З медалямі рознай пробы вярнуліся астравецкія баксёры з першынства Рэспублікі Беларусь па боксе сярод юніёраў 2000-2001 гадоў нараджэння, якое адбылося ў Оршы



Дата канвертавання30.06.2016
Памер10.94 Kb.
З медалямі рознай пробы вярнуліся астравецкія баксёры з першынства Рэспублікі Беларусь па боксе сярод юніёраў 2000-2001 гадоў нараджэння, якое адбылося ў Оршы.

З дванаццаці ўдзельнікаў каманды Гродзенскай вобласці шасцёра – выхаванцы астравецкага трэнера па боксе Аляксея Зянонавіча Маргужа.

Бліскучыя баі ў сваёй вагавой катэгорыі, 66 кілаграмаў, правёў Аляксандр Філіповіч, які ў выніку заваяваў першае месца.

Крыху не пашанцавала Вадзіму Марозу, які выступаў у вагавой катэгорыі 80 кілаграмаў плюс. Юнак правёў 3 баі, якія ўпэўнена выйграў, а ў фінале рынг звёў яго з даўнім сапернікам з Кобрына: астраўчанін правёў дастойны бой, але перамогу аддалі праціўніку. Вадзім Мароз стаў сярэбраным прызёрам.

А вось Яўген Красоўскі, вагавая катэгорыя 63 кілаграмы, трапіў у спрэчную сітуацыю, якая вырашылася, на жаль, не на яго карысць. Астраўчанін упэўнена выігрываў паядынкі і дайшоў да паўфіналу, дзе суддзі таксама аддавалі пальму першынства Яўгену. Аднак па камп’ютарных даных, якія і вызначаюць вынік бою, пераможцам стаў сапернік. Астраўчанін заняў трэцяе месца.

У аналагічнай сітуацыі апынуўся і Арцём Каспяровіч, вагавая катэгорыя 60 кілаграмаў, які выіграў тры паядынкі, дайшоў да паўфінала, а камп’ютар зноў выбраў пераможцам саперніка. Арцём у выніку стаў бронзавым прызёрам.



Алег Батура, які выступаў у вагавой катэгорыі 46 кілаграмаў, добра правёў і выйграў першы бой. Аднак падчас паядынку хлопец атрымаў траўму пальца, таму пабаксіраваць па поўнай у наступным баі ў не атрымалася – і ён саступіў.
: nfiles
nfiles -> У дзясяты раз бацькі і педагогі сабраліся разам на традыцыйны штогадовы бацькоўскі сход, каб абмеркаваць пытанні выхавання дзяцей. Галоўнай тэмай размовы стала праблема небяспечных паводзін дзяцей і прафілактыка крызіснага стану падлеткаў
nfiles -> Магалінскі ігар Уладзіміравіч
nfiles -> Праграма свята “Ганненскі кірмаш”
nfiles -> План мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры
nfiles -> Дзяржаўная навуковая ўстанова «інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі»
nfiles -> Дзяржаўная навуковая ўстанова «інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі»
nfiles -> На базе сш №38 сабраліся ўсе зацікаўленыя ў пытаннях прафілактыкі спецыялісты, каб падзяліцца вопытам І праблемамі І спланаваць сваю далейшую дзейнасць
nfiles -> За здаровы лад жыцця падлеткі І дарослыя выдатная каманда
nfiles -> Гушчынскі Ігар Генадзьевіч




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка