Зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Жук Рэгістрацыйны № тд / тип. Фалькларыстыка



старонка1/4
Дата канвертавання17.06.2016
Памер0.71 Mb.
  1   2   3   4
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна–метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

___________________ А. І. Жук

___________________

Рэгістрацыйны № ТД _______/ тип.



ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА
Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія»,

1-21 05 04 «Славянская філалогія».
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Старшыня Першы прарэктар Дзяржаўнай

вучэбна-метадычнага аб’яднання установы адукацыі «Рэспубліканскі

вышэйшых навучальных устаноў інстытут вышэйшай школы»

Рэспублікі Беларусь па

педагагічнай адукацыі _______________ В. І. Дыніч

________________ П. Дз. Кухарчык _______________

________________

Начальнік Упраўлення вышэйшай і Эксперт – нормакантралёр

сярэдняй спецыяльнай адукацыі ______________ ____________

Міністэрства адукацыі ______________

Рэспублікі Беларусь

__________________ Ю. І. Міксюк

__________________


Мінск 2008



Аўтары – складальнікі :

Кавалёва Р. М. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт», кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Прыемка В. В. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт», кандыдат філалагічных навук


Рэцэнзенты :

Кафедра этналогіі і фалькларыстыкі установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка». Пратакол пасяджэння кафедры №_____ад_______________2008.



Новак В. С. – доктар філалагічных навук, прафесар

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой

Кафедрай тэорыі літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт» (пратакол № ад )


Навукова–метадычным саветам ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт (пратакол № ад)

_________________


Навукова-метадычным саветам па эстэтычнай адукацыі вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі (пратакол № ад )

_________________



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Дысцыпліна «Фалькларыстыка» прадугледжана агульнаадукацыйным стандартам і тыпавым вучэбным планам падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія». З прычыны гэтага прапанаваная праграма мае універсальны характар, аднак пры складанні вучэбных праграм і ў працэсе практычнай рэалізацыі яе рэкамендуецца канкрэтызаваць з улікам спецыяльнасці і нацыянальнага культурна-гістарычнага кантэксту. Такім чынам, змест дысцыпліны «Фалькларыстыка» будзе вар’іравацца ў залежнасці ад аб’екта вывучэння: для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Беларуская філалогія», пад назвай «Фалькларыстыка» чытаецца курс «Беларуская фалькларыстыка», па спецыяльнасці «Руская філалогія» — «Руская фалькларыстыка», «Славянская філалогія» — «Славянская фалькларыстыка» з акцэнтацыяй фальклору адпаведнага паўднёваславянскага ці заходнеславянскага народа.

Праграма зарыентавана на сучасную канцэпцыю агульнаадукацыйнай і вышэйшай школы. Фальклор падаецца як багацейшы культурны скарб кожнага народа, сродак выяўлення яго нацыянальнай свядомасці, умова выхавання патрыёта сваёй краіны, грамадзяніна з высокім узроўнем нацыянальнай годнасці. Акрамя таго, кваліфікацыйная характарыстыка выпускніка філалагічнага факультэта вымагае таго, каб тэма «Роля фальклору ў патрыятычным, маральным і эстэтычным выхаванні асобы» была скразной. Яе асвятленне павінна стаць абавязковым ва ўсіх раздзелах курса, пры вывучэнні розных жанраў і відаў нацыянальнага фальклору.

Мэта вывучэння дысцыпліны «Фалькларыстыка» – фарміраванне ў студэнта навуковага, тэарэтычна абгрунтаванага ўяўлення пра фальклор як зыходную кропку слоўнага мастацтва, адметную культурную з’яву, своеасаблівую эстэтычную сістэму, пра яго універсальныя і нацыянальныя асаблівасці, сувязь з вуснай паэзіяй іншых славянскіх народаў, месца ў сучаснай культурнай парадыгме.

Асноўныя задачы вывучэння дысцыпліны наступныя: авалоданне пытаннямі тэорыі і гісторыі фальклору, прынцыпамі яго класіфікацыі і сістэматызацыі; паслядоўнае азнаямленне з рухам мастацкай сістэмы ў часе, дакладнай характарыстыкай кожнага фальклорнага жанру ў яго агульнатэарэтычным і канкрэтна нацыянальным праламленні; выпрацоўка навыкаў рознаўзроўневага разумення аналізу фальклору (сфера – фальклорна–этнаграфічны комплекс (з’ява) – жанр (від) – твор – тэкст); авалоданне методыкай тэкставага (гістарычнага і семантычнага) аналізу.

У агульным плане фальклор па-ранейшаму разглядаецца з гістарычнага пункту погляду. Гістарычнае развіццё фальклору разумеецца як рух яго мастацкай традыцыі. Асноўная ўвага скіравана на вывучэнне складу, зместу і мастацкіх форм класічнага (нацыянальнага па форме і змесце) фальклору, які пазнаецца ў сувязі з папярэднікамі – архаічным фальклорам і раннетрадыцыйным (праславянскія карані) – і наступнымі посткласічнымі формамі (фальклор познетрадыцыйны, гарадскі, рабочы, постфальклор). Вызначаюцца галоўныя праблемы філалагічнага вывучэння фальклору: гістарычнае развіццё жанраў і відаў вусна–паэтычнай творчасці, іх сістэмнасць, лініі і формы сувязі з пазатэкставай рэальнасцю, суадносіны агульнафальклорнага, агульнаславянскага і нацыянальна адметнага, а таксама агульнанацыянальнага і лакальна–рэгіянальнага. Скіроўваецца ўвага на асаблівасці фальклорнай і жанрава–відавой паэтыкі.

Праграма каардынуецца з праграмамі іншых дысцыплін вучэбнага плана – славянскай і ўсходнеславянскай міфалогіяй, уводзінамі ў літаратуразнаўства, тэорыяй літаратуры. Адсюль увядзенне ў праграму невялікай колькасці тэрмінаў і паняццяў, якія ў цяперашні час шырока выкарыстоўваюцца ў міждысцыплінарных даследаваннях і даказалі сваю эфектыўнасць пры аналізе фальклорных з’яў.

Дадзеная праграма абапіраецца на дзве папярэднія: «Беларускі фальклор» (Мінск: БДУ, 2008) і «Фольклор славянских народов» (Минск: БГУ, 2008), развівае і ўдакладняе іх. Асноўныя тэхналогіі практычнага навучання падаюцца ў кнізе: Кавалёва Р. М. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: вучэб.–метад. комплекс для студэнтаў філал. фак. спец. 1–21 05 01 «Беларуская філалогія». Мінск: БДУ, 2005. Тут таксама прапануюцца формы кантралюемай самастойнай работы студэнтаў. Выкарыстоўваюцца наступныя: абарона і прэзентацыя двух канспектаў, складанне «партфоліо», напісанне і прэзентацыя навукова-публіцыстычнага эсэ.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

– каштоўнасны змест народнай культуры і яе эстэтыку;

– асноўныя пытанні тэорыі фальклору,

– заканамернасці развіцця фальклору;

– віды, жанры, унутрыжанравыя асаблівасці фальклору;

– гістарычную дынаміку фальклорных жанраў;

– прынцыпы класіфікацыі і сістэматызацыі фальклору.



Умець:

– выкарыстоўваць метады рознаўзроўневага аналізу фальклору;

–дакладна характарызаваць кожны фальклорны жанр ў яго агульнатэарэтычным і канкрэтна нацыянальным праламленні;

– вызначаць месца і ролю фальклору у гісторыка-культурным працэсе;

– раскрываць семантыку фальклорных матываў і вобразаў;

– збіраць і пашпартызаваць фальклорныя творы.

Курсы «Беларуская фалькларыстыка», «Руская фалькларыстыка» і «Славянская фалькларыстыка» разлічаны на 52 аўдыторныя гадзіны: 32 лекцыйныя, 14 практычных і 6, адведзеных на кантралюемую самастойную работу студэнтаў.

Прыкладны тэматычны план


пп




Назва тэм

Лекцыі

Практычныя заняткі

Кантралюемая самастойная работа

1

Фальклор – адметны тып слоўнага мастацтва

1







2

Фалькларыстыка як навука аб народнай творчасці

1

2



3

Сістэма жанраў і відаў фальклору

4







4

Спецыфіка фальклорнай творчасці

1

2



5

Фальклор як мастацкая сістэма

2







6

Гістарычнае развіццё і прынцыпы перыядызацыі фальклору

2







7

Агульнаславянскае і адметнае ў нацыянальным фальклоры

2

2



8

Міфалагічныя асновы фальклорнага мыслення і вусная паэтычная творчасць славянскіх народаў

2







9

Грамадская каштоўнасць нацыянальнага фальклору

2







10

Рытуальна–магічная сфера традыцыйнага фальклору

4







11

Сфера сямейна–абрадавай паэзіі

2

2



12

Парэмійная сфера фальклору



2



13

Сфера празаічных эпічных жанраў

3

2



14

Няказкавая проза

1







15

Вершаваныя эпічныя жанры

1







16

Баладныя песні

1







17

Духоўныя вершы і псальмы

1







18

Сфера пазаабрадавай лірыкі

2

2



19

Абарона і прэзентацыя двух канспектаў







2

20

Складанне «партфоліо»







2

21

Напісанне і прэзентацыя навукова-публіцыстычнага эсэ







2




Колькасць гадзін: 52

32

14

6

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

«ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА»

1. ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА

ЯК НАВУКА АБ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ


    1. Унутраная дыферэнцыяцыя

сучаснай фалькларыстыкі
Аб’ём паняцця «народная творчасць». Вобласці матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Перадумовы запачаткавання фалькларыстыкі (XVII – першая палова XIX ст.). Праблема вызначэння аб’екта даследавання, распрацоўкі ўласнага паняційна-тэрміналагічнага апарату. Універсальны тэрмін «фальклор» і яго канкрэтнае напаўненне.

Агульная фалькларыстыка. Распрацоўка тэорыі фальклору і метадалогіі фалькларыстычных даследаванняў.

Этнічна маркіраваная фалькларыстыка (славянская, усходнеславянская, руская, беларуская, украінская). Адпаведныя аб'екты разгляду (славянскі фальклор, рускі, беларускі, украінскі).

Структурная дыферэнцыяцыя фальклору і яго вывучэнне ў кантэксце музыказнаўства, харэаграфіі, тэатразнаўства, мастацтвазнаўства. Самастойнасть этнамузыкалогіі. Філалагічная фалькларыстыка. Ідэя комплекснага вывучэння фальклору.
1.2. Філалагічная фалькларыстыка
Канцэпцыя фальклору як мастацтва слова. Аб’ект даследавання – сукупнасць вусных твораў рознай жанрава-відавой канфігурацыі. Мэты і задачы філалагічнай фалькларыстыкі.

Апорныя тэрміны і паняцці: духоўная (нематэрыяльная ) культура, вусна-паэтычная творчасць, альбо фальклор (у вузкім значэнні гэтага терміна), традыцыйнасць, калектыўнасць, варыятыўнасць, фальклорныя жанры, паэтыка, фалькларызм, постфальклор.

Жанры ў гістарычным развіцці іх мастацкай формы і зместу – асноўны прадмет вывучэння філалагічнай фалькларыстыкі.

Раздзелы фалькларыстыкі: тэорыя фальклору, гісторыя фальклору, гісторыя фальклорных жанраў; гістарыяграфія фалькларыстыкі; арганізацыя і методыка збірання фальклору, сістэматызацыя архіўных фондаў; тэксталогія і прынцыпы выдання фальклору.


1.3. Метады і прынцыпы вывучэння вусна-паэтычнай творчасці
Гісторыка-эмпірычнае і гісторыка-тэарэтычнае вывучэнне фальклору.

Параўнальна-гістарычны метад і яго віды. Структурна-семіятычны метад. Рэгіянальнае, арэальнае, дыяхроннае, сінхроннае, сістэмнае і функцыянальнае вывучэнне фальклору. Методыка палявога і ўключанага вывучэння фальклорных з’яў.

Сучасныя прынцыпы вывучэння фальклорнага тэксту ў адзінстве сінтактыкі, семантыкі, прагматыкі. Тэкст як матэрыяльнае ўвасабленне фальклорнага твора.
1.4. Фалькларыстыка ў сістэме філалагічных і грамадскіх навук
Значэнне фальклорных матэрыялаў для іншых навук пры вырашэнні імі ўласных праблем. Выкарыстанне досведу філалагічных і грамадскіх навук у фалькларыстычных даследаваннях.

Фалькларыстыка і літаратуразнаўства. Значэнне фальклорных фактаў для тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі. Методыка даследавання фалькларызму літаратурных твораў. Суадносіны паняційна-тэрміналагічнага апарату літаратуразнаўства і фалькларыстыкі.

Фалькларыстыка і міфалогія. Міфалагізм фальклору як аснова для рэканструкцыі нацыянальнай міфасферы. Даследаванне міфалагічнай семантыкі фальклорных вобразаў і матываў.

Фалькларыстыка і этналогія. Аспекты вывучэння сінкрэтычнага фальклорна-этнаграфічнага кантэксту народнай культуры і этнаграфічных сувязей фальклору. Фалькларыстыка і гісторыя. Узроўні фальклорнага гістарызму. Праблема ўзнаўлення ранняй і ўнутранай гісторыі народа на аснове нацыянальнага фальклору.

Узаемасувязі фалькларыстыкі і дыялекталогіі, фалькларыстыкі і этналінгвістыкі. Аспекты вывучэння мэтамовы фальклорнай культуры.

Фалькларыстыка і псіхалогія. Вызначэнне нацыянальнага псіхатыпу згодна з фальклорнымі дадзенымі. Псіхааналітычны падыход да аналізу фальклору.

Фалькларыстыка і сацыялогія. Фальклор – індыкатар грамадскіх настрояў.

Фалькларыстыка і культуралогія. Культуралагічны падыход да вывучэння фальклору. Выкарыстанне культуралагічных ідэй і канцэпцый у фалькларыстыцы.

Гендэрны аспект вывучэння фальклору.



: documents -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%82%D1%8D%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%82%D1%8D%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%82%D1%8D%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> В. П. Рагойша беларускае вершаванне
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%82%D1%8D%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%82%D1%8D%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%82%D1%8D%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору Працы членаў кафедры
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%82%D1%8D%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Да 10-годдзя кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта актуальныя праблемы
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%82%D1%8D%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Змест Ад аўтара
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%82%D1%8D%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> С. В. Шамякіна Вобразы-локусы беларускіх чарадзейных казак: структура вобраза і міфалагічныя ўяўленні
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%82%D1%8D%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> 1. літаратуразнаўства як навука сістэма ведаў пра літаратуру


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка