Ю. А. Шашкова (Мінск) дадатковыя віды заданняў для старшакласнікаў на матэрыяле экскурсійных тэкстаў



Дата канвертавання17.06.2016
Памер91.91 Kb.
Ю. А. Шашкова (Мінск)
ДАДАТКОВЫЯ ВІДЫ ЗАДАННЯЎ
ДЛЯ СТАРШАКЛАСНІКАЎ
НА МАТЭРЫЯЛЕ ЭКСКУРСІЙНЫХ ТЭКСТАЎ

На сучасным этапе развіццё грамадства актыўна паскарае свой тэмп, у сувязі з чым патрабуецца пошук новых метадаў прадстаўлення і ўспрымання звестак. Гэта дае падставу аб вылучэнні пытання рацыянальнай падачы і лягчэйшага засваення навуковых звестак як

аднаго з найважнейшых ва ўсёй арганізацыі камунікацыйнай падрыхтоўкі. Перад метадыстамі паўстае неабходнасць вучыць падлеткаў і юнакоў школьнага ўзросту прыёмам эфектыўнага прамаўлення і слухання. Зазначым, дарэчы, што падобная праблема з большым поспехам вырашаецца ў тых установах, дзе ў якасці вучэбнага курса выступае рыторыка. На жаль, падобная практыка пакуль не дзейнічае паўсюдна, нягледзячы на патрэбу сучаснага грамадства ў камунікатыўна развітой асобе.


З гэтай прычыны актуальнай будзе выпрацоўка дадатковых метадычных рэкамендацый па развіцці маўлення і яго камунікатыўных якасцей у школьнікаў. У гэтым напрамку намі прапануецца развіваць маўленне вучняў на матэрыяле экскурсійных тэкстаў.

Экскурсійны тэкст – гэта мэтанакіраваная, падрыхтаваная, складаная маўленчая структура з абгрунтаваным выкарыстаннем разгорнутых граматычных сродкаў мовы і выражэння думкі, разлічаная на асэнсаванае ўспрыманне калектыўным адрасатам, найчасцей слухачамі-экскурсантамі.

Навучанне экскурсійным тэкстам павінна дапамагчы школьнікам старшых класаў падчас генерацыі ўласных тэкстаў як вуснай, так і пісьмовай формы, дзякуючы наяўнасці высокіх паказчыкаў інфарматыўнасці і ўспрымальнасці.

Сам тэрмін “экскурсія” паходзіць ад лацінскага слова excurro, што літаральна значыць ‘выбягаю’. Як метад адукацыі экскурсіі былі асэнсаваны ў канцы XVIII–пачатку XIX стагоддзя, спадарожнічаючы развіццю назіральнасці, навыкаў самастойнай працы. Яны ўкараняліся ў навучальны працэс прагрэсіўнымі педагогамі Заходняй Еўропы і Расіі. На працягу XIX стагоддзя экскурсіі паступова становяцца складнікам навучальнага працэсу ў школе.

Школьная экскурсія – гэта адзін з відаў вучэбнай і выхаваўчай працы, які праводзіцца на аснове непасрэднага ўспрымання вывучаемага аб’екта на месцы яго звычайнага знаходжання і суправаджаецца выхадам за межы школы.

Экскурсійны тэкст таксама можа стварацца ў працэсе арганізацыі такога павучальнага мерапрыемства, як завочная экскурсія. Гэты від працы дае шырокі прастор для дзейнасці, бо, не выходзячы з класа, можна пабываць у самых неверагодных і цікавых мясцінах. Зрабіць гэта можна з дапамогай:



  • ілюстрацый;

  • фотаздымкаў;

  • рэпрадукцый карцін;

  • кадраў з кінафільмаў і дыяфільмаў;

  • інфармацыйных тэхналогій, выкарыстанне якіх часта знаходяць сваю праяву ў падрыхтоўцы мультымедыйнай слайд-кампазіцыі;

  • слова экскурсавода (якое заклікана дапамагчы актывізаваць уяўленні вучняў, даць ім адчуць сябе не проста слухачамі, а сапраўднымі экскурсантамі).

Нязвыкласць формы такіх вучэбных заняткаў, іх эмацыянальнасць, а таксама актывізацыя розных спосабаў успрыняцця спрыяюць трываламу засваенню матэрыялу.

Узровень валодання маўленча-камунікатыўнымі ўменнямі можна значна палепшыць, калі з падлеткамі праводзіць мэтанакіраваную і функцыянальна арыентаваную працу. У сувязі з гэтым могуць быць прапанаваны наступныя віды практыкаванняў.

Як правіла, на практыцы вучні маюць схільнасць пачынаць напісанне сачынення не са складання плана, а з самой працы. На наш погляд, неабходна ўсё ж усведамляць структуру работы. Таму настаўнік можа прапанаваць такі парадак пачатковых дзеянняў:


  1. Выбраць тэму (пры магчымасці прыдумаць уласную цікавую назву тэксту).

  2. Асэнсаваць, аб чым вы будзеце пісаць, у чым пераконваць чытачоў (вызначыць ідэю, галоўную думку паведамлення).

  3. Падабраць матэрыял, які б раскрываў асноўную думку выказвання і перадаваў аўтарскае стаўленне да тэмы.

  4. У сачыненні спланаваць:

а) уступ, які павінен утрымоўваць арганізацыйную частку (знаёмства аўдыторыі з экскурсаводам, азнаямленне з тэмай, маршрутам, працягласцю экскурсіі і г. д.) і інфармацыйную (коратка выкладаюцца змест мерапрыемства, яго задачы);

б) галоўную частку (развіццё зместу твора, спалучэнне паказу пэўных экскурсійных аб'ектаў і аповяду пра іх);

в) заключную частку (абагульненне думак, высновы, парады, перасцярогі, пажаданні, закліканні).

У якасці актуалізацыі ведаў можа быць прапанавана наступнае практыкаванне: “Успомніце экскурсіі, на якіх вам давялося пабываць. З якіх частак, па вашым меркаванні, складаецца экскурсійная гаворка? (Прывітанне, прадстаўленне экскурсавода слухачам; часам абвяшчэнне маршруту экскурсіі; асноўная частка – звесткі пра прадмет экскурсіі; адказы на пытанні; падзяка за ўвагу; развітанне.)

Складзіце схему (мал. 3), якая тлумачыць структуру экскурсійнай гаворкі. Запоўніце пустыя прастакутнікі”.


Зварот да слухачоў, прывітанне, прадстаўленне (знаёмства)




?


?

?



?


Малюнак 3 – Структура экскурсійнай гаворкі
– Чаму адзін з прастакутнікаў больш астатніх? Якой частцы экскурсійнай гаворкі ён адпавядае? (Асноўнай – самай вялікай частцы экскурсіі.)

Далейшую стратэгічную задачу па стварэнні разгорнутых паведамленняў у жанры экскурсійных тэкстаў палягчае напісанне эцюдаў з выкарыстаннем адзначаных прыёмаў канструявання ўступаў і заключэнняў. Такі від працы можна назваць “Кампазіцыйная мазаіка”. У якасці ўзору можна прапанаваць наступныя кавалкі экскурсійных тэкстаў:


1. “Дзень добры, шаноўныя экскурсанты. Я вельмі рада вітаць вас сёння на нашай экскурсіі, якая, спадзяюся, вам спадабаецца і прынясе карысць. Мяне завуць Батракова Алена Валер’еўна. Сёння нас чакае гісторыка-краязнаўчая экскурсія па выдатных мястэчках Валожынскага раёна. Наш маршрут пралягае праз населеныя пункты, буйныя вёскі – цэнтры сельсаветаў, і маленькія вёсачкі, праз гарадскі пасёлак Івянец і цэнтр раёна – г. Валожын. Працягласць маршрута – каля 375 км, і наша экскурсія зойме каля 12 гадзін” [1,
с. 5].

2. “Добры дзень, гасцям музея! Добры дзень, тым, хто прыйшоў у госці да Максіма Іванавіча Гарэцкага, каб пакланіцца пісьменніку, глыбей пазнаць і зразумець яго творчасць, хто шануе памяць аб слаўным сыне Айчыны нашай!” [2, с. 5].

3. А цяпер раім усім

адгарнуць старонку першага тома

Беларускай Савецкай Энцыклапедыі

і прачытаць – “Акупацыйны рэжым”.

Страціла Радзіма мая

столькі сыноў,

колькі ў лесе дубкоў,


столькі дачок,

колькі ў небе аблок,

столькі дзетак,

колькі ў лузе кветак.

Праліла столькі слёз,

колькі ў полі рос…

Пакланіцеся гэтай зямлі на развітанне.

Шчаслівай дарогі!

А. Грачанікаў



Што датычыцца афармлення кампазіцыйнага абрамлення, то тут неабходна прадугледзець практыкаванні, накіраваныя на уменне распазнаваць і ўжываць канструктыўныя прыёмы прыцягнення ўвагі. Напрыклад:

1. Суаднясіце прыёмы прыцягнення ўвагі з прыкладамі маўленчых ілюстрацый да іх (табл. 4).

Якія прыёмы прыцягнення ўвагі акрамя прыведзеных вы ведаеце? Складзіце з вашымі варыянтамі некалькі сказаў для экскурсійных тэкстаў.

2. Зрабіце наступны фрагмент тэксту больш прыцягальным для слухачоў, устаўляючы ў яго дапушчальныя сродкі кантакту.



З ХV–ХVII стст. галоўным манументальна-дэкаратыўным акцэнтам у праваслаўнай царкве становіцца іканастас, у касцёле – алтар; у іх змяшчаліся найбольш значныя творы жывапісу; у часы барока архітэктурная канструкцыя (калоны, цягі) аздабляецца высокарэльефнай паліхромнай ці пазалочанай разьбой; у выкананні яе беларускія майстры атрымалі прызнанне за межамі радзімы. Як вядома, многія з іх працавалі ў Маскве, дзе захавалася некалькі іканастасаў так званай беларускай рэзі [4, с. 166].

Ці прысутнічаюць у дадзеным урыўку тэксту свае сродкі кантакту? Калі так, то назавіце іх.

Звярнуцца да асобых прыёмаў прыцягнення ўвагі слухачоў у экскурсійных выказваннях дапамогуць:

– замена сказаў апавядальнага характару на пытальныя (настаўнік звяртаецца да навучэнцаў з прапановай паставіць папярэдне падрыхтаваныя ім сказы пэўнай тэматыкі ў пытальнай форме згодна з


Табліца 4 – Прыклады для кваліфікацыі прыёмаў пабудовы

кампазіцыйнага абрамлення да экскурсійнага выказвання

Прыёмы прыцягнення ўвагі

Прыклады

  1. Зварот да аўдыторыі

  1. Перад намі праходзяць старонкі жыцця паэта ў фотаздымках.

  1. Паэтычныя цытаты

  1. Таму, відаць, і пакладзена на музыку значная частка вершаў паэта.

  1. Ужыванне займеннікаў мы, вы і вытворных ад іх

  1. Ці даводзілася вам раней чуць аб нечым падобным?

  1. Пытанні

  1. Шаноўныя экскурсанты, звярніце сваю ўвагу на наступны слайд – і вы пабачыце сваімі вачыма гэтую цудоўную мясціну.

5. Пабочныя словы

  1. Максім Танк пасля наведвання Навагрудка напісаў такія радкі:

Тут жыў Міцкевіч. Тут яшчэ гудуць

І веюць ветры тыя, што калісьці

Па свеце неслі хмары яго дум,

Пад вокнамі яму шумелі лісцем.


узорам: Музычнасць Багдановічавых вершаў мае асаблівы рытм і інтанацыю, лірычнасць і пяшчотнасць, настрой і гучанне. – Хіба вы не пагодзіцеся, што музычнасць Багдановічавых вершаў мае асаблівы рытм і інтанацыю, лірычнасць і пяшчотнасць, настрой і гучанне?);

– дадумванне звароту да аўдыторыі на аснове прапанаванай настаўнікам тэмы выступлення (прычым зварот да слухачоў можа трансфармавацца ў імператыўныя формы, парады, перасцярогі, пажаданні, закліканні);

– самастойная падборка паэтычных і празаічных цытат на экскурсійныя тэмы (практыкаванне мэтазгодна даваць у якасці дамашняга задання, каб школьнікі мелі магчымасць як след папрацаваць, прычым настаўнік папярэдне можа падрыхтаваць вучняў, на ўроку разам з імі згадаўшы раней вывучаныя творы, якія маюць адносіны да азначанай праблемы).

Жанру экскурсійных тэкстаў можа быць уласціва кантамінацыя розных моўнатыпалагічных кампанентаў: апавядання, апісання, разважання. Для таго, каб гэта было ўсвядомлена, прапануецца наступнае практыкаванне:

– Якія з тыпаў маўлення могуць ужывацца ў экскурсійных тэкстах? Як гэта звязана са зместам тэксту? Напішыце ўрыўкі экскурсійных тэкстаў, ужыўшы ўсе тры тыпы маўлення. Складзіце схему пабудовы выказвання.

Агульнае заданне дазваляе правесці прычынна-выніковую сувязь паміж спецыфікай зместавага і структурнага бакоў тэксту. Вынікі працы над прапедэўтычным дадатковым заданнем, якое адрасуецца моцным вучням, мэтазгодна праверыць разам, усім класам, прычым уважлівасць слухання ўзмацняецца ўстаноўкай на складанне кожным са школьнікаў тыпалагічнай схемы маўленчага твора.

Прытрымлівацца агульнакампазіцыйнага прынцыпу паслядоўнасці дапаможа наступны від працы:



– Прачытайце сказы экскурсійнага характару. Размясціце іх у правільнай чарговасці. Што паслужыла падказкай для вашых дзеянняў?
1. Побач змешчана рэпрадукцыя малюнка, выкананага афіцэрам напалеонаўскай арміі Фаберам дзю Форам (аўтар альбома замалёвак “Лісткі з майго партфеля”).

2. Хаця такім чынам была разбурана ўся Студзёнка, масты гэтыя не выратавалі заваёўнікаў.

3. У другой вітрыне (насупраць) – французскія трафеі: крамянёвае ружжо, каска кірасіра, бронзавы арол, знойдзены ў Бярэзіне (такія арлы прымацоўваліся зверху да сцягоў).

4. У вітрыне, што ў цэнтры залы, наведвальнікі могуць убачыць дэталі абмундзіравання рускай арміі першай палавіны ХІХ стагоддзя: афіцэрскія каску і боты са шпорамі, кірасу, грэнадзёрку.

5. Французскія салдаты разбураюць заснежаныя сялянскія хаты для пабудовы мастоў цераз Бярэзіну.

6. Тут жа – ядры, кулі, карцеч, салдацкі барабан [5, с. 9].
Немагчыма ўявіць работу па развіцці маўлення, якая б не садзейнічала агульнаму развіццю навучэнцаў. Авалоданне школьнікамі ведамі, уменнямі і навыкамі ў галіне стварэння экскурсійных тэкстаў з апорай на пісьмовыя тэксты экскурсійнай тэматыкі дапаможа ўдасканальваць лагічнасць, паслядоўнасць, гнуткасць, крэатыўнасць мыслення і асноўныя пазітыўныя якасці маўлення (разнастайнасць, дакладнасць, выразнасць і інш.), неабходныя з пункту гледжання патрабаванняў высокага інтэлектуальнага і камунікатыўнага развіцця чалавека XXI стагоддзя.

Літаратура


  1. Батракова, А. В. Выдатнасці мястэчак Валожынскага раёна / А. В. Батракова. – 75 с.

  2. Ліўшыц, У. М. Літаратурны музей Максіма Гарэцкага (кароткі даведнік) / У. М. Ліўшыц. – Орша, 1997.

  3. Грачанікаў, А. С. Экскурсія / А. С. Грачанікаў // Маладосць. – 2005. – № 3. – С. 133.

  4. Музей старажытнабеларускай культуры: дапаможнік для наведвальникаў; пад рэд. В. Ф. Шматава. – Мінск: Беларус. навука, 1988.

  5. Гілевіч, Ж. В. Барысаўскі краязнаўчы музей / Ж. В. Гілевіч, В. А. Маленін. – Мінск: Полымя, 1991.

: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка