Забаўная алімпіяда фізкультурная забава



Дата канвертавання27.07.2016
Памер28.7 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Яслі-сад аг. Нарач”


УЗГОДНЕНА

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

___________ Ж.М. Казура





ЗАБАЎНАЯ

АЛІМПІЯДА
Фізкультурная забава

для сярэдняй і старэйшай групы

Падрыхтавала:

Кіраўнік фізічнага выхавання

З. Л. Серада


Дата правядзення

____________________________________________________________________________________________________________________________________________


НАРАЧ, 2013



Забаўная алімпіяда
Фізкультурная забава для сярэдняй групы
Мэта: садзейнічаць развіццю фізічных якасцей: спрытнасці, хуткасці; пашыраць уяўленні аб разнастайнасці фізічных і спартыўных практыкаванняў; выхоўваць цікавасць да сумеснай рухальнай дзейнасці.
Абсталяванне: абруч 10 – 12 шт, мячы па колькасці дзяцей, боты 1 пара, шапка, палойнікі 2 шт, тэнісныя шарыкі 2 шт.
Ход забавы
Вядучы: Сёння ў нас адбудзецца алімпіяда. Алімпійскія гульні – гэта галоўнае спартыўнае спаборніцтва. Кожны спартсмен марыць выступіць і перамагчы на іх. А ў нас адбудзецца незвычайная алімпіяда. Мы прыдумалі забаўныя спаборніцтвы па матывах казак. Спадзяюся, вы любіце казкі? Тады алімпійскія спаборніцтвы пачынаюцца!
Дзеці дзеляцца на дзве каманды: “”Калабок” і “Церамок”.

Раздаюцца эмблемы каманд.
Размінка каманд

Кожная каманда прадстаўляе свой варыянт

фізкультурнай размінкі пад музыку.


  1. Эстафета “Церамок” Першы гулец бяжыць да “церамка” (абруч), прадзяе яго праз сябе, кладзе на зямлю і бяжыць за наступным гуляючым. Цяпер яны бягуць разам, узяўшыся за рукі. Не адпускаючы рук яны пралазяць у абруч і бягуць за наступным гуляючым. Так да тых пор, пакуль уся каманда не апынецца ў “церамку”.




  1. Эстафета “Калабок” На лініі ад каманды да стойкі стаяць мяккія цацкі: заяц, мядзведзь, воўк, ліса. Першы гулец бярэ “калабок” (мяч) і пракочвае мяч паміж цацак да стойкі і закідвае яго ў карзіну. Потым вяртаецца бягом да каманды і перадае эстафету наступнаму.




  1. Эстафета “Кот у ботах” Гульцы надзяюць высокія вялікія боты (па аднаму). У ботах яны павінны дабегчы да стойкі, абегчы яе і вярнуцца да каманды.




  1. Шапка невідзімка” На стойцы вісіць шапка. Першы гулец бяжыць да стойкі, здымае шапку і бяжыць з ёй да каманды. Другі гулец апранае шапку , бяжыць з ёй да стойкі і пакідае там.




  1. Царэўна-жаба” Гулец павінен пераскокваючы з абруча ў абруч рухацца да стойкі. Такім жа чынам ён вяртаецца назад і перадае эстафету наступнаму члену каманды.




  1. Кашчэй Бессмяротны” Гульцы павінны ў палойніку пранесці “кашчэеву смерць” (шарык, які імітуе яйка) вакол стойкі і перадаць наступнаму гульцу.


Вядучы: пакуль журы падводзіць вынікі, мы пагуляем у гульню “Курачка рабка”.
Вядучы: Жылі-былі дзед і баба. Баба старая была і хадзіла вось так.

Дзеці імітуюць хадзьбу бабулі (ідуць на паўсагнутых нагах).

І дзядуля быў ёй падстаць і хадзіў вось так.



Ідуць у другі бок

І жыла ў іх курачка Раба. А хадзіла яна па двары вось так.



Ідуць, хлопаючы рукамі па сцёгнах.

Знясла курачка яечка.



Прысядаюць і хлопаюць па каленях.

А мышка бегла.



Імітуюць бег мышкі.

Хвосцікам махнула.



Паказваюць, як мышка махнула хвосцікам.

Яечка разбілася! Плача дзед, плача баба.



Паказваюць, як яны плачуць.

А курачка кудахча.



Хлопаюць па сцегнам, кажучы: “Ко-ко-ко”

Не плач дзед, не плач баба! Я знясу вам яшчэ яечка. Не прастое, а залатое. Вось такое!



Дзеці бяруцца за рукі і робяць вялікае кола.
Падводзяцца вынікі. Каманды атрымліваюць узнагароды.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка