Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна



Дата канвертавання15.05.2016
Памер190.59 Kb.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкі вучэбна-

педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна”

_________ М.М.Андруховіч

________________ 2013




ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства ў сістэме выхаваўчай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі»

Тэрміны рэалізацыі: 2013-2016 гг.



Праект саставіла:

Навуменка Юлія Мікалаеўна – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце


Абгрунтаванне мэтазгоднасці выбару і рэалізацыіі

педагагічнага праекта

«Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства ў сістэме выхаваўчай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі»

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ў сучасных умовах – гэта мэтанакіраваны, маральна абумоўлены працэс падрыхтоўкі падрастаючага пакалення да функцыянавання і ўзаемадзення ва ўмовах дэмакратычнага грамадства, да ініцыятыўнай працы, удзелу ў кіраванні сацыяльна каштоўнымі справамі, да рэалізацыі правоў і абавязкаў, а таксама ўмацавання адказнасці за свой маральны і прававы выбар, за максімальнае развіццё сваіх здольнасцей у мэтах дасягнення жыццёвага поспеху.

На жаль, сёння мы назіраем пэўную неадпаведнасць паміж жадаемым вынікам выхавання і тым, што маем: па-першае, прагрэсіруе разрыў сувязей паміж пакаленнямі; па-другое, адбываецца змяненне каштоўнасных арыенціраў ў падрастаючага пакалення; па-трэцяе, грамадзянскія якасці ў сучаснай моладзі праяўляюцца слаба, так як у грамадстве адбываецца пераацэнка сацыяльных каштоўнасцей, што вядзе да глыбокага разрыву паміж духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі.

Выхаванне патрыятызму абумоўлена і патрэбамі дзяржавы, якой неабходны грамадзяне, якія былі б поўнасцю адданы свайму народу, Радзіме, грамадзяне, здольныя адстаяць сваю незалежнасць, нацыянальнасць, памножыць багацце. Паняцці “бацькаўшчына”, “ідэя”, “патрыятызм” набываюць сёння новае гучанне, напаўняюцца новым зместам і сэнсам.

Якой будзе наша моладзь, патрыётамі ці людзьмі без Радзімы і сумлення, залежыць толькі ад нас, дарослых, ад таго, зможам ці не зможам мы данесці да іх неабходнасць быць патрыётамі.

Важным кампанентам патрыятызму з’яўляецца краязнаўчая дзейнасць, таму што нацыянальная культура з’яўляецца асновай патрыятызму і важным сродкам выхавання грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Сутнасць этнакультурнага выхавання заключаецца ў захаванні, фарміраванні і развіцці этнічнай самабытнай асобы, яе культуры, самасвядомасці на аснове пераемнасці пакаленняў з улікам сучасных зменлівых умоў. Гэта свайго роду “пражыванне” народных традыцый, звычаяў, абрадаў, святаў. На практыцы ж сутнасць грмадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства мы бачым у тым, каб пасеяць і вырасціць у дзіцячай душы насенне любові да роднай прыроды, да роднага дому і сям’і, да гісторыі і традыцый краіны, створанай працай і блізкіх людзей, і тых, каго завуць суайчыннікамі. Мяркуем, што патрыятычнае выхаванне вучняў на этнакультурных традыцыях на асобасным узроўні будзе садзейнічаць нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і павысіць міжкультурную талерантнасць, а на сацыяльным – забяспечыць захаванасць культуры народа як гістарычна ўстойлівай цэласнасці.

Кожная ўстанова адукацыі самастойна расстаўляе акцэнты і выбірае для сябе найбольш прывабныя падыходы выхавання, зыходзячы з накопленага вопыту, традыцый, прыярытэтаў. У цяперашні час адной з галоўных задач, якая стаіць педад педагагічным калектывам Дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна” ў галіне грамадзянска-патрыятычнага выхавання – гэта ўкараненне новых форм і метадаў работы, якія будуць фарміраваць этнакультурныя і краязнаўчыя кампетэнцыі вучняў і адпавядаць сучасным сацыяльна-педагагічным рэаліям. Менавіта на гэта і скіраваны педагагічны праект “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства ў сістэме выхаваўчай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі».
Мэта:

грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў праз фарміраванне этнакультурных і краязнаўчых кампетэнцый


Задачы:

  • абудзіць цікавасць да гісторыі сваёй сям’і, умацаваць духоўныя і культурныя каштоўнасці;

  • развіць агульначалавечыя маральна-эстэтычныя каштоўнасці, уяўленні аб дабрыні, прыгажосці, мужнасці, працавітасці, адданасці Радзіме і свайму народу сродкамі вуснай народнай творчасці;

  • садзейнічаць развіццю цікавасці да традыцый і культуры Бацькаўшчыны, да яе сучаснага жыцця праз знаёмства з дэкаратыўна-прыкладнымі відамі мастацтва;

  • садзейнічаць нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і павышэнню міжкультурнай талерантнасці праз вывучэнне народных традыцый, святаў, абрадаў;

  • фарміраваць грамадзянскую пазіцыю вучняў, жаданне стаць неабходнымі сваёй краіне.


Кіраўнік проекта:

Андруховіч М.М., дырэктар


Удзельнікі праекта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна” з’яўляецца ўстановай, якая забяспечвае агульную сярэднюю адукацыю. На пачатак сакавіка ва ўстанове адукацыі налічваецца 78 вучняў і 20 выхаванцаў дашкольнай рознаўзроставай групы. Навучаннем і выхаваннем займаецца калектыў педагогаў у саставе 19 чалавек, з іх вышэйшую адукацыю маюць -17 (89%) педагогаў, сярэднюю спецыяльную адукацыю - 2 ( 11%) педагогаў. Сярэдні ўзрост педагагічнага калектыву 35 гадоў.

У рэалізацыі праекта прымуць удзел вучні з 3, 8, 9 класаў і наступныя педагогі ўстановы адукацыі:

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада

Адукацыя

Кваліфікацыйная катэгорыя

Педагагічны стаж

Андруховіч Мікалай Мікалаевіч

дырэктар

вышэйшая

вышэйшая

22 гады

Навуменка Юлія Мікалаеўна

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

вышэйшая

першая

12 гадоў

Семяненя Вольга Мікалаеўна

педагог сацыяльны

вышэйшая

без катэгорыі

1 год

Кукраш Святлана Вячаславаўна

класны кіраўнік 2 класа, настаўнік пачатковых класаў


вышэйшая

першая

19 гадоў

Дзікун Тамара Іванаўна

класны кіраўнік 7 класа, настаўнік беларускай мовы і літаратуры


вышэйшая

першая

16 гадоў

Камушэнка Наталля Уладзіміраўна

класны кіраўнік 8 класа, настаўнік рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры

вышэйшая

першая

12 гадоў


Прагназуемы вынік
1. Павышэнне ўзроўню інфармаванасці школьнага згуртавання ў галіне этнакультурных і краязнаўчых кампетэнцый.

2. Развіццё камунікатыўных уменняў і навыкаў, інтэлекту, культурнага ўзроўню дзяцей, далучэнне да традыцый і культуры Бацькаўшчыны.

3. Павышэнне міжкультурнай талерантнасці вучняў.

4. Фарміраванне разумных патрэб вучняў, правільных практычных дзеянняў вучняў па захаванні культуры народа як гістарычна ўстойлівай цэласнасці.

5. Распаўсюджванне і выкарыстанне ідэй і прынцыпаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў рабоце ўстановы адукацыі.
Этапы рэалізацыі праекта
Праект разлічаны на тры гады: з 15 жніўня 2013 года па 15 чэрвеня 2016 года.

Першы этап – арганізацыйна-аналітычны (з 15 жніўня 2013 года па 31 кастрычніка 2013 года):


  • вызначэнне ўмоў і механізмаў укаранення інавацыйнага праекта ва ўмовах выхаваўчай сістэмы ўстановы адукацыі;

  • вызначэнне складу ўдзельнікаў, форм і метадаў рэалізацыі праекта;

  • уключэнне мерапрыемстваў праекта ў гадавы план работы ўстановы адукацыі;

  • падбор і вывучэнне метадычнай літаратуры па тэме праекта;

  • распрацоўка модулей краязнаўчага і этнакультурнага накірункаў;

  • ажыццяўленне маніторынгу выхаванасці;

  • метадычная работа з класнымі кіраўнікамі.


Другі этап – практычны (з 1 лістапада 2013 года па 15 мая 2016 года):

  • метадычная работа з класнымі кіраўнікамі;

  • рэалізацыя модулей краязнаўчага і этнакультурнага накірункаў;

  • правядзенне каляндарна-абрадавых выхаваўчых мерапрыемстваў;

  • ажыццяўленне маніторынгу выхаванасці.


Трэці этап – рэфлексіўна-ацэначны (з 15 мая 2016 года па 15 чэрвеня 2016 года):

  • ажыццяўленне маніторынгу выхаванасці;

  • абагульненне матэрыялаў праекта;

  • прапаганда вопыту работы.


Формы работы


  • правядзенне класных выхаваўчых мерапрыемстваў у рамках арганізацыйна-выхаваўчых гадзін;

  • правядзенне агульнашкольных мерапрыемстваў;

  • навукова-даследчая работа;

  • правядзенне экскурсій і паходаў;

  • ролевыя гульні;

  • выставы;

  • фестываль, кірмаш;

  • стварэнне прэзентацый, відэаролікаў;

  • маніторынг выхаванасці;

  • размяшчэнне інформацыі ў школьным, раённым СМІ і на сайце ўстановы адукацыі.


Праграма рэалізацыі педагагічнага праекта

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства ў сістэме выхаваўчай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі»




Этап / тэрмін рэалізацыі

Асноўныя накірункі дзейнасці

  1. Арганізацыйна-аналітычны:

з 15 жніўня 2013 года

па 31 кастрычніка 2013 года



  • Вызначэнне ўмоў і механізмаў укаранення інавацыйнага праекта ва ўмовах выхаваўчай сістэмы ўстановы адукацыі.

  • Вызначэнне складу ўдзельнікаў, форм і метадаў рэалізацыі праекта.

  • Уключэнне мерапрыемстваў праекта ў гадавы план работы ўстановы адукацыі.

  • Стварэнне творчай групы педагогаў і вучняў па планаванні і рэалізацыі праекта.

  • Афармленне загада па ўстанове адукацыі аб арганізацыі дзейнасці ўдзельнікаў праекта.

  • Карэкцыя праграмы і каляндарнага плана рэалізацыі праекта на 2013/2014 навучальны год.

  • Маніторынг выхаванасці вучняў 3, 8, 9 класаў і параўнальны аналіз з выхаванасцю іншых класаў ўстановы адукацыі.

  • Падбор і вывучэнне метадычнай літаратуры па тэме праекта, абмеркаванне на паседжаннях творчай групы і нарадах пры дырэктары.

  • МА класных кіраўнікоў “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне школьнікаў сродкамі краязнаўства і этнаграфіі”.

  • Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля “Мой радавод” (вывучэнне гісторыі сваёй сям’і).

  • Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля “Дакраніся да вытокаў” (вывучэнне рамёстваў мясцовага значэння).

  • Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля “Беларускі народны каляндар і вусная народная творчасць” (вывучэнне вуснай народнай творчасці).

  • Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля “Сівая легенда” (збор і сістэматызацыя звестак аб мясцовых тапонімах).

  • Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля “Талентамі поўніцца ваколіца” (збор звестак пра славутых землякоў).

  • Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля “Краязнаўчыя маршруты” (складанне і даследаванне краязнаўчых маршрутаў, ажыццяўленне турыстычных вандровак).

  1. Практычны:

з 1 лістапада 2013 года

па 31 мая 2014 года



  • Семінар “Фарміраванне духоўных і культурных каштоўнасцей праз далучэнне вучняў да гісторыі сваёй сям’і, вёскі, краіны”.

  • Модуль “Мой радавод” (3 клас).

  • Модуль “Беларускі народны каляндар і вусная народная творчасць” (8 клас).

  • Модуль “Талентамі поўніцца ваколіца” (9 клас).

  • Маніторынг выхаванасці вучняў 3, 8, 9 класаў і параўнальны аналіз з выхаванасцю іншых класаў ўстановы адукацыі.

  • Аналіз дзейнасці ў рамках педагагічнага праекта за 2013/2014 навучальны год.

2014/2015 навучальны год

  • Афармленне загада па ўстанове адукацыі аб працягу дзейнасці ўдзельнікаў праекта.

  • Карэкцыя праграмы і каляндарнага плана рэалізацыі праекта на 2014/2015 навучальны год.

  • Уключэнне мерапрыемстваў праекта ў гадавы план работы ўстановы адукацыі.

  • Маніторынг выхаванасці вучняў 4, 9, 10 класаў і параўнальны аналіз з выхаванасцю іншых класаў ўстановы адукацыі.

  • Семінар “Вусная народная творчасць як сродак форміравання этнічнай самабытнай асобы”.

  • Модуль “Дакраніся да вытокаў” (4 клас).

  • Модуль “Сівая легенда” (9 клас).

  • Модуль “Краязнаўчыя маршруты” (10 клас).

  • Аналіз дзейнасці ў рамках педагагічнага праекта за 2014/2015 навучальны год.

2015/2016 навучальны год, да 15 мая 2016 года

  • Афармленне загада па ўстанове адукацыі аб працягу дзейнасці ўдзельнікаў праекта.

  • Карэкцыя праграмы і каляндарнага плана рэалізацыі праекта на 2015/2016 навучальны год.

  • Уключэнне мерапрыемстваў праекта ў гадавы план работы ўстановы адукацыі.

  • Маніторынг выхаванасці вучняў 5, 10, 11 класаў і параўнальны аналіз з выхаванасцю іншых класаў ўстановы адукацыі.

  • Семінар “Міжкультурная талерантнасць і народныя традыцыі, святы, абрады беларусаў”.

  • Свята “Багач”.

  • Свята “Каляды”.

  • Фестываль народнай песні “Сузор’еў карагод”.

  • “Масленічны кірмаш”.

  • Конкурс-выстава “Пасхальнае яйка”.

  1. Рэфлексіўна-ацэначны:

(15.05.2016 – 15.06.2016)

  • Маніторынг выхаванасці вучняў 5, 10, 11 класаў і параўнальны аналіз з выхаванасцю іншых класаў ўстановы адукацыі.

  • Маніторынг і аналіз эфектыўнасці рэалізацыі мерапрыемстваў праекта.

  • Абагульненне матэрыялаў праекта.



Крытэрыі і паказчыкі

вызначэння эфектыўнасці рэалізацыі праекта


п/п

Крытэрыі эфектыўнасці

Паказчыкі

1

Выхаванасць вучняў

  • Станоўчая дынаміка выхаванасці вучняў.

  • Павышэнне ўзроўню міжасобасных адносін.

2

Асобаснае развіццё вучняў

  • Станоўчая дынаміка развіцця мыслення, маўлення, эмацыянальна-валявой сферы, агульнавучэбных уменняў і навыкаў.

  • Павышэнне ўзроўню грамадзянска-патрыятычнай культуры.

  • Станаўленне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, павышэнне асабістай адказнасці.

3

Задаволенасць усіх удзельнікаў інавацыйнай дзейнасці

  • Супрацоўніцтва настаўнікаў, вучняў і іх законных прадстаўнікоў у дасягненні мэты.




4

Інавацыйная кампетэнтнасць настаўніка

  • Фарміраванне ва ўстанове адукацыі сістэмы даследчай дзейнасці.

  • Наяўнасць эфектыўнай сістэмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў.

  • Асобасныя дасягненні педагогаў.

5

Якасць кіравання інавацыйным працэсам

  • Наяўнасць неабходных педагагічных і матэрыяльна-тэхнічных умоў.

  • Наяўнасць сістэмы стымулявання педагогаў.


Нарматыўнае прававое, кадравае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне праекта
а) Нарматыўнае прававое забеспячэнне:

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Кодекс Республики Беларусь об образовании, Закон «О правах ребёнка», Концепция непрерывного воспитания детей и учащейся молодёжи в Республике Беларусь, Программа непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь на 2011–2015 годы и другие нормативные акты, регулирующие воспитание детей.


б) Кадравае забеспячэнне: педагагічны калектыў установы адукацыі.

в) Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне: матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы адукацыі.


г) Фінансавае забеспячэнне: дадатковае фінансаванне не патрабуецца.

УЗГОДНЕНА

Начальнік аддзела адукацыі

Любанскага райвыканкама

_________ Т. Л. Каравацкая

______________ 2013




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна”

_________ М.М.Андруховіч

____ ____________ 2013


Каляндарны план работы

па рэалізацыі педагагічнага праекта

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства ў сістэме выхаваўчай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі»



на 2013/2014 навучальны год




Мерапрыемствы

Тэрміны

Адказныя

    1. Арганізацыйна-педагагічнае і ўпраўленчае забеспячэнне

1.1

Нарада пры дырэктары “Вызначэнне ўмоў і механізмаў укаранення інавацыйнага праекта ва ўмовах выхаваўчай сістэмы ўстановы адукацыі”, размеркаванне абавязкаў сярод удзельнікаў педагагічнага праекта

15 – 25 жніўня

Намеснік дырэктара па ВР

1.2

Вызначэнне складу ўдзельнікаў, форм і метадаў рэалізацыі праекта

15 – 25 жніўня

Намеснік дырэктара па ВР

1.3

Уключэнне мерапрыемстваў праекта ў гадавы план работы ўстановы адукацыі.

15 – 25 жніўня

Намеснік дырэктара па ВР

1.4

Стварэнне творчай групы педагогаў і вучняў па планаванні і рэалізацыі праекта.

Верасень

Намеснікі дырэктара

1.5

Афармленне загада па ўстанове адукацыі аб арганізацыі дзейнасці ўдзельнікаў праекта.

Верасень

Дырэктар

1.6

Распрацоўка лакальных нарматыўных актаў, падрыхтоўка неабходнай дакументацыі для рэалізацыі праекта

На працягу ўсяго перыяда

Намеснікі дырэктара

    1. Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне

2.1

Падбор метадычнай літаратуры, стварэнне бібліятэкі па тэме праекта

Да 01.10

Бібліятэкар

2.2

МА класных кіраўнікоў “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне школьнікаў сродкамі краязнаўства і этнаграфіі”

Кастрычнік

Кіраўнік МА класных кіраўнікоў

2.3

Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля для 3 класа “Мой радавод” (вывучэнне гісторыі сваёй сям’і).

Да 01.11.2013

Кукраш С.В.

2.4

Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля для 4 класа “Дакраніся да вытокаў” (вывучэнне рамёстваў мясцовага значэння).

Да 01.11.2013

Кукраш С.В.

2.5

Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля для 8 класа “Беларускі народны каляндар і вусная народная творчасць” (вывучэнне вуснай народнай творчасці).

Да 01.11.2013

Дзікун Т.І.

2.6

Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля для 9 класа “Сівая легенда” (збор і сістэматызацыя звестак аб мясцовых тапонімах).

Да 01.11.2013

Дзікун Т.І.

2.7

Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля для 9 класа “Талентамі поўніцца ваколіца” (збор звестак пра славутых землякоў).

Да 01.11.2013

Камушэнка Н.У.

2.8

Распрацоўка плана мерапрыемстваў модуля для 10 класа “Краязнаўчыя маршруты” (складанне і даследаванне краязнаўчых маршрутаў, ажыццяўленне турыстычных вандровак).

Да 01.11.2013

Камушэнка Н.У.

2.9

Рэалізацыя модуля “Мой радавод” (3 клас).

1 лістапада 2013 года – 31 мая 2014 года

Кукраш С.В.

2.10

Рэалізацыя модуля “Беларускі народны каляндар і вусная народная творчасць” (8 клас).

1 лістапада 2013 года – 31 мая 2014 года

Дзікун Т.І.

2.11

Рэалізацыя модуля “Талентамі поўніцца ваколіца” (9 клас).

1 лістапада 2013 года – 31 мая 2014 года

Камушэнка Н.У.

2.12

Семінар “Фарміраванне духоўных і культурных каштоўнасцей праз далучэнне вучняў да гісторыі сваёй сям’і, вёскі, краіны”.

Студзень 2014

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

2.13

Аналіз дзейнасці ў рамках педагагічнага праекта за 2013/2014 навучальны год.

Да 15 мая 2014 года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

    1. Псіхолага-педагагічнае забеспячэнне

3.1

Маніторынг выхаванасці 1 – 11 класаў.

Адсочванне ўзроўню выхаванасці 3, 8, 9 класаў (стартавы маніторынг у мэтах інавацыі)



Кастрычнік, 2013

Красавік, 2014




Семяненя В.М.

    1. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне

4.1

Кантроль падтрымання матэрыяльна-тэхнічнай базы (камп’ютары, мультымедыйная ўстаноўка, гукаўзмацняльная апаратура) ў рабочым стане

На працягу ўсяго перыяду

Дырэктар

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ю.М.Навуменка




: templates -> blog 151 -> schule -> images
images -> Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
templates -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
templates -> Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003
templates -> Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды 3”
templates -> У 1940 г на тэрыторыі Вілейскай вобласці былі арганізаваны першыя калгасы. Згодна з даваенным дакументам, які часткова захаваўся, па стане на вясну 1941 г
images -> Каляндарны план работы па рэалізацыі педагагічнага праекта
images -> Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
images -> Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка