З узнагародамі вярнуліся з рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, якія на мінулым тыдні праходзілі ў нашай краіне, астравецкія школьнікі. Два дыпломы заваявалі на ёй нашы гімназісты



Дата канвертавання19.07.2016
Памер5.78 Kb.
З узнагародамі вярнуліся з рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, якія на мінулым тыдні праходзілі ў нашай краіне, астравецкія школьнікі. Два дыпломы заваявалі на ёй нашы гімназісты.

На рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах сёлета гонар нашага раёна і вобласці абаранялі чатыры гімназісты: Вікторыя Сідаровіч, Андрэй Малочка, Ангеліна Пятровіч і Вераніка Анімуцкая. І да радасці бацькоў, педагогаў і аднакласнікаў, выступілі яны ўдала.


Так, Вікторыя Сідаровіч, якая ўдзельнічала ў алімпіядзе па грамадазнаўству, была ўзнагароджана Дыпломам І ступені, а Андрэй Малочка, які дэманстраваў веды па геаграфіі, атрымаў Дыплом ІІІ ступені.

Віншуем школьнікаў і іх педагогаў з удалым выступленнем. Так трымаць!


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка