Зацверджана загад рэктара Грду імя Янкі Купалы №486 ад 08. 05. 2014



Дата канвертавання15.05.2016
Памер58.47 Kb.




ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад рэктара

ГрДУ імя Янкі Купалы

486 ад 08.05.2014



Палажэнне

аб нармаванні аб’ёму навучальнай нагрузкі па практыках ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

ў 2014/2015 навучальным годзе
Палажэнне распрацавана у адпаведнасці з «Положением о практике студентов, курсантов, слушателей» зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2010 г. № 860, «Инструкцией о порядке и особенностях прохождения практики студентами, которым после завершения обучения присваиваются педагогические квалификации» зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.03.2012 г. № 24, «Инструкцией по организации и проведению учебной и производственной практики, войсковой стажировки курсантов, слушателей военных учебных заведений и других учреждений образования, осуществляющих подготовку офицерских кадров», зацверджанай пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.09.2006 г. № 35/93.

1. Пры планаванні навучальных даручэнняў па кіраўніцтве навучальнай практыкай зыходзіць з разліку не больш за 300 гадзін на выкладчыка.

2. Пры планаванні навучальных даручэнняў па кіраўніцтве практыкамі, прадугледжанымі навучальнымі планамі другой ступені вышэйшай адукацыі, зыходзіць з разліку 1 гадзіна у тыдзень на 1 студэнта.

3. Тэрмін “група” эквівалентны тэрміну “навучальная група”. Па ўзгадненні з навучальна-метадычным упраўленнем група на практыку можа быць падзеленай на падгрупы (10-15 чалавек) (пры навучальнай практыцы па педагагічных спецыяльнасцях па загадзе рэктара група можа быць падзеленай на падгрупы колькасцю студэнтаў не менш за 8).

4. У нормы па кіраўніцтве ўсімі відамі практык уваходзіць праверка справаздач і прыём дыферэнцаванага заліку.

5. Калі студэнты праходзяць практыку па дзвюх спецыяльнасцях (спецыялізацыях), могуць быць прызначаны два кіраўнікi; у гэтым выпадку норма часу па кіраўніцтве практыкай, вызначаная для кіраўніка ад кафедры, дзеліцца прапарцыянальна часу, затрачанаму кожным з іх.

6. Кіраўніцтва пераддыпломнымі практыкамі, як правіла, ажыццяўляюць кіраўнікі дыпломных прац (праектаў). Дапускаецца групавое кіраўніцтва пераддыпломнай практыкай.

7. Нармаванне аб’ёму навучальнай нагрузкі па практыках студэнтаў, якім пасля завяршэння навучання прысвойваюцца непедагагіныя кваліфікацыі:

7.1 Нормы часу для разліку навучальнай нагрузкі за кіраўніцтва практыкамі студэнтаў вочнай і завочнай форм атрымання адукацыі:


Від практыкі

Нормы часу ў гадзінах

вочная

завочная

Навучальная

6 гадзін у дзень на групу/падгрупу

6 гадзін у дзень на групу/падгрупу або 1 гадзіна на 1 студэнта на увесь перыяд практыкі, калі практыка праводзіцца індывідуальна, па-за месцам знаходжання УВА (па месцы жыхарства, працы)

Вытворчая

(па профілі спецыяльнасці)



2 гадзіны ў дзень на групу/падгрупу або 3 гадзіны ў дзень на групу/падгрупу (пры выездзе ў камандзіроўку)

2 гадзіны ў дзень на групу/падгрупу

або 1 гадзіна на 1 студэнта на увесь перыяд практыкі, калі практыка праводзіцца індывідуальна, па-за месцам знаходжання УВА (па месцы жыхарства, працы)



Пераддыпломная

кіраўніцтва ажыццяўляецца навуковым кіраўніком дыпломнага пректа – 1 гадзіна ў тыдзень на 1 студэнта

у выпадку групавога кіраўніцтва – 2 гадзіны ў дзень на групу/падгрупу

7.2 У выпадку, калі вытворчая практыка праводзіцца на базах практыкі па-за месцам знаходжання УВА, можа прызначацца кіраўнік практыкі ад факультэта. Норма часу кіраўніка практыкі ад факультэта складае 10 гадзін на ўвесь перыяд практыкі за падрыхтоўку, арганізацыю практыкі і прыём дыферэнцаванага заліку.

8. Нармаванне аб’ёму навучальнай нагрузкі па практыках студэнтаў, якім пасля завяршэння навучання прысвойваюцца педагагічныя кваліфікацыі:

8.1 Нормы часу для разліку навучальнай нагрузкі за кіраўніцтва навучальнымі практыкамі студэнтаў




Кіраўніцтва практыкай

Нормы часу ў гадзінах

вочная

завочная

Кіраўнік практыкі ад факультэта

0,5 гадзіны на 1 студэнта на ўвесь перыяд практыкі

(калі практыка праводзіцца ў іншых установах адукацыі)



Кіраўнік практыкі ад кафедры

ва ўстановах адукацыі – 1 гадзіна ў тыдзень на 1 студэнта

1 гадзіна на 1 студэнта на ўвесь перыяд практыкі або 36 гадзін у тыдзень на групу/падгрупу для асобных відаў практык, якія маюць асаблівасці арганізацыі, прадугледжаныя праграмай практыкі

не ва ўстановах адукацыі – 36 гадзін ў тыдзень на 1 групу/падгрупу

8.2 Нормы часу для разліку навучальнай нагрузкі за кіраўніцтва вытворчымі практыкамі студэнтаў

8.2.1 Ва установах адукацыі:

Кіраўніцтва практыкай

Нормы часу ў гадзінах

вочная

завочная

Кіраўнік практыкі ад факультэта

1 гадзіна на 1 студэнта на ўвесь перыяд практыкі

0,5 гадзіны на 1 студэнта на ўвесь перыяд практыкі

Кіраўнік практыкі ад кафедры

па месцы знаходжання УВА – 2 гадзіны ў тыдзень на 1 студэнта

2 гадзіны на 1 студэнта на ўвесь перыяд практыкі або 1 гадзіна ў тыдзень на 1 студэнта для асобных відаў практык, якія маюць асаблівасці арганізацыі, прадугледжаныя праграмай практыкі

па-за месцам знаходжання УВА – 1,5 гадзіны на 1 студэнта на ўвесь перыяд практыкі

Кіраўнік практыкі ад кафедры педагогікі

па месцы знаходжання УВА – 3 гадзіны на 1 студэнта на ўвесь перыяд практыкі

2 гадзіны на 1 студэнта на ўвесь перыяд практыкі

па-за месцам знаходжання УВА– 1,5 гадзіны на 1 студэнта на ўвесь перыяд практыкі

Кіраўнік практыкі ад кафедры псіхалогіі

1,5 гадзіны на 1 студэнта на ўвесь перыяд практыкі

8.2.2 Не ва ўстановах адукацыі:

У выпадку, калі вытворчая практыка праводзіцца на базах практыкі па-за месцам знаходжання УВА, можа прызначацца кіраўнік практыкі ад факультэта. Норма часу кіраўніка практыкі ад факультэта складае 10 гадзін на ўвесь перыяд практыкі за падрыхтоўку, арганізацыю практыкі і прыём дыферэнцаванага заліку.

Від практыкі

Нормы часу ў гадзінах

вочная

завочная

Вытворчая (па профілі спецыяльнасці)

2 гадзіны ў дзень на групу/падгрупу або 3 гадзіны ў дзень на групу/падгрупу (пры выяздзе ў камандзіроўку)

2 гадзіны ў дзень на групу/падгрупу

або 1 гадзіна на 1 студэнта на увесь перыяд практыкі, калі практыка праводзіцца індывідуальна, па-за месцам знаходжання УВА (па месцы жыхарства, працы)



Пераддыпломная

кіраўніцтва ажыццяўляецца навуковым кіраўніком дыпломнага пректа – 1 гадзіна ў тыдзень на 1 студэнта

у выпадку групавога кіраўніцтва – 2 гадзіны ў дзень на групу/падгрупу

8.2.3 Пры планаванні навучальных даручэнняў па кіраўніцтве педагагічнымі практыкамі ў выхаваўча-аздараўленчых установах зыходзіць з разліку 2,5 гадзіны на 1 студэнта на ўвесь перыяд практыкі.





: files -> file
file -> Спіс твораў для дадатковага чытання па беларускай літаратуры
file -> Спіс твораў для дадатковага чытання па беларускай літаратуры
file -> Напярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
file -> Прэйскурант на паслугі Музея гісторыі беларускага кіно
file -> Далёка ад Сібіры Беларусь, Ды думкі прамільгнуць па-над зямлёю, За ўсіх сяброў казаць тут не бярусь
file -> Праграма прагляду дакументальных фільмаў студыі «летапіс» выпуска 2011 года
file -> Тема недели: Визит Президента Туркменистана в Беларусь 5




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка