Юлія Прасянцова Зімовы настрой



Дата канвертавання28.06.2016
Памер18.67 Kb.
Юлія Прасянцова

Зімовы настрой

Колькі радасці ўзнікае на сэрцы, калі выпадае першы снег! Гэта сапраўднае хараство зімы. Прырода пачынае адкрываць сваю сапраўдную зімовую прыгажосць. Усё вакол знаходзіцца ў нейкім чароўным сне. Ад сонца, якое звісае нізка над зямлёй, усё блішчыць і іскрыцца, вочы асляпляе снег, які ад сонечных прамянёў становіцца не белым, а залатым. Калючы мароз і скрыпучы снег зацягваюць нас у таямнічае царства прыроды, з якога не хочацца выходзіць. У гэтым царстве – толькі ты адзін і зіма. І толькі тут можна па-сапраўднаму адчуць і зразумець зімовы настрой Максіма Багдановіча, які вельмі падобны да твайго.

Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

I волен лёгкіх санак бег.


Як мары, белыя бярозы

Пад сінявой начной стаяць,

У небе зоркі ад марозу

Пахаладзеўшыя дрыжаць.


Вільготны месяц стуль на поле

Празрысты, светлы стоўп спусціў

I рызай срэбнаю раздолле

Снягоў сінеючых пакрыў.


Ўзрывайце ж іх санямі, коні!

Звіні, вясёлых бомаў медзь!

Вакол лятуць бары і гоні,

Ў грудзях пачала кроў кіпець.


Апостраф і Мяккі знак

лінгвістычная казка

Ёсць на свеце краіна Фанетыка. Жывуць у ёй Гукі і Літары.

Аднойчы Гукі і Літары заспрачаліся. Галосныя крычалі, што толькі яны сапраўдныя. Зычныя трымаліся сваёй думкі. Мяккія маўчалі. У іх не было сталага меркавання. А глухія… Тыя нікога не хацелі слухаць. На Мяккі знак і Апостраф увогуле ніхто не зважаў. Ці ёсць вы, ці няма вас – ніякай розніцы. Вы нічога не значыце.

Пакрыўдзіліся Апостраф і Мяккі знак і пакінулі алфавіт. Пасля таго, як яны некуды пайшлі, Літары і Гукі склалі сказ: “У гэты дзен адбылася цікавая зява”. Паглядзелі Літары на сказ і ўбачылі, што не хапае Апострафа і Мяккага знака. Сабраліся Літары на свой алфавітны сход і пачалі думаць, што рабіць. Літара А прапанавала адправіцца ўсім на пошукі. Так і вырашылі. Усе атрымалі апісанне Апострафа і Мяккага знака. Паводле гэтага апісання, Апостраф быў апрануты ў бліскуча-сінія штаны і чырвоную майку, а Мяккі знак – у бліскуча-залатых штанах і жоўтай майцы.



Пачаліся пошукі. Праз некалькі гадзін Літара А знайшла ўцекачоў. Аказалася, яны былі непадалёк ад сваёй хаты, у ляску. Літара А доўга прасіла ўцекачоў вярнуцца, і нарэшце Апостраф і Мяккі знак згадзіліся.

Зноў сабралі алфавітны сход. Як толькі на сход з’явіліся Апостраф і Мяккі знак, сказ адразу змяніўся: “У гэты дзень адбылася цікавая з’ява”. Усе літары папрасілі прабачэння ў Апострафа і Мяккага знака. З гэтага часу ў Алфавіце быў поўны парадак, усе Літары і Гукі пачалі жыць весела і дружна.
: olderfiles
olderfiles -> Сармацкае кадзіла
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
olderfiles -> Табліца 6 вынікі паспяховасці па асобных прадметах
olderfiles -> Адзначце сказы, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў
olderfiles -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт
olderfiles -> Ты жывеш у Беларусі Віктарына
olderfiles -> Беларускі дзяржаўны універсітэт курсавая работа па гісторыі заходніх І паўднёвых славян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка