За вопытам –у сельскую школу



Дата канвертавання01.08.2016
Памер29.46 Kb.
За вопытам –у сельскую школу.
На базе навучальных устаноу Брэсцкага раёна прайшоу абласны семтар для дырэктарау школ аграгара дкоу па тэме "Вопыт кiраунiкоу i педагагiчных iнавацый па стварэннi адаптыунага адукацыйнага асяроддзя". Яго арганiзатарамi выступiлi БрIПК i аддзел адукацыi райвыканкама.
На семiнар з'ехалiся кiраунiкi 28 школ Брэстчыны. Для iх была падрыхтавана даволi насычаная праграма.У першы дзень старшыня Брэсцкага райвыканкама У.А. Мацука пазнаёмiу удзель-нiкау семiнара з асноунымi накiрункамi дзейнасцi раён-нага выканаучага камiтэта па рэалiзацыi Дзяржаунай пра-грамы адраджэння i развiцця вёскi. Гэтаму пытанню сёння надаецца павышаная увага, а улiчваючы аграрную спецыфiку рэгiёна — тым больш. Брэсцкi раён адносiцца як-раз да такiх. Зразумела, што у новых умовах развiцця вёскi асаблiвае месца зай-маюць установы адукацыi, якiя уваходзяць у склад аграгарадкоу. На-пачатку iх станаулёння даводзiцца сутыкацца з :шэрагам праблем, у першую чаргу тэта датычыцца умацавання матэрыяльна-тэхнiчнай i вучэбна-метадычнай базы школ. Брэсцкi раён невыпадкова быу выбраны месцам правядзення абласнога семiнара падобнай тэматыкi, тут назапашаны карысны вопыт для пераймання. Аб асаблiвасцях i тэндэнцыях работы раённай сiстэмы адукацыi, якая садзейнiчае развiццю iндывiдуальнасцi вучняу сельскiх школ, расказау начальнiк аддзела адукацыi райвыканкама М.М.Евiк.

За два днi практычнай часткi семiнара яго удзелынiкi наведалi 8 лепшых навучальных устаноу Брэсцкага раёна, кожная з якiх мае той цi iншы накiрунак iнавацыйнай дзёйнасцi, што надзвычай актуальна на сучасным этапе развiцця айчыннай сiстэмы адукацыi. Так, у Чарнаучыцкай сярэдняй школе назапашаны вопыт па арганiзацыйна-метадычным. забеспячэннi да-профiльнай падрыхтоукi i профiльнага навучання вучняу. У Скокаускай створаны належныя умовы для фармiравання i развiцця iнавацыйных працэсау у сельскай школе, якiя грунтуюцца на шасцi асноуных фактарах эфектыунай работы устаноу адукацыi, у тым лiку i па узаемадзеяннi з сем'ямi (далучэнне бацькоу дзяцей да школьных спрау i мерапрыемствау, арганiзацыя вольнага часу навучэнцау, улiчванне iх запытау пры складаннi вучэбнага плана i г.д.). Усе яны былi раскрыты на канкрэтных прыкладах з уласнага вопыту.



Прадметам увагi у Лышчыцкай сярэдняй школе стала нарматыуна-прававре i вучэбна-метадычнае забеспячэнне дзейнасцi сучаснай сельскай школы. Тут створаны партфолiо на кожнага настаунiка i вучня. Дзейнiчае лакальная нарма-тыуная база.

Завяршыуся семiнар круглым сталом на тэму "Сельская школа: тэорыя i вопыт кiраунiцкiх i педа-гагiчных iнавацый". На iм кожны удзельнiк падзялiуся уражаннямi ад убачанага, выказау заувагi i прапановы. Вынiкi семiнара падвёу М.М.Евiк, якi, у прыватнасцi, адзнаныу: «Добры вопытзауседы патрабуе пераймання. Перакананы: кожнаму з дырэктарау ёсць да чаго iмкнуцца, што прадугледжвае змены у рабоце, укараненне новага, .самаудасканаленне урэшце. Неабходна iсцi у нагу з часам, не адставаць у адукацыйным плане ад патрэб жыцця. Школы, якiя былi наведаны, годна глядзяцца у структуры аграгарадкоу, хаця праблемы па-ранейшаму застаюцца. Галоунае– стварыць сельскiм дзецям належныя умовы для навучання, рэалiзацыi уласных магчымасцей».



Сяргей ГРЫШКЕВIЧ. “Настаунiцкая газета”



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка