pig in a poke (‘Не купляй ката ў мяшке’); параўн. Beware of too great a bargain (‘Будзьце асцярожныя пры занадта вялікай здзелцы’)

3. Што ж тут таргаваці, калі няма чым аддаці (Прык. 1, Гандаль 2258 – Ляцкий, 60)

> патаргаваць

4. Купіў, не купіў, а патаргаваць вольна (Прык. 1, Гандаль 2251 а – Hoc., 71) – вар.: Купіў не купіў, а патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 – Дуб., 26; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2); Купіць, не купіць, а патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 б – Czeczot, 110; Dybow., 7; Fed., 311); Куплю, не куплю, патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 в – Mien., 395)

= польск. Kupić, nie kupić, potargować można



польск. ≈ Co innego targ, a co innego kupno

5. Купіў не купіў, а патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 – Дуб., 26; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2) – вар.: Купіў, не купіў, а патаргаваць вольна. (Прык. 1, Гандаль 2251 а – Hoc., 71); Купіць, не купіць, а патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 б – Czeczot, 110; Dybow., 7; Fed., 311); Куплю, не куплю, патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 в – Mien., 395)

= польск. Kupić, nie kupić, potargować można

польск. Co innego targ, a co innego kupno

6. Купіць, не купіць, а патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 б – Czeczot, 110; Dybow., 7; Fed., 311) – вар.: Купіў, не купіў, а патаргаваць вольна. (Прык. 1, Гандаль 2251 а – Hoc., 71); Купіў не купіў, а патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 – Дуб., 26; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2); Куплю, не куплю, патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 в – Mien., 395)

= польск. Kupić, nie kupić, potargować można

польск. Co innego targ, a co innego kupno

7. Куплю, не куплю, патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 в – Mien., 395) – вар.: Купіў, не купіў, а патаргаваць вольна. (Прык. 1, Гандаль 2251 а – Hoc., 71); Купіў не купіў, а патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 – Дуб., 26; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2); Купіць, не купіць, а патаргаваць можна (Прык. 1, Гандаль 2251 б – Czeczot, 110; Dybow., 7; Fed., 311)

= польск. Kupić, nie kupić, potargować można;

польск. Co innego targ, a co innego kupno


Літаратура

1 Англа-беларускі парэміялагічны слоўнік = English-Belarusian Paremiological Dictionary / Я. Я. Іваноў і інш. ; пад рэд. Я. Я. Іванова. – Магілёў: УА “МДУ імя А.А. Куляшова”, 2009. – 240 с.

2 Беларуска-нямецкі парэміялагічны слоўнік = Belarussisches-Deutsch paremiologisches Wörterbuch / Я. Я. Іваноў, Н. К. Раманава. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2006. – 108 с.

3 Польска-беларускі парэміялагічны слоўнік = Polsko-białoruski słownik paremiołogiczny / Я. Я. Іваноў і інш. ; прад. і ўступ. артыкул Я. Я. Іванова. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2007. – 192 с.

4 Прыказкі і прымаўкі : у 2 кн. / склад., сістэмат. тэкстаў, уступ. артыкул і камент. М. Я. Грынблат. – Мінск : Навука і тэхніка, 1976. – Кн. 1. – 559 с. ; Кн. 2. – 616 с.

5 Apperson, G. L. Dictionary of Proverbs / G. L. Apperson. – Wordsworth Editions, 2005. – 656 р.



6 Nowa księga przysłów i wyrażeń przysłowiowych polskich : t. I–IV / red. naczelny J. Krzyżanowski. – Warzsawa : Państwowy Instytut Wydawniczy, 1969–1978. – T. 1 : A – J [1969]. – 881 s. ; T. 2 : K – P [1970]. – 1165 s. ; T. 3 : R – Ż [1972]. – 996 s. ; T. 4 : Wstęp. Bibliografia. Słownik wyrazów staropolskich, gwarowych i obcych. Indeks haseł pomocniczych [1978]. – 627 s.

7 Wójcik, A. Sprichwörterbuch Deutsch-Polnisch, Polnisch-Deutsch = Słownik przysłów niemiecko-polski, polsko-niemiecki / A. Wójcik, H. Ziebart. – Warszawa : Wiedza Powszechna, 2001. – 546 S.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка