Зацвярджаю першы намеснік Міністра



старонка1/7
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.06 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7




Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне ВНУ

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра

адукацыі Рэспублікі Беларусь

____________________ А.І. Жук

____________________ 2008 г.
Рэгістрацыйны № ТД-__________/тып.

ГІСТОРЫЯ РАСІІ І УКРАІНЫ

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)


УЗГОДНЕНА

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай

адукацыі
____________________У.Л. Клюня
_____________________ 2008 г.


УЗГОДНЕНА

Начальнік Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


____________________ Ю. І. Міксюк
____________________ 2008 г.
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі

інстытут вышэйшай школы»


__________________ І. В. Казакова

__________________ 2008 г.







Эксперт-нормакантралёр

__________________

__________________ 2008 г.

Мінск 2008



Складальнікі:

I. В. Аржахоўскi, прафесар кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяр­жаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар;

Ю. А. Блашкоў, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

В. В. Брыгадзіна, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

І. А. Літвіноўскі, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

В. I. Мянькоўскi, прафесар кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар;

С. В. Пазняк, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

В. В. Сяргеенкава, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаў­нага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

А. А. Яноўскi, загадчык кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, прафесар.

Рэцэнзенты:

Кафедра гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”;


У. Я. Казлякоў, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт”, доктар гістарычных навук, прафесар.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:
Кафедрай гісторыі Расіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага

універсітэта (пратакол № 15 ад 15 мая 2008 г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 4 ад 22.05.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам па гуманітарных спецыяльнасцях Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 4 ад 12. 09. 2008 г.).



Адказны за рэдакцыю: А. А. Яноўскі

Адказны за выпуск: В. В. Сяргеенкава

З М Е С Т




1.

Тлумачальная запіска...................................................................

4


2.

Прыкладны вучэбна-тэматычны план …………………...........

10


3.

Змест вучэбнай дысцыпліны…………………..…………….....

15


4.

Крыніцы і літаратура............………………………………........

47



1. Тлумачальная запіска
Тыпавая вучэбная праграма новага пакалення па дысцыпліне «Гісторыя Расіі і Украіны» прызначана для засваення на першай ступені вышэйшай адукацыі студэнтамі, што навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыя» у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. У ёй абноўлены змястоўны матэрыял, зроблены акцэнт на кампетэнтнасны падыход, значна пашырана самастойная праца студэнта, прадугледжана выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій. У рамках узаемнага супрацоўніцтва выкладчыка і студэнта праграма выступае своеасаблівым «навігатарам» здабычы ведаў, інфармацыі і набыцця практыкаарыентаваных уменняў.

Вучэбная праграма дысцыпліны «Гісторыя Расіі і Украіны» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі:

— Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374);

— Адукацыйны стандарт па спецыяльнасці 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках) (зацверджаны 29.05. 2008);


1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка;

фундаменталізацыі, што спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу на выяўленне сутнасных асноў і сувязей між разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітар-нымі ведамі;

кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўмацаванне яго практычнай арыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў пры вырашэнні задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах;

сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якіх забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і іх узаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйпаказанымі прынцыпамі выпускнік вышэйшай навучальнай установы павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

– кампетэнцыя культурна-каштоўнаснай і асобаснай арыентацыі;

– кампетэнцыя грамадзянскасці і патрыятызму;

– кампетэнцыя сацыяльнага ўзаемадзеяння;

кампетэнцыя камунікацыі;

– кампетэнцыя зберажэння здароўя;

– кампетэнцыя самаўдасканалення.

Замацаванне ў выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэцыі як інтэграванага выніку адукацыйнага працэсу ў ВНУ.

Выпускнік у выніку сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:

– валоданне метадамі сістэмнага і параўнаўчага аналізу;

– сфарміраванне крытычнага мыслення;

– валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць;

уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;

– уменне працаваць у камандзе;

– сфарміраванне асобасных якасцей: самастойнасці, адказнасці, арганізава-насці, мэтаскіраванасці і іншых матывацыйна-каштоўнасных і эмацыянальна-валявых якасцей.
1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны
Курс «Гісторыя Расіі і Украіны» прызначаны для студэнтаў-гісторыкаў. Мэтай і задачамі курса з’яўляецца выпрацоўка цэласнай сістэмы ведаў па гісторыі гэтых сумежных з Беларуссю дзяржаў у кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу і ў цеснай сувязі з курсам айчыннай гісторыі, якая вывучаецца паралельна.

Праграма дысцыпліны базіруецца на дэталёвай перыядызацыі, якая адлюстроўвае важнейшыя этапы ў гістарычным развіцці Расіі і Украіны. Прадугледжваецца вывучэнне адпаведных з’яў, па­дзей і фактаў на аснове выкарыстання шырокага кола гістарычных крыніц і навейшых дасягненняў гістарычнай навукі.

Праграма змацавана адзінай канцэпцыяй, прынцыпамі адбору і выкладання матэрыялу. Аўтары імкнуліся пазбягаць суб’ектыўных пунктаў гледжання, якія не замацаваліся ў сучаснай гістарычнай навуцы. Структура праграмы суадносіцца з прынцыпам гістарызму, вызначаецца адпаведнасцю гістарычнай рэчаіснасці. Дэкларатыўным і кан’юнктурным ацэнкам проціпастаўлена паслядоўная пазіцыя, у аснову якой пакладзена аб’ектыўнае вызначэнне месца гісторыі Расіі і Украі­ны ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.

Праграма адлюстроўвае змест курса «Гісторыя Расіі і Украіны» і вызначае аб’ём ведаў, які патрабуецца ад студэнтаў-гісторыкаў. Пры яе распрацоўцы ўлічваўся вопыт чытання лекцый і правядзення практычных заняткаў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У якасці вузлавых праблем, якія праходзяць праз увесь курс, аналізуюцца сацыяльна-эканамічнае развіццё, палітычны лад, унутраная і знешняя палітыка, сацыяльныя і палітычныя рухі, развіццё грамад­скай думкі, культура, міжнацыянальныя і міжканфесіянальныя адносіны. На аснове выкарыстання новых гістарычных крыніц і сучасных даследаванняў адлюстраваны важнейшыя праблемы шматвяковай гісторыі Расіі і Украіны.

Галоўнымі задачамі выкладання дысцыпліны «Гісторыя Расіі і Украіны» з’яўляюцца: фарміраванне і развіццё гістарычнага мыслення студэнта; фарміраванне прафесійных кампетэнцый гісторыка; раскрыццё агульных тэндэнцый і спецыфікі развіцця Расіі і Украіны са старажытных часоў да нашых дзён; фарміраванне мэтаскіраванасці на практычнае ўвасабленне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і ў іншых сферах сацыяльнай актыўнасці для аналізу сучаснасці і прагназавання перспектыў будучага развіцця.

  1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка