“Зацверджана”



Дата канвертавання06.07.2016
Памер57.37 Kb.

“Зацверджана”


на пасяджэнні Вялікай Рады

асацыяцыі “Адзінства”

УА “Гімназія № 4 г. Смаргоні”

Пратакол № 4

ад 27.02.2001 года.

Змены ў Палажэнне ўнесены на

справаздачна –выбарчай канферэнцыі

асацыяцыі “Адзінства”

Пратакол №5 ад 5мая 2007 г.

П А Л А Ж Э Н Н Е




аб дзяжурстве па гімназіі № 4 г. Смаргоні.



Мэты: - далучэнне да самакіравальнай дзейнасці ўсіх вучняў V – XI класаў гімназіі;

  • выхаванне ў вучняў пачуцця адказнасці за даручаную справу;

  • прывіццё вучням навыка павагі і выканання правоў дзіцяці і чалавека.

На аснове Устава гімназіі для забяспячэння чысціні, парадку ў памяшканнях гімназіі ўводзіцца дадзенае палажэнне аб дзяжурстве па гімназіі вучняў 5 – 11 классаў.

За невыкананне гэтага палажэння кожны класс нясе адказнасць.

Дзяжурства па гімназіі – вялікая і адказная работа.

Вучні 5 – 11 класаў дзяжураць па гімназіі не менш 1-го тыдня ў чвэрць (згодна графіку дзяжурства, складаемага ШПС):

Дзяжурства ажжыццяўляецца брыгадамі адразу 2-х класаў: I паверх і прыбудова – 1 брыгада, II і III паверх – 2 брыгада.
I. Абавязкі дзяжурнага класа (брыгады)

На працягу тыдня клас, які з’яўляецца дзяжурным:



    1. з‘яўляецца на дзяжурства за 30 хвілін да пачатку заняткаў;

    2. назірае за парадкам у гімназіі на ўсіх перапынках;

    3. забяспечвае чысціню гімназіі;

    4. кантралюе ўборку замацаваных за класамі памяшканняў;

    5. падтрымлівае (па меры неабходнасці) парадак у актавай зале;

    6. адказвае за сувязь адміністрацыі, органаў самакіравання гімназіі з педкалектывамі і вучнямі;

    7. 1-ая дзяжурная брыгада адказвае за наяўнасць зменнага абутку ў вучняў гімназіі, кантралюе работу дзяжурных па гардэробу;

    8. 2-ая дзяжурная брыгада адказвае за збор інфармацыі аб вучнях гімназіі, якія адсутнічаюць на занятках;

    9. Прэс-цэнтр 1 брыгады адказвае за зменнасць інфармацыі на стэндах БАМСП, ЮІР.

На працягу дня вызваляюцца ад заняткаў 3 вучні 1-ай брыгады для дзяжурства ў сталовай.

Педагагічнае кіраўніцтва работай дзяжурнага класа ажыццяўляе дзяжурны настаўнік, які праз органы вучнёўскага самакіравання напраўляе калектыў вучняў на выкананне абавязкаў дзяжурных.



  • Распазнавальным знакам дзяжурнага (вучня, настаўніка, адміністратара) з‘яўляецца наяўнасць бэджа з адпаведным надпісам.

  • Адказвае за арганізацыю дзяжурства штаб працоўных спраў (ШПС).

  • Дзяжурным камандзірам брыгады з’яўляецца камандзір ШПС дзяжурнага класа.

  • З ліку дзяжурных кожнай брыгады вызначаюцца адказныя дзяжурныя за паверх (I паверх, II паверх, III паверх, прыбудова).




  1. Парадак прыёма і здачы дзяжурства

    1. У пачатку вучэбнага дня дзяжурныя камандзіры і адказная дзяжурная сумесна з дзяжурным адміністратарам і дзяжурнымі настаўнікамі правяраюць чысціню памяшканняў гімназіі.

    2. У канцы змены дзяжурныя здаюць свае пасты адказнаму дзяжурнаму па паверху.

    3. Адказныя дзяжурныя па паверхам – дзяжурнаму камандзіру брыгады. Пры гэтым прысутнічаюць дзяжурны настаўнік і дзяжурны адміністратар (пры неабходнасці - прадстаўнікі ШПС гімназіі).

    4. Аб усіх неліквідаваных недахопах, выяўленых у час прыёму – здачы дзяжурства, паведамляюць пісьмовым рапартам на імя дырэктара гімназіі.




  1. Правы і абавязкі дзяжурнага па гімназіі


Дзяжурны па гімназіі:

    1. забяспечвае чысціню і парадак на сваім участку;

    2. своечасова заступае на пост;

    3. заклікае да парадку парушальнікаў дысцыпліны;

    4. у канцы дзяжурства здае свой пост адказнаму дзяжурнаму.


Дзяжурны па гімназіі мае права:

      1. звяртацца за дапамогай да любога настаўніка, ці прадстаўніка адміністрацыі;

      2. даваць даручэнні любому вучню (даручэнні павінны выконвацца бясспрэчна)


IV. Правы і абавязкі дзяжурнага па сталовай
Дзяжурны пост па сталовай складаецца з 3-х вучняў, якія прадстаўляюць 1–ую дзяжурную брыгаду.

Дзяжурныя па сталовай:

    1. . падтрымліваюць чысціню і парадак у памяшканні сталовай;

    2. . дабіваюцца чарговасці ў выдачы ежы;

    3. . дапамагаюць работнікам сталовай накрываць сталы для вучняў пачатковых класаў і 5-11 класаў;

    4. . аператыўна на месце вырашаюць усе ўзнікшыя пытанні і праблемы.

Дзяжурныя па сталовай маюць права:

      1. патрабаваць ад кожнага класа, кожнага вучня прыбраць за сабой посуд

са стала ці прывесці ў парадак месца, вызначанае для харчавання класа;

      1. звярнуцца за дапамогай да любога настаўніка, работніка сталовай ці

прадстаўніка адміністрацыі ў выпадку невыканання вучнямі агульнапрынятых норм паводзін.


  1. Абавязкі камандзіра дзяжурнай брыгады

Камандзір дзяжурнай брыгады:

    1. арганізоўвае дзяжурства на ўчастку, за які нясе адказнасць, забяспечвае сахраннасць маёмасці гімназіі;

    2. накіроўвае і кантралюе работу адказных дзяжурных па паверху;

    3. садзейнічае падтрыманню парадка па гімназіі;

    4. арганізоўвае праверку наяўнасці зменнага абутку на працягу ўсяго дня;

    5. сумесна з дзяжурным настаўнікам вырашае ўсе канфліктныя сітуацыі, пры неабходнасці прыцягвае да вырашэння іх адміністрацыю гімназіі;

    6. вядзе ўсе запісы ў журнале дзяжурства.

VI. Абавязкі адказнага дзяжурнага па паверху
Адказны дзяжурны па паверху:
6.1. арганізоўвае дзяжурствы вучняў па паверху, згодна схем расстаноўкі

пастоў;


    1. патрабуе ад дзяжурных на кожным пасту падтрымання парадку і чысціні;

    2. назірае за тым , каб дзяжурныя своечасова заступалі на дзяжурства;

    3. сумесна з дзяжурным камандзірам правярае чысціню кабінетаў, наяўнасць зменнага абутку ў вучняў;

    4. вырашае ўсе канфліктныя сітуацыі на давераным яму паверху, пры неабходнасці прыцягвае да іх вырашэння дзяжурнага камандзіра і дзяжурнага настаўніка;

    5. адказны дзяжурны 2 брыгады да 9.30 гадзін здае інфармацыю аб вучнях, якія адсутнічаюць на занятках, праграмісту гімназіі.


VII. Схема расстаноўкі пастоў.
Для арганізацыі дзяжурства ў гімназіі вызначыць пасты для кожнай дзяжурнай брыгады.

1-ая дзяжурная брыгада:
I паверх:
№ 1 – каля ўваходных дзвярэй (з боку вестыбюля);

№ 2 – каля цэнтральнай лесвіцы;

№ 3 - каля гардэробаў;

№ 4 – у зале з умывальнікамі;

№ 5 – каля туалетаў;

№ 6 – калідор;

№ 7 – калідорчык і лесвіца перад рэкрацыяй пачатковых класаў;

№8 – сталовая.



Прыбудова:

№ 9– пераходны калідор;

№ 10– калідор I паверха;

№ 11 – лесвіца;

№ 12 – калідор II паверха.

2-ая дзяжурная брыгада:
II паверх:
№ 1 – лесвічная пляцоўка;

№ 2 – калідор каля кабінета фізікі;

№ 3 – калідор каля кабінетаў матэматыкі;

№ 4 – рэкрэацыя каля актавай залы;

№ 5 – актавая зала;

№ 6 – каля туалетаў;

№ 7 – калідор каля канцэлярыі;

№ 8 – пляцоўка і лесвіца каля пачатковых класаў.



III паверх:
№ 9 – калідор каля кабінета хіміі;

№ 10 – цэнтральны калідор;

№ 11 – лесвічная пляцоўка;

№ 12 – калідор каля кабінета геаграфіі;

№ 13 – каля туалетаў;

№ 14 – пляцоўка і лесвіца каля пачатковых класаў,

Дадатак:

На кожным паверху выстаўляецца пост каля кабінета, дзе размяшчаюцца вучні 5,6,7 класаў.





    1. На працягу ўсяго тыдня дзяжурны камандзір брыгады вядзе запісы ў журнале дзяжурстваў.

    2. Кожны тыдзень на звычайных лінейках падводзяцца вынікі дзяжурства, па меры неабходнасці выпускаюцца бюлетэні і фотабюлетэні.

  1. Кожную апошнюю суботу месяца ўсе класы гімназіі праводзяць генеральную ўборку замацаваных кабінетаў ці іншых памяшканняў гімназіі.

  2. У канцы вучэбнага тыдня, у суботу, дзяжурны клас перадае дзяжурства класу, які будзе дзяжурыць на наступным тыдні.


Узгоднена з сацыяльнай службай гімназіі.

Абмеркавана на пашыраным пасяджэнні

Штаба працоўных спраў гімназіі.
: vospit -> doc
doc -> Савет камандзіраў гімназіі
doc -> Графік правядзення справаздачна выбарчых сходаў у асацыяцыі “адзінства
vospit -> Выхаваўчая гадзіна “Час выбраў нас” г. Навагрудак, 2011 Мэта
vospit -> Закончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы
vospit -> Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж
vospit -> У. А. "Навагрудскі дзяржаўны гандлёва эканамічны каледж" Беларусы на карце свету
vospit -> Чапукоўская дзіцячы сад сярэдняя школа
vospit -> Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка