Зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І. Жук 2008 Рэгістрацыйны № тд / тып. Гісторыя сусветнай літаратуры тыпавая вучэбная праграма



Дата канвертавання17.06.2016
Памер294.15 Kb.


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па хіміка-тэхналагічнай адукацыі



ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы намеснік Міністра
адукацыі Рэспублікі Беларусь

____________________А.І. Жук

_______________ 2008

Рэгістрацыйны № ТД ________ / тып.

ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ


Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых вучэбных устаноў па спецыяльнасці

1-47 01 01 Выдавецкая справа


УЗГОДНЕНА

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па хіміка-тэхналагічнай адукацыі

________________І.М. Жарскі

_____________2008 г.

УЗГОДНЕНА


Начальнік Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________Ю.І. Міксюк

_____________ 2008 г.





Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»


________________ І.В. Казакова

_____________2008 г.



Эксперт-нормакантралёр


_______________________

_____________ 2008 г.



Мінск 2008


СКЛАДАЛЬНІК:

Тамара Мікалаеўна Федарцова, дацэнт кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт», кандыдат філалагічных навук



РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Кафедра беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;

Яўген Андрэевіч Гарадніцкі, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат філалагічных навук

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:

Кафедрай беларускай мовы ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” (пратакол № 1 ад 18.09.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” (пратакол № 1 ад 24.09.2008 г.);
Навукова-метадычным саветам па паліграфіі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па хіміка-тэхналагічнай адукацыі (пратакол № 8 ад 30.09.2008 г.)

Адказны за выпуск Т. М. Федарцова




Змест


Тлумачальная запіска …………………………………………….

4

Прыкладны тэматычны план ……………......……………………

Змест дысцыпліны…………………………………………………

Тэматыка практычных заняткаў ………………………….……...


7

8

13



Рэкамендаваная літаратура ………………………………............

16






ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны

Гісторыя сусветнай літаратуры”


У рэалізацыі задач, што сёння стаяць перад вышэйшай адукацыяй, важнае месца належыць дысцыпліне “Гісторыя сусветнай літаратуры”, якая з’яўляецца не толькі вучэбным прадметам (спецыяльнасць 1-47 01 01 Выдавецкая справа), але і сродкам фарміравання культуры асобы, яе светапогляду, інтэлекту, эстэтычнага густу.

Паняцце “Сусветная літаратура” ўключае ў сябе сукупнасць усіх літаратур свету са старажытных часоў і да нашых дзён. Гэта каштоўнасці сусветнага значэння, якія даюць неабмежаваныя магчымасці для духоўнага развіцця чалавека, далучэння яго да багаццяў агульначалавечай культуры.

Асэнсаванне студэнтамі сусветнага літаратурнага працэсу, пераемнасці розных эпох і перыядаў дапамагае вызначыць месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай.

Культуралагічнае развіццё асобы – асноўная мэта навучання і выхавання на сучасным этапе. Названая дысцыпліна не толькі адпавядае запатрабаванням часу, але і спрыяе фарміраванню прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў у галіне выдавецкай справы, а таксама выхаванню нашай моладзі на сістэме каштоўнасцяў, якія адпавядаюць агульначалавечым прынцыпам і менталітэту беларускага народа.

Інтэграцыйныя працэсы, удзельнікам якіх з’яўляецца Беларусь, спрыяюць пашырэнню агульнага культурнага ўзроўню сучаснага грамадства, таму спасціжэнне набыткаў сусветнага значэння надзвычайна актуальна для выхавання высокамаральнай і адукаванай асобы.
Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэтай вывучэння курса гісторыі сусветнай літаратуры (спецыяльнасць 1-47 01 01 Выдавецкая справа) з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў каштоўнасцяў нацыянальнай і сусветнай культуры, светапоглядных пазіцый, грамадзянскай адказнасці і прававой самасвядомасці. Усё гэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач:


  • асэнсаванне студэнтамі ролі сусветнага літаратурнага працэсу ў фарміраванні інтэлектуальна развітай асобы;

  • фарміраванне ў студэнтаў трывалых ведаў па гісторыі літаратуры і выпрацоўка на яе аснове аналітычных уменняў, звязаных з распазнаваннем, класіфікацыяй і навуковай інтэрпрэтацыяй разнастайных літаратуразнаўчых метадаў і мастацкіх прыёмаў;

  • узнаўленне асноўных этапаў станаўлення і развіцця нацыянальных літаратур на працягу стагоддзяў;

  • развіццё здольнасцяў студэнтаў, неабходных для ўспрыняцця, разумення, трансфармацыі мастацкіх твораў багатага духоўнага зместу, разнастайных па жанрава-стылістычнай накіраванасці;

  • захаванне і памнажэнне інтэлектуальнай спадчыны народаў свету і прывіццё павагі да культурна-гістарычных каштоўнасцяў.

  • прывіццё ўмення самастойна арыентавацца ў жывым літаратурным працэсе;

  • садзейнічанне развіццю творчых здольнасцяў студэнтаў.


Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення курса гісторыі сусветнай літаратуры вызначаны Адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па першай ступені (спецыяльнасць 1-47 01 01 Выдавецкая справа), які распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампетэнтнаснага падыходу. У п. 7.5.4. “Цыкл агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін” дадзенага стандарту адзначаны асноўныя патрабаванні да кампетэнцый па дысцыпліне, якімі павінен валодаць выпускнік ВНУ:



ведаць:

  1. біяграфіі буйнейшых мастакоў сусветнай літаратуры;

  2. змест вывучаемых твораў;

  3. спецыфічныя рысы літаратуры як мастацтва слова;

  4. літаратурныя роды, жанры, мастацкія напрамкі і мастацкія прыёмы;

  5. змест прац найбольш вядомых літаратуразнаўцаў;

умець:

  1. выяўляць і аналізаваць сутнасць кожнай літаратурнай эпохі, разнастайныя тэндэнцыі, супастаўляць традыцыйнае і новае;

  2. аналізаваць твор з улікам яго ідэйна-мастацкай цэласнасці і аўтарскай пазіцыі мастака cлова;

  3. абгрунтоўваць эстэтычную вартасць мастацкага твора, супастаўляючы яе з ацэнкамі сучаснікаў пісьменніка і даследчыкаў найноўшага часу;

  4. выяўляць асаблівасці творчай манеры піcьменніка;

  5. праводзіць паралелі паміж літаратурнымі працэсамі ў розных краінах;

  6. карыстацца шматлікім даведачным матэрыялам.

Акрамя таго, студэнты павінны набыць якасці духоўна сталай, маральна выхаванай асобы, здольнай адказваць за лёс краіны і лёс цывілізацыі, абараняць і адстойваць нацыянальныя каштоўнасці і гуманістычныя традыцыі, захоўваць гармонію ў грамадстве і прыродзе;

валодаць навыкамі:

 вызначэння эстэтычнай вартасці твора праз розныя мастацка-выяўленчыя сродкі (архетыпы, сімвалы, метафары, эпітэты, колер і г. д.);

 вызначэння жанравых асаблівасцяў твораў.

Мэты і задачы літаратурнай адукацыі на сучасным этапе трэба бачыць у выхаванні чалавека з глыбокім гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, патрыёта, адданага інтэрнацыянальным агульначалавечым ідэалам.



Структура зместу вучэбнай дысцыпліны

Структура зместу вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя сусветнай літаратуры” складаецца з:

– курса лекцый, які раскрывае тэарэтычныя аспекты гісторыі сусветнай літаратуры;

– практычных заняткаў, якія даюць магчымасць выпрацоўваць навыкаі аналізу мастацкіх твораў і садзейнічаюць уменню даваць рэдактарскі водгук на прачытаны твор.

Тыпавы вучэбны план прадугледжвае для вывучэння дысцыпліны 130 гадзін, з іх 68 гадзін аўдыторных, у тым ліку 34 гадзіны лекцый і 34 гадзіны практычных заняткаў.
Самастойная праца студэнтаў

Для арганізацыі самастойнай працы студэнтаў па засваенні вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя сусветнай літаратуры” выкарыстаны наступныя формы кантролю:



  • выкананне індывідуальных заданняў па кожнай тэме практычных заняткаў;

  • выкананне самастойных заданняў па вывучэнні крытычнага матэрыялу па кожнай тэме лекцыйных заняткаў;

  • распрацоўка матэрыялу па тэме індывідуальнага творчага задання і афармленне творчай працы;

  • складанне рэдактарскага заключэння ці водгуку на адзін з літаратурных твораў.


Метады (тэхналогіі) навучання

Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адэкватна адпавядаюць мэтам вывучэння дысцыпліны “Гісторыя сусветнай літаратуры”, з’яўляюцца:

–  праблемнае навучанне (праблемнае выкладанне лекцыйнага матэрыялу, часткова – пошукавы і даследчы метады);

– тэхналогія навучання як вучэбнага даследавання;

– актыўныя камунікатыўныя тэхналогіі, скіраваныя на ўменне вызначаць жанрава-стылявыя асаблівасці літаратуры кожнай эпохі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);

– тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз ацэнку твораў.




ПРЫКЛАДНЫ Тэматычны план


п/п


Назва тэм


Аўдыторныя гадзіны

Лекцыі


Практычныя заняткі






Уводзіны

2




1

Антычная літаратура







1.1

1.2


1.3

1.4


Гамераўскі эпас. Паэмы “Іліяда” і “Адысея”.

Асаблівасці грэчаскай трагедыі.

Літаратура антычнага Рыма залатога веку.

Антычны раман.


2

2



2

2
2


2

Літаратура Cярэднявечча і Адраджэння







2.1

2.2


2.2.1

2.2.2


2.2.3

2.2.4


Паэзія і гераічны эпас эпохі Сярэднявечча.

Літаратура эпохі Адраджэння.

Італьянская літаратура эпохі Адраджэння.

Французская літаратура эпохі Адраджэння.

Іспанская літаратура эпохі Адраджэння.

Англійская літаратура эпохі Адраджэння.



2

2


2

2



2

2


3

Літаратура XVII–XVIII стагоддзяў







3.1

3.2


3.3

3.4


асаблівасці літаратуры ХVII- XVIII стагоддзяў.

Мальер і французскі класіцызм.

Нямецкае і агульнаеўрапейскае асветніцтва.

Асветніцкі класіцызм у Францыі.



2
2

2
2


4

Літаратура ХІХ стагоддзя







4.1

4.2


4.3

4.4


4.5

4.6



 Рамантычныя тэндэнцыі ў еўрапейскай літаратуры.

Асаблівасці нямецкага рамантызму.

Асаблівасці рамантызму у Англіі і Францыі

Асаблівасці амерыканскага рамантызму

Станаўленне рэалізму ў сусветнай літаратуры.

Галоўныя прынцыпы рэалістычнага мастацтва ў творчасці А. дэ Бальзака



2

2

2



2

2


2

2



2
2

5

Літаратура ХХ стагоддзя







5.1
5.2
5.3
5.4
5.5
5.6

Літаратурныя напрамкі, плыні, школы канца ХІХ – пач. ХХ ст.

Канцэпцыя свету і чалавека ў метафарычных творах Ф. Кафкі.

Філасофская казка А. дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”.

Паняцце экзістэнцыялізму ў сусветнай літаратуры. Жан-Поль Сартр, Альбер Камю і экзістэнцыялізм.

“Магічны рэалізм” новага лацінаамерыканскага рамана. Г. Г. Маркес (“Сто гадоў адзіноты”).

У. Эка і сучасны постмадэрнізм (раман “Імя ружы”).



2
2

2
2
2



2
2


2

2





УСЯГО

34

34


ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Уводзіны

Значэнне антычнай літаратуры для сусветнага літаратурнага працэсу. Паняцце вандроўнага вобраза і сюжэта.


Антычная літаратура

1.1 Гамераўскі эпас. Паэмы “Іліяда” і “Адысея”. Тэма вайны ў гераічным эпасе. Канцэпцыя эпічнага героя. Постаці багоў у “Іліядзе”, іх стаўленне да людзей. Сюжэтныя і кампазіцыйныя адрозненні “Іліяды” і “Адысеі”. Разнастайнасць герояў у паэме “Адысея”. Вобраз Адысея, яго сімвалічнае разуменне ў літаратуры ХХ ст.

Грэчаская лірыка. Асноўныя віды грэчаскай лірыкі. Элегія і ямб (Архілох, Салон, Тыртэй, Фіагнід). Мелічная паэзія (Алкей, Сапфо, Анакрэонт). Паняцце “сапфічнай страфы” і выкарыстанне яе сучаснымі аўтарамі.

1.2 Асаблівасці грэчаскай трагедыі. Жыццё і творчасць Эсхіла. Патрыятычныя матывы ў гістарычнай трагедыі “Персы”. Ідэя барацьбы за лепшыя ідэалы чалавецтва ў трагедыі “Прыкуты Праметэй”. Кампазіцыйная пабудова твора. Значэнне дыялогаў і маналогаў.

Трагедыі Сафокла (“Антыгона”, “Цар Эдып”). Структура трагедыі і яе роля ў развіцці дзеяння. Сутнасць трагічнага канфлікту. Гераічная асоба ў трагедыях Сафокла. Драматургічнае майстэрства аўтара. Арыстоцель пра Сафокла.

Драматургія Эўрыпіда (трагедыя “Іпаліт”). Характар трагічнага канфлікту ў трагедыі “Іпаліт”. Наватарства Эўрыпіда ў трактоўцы асобы. Псіхалагічная распрацоўка вобраза Федры. Аўтарская канцэпцыя багоў. Мастацкія навацыі Эўрыпіда-драматурга. Роля другасных вобразаў у трагедыі. Літаратурны лёс твора.

Старажытная атычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Арыстафана (камедыі “Вершнікі”, “Аблокі”).

Мастацкія асаблівасці пабудовы арыстафанаўскай камедыі. Фантастычныя сюжэтныя калізіі і іх сувязь з сучаснасцю. Канцэпцыя вобразаў селяніна і філосафа-“мудраца”. Новаатычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Менандра.

1.3 Літаратура антычнага Рыма залатога веку.

“Энеіда” Вергілія – нацыянальны эпас рымлян. Асаблівасці сюжэта і кампазіцыі. Міфалагічны матэрыял і рымская рэчаіснасць у паэме. Параўнальны аналіз вобразаў багоў і герояў у Вергілія і Гамера. Выкарыстанне аўтарам дасягненняў культуры Грэцыі эпохі элінізму. Інтэрпрэтацыя сюжэтных матываў паэмы ў беларускай “Энеідзе навыварат”.

Гарацый – тэарэтык рымскага класіцызму. Асаблівасці пабудовы одаў Гарацыя. Прыём аўтарскага звароту ў іх. Жанрава-тэматычная разнастайнасць одаў. Любоўныя оды. Тэма паэзіі ў одах Гарацыя. Верш “Помнік” і яго літаратурны лёс. Эстэтычныя прынцыпы Гарацыя. Вобраз сапраўднага паэта ў творах Гарацыя.

Элегіі Авідзія. “Любоўныя Элегіі”. Творчая гісторыя першай кнігі “Сумных элегій”. Матывы самотнасці ў Авідзія-выгнанніка. Тэма сяброўства ў творах Авідзія. Канцэпцыя паэта і творчасці. Мастацкія асаблівасці элегіі Авідзія.

1.4 Антычны раман. (“Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою” Лонга, “Метамарфозы, ці Залаты асёл” Апулея). Наватарства Лонга ў рамане “Дафніс і Хлоя”. Спецыфіка гістарычнага і геаграфічнага фону. Фальклорныя і літаратурныя крыніцы сюжэта рамана Апулея “Залаты асёл”.

Значэнне ўстаўных навел. Казка пра Амура і Псіхею. Наватарства Апулея ў паказе чалавека. Значэнне творчасці Лонга і Апулея для літаратуры наступных эпох.


2 Літаратура сэрэднявечча і Адраджэння

2.1 Паэзія і гераічны эпас эпохі Сярэднявечча.

Лірыка вагантаў, трубадураў, трувераў, мінезінгераў. Вытокі паэзіі вагантаў, постаці яе стваральнікаў. Мастацкае майстэрства вагантаў. “Carmina Burana” як адзін з самых значных зборнікаў паэзіі вагантаў. Уплыў паэзіі вагантаў на лірыку эпохі Адраджэння, сусветную (беларускую ў тым ліку) літаратуру. Паэзія трубадураў, трувераў, мінезінгераў.

Гераічны эпас. Ірландскія сагі пра Кухуліна. Міфалагічна-казачная аснова эпасу. Рыцарская культура эпохі сярэднявечча. Кельцкі нацыянальны эпас (“Кароль Артур і рыцары Круглага стала”, “Трыстан і Ізольда”). Нацыянальная спецыфіка гераічнага эпасу. “Песня пра Раланда”: ідэалізацыя французскай рэчаіснасці і караля Карла Вялікага.

2.2 Літаратура эпохі Адраджэння. Асноўныя прыметы эпохі Адраджэння ў літаратуры. Тры асноўныя этапы развіцця рэнесанснай культуры. Новая сістэма літаратурных жанраў. Канцэпцыя чалавека і яе ўвасабленне ў літаратуры на розных этапах Рэнесансу.

2.2.1 Італьянская літаратура эпохі Адраджэння. Асоба Дантэ ў гісторыі італьянскай літаратуры. “Боская камедыя” як сінтэз дзвюх культур – сярэдневяковай і рэнесанснай. Архітэктоніка паэмы. Алегорыі і сімвалы ў арсенале мастацкіх сродкаў “Камедыі”. Функцыя лірычнага героя ў паэме. Гуманізм Дантэ: яго разуменне чалавека і чалавечага шчасця.

Франчэска Петрарка. “Кніга песень”. Джавані Бакача – стваральнік навелы Адраджэння. “Дэкамерон” – асноўная кніга аўтара. Аповесць “Ф’ямэта” – першы псіхалагічны твор новага часу.

2.2.2 Французская літаратура эпохі Адраджэння. Месца Францыі ў рэнесанснай культуры. Франсуа Рабле. “Гарганцюа і Пантагруэль”: стылёвая шматпланавасць і сатыра ў творы. Антыклерыкальная лінія ў рамане. Смехавая стыхія ў рамане. Банаванцюр Дэпэр’е і зборнік навел “Новыя забавы”.

Маргарыта Наварская. “Гептамерон”. Аўтабіяграфічная аснова зборніка. Маралістычная літаратура як жанр. “Вопыты” М. Мантэня – найбольш значны твор заключнага этапу французскага Адраджэння.

2.2.3 Іспанская літаратура эпохі Адраджэння. “Залаты век” Адраджэння ў Іспаніі.. “Дон Кіхот” Мігеля дэ Сервантэса як спалучэнне махлярскага, рыцарскага, пастаральнага жанраў. Шматаблічнасць мастацкага вобраза. Прырода камічнага ў рамане. Эвалюцыя галоўных герояў. Паняцце “донкіхоцтва”. Сервантэс і сусветная літаратура. Росквіт іспанскага тэатра. Лопэ дэ Вэга. Тэма кахання і яе ўвасабленне ў п’есе “Сабака на сене”. Тырса дэ Маліна. П’еса “Севільскі свавольнік, альбо Каменны госць” – пачатак бясконцай галерэі донжуанаў у сусветнай культуры.

2.2.4 Англійская літаратура эпохі Адраджэння. Сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця літаратуры ў Англіі часоў Рэнесансу. Роля і месца тэатра ў англійскай культуры. В. Шэкспір. “Гамлет”. Асноўныя фабульныя элементы знакамітай трагедыі. Сюжэтастваральная роля маналога “Быць ці не быць?”, “Гамлет” – паэтычная драма (антычныя вобразы, гістарычныя паданні, алегорыі, песенны фальклор). “Гамлет” – філасофская драма.
3 Літаратура XVII–XVIII стагоддзяў

3.1 Асаблівасці літаратуры XVII–XVIII стагоддзяў. Французскі класіцызм: творчасць П. Карнеля і Ж. Расіна. П’есы “Сід” П. Карнеля і “Андрамаха” Ж. Расіна — узор увасаблення эстэтычнай сістэмы класіцызму.

3.2 Мальер і французскі класіцызм. Творчы лёс. Эпоха класіцызму і гістарычныя шляхі фарміравання жанру “высокай камедыі”. Гісторыя стварэння “Тарцюфа” і сцэнічны лёс камедыі. Вострыя супярэчнасці эпохі і асноўны канфлікт камедыі. Асаблівасці кампазіцыі. Галоўны герой Тарцюф, яго жыццёвае крэда. Шматзначнасць фіналу камедыі. Грамадзянскі пафас і сатырычная сіла камедыі. Тарцюф як вечны вобраз. “Мешчанін у дваранстве”: гісторыя стварэння п’есы, журдэнаўскі ідэал адукаванага і выхаванага чалавека.

3.3 Нямецкае і агульнаеўрапейскае асветніцтва. Асветніцкі “рэалізм”. Праблема творчага метаду. “Фаўст” — духоўны і паэтычны запавет Гётэ. Творчая гісторыя напісання “Фаўста”. Мастацкі універсалізм “Фаўста”. Філасофская насычанасць вобразаў. Шлях Фаўста як парадыгма лёсу чалавека і ўсяго чалавецтва. Уплыў “Фаўста” на развіццё далейшай літаратурнай традыцыі.

3.4 Асветніцкі класіцызм у Францыі. П’ер дэ Бамаршэ і яго камедыя “Жаніцьба Фігаро”. Камедыйны тэатр Бамаршэ. Крытыка судовай сістэмы Францыі. Выдавецкая дзейнасць Бамаршэ.
4 Літаратура ХІХ стагоддзя

4.1 Рамантычныя тэндэнцыі ў еўрапейскай літаратуры.

4.2 Асаблівасці нямецкага рамантызму. Жыццё і творчасць Э. Т. А. Гофмана. Рамантычныя творы аўтара: апавяданне “Рыцар Глюк”, казачныя аповесці “Залаты гаршок”, “Шчаўкунчык”, раман “Жыццёвыя погляды ката Мура”. Гофманаўская канцэпцыя рамантычнага героя. Шматпланавасць сатыры ў рамане. Эстэтычная сутнасць рамантычнай іроніі. Жанравая своеасаблівасць рамана. Лёс мастака і мастацтва ў творах Гофмана. Роля фантастыкі і авантурнасці.

Паэтычнае наватарства Г. Гейнэ. Жанравая асаблівасць “Кнігі песень”. Тэма кахання і яе спалучанасць з тэмай прыроды. Эвалюцыя рамантычнага светаадчування лірычнага героя. Пачуццёвая палітра радасці і смутку.

4.3 Асаблівасці рамантызму у Англіі і Францыі. Лірыка Дж. Г. Байрана. Паэмы “Прароцтва Дантэ”, “Дон Жуан”, “Паломніцтва Чайльд Гарольда”. Галоўныя матывы любоўнай, філасофскай, грамадзянскай лірыкі Байрана. Жанравае наватарства паэмы “Паломніцтва Чайльд Гарольда”. Лірычны і эпічны планы апавядання. Канцэпцыя рамантычнага героя ў паэме. Гофманаўскі рамантычны герой ва ўсходніх паэмах “Карсар” і “Гяур”.

Ж. Санд і рамантызм. Лірыка-рамантычны характар жаночых вобразаў пісьменніцы. Раманы “Кансуэла”, “Графіня Рудольштадт”. Тэма мастацтва ў творах. Роля містычных элементаў у раскрыцці вобраза Кансуэлы. Утапічны характар светабудовы ў творчасці Ж. Санд.

Творчасць В. Гюго. В. Гюго-раманіст. Раман “Сабор Парыжскай Багамацеры”. Эстэтычная і філасофская ідэя рамана. Дэманічны характар кахання ў творы. Вобразы Квазімоды і Эсмеральды. Роля і месца сабора ў структуры рамана.

4.4 Асаблівасці амерыканскага рамантызму. Э. По. Жыццёвыя пакуты Э. По. Жанр дэтэктыўнага апавядання. Псіхалагічныя творы мастака. Тэма жыцця і смерці ў “малым” жанры пісьменніка. Канфлікт паміж рацыянальным і ірацыянальным.

4.5 Станаўленне рэалізму ў сусветнай літаратуры. Майстэрства Стэндаля і рэалістычна-псіхалагічны раман ХІХ ст. “Чырвонае і чорнае”: творчая гісторыя рамана. Уплыў рэвалюцыйнай эпохі Напалеона на фарміраванне характару Жюльена Сарэля.. Ідэйна-эстэтычныя погляды М. Метэрлінка – філосафа і пісьменніка. Асноўныя матывы ранніх п’ес. Тэорыя мастацтва, заснаваная на дваістасці ў падыходзе да свету і чалавека. Сімвалісцкі тэатр Метэрлінка.

Псіхалагічны раман на мяжы ХІХ–ХХ стагоддзяў. Мастацкае наватарства К. Гамсуна. Раманы “Голад”, “Пан”, “Вікторыя”. Гамсун як адзін з папярэднікаў школы “плыні свядомасці”. Сацыяльна-псіхалагічная драма ХІХ ст.: Г. Ібсен (“Лялечны дом”). Эстэтычная тэорыя О. Уайльда і яе мастацкая рэалізацыя. Уайльд і эстэтызм. Аўтарская прадмова да рамана “Партрэт Дарыяна Грэя” як маніфест эстэтызму.

4.6 Галоўныя прынцыпы рэалістычнага мастацтва ў творчасці А. дэ Бальзака. “Габсек” і “Шчыгрынавая скура” ў кантэксце “Чалавечай камедыі” Бальзака. Вобраз Габсека і тэма ўлады грошай. Філасофія Габсека. “Шчыгрынавая скура” — філасофскі “эцюд” пра норавы і маральнасць. Роля фантастычнага ў рамане. Шматзначнасць сімволікі.

5 Літаратура ХХ стагоддзя

5.1 Літаратурныя напрамкі, плыні, школы канца ХІХ-пач. ХХ ст. Агульная характарыстыка працэсаў грамадска-палітычнага, культурнага жыцця Заходней Еўропы. Экспресіянізм. Кубізм. Дараізм. Сюррэалізм. Рэалізм. Экзістэнцыялізм. Філасофскія асновы новых напрамкаў у літаратуры. Метад. Асноўная форма. Праблема ідэалу.

Праблема ўзаемадзеяння літаратурных напрамкаў і мастацкіх метадаў у творчасці А. Апалінэра. Асаблівасці светапогляду паэта. Месца Г. Апалінэра ва французскай паэзіі пач. ХХ ст. Сінтэз напрамкаў і метадаў у творчасці Г. Апалінэра (рамантызм, рэалізм, сімвалізм, сюррэалізм) Зборнік паэзіі “Алкагалі”, “Каліграмы”.

5.2 Канцэпцыя свету і чалавека ў метафарычных творах Ф. Кафкі. Творчы лёс Кафкі. Духоўна-этычныя пошукі мастака. Праблематыка навел і прытчаў. Паэтыка: падтэкст, фантасмагорыя, сімвалы, іронія, гратэск, фрагментарнасць. Праблема мастацкага метаду Кафкі. Кафка і экспрэсіянізм.

5.3 Філасофская казка А. дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”. Філасофска-эстэтычныя пошукі пісьменніка і жанравая спецыфіка твора. Роля прысвячэння. асноўныя праблемы ў казцы. Паэтыка казкі. Кампазіцыйныя асаблівасці. Роля аўтарскіх малюнкаў. Сімвалы. Афарыстычнасць мовы. “Планета людзей” — праблема жанравага вызначэння твора, філасафічнасць. Функцыі біблейскіх міфаў. “Планета людзей” як мастацкае прароцтва.

Маральна-філасофская і сацыяльна-палітычная праблематыка ў творчасці У. Фолкнера і Э. Хемінгуэя. Фолкнер і паўднёваамерыканская літаратурная школа. Фолкнераўскае разуменне ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў аповесці “Мядзведзь”. Паэтыка аповесці. Кампазіцыйныя асаблівасці. Часавая двухпланавасць. Сімволіка твора. Раман “Асабняк”. Сістэма характараў у творы. Партрэт як сродак маральна-сацыяльнай характарыстыкі. Аўтарская пазіцыя ў творы. Асаблівасці апавядання Э. Хеменгуэя “Стары і мора”.

5.4 Паняцце экзістэнцыялізму ў сусветнай літаратуры. Жан-Поль Сартр, Альбер Камю і экзістэнцыялізм. Сартр — філосаф і Сартр — мастак. Час стварэння рамана “Млоснасць”. Свабода і неабходнасць у разуменні Сартра. Праблема адчужэння ў творы. Гісторыя духоўнага развіцця Антуана Ракантэна. Сэнс выкарыстання дзённікавай формы. “Млоснасць” як прытча.

Камю і французскі экзістэнцыялізм. Трагічнае ў жыцці мастака. Гісторыя стварэння аповесці “Чужаніца”. Своеасаблівасць кампазіцыі і канфлікту твора. Сэнс назвы рамана. Сацыяльна-філасофская матывацыя развязкі твора. грамадства, закон і мараль ва ўспрыманні А. Камю. Прытчавы характар аповесці. Дж. Оруэл і жанр антыутопіі (“1984”, “Ферма”). Антыутопія і фантастыка. Гістарычныя асацыяцыі ў творах, выкрыццё таталітарызму. спалучэнне трагічнага і камічнага. Праблема жанравага вызначэння (байка, прытча, казка).

“Тэатр абсурду”. Самуэль Бекет “У чаканні Гадо”. Э. Іанеска “Лысая спявачка”. Сэнс назвы твораў. Ідэя абсурду чалавечага існавання на ўзроўні сюжэта, кампазіцыі, слова. Праблема адчужэння і абязлічанасці асобы. сімволіка п’есаў.

5.5 “Магічны рэалізм” новага лацінаамерыканскага рамана. Г. Г. Маркес (“Сто гадоў адзіноты”). “Магічны рэалізм”: сутнасць і этымалогія паняцця. канцэпцыя “фантастычнай рэчаіснасці” Маркеса. Гісторыя стварэння рамана. “Сто гадоў адзіноты”: суадносіны трагічнага і смехавога ў творы. Паэтыка рамана: міф, фантастыка, фальклор, карнавальнасць, сімволіка, гратэск.



5.6 У. Эка і сучасны постмадэрнізм (раман “Імя ружы”). У. Эка – вучоны, філосаф, пісьменнік. Гісторыя напісання рамана “Імя ружы”. Спосаб спалучэння вышуковага рамана з філасофскім. Вобразы Адсана і Вільгельма ў творы. Асаблівасці кампазіцыйнай будовы. сімволіка рамана.
ТЭМАТЫКА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ



  1. Класічны перыяд. Асаблівасці грэчаскай трагедыі. Жыццё і творчасць Эсхіла. Патрыятычныя матывы ў гістарычнай трагедыі “Персы”. Ідэя барацьбы за лепшыя ідэалы чалавецтва ў трагедыі “Прыкуты Праметэй”. Кампазіцыйная пабудова твора. Значэнне дыялогаў і маналогаў.

  2. Трагедыі Сафокла “Антыгона”, “Цар Эдып”. Структура трагедыі і яе роля ў развіцці дзеяння. Сутнасць трагічнага канфлікту. Гераічная асоба ў трагедыях Сафокла. Драматургічнае майстэрства аўтара. Арыстоцель пра Сафокла. Драматургія Эўрыпіда (трагедыя “Іпаліт”). Характар трагічнага канфлікту ў трагедыі “Іпаліт”. Наватарства Эўрыпіда ў трактоўцы асобы. Псіхалагічная распрацоўка вобраза Федры. Аўтарская канцэпцыя багоў. Мастацкія навацыі Эўрыпіда-драматурга. Роля другасных вобразаў у трагедыі. Літаратурны лёс твора. Старажытная атычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Арыстафана (камедыі “Вершнікі”, “Аблокі”).

  3. Антычны раман. (“Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою” Лонга, “Метамарфозы, ці Залаты асёл” Апулея). Наватарства Лонга ў рамане “Дафніс і Хлоя”. Спецыфіка гістарычнага і геаграфічнага фону. Фальклорныя і літаратурныя крыніцы сюжэта рамана Апулея “Залаты асёл”. Значэнне ўстаўных навел. Казка пра Амура і Псіхею. Наватарства Апулея ў паказе чалавека. Значэнне творчасці Лонга і Апулея для літаратуры наступных эпох.

  4. Італьянская літаратура эпохі Адраджэння. Асоба Дантэ ў гісторыі італьянскай літаратуры. “Боская камедыя” як сінтэз дзвюх культур – сярэдневяковай і рэнесанснай. Архітэктоніка паэмы. Алегорыі і сімвалы ў арсенале мастацкіх сродкаў “Камедыі”. Функцыя лірычнага героя ў паэме. Гуманізм Дантэ: яго разуменне чалавека і чалавечага шчасця.

Франчэска Петрарка. “Кніга песень”. Джавані Бакача – стваральнік навелы Адраджэння. “Дэкамерон” – асноўная кніга аўтара. Аповесць “Ф’ямэта” – першы псіхалагічны твор новага часу.

  1. Французская літаратура эпохі Адраджэння. Месца Францыі ў рэнесанснай культуры. Франсуа Рабле. “Гарганцюа і Пантагруэль”: стылёвая шматпланавасць і сатыра ў творы. Антыклерыкальная лінія ў рамане. Смехавая стыхія ў рамане. Банаванцюр Дэпэр’е і зборнік навел “Новыя забавы”.

Маргарыта Наварская. “Гептамерон”. Аўтабіяграфічная аснова зборніка. Маралістычная літаратура як жанр. “Вопыты” М. Мантэня – найбольш значны твор заключнага этапу французскага Адраджэння.

  1. Іспанская літаратура эпохі Адраджэння. “Залаты век” Адраджэння ў Іспаніі. Месца і роля махлярскага рамана ў іспанскай літаратуры. Мігель дэ Сервантэс. “Дон Кіхот” як спалучэнне махлярскага, рыцарскага, пастаральнага жанраў. Шматаблічнасць мастацкага вобраза. Прырода камічнага ў рамане. Эвалюцыя галоўных герояў. Нацыянальная своеасаблівасць і гістарычная неўміручасць твора. Паняцце “донкіхоцтва”. Сервантэс і сусветная літаратура. Росквіт іспанскага тэатра.

Лопэ дэ Вэга. Тэма кахання і яе ўвасабленне ў п’есе “Сабака на сене”. Тырса дэ Маліна. П’еса “Севільскі свавольнік, альбо Каменны госць” – пачатак бясконцай галерэі дон жуанаў у сусветнай культуры. Параўнальны аналіз развіцця тэмы кахання ў Лопэ дэ Вегі і Тырса дэ Маліны.

  1. Англійская літаратура эпохі Адраджэння. Сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця літаратуры ў Англіі часоў Рэнесансу. Роля і месца тэатра ў англійскай культуры. В. Шэкспір. “Гамлет”. Асноўныя фабульныя элементы знакамітай трагедыі. Сюжэтастваральная роля маналога “Быць ці не быць?”, “Гамлет” – паэтычная драма (антычныя вобразы, гістарычныя паданні, алегорыі, песенны фальклор). “Гамлет” – філасофская драма.

  2. Мальер і французскі класіцызм. Творчы лёс. Эпоха класіцызму і гістарычныя шляхі фарміравання жанра “высокай камедыі”. Гісторыя стварэння “Тарцюфа” і сцэнічны лёс камедыі. Вострыя супярэчнасці эпохі і асноўны канфлікт камедыі. Асаблівасці кампазіцыі. Галоўны герой Тарцюф, яго жыццёвае крэда. Шматзначнасць фіналу камедыі. Грамадзянскі пафас і сатырычная сіла камедыі. Тарцюф як вечны вобраз. “Мешчанін у дваранах”: гісторыя стварэння п’есы, журдэнаўскі ідэал адукаванага і выхаванага чалавека.

  3. Асветніцкі класіцызм у Францыі. П’ер дэ Бамаршэ і яго камедыя “Жаніцьба Фігаро”. Камедыйны тэатр Бамаршэ. Крытыка судовай сістэмы Францыі. Выдавецкая дзейнасць Бамаршэ. Жаночыя і мужчынскія вобразы камедыі.

  4. Рамантычныя тэндэнцыі ў еўрапейскай літаратуры. Жыццё і творчасць Э. Т. А. Гофмана. Рамантычныя творы аўтара: апавяданне “Кавалер Глюк”, казачныя аповесці “Залаты гаршок”, “Шчаўкунчык”, раман “Жыццёвыя погляды ката Мура”. Гофманаўская канцэпцыя рамантычнага героя. Шматпланавасць сатыры ў рамане. Эстэтычная сутнасць рамантычнай іроніі. Жанравая своеасаблівасць рамана. Лёс мастака і мастацтва ў творах Гофмана. Роля фантастыкі і авантурнасці.

  5. В. Гюго-раманіст. Раман “Сабор Парыжскай Багамацеры”. Эстэтычная і філасофская ідэя рамана. Дэманічны характар кахання ў творы. Вобразы Квазімоды і Эсмеральды. Роля і месца сабора ў структуры рамана.

Ж. Санд і рамантызм. Лірыка-рамантычны характар жаночых вобразаў пісьменніцы. Раманы “Кансуэла”, “Графіня Рудольштадт”. Тэма мастацтва ў творах. Роля містычных элементаў у раскрыцці вобраза Кансуэлы. Утапічны характар светабудовы ў творчасці Ж. Санд.

  1. М. Метэрлінк – філосаф і пісьменнік. Ідэйна-эстэтычныя погляды мастака. Вера ў існаванне двух сусветаў. Асноўныя матывы ранніх п’ес. Тэорыя мастацтва, заснаваная на дваістасці ў падыходзе да свету і чалавека. Сімвалісцкі тэатр Метэрлінка. Галоўны герой “тэатра смерці”. Аналіз “маленькіх драм” (“Няпрошаная госця”, “Сляпыя”, “Там, унутры”. адметнасці светаўспрымання Метэрлінка ў “Сіняй птушцы”: дваістасць герояў і свету, пошукі дабра, ісціны, прыгажосці, дыялектыка іх разумення. Сімволіка вобразаў.

  2. Эстэтычная тэорыя О. Уайльда і яе мастацкая рэалізацыя. Эстэтычныя прынцыпы О. Уайльда. Уайльд і эстэтызм. Аўтарская прадмова да рамана “Партрэт Дарыяна Грэя” як маніфест эстэтызму. Тэма прыгажосці і сістэма сімвалаў у рамане. Эстэтызм і рамантычная традыцыя. Вобраз Дарыяна Грэя. Канцэпцыя мастацтва ў рамане: вобразы мастака Холуарда і актрысы Сібілы Вэйн. Лорд Генры Уотэн: жыццё па законах прыгажосці? Эстэтызм у рамане, парадокс, сістэма сімвалаў.

  3. Канцэпцыя свету і чалавека ў метафарычных творах Ф. Кафкі. Творчы лёс Кафкі. Духоўна-этычныя пошукі мастака. Праблематыка навел і прытчаў. Паэтыка: падтэкст, фантасмагорыя, сімвалы, іронія, гратэск, фрагментарнасць. Праблема мастацкага метаду Кафкі. Кафка і экспрэсіянізм.

  4. Філасофская казка А. дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”. Філасофска-эстэтычныя пошукі пісьменніка і жанравая спецыфіка твора. Роля прысвячэння. асноўныя праблемы ў казцы. Паэтыка казкі. Кампазіцыйныя асаблівасці. Роля аўтарскіх малюнкаў. Сімвалы. Афарыстычнасць мовы. “Планета людзей” – праблема жанравага вызначэння твора, філасафічнасць. Функцыі біблейскіх міфаў. “Планета людзей” як мастацкае прароцтва.

  5. “Магічны рэалізм” новага лацінаамерыканскага рамана. Г. Г. Маркес (“Сто гадоў адзіноты”). “Магічны рэалізм”: сутнасць і этымалогія паняцця. канцэпцыя “фантастычнай рэчаіснасці” Маркеса. Гісторыя стварэння рамана. “Сто гадоў адзіноты”: суадносіны трагічнага і смехавога ў творы. Паэтыка рамана: міф, фантастыка, фальклор, карнавальнасць, сімволіка, гратэск. Жаночая лінія ў рамане. Мужчынская лінія ў рамане.

  6. У. Эка і сучасны постмадэрнізм (раман “Імя ружы”). У. Эка – вучоны, філосаф, пісьменнік. Гісторыя напісання рамана “Імя ружы”. Спосаб спалучэння вышуковага рамана з філасофскім. Вобразы Адсана і Вільгельма ў творы. Асаблівасці кампазіцыйнай будовы. сімволіка рамана.

Рэкамендаваная літаратура
Асноўная літаратура


  1. Адамовіч, Г.Я. З крыніц сусветнай літаратуры: дап. для настаўнікаў / Г.Я. Адамовіч.  Мінск: БелЭн., 1998.

  2. Алексеев, М.П. История западноевропейской литературы. Средние века и Возрождение / М.П. Алексеев, В.М. Жирмунский. – М.: Эксмо-Пресс, 1999.

  3. Андреев, Л.Г. Зарубежная литература второго тысячелетия / Л.Г. Андреев, Г.К. Косиков. – М.: Логос, 2001.

  4. Античная литература / под ред. А.А. Тахо-Годи. – М.: Просвещение, 1980.

  5. Гиленсон, Б.А. История античной литературы. Древний Рим / Б.А. Гиленсон. – М.: Высш. школа, 2001.

  6. Дмитриев, А.С. История зарубежной литературы ХІХ века / А.С. Дмитриев. – М.: Логос, 1999.

  7. Дудова, Л.В. Модернизм в зарубежной литературе. Литература Англии, Ирландии, Франции, Австрии, Германии / Л.В. Дудова, Н.П. Михальская. – М.: Высш. школа, 2000.

  8. Ерофеева, Н.Е. Зарубежная литература. XVII век / Н.Е. Ерофеева. – М.: Дрофа, 2004.

  9. История зарубежной литературы XVIII века / Е.М. Апеко [и др.]. – М.: АспектПресс, 2001.

  10. История зарубежной литературы (вторая половина ХІХ – начало ХХ века) / Т.В Ковалева [и др.]. – Минск: Завигар, 1997.

  11. История зарубежной литературы XVII века / Н.А. Жирмунская [и др.]. – М.: Высш. школа, 1999.

  12. История зарубежной литературы XVIII века / под ред. Л.В. Сидорченко. – М.: Высш. школа; Академия, 1999.

  13. Караськова, О.В. Средние века. Возрождение / О.В Караськова. – СПб, 2003.

  14. Кубарева, Н.П. Зарубежная литература последней трети ХІХ – начало ХХ века: учеб. пособие / Н.П. Кубарева. – М.: ВЛАДОС, 2004.

  15. Кутейщикова, В. Новый латиноамериканский роман: 50–60-е годы / В. Кутейщикова. – Л.–М.: Высш. школа, 1976.

  16. Лапидус, Н. И. Античная литература: учеб. пособие / Н.И. Лапидус. – Минск: Университетское, 1986.

  17. Лосев, А.Ф. Античная литература / А.Ф. Лосев. – Минск: Экономпресс, 2001.

  18. Луков, В.А. История литературы: зарубежная литература от истоков до наших дней / В.А Луков. – М.: Флинта, 2003.

  19. Позднякова, Л.Р. История английской и американской литературы / Л.Р. Позднякова. – Ростов-н/Д, 2002.

  20.  Пронин, В.А. Современный литературный процесс за рубежом / В.А. Пронин, С.П. Толкачев. – М.: Просвещение, 2000.

  21. Проскурин, Б.М. История зарубежной литературы ХІХ века / Б.М. Проскурин. – М.: Просвещение, 1998.

  22. Пуришев, Б.И. Литература эпохи Возрождения / Б.И. Пуришев. – М.: Высш. школа, 1996.

  23. Пуришев, Б.И. Заподноевропейская литература XVII века. Хрестоматия / Б.И Пуришев. – М.: Просвещение, 2002.

  24.  Радциг, С.И. История древнегреческой литературы / С.И. Радциг. – М.: Высш. школа, 1969.

  25. Разумовская, М.В. Литература XVII – XVIіі веков / М.В. Разумовская [и др.]. – Минск: Университетское, 1989.

  26.  Федарцова, Т.М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Класіцызм. Барока. Асветніцтва / Т. М Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2008.

  27. Федарцова, Т.М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Сярэдневечча, Адраджэнне / Т.М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2006.

  28.  Федарцова, Т.М. Замежная літаратура. Антычны перыяд / Т.М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2005.

  29. Хализев, В.Е. Теория литературы / В.Е. Хализев. – М., 1999.

  30. Шабловская, И.В. История зарубежной литературы ХХ века (первая половина) / И.В. Шабловская. – Минск: Экономпресс, 1998.

  31. Шайтанов, И.О. История зарубежной литературы. Эпоха Возрождения: в 2-х т. / И.О Шайтанов. – М.: ВЛАДОС, 2001. – 2 т.


Дадатковая літаратура


  1. Аристотель. Об искусстве поэзии / Аристотель. – М.: Гослитиздат, 1957.

  2. Аристотель. Поэтика: в 4 т. / Аристотель.  М., 1983.  4 т.

  3. Андреев, Л. Г. Морис Метерлинк / Л.Г. Андреев. – М.: Высш. школа, 1967.

  4. Афанасьев, А. Творчество Э. Хемингуэя / А. Афанасьев.  – М.: Просвещение, 1981.

  5. Грибанов, Б. Эрнест Хемингуэй: герой и время / Б. Грибанов.  – М.: Высш. школа, 1967.

  6. Затонский, Д. Австрийская литература в ХХ столетии. Франц Кафка / Д. Затонский. – М.: СПб, 1985.

  7. Ковалев, Ю.В. Эдгар По. Новеллист и поэт / Ю.В. Ковалев. – Л., 1984.

  8. Мамонтов, С. П. Литература Колумбии / С.П. Мамонтов. – М.: Просвещение, 1983.

  9. Стрельникова, И.П. «Метаморфозы» Апулея / И.П. Стрельникова. – М.: Просвещение, 1969.



Даведкавая літаратура





  1. Квятковский, А. Поэтический словарь / А. Квятковский.  М.: Сов. энциклопедия, 1966.

  2. Лазарук, М.А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: дап. для настаўнікаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу.  Мінск: Нар. асвета, 1983.

  3. Макарэвіч, А.А. Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік / А.А.  Макарэвіч.  2-е выд.  Мінск, 1969.

  4. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – Мінск: Выш. школа, 1987.

  5. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – 3-е выд., дапрац. і дапоўн.  Мінск: Бел. навука, 2004.

  6. Современный словарь-справочник по литературе / сост. и науч. ред. С.И. Корнилов.  М.: АСТ, 1999.

  7. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т.  Мінск, 19841987. – 5 т.



: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка