З а н я т а к тэма : посуд



Дата канвертавання22.07.2016
Памер46.79 Kb.
З А Н Я Т А К

ТЭМА : « ПОСУД «
МЭТА : фармiраваць разуменне абагульняючага слова “ посуд “ , вучыць правiльна

называць назвы вiдау посуда , знаць iх назначэнне , звяртаць увагу дзяцей

на словаутваральныя сувязi .
СЛОУНIК : узбагачаць слоунiкавы запас дзяцей , вучыць ужываць словы назвау

пасуда адповедна iх значэнню , утвараць прыналежныя прыметнiкi ,

ступенi параунання прыметнiкау ,пры пастаноуцы пытання ужываць

часцiцу цi , замацоуваць правiльнае вымауленне гука Ц , звяртаць

увагу дзяцей на гучанне слоу , вучыць выразна вымауляць i адрознiваць

на слых гукi ц – ч .

Мое маленькiя сябры , калi вы сядаеце за стол абедаць , то нават не задумваецеся над тым , як i калi узнiк посуд . А было гэта вельмi дауно . I сення на месцы старажытных паселiшчау археологi знаходзяць розныя мiскi , гаршкi . Канешне , посуд не быу такi розны , як зараз . Сення мы карыстаемся посудам з металлу – гэта вiдзльцы , лыжкi , мiскi . з глiны - кубачкi , сподкi , збанк1 з дрэва – лыжкi , мiскi, са шкла – шклянкi, слоiкi , вазы.

Дарагiя дзеткi , давайце пастараемся запомнiць назвы посуда па – беларуску :



Талерка , вiдэлец , лыжка , кубак , сподак , патэльня , слоiк ..

Актуалiзацыя лексiкi

Пагуляем

Давайце дзец1 накрыем стол для гасцей . Ставiм талеркi , кладзем в1дэльцы , лыжк1 . Ай – ай ! . Няправiльна . Спачатку засцелем абрус , а затым ставiм посуд : талеркi , вiдэльцы , лыжк1 . Пакладзем сурвэтк1 . Госцi прыйшлi паелi , папiць захацелi . Брудны посуд збiраем , зноу стол накрываем : кубкi са сподачкамi i лыжкамi .

ГУЛЬНЯ « Што пераблытана ?»

У талерку налью я кампот ,

Вiдэлец для супа вазьму .

Нясу суп я прама у рот ,

А з ‘есц1 яго не магу .


Гульня « Што падарыць ? « Гуляем разам з сябрам1 . Вядучы гаворыць лiчылку :

Для маленькай мышкi

Мы купiлi лыжкi .

Посуд так i зiхацiць !

Што табе нам падарыць ?

Адказвае той, на каго пакажа вядучы .


ПОСУД I ЕЖА

Дзецi , цi любiце вы хадзiць у госцi ? Тады давайце праведаем бабулю Ганулю .

Мы iдзем , мы iдзем , дружна песеньку пяем

---- Тра – та – та , тра – та – та ,

Жыць на свеце любата .

iшл1 , iшлi , стамiлiся , ля пянечка прыпынiлiся . Прыселi , зiк , стаiць зайчык .

-----Дайце мне хлеба акрайчык .

Галодны я , не еу паудня .

------ Вось хлеб , а вось i авда ,

Еш i пi , нам не шкада .

Зайчык пад’еу i павесялеу . Скок – скок , скок – скок :

- Якi слауны дзянек !

Ведаю ,што да бабул1 iдзяце ,

Што у падарунак ей несяце ?

--- Нiчога .

----Нiчога ? ! З пустым1 рукамi iсцi нягожа .

Бярыце вось гэта . Спатрэбiцца можа .

Узялi пакунак , а у iм --- падарунак : абрус с сурвэткамi , упрыгожаны кветкамi .

- Абрус шыкоуны ! Ен яшчэ i чароуны .

Скажы : «Ой – ей ей , тра – ля – ля ,

Трам – ца – ца ,

iраз на столе посуд з ‘ явiцца

-- Дзякуй , - зайчыку сказалi

А затым мы дружна усталi , па сцяжынцы зноу пайшлi , хатку бабчыну знайшлi

----Добры дзень , бабуля Ганна !

---- Добры , добры ! Устала рана ,

Усе вочы праглядзела ,

Вось нарэшце вас сустрэла .

А шот гэта за пакунак ?

---- Табе , бабуля , падарунак :

Абрус з сурвэткамi ,

Упрыгожаны кветкамi .

----- Якi шыкоуны !

Але ж ен яшчэ i чароуны .

Скажы --- « Ой – ей ей , тра – ля –ля , трам –ца –ца « ,

i ураз на стале посуд з ‘явiцца

---- Ну i ну , жзiва якое !

i маю тое – сее .

Так бабулька сказала i гаршчочак свой дастала .

----- Мыйце рукi . Ужо гатовы .

----- Тады скажам дружна словы :

Раз – два – тры , гаршчок вары !

I гаршчочак запыхцеу . Дау нам усе , што хто хацеу : Лявон еу бульен , Васiль з Данiкам нацiскалi на дранiкi , Вiялета каштавала катлеты , Васа папрасiла квасу , Агата – салату , а Клав пiла какаву . А ты там быу ? Што еу i пiу ?

Падумайце , дзецi , якi посуд мог з ‘яв1цца на абрусе ? Што елi i пiлi дзецi ?

Давайце разам разыграем у асобах гэту гiсторыю .
ЗАМАЦАВАННЕ ЛЕКСIКI . СКЛАДАННЕ ПОУНЫХ СКАЗАУ .

Давайце разгледзiм малюнкi : хлопчык п ‘е малако ( чай , каву , какава , кампот ) , дзяучынка есць каубасу ( бульбу , кашу.) , на стале ляжыць бохан хлеба , побач - адрэзаная лустачка…А цяпер ты расажы , што ты бачыш на малюнках .

АКТУАЛIЗАЦЫЯ ЛЕКСIК1 . Развiцце дыялагiчнай мовы .

Гульня « Што будзем есцi «

Гуляем у парах . Прыкладны дыялог :

-------- Сення мне хочацца з ‘ есцi суп , бл1ны са смятанай , выпiць кампот .

-------А я з задавальненнем з ‘еу бы рысавую кашу з катлетай , салату з буракоу i выпiу бы какавы з цукрам .

АРТЫКУЛЯЦЫЙНАЯ ГIМНАСТЫКА


Барыс зварыу рыс .

Замацаванне граматычных канструкцый .

( у талерцы , у м1сцы , у шклянцы )

Дзец1 у нас есць цацачны посуд ? Нам спатрэбяцца талеркi , шклянк1 , мiскi Раздайце iх лялькам . Давайце папытаем, што ляжыць у посудзе .

Узор : Лялька Каця – У мяне у талерцы ляжыць вiнаград .

Лялька Мiхаська : - У мяне у мiсцы ляжыць смажаная бульба .

Бурац1на : - У мяне у шклянцы кiсель .
АРТЫКУЛЯЦЫЙНАЯ ГIМНАСТЫКА .

Кубочак кавы прынеслi для Клавы .

Шклянку какавы - для Славы .

Увага !!! Какава - назоунiк жаночага рода , гэта слова не скланяецца


Дыхальная гiмнастыка.

Кава i какава вельмi гарачыя . Падзьмухаем , кааб астудзiлiся .

Развiцце уяулення i звязнай мовы .

Гульня « Я – повар « . Ты - повар у дзiцячым садзе . Што ты згатуеш дзецям на абед ?

Можа , иы ведаеш , як трэба гатаваць суп або салату ?

Гульня “Пачастунм гасцей чаем “

У ходзе гульнi дзецi утвараюць назвы посуду : цукар кладзем у цукарнiцу , цукеркi - у цукернiцу , сухары - у сухарнiцу .

Адказаць на пытаннi : “Што у нас на стале ?” ( Посуд ) .

Вымауленне чыстагаворак :

Цы – цы –цы – мы малайцы .

Цу – цу –цу - я пасу ауцу .

Цэ- цэ –ц э – аловак у руцэ .



Ец – ец – ец - - добры плывец .
Развучванне скорагаворкi “ Чай цурком цячэ з- пад крана “
: ddu103grodno -> library
library -> Сцэнарый фальклорнага свята (група "фантазёры")
library -> «Веселые капельки» День здоровья в группе
library -> Адзенне (гульня-занятак) Праграмны змест
library -> Беларуская батлейка каляндарныя I абрадавыя гульнi
library -> Гукайце, дзеці, Масленіцу! Сцэнарый свята для другой малодшай групы
library -> Люблю мой край, старонку гэту
library -> Канспект комплекснага занятку па далучэнні дзяцей группы “Чамучкі” да беларускай культуры Праграмны змест
library -> Экскурсія ў этнаграфічны міні-музей “сялянская хатка”
library -> Занятак – падарожжа ў сялянскую хату “да бабы васіліны
library -> Этналагічная спадчына беларусі першыя жыхары беларускай зямлі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка