Зацвярджаю рэктар бду в.І. Стражаў (подпіс) (І.І. Прозвішча) 11. 08 г (дата зацвярджэння) Рэгістрацыйны № уд-1318/вуч. Гісторыя філасофскай думкі Беларусі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер142.48 Kb.


Вучэбна-метадычнае аб’яднанне ВНУ

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Беларускі дзяржаўны універсітэт




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар БДУ

______________ В.І.Стражаў

(подпіс) (І.І.Прозвішча)

6.11.08 г

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД-1318/вуч.
Гісторыя філасофскай думкі Беларусі

Вучэбная праграма для спецыяльнасці:

1- 21 02 01 «Філасофія»

Срок дзеяння вучэбнай праграмы – да 2011г.







УЗГОДНЕНА

Старшыня ВМА ВНУ

Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

________ У.Л. Клюня

(подпіс) (І.І.Прозвішча)

__________________________

(дата)








2008 г.
Складальнікі:

І. М. Бабкоў, канд.філас.навук, дацэнт кафедры філасофіі культуры БДУ

Рэцэнзенты:

М.А. Мажэйка, д.філас.навук, прафесар кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

Н. А. Кандрычын, канд.філас.навук, дацэнт кафедры філасофіі і метадалогіі навукі БДУ
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай філасофіі культуры БДУ

(пратакол № 8 ад 16.05.2008г.)
Навукова-метадычным саветам БДУ

(пратакол № 4 ад 22.05.2008г.)

Навукова-метадычным саветам па гуманітарным спецыяльнасцям

вучэбна-метадычнага аб’яднання вузаў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 4 ад 25.06.2008г.)

Адказны за рэдакцыю: І. М. Бабкоў











1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная праграма па дысцыпліне «Гісторыя філасофскай думкі Беларусі» разпрацавана на аснове адукацыйнага стандарта і тыпавога вучэбнага плана па спецыяльнасці «Філасофія».

Прапанаваная дысцыпліна, акрамя выбарачнага агляду філасофскай традыцыі ў Беларусі, імкнецца праблематызаваць саму беларускую думку, якая выступае як транскультурная і полілінгвістычная, як традыцыя памежжа. У межах дадзенага прадмету засяроджваецца ўвага на пэўных метадалагічных пытаннях гісторыка-філасофскага дыскурсу, на пашырэнні поля аб’ектнасці праз тэму “аўтар – твор – філасофская сістэма”.

Акрамя традыцыйнага гісторыка-філасофскага аналізу выкарыстоўваецца метадалагічны апарат інтэлектуальнай гісторыі, гісторыі ідэй, культурнай тэорыі, посткаланіяльных даследаванняў і інш.

У дадзеным курсе прадугледжваецца актыўнае выкарыстанне ведаў, ужо атрыманых у іншых гісторыка-філасофскіх курсах.



Мэта курса:

  • Выпрацоўка навыкаў самастойнага пошуку, выбару, аналізу асноўных тэкстаў філасофскай думкі Беларусі і іх сучаснай інтэрпрэтацыі.

Задачы курса:

  • выявіць сацыяльныя і культурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай традыцыі, яе ўзаемасувязь з заходнееўрапейскай і сусветнай традыцыяй;

  • прааналізаваць асноўныя этапы і накірункі філасофскай думкі Беларусі ў іх паслядоўнасці, узаемадзеянні і ўзаемаўплывах;

  • прадставіць найбольш істотныя тэксты, у якіх выяўляецца філасофская традыцыя Беларусі;

  • выявіць ступень актуальнасці філасофскай спадчыны Беларусі ў кантэксце сучаснай культуры;

  • сфарміраваць у студэнтаў навыкі кампаратыўнага аналізу і сучаснага прачытання філасофскіх тэкстаў.

У выніку вывучэння курса студэнты павінны ведаць:

  • асноўныя накірункі і школы філасофскай думкі Беларусі;

  • спецыфіку і галоўныя спосабы вырашэння праблем, што фармуляваліся ў межах філасофскай традыцыі Беларусі.

У выніку вывучэння курса студэнты павінны ўмець:

  • вызначаць і аналізаваць лакальныя і рэгіянальныя кантэксты фарміравання канкрэтных філасофскіх накірункаў;

  • звязваць лакальныя тэндэнцыі ў развіцці філасофскай думкі Беларусі з еўрапейскім кантэкстам і інтэлектуальнай традыцыяй рэгіёна (Літва, Польшча, Украiна).

На вывучэнне даннай дысцыпліны ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам адводзіцца 166 часоў, з іх 68 часоў ­– аудыторныя, якія прыкладна размяркоўваюцца па наступным відам вучэбных заняткаў.
2. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН




Назва тэмы

Лекцыі

Сем.

КСР

Усяго



Уводзіны: беларуская думка і яе генеалогія

2




2

4



Элементы філасофскай культуры ў беларускім сярэднявеччы (X-XV стст.)


2

2




4



Эпоха Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім

2

2

2

6



Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім

4

2

2






Прававое і палітычнае мысленне ў ВКЛ

2

2









Пачатак прафесійнай філасофіі: Віленская школа

4

2

2






Віленская школа: эклектычная філасофія (філасофія resentiorum)


4

4

2






Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай

4

2









Постасветніцкае мысленне: рамантызм, народніцтва, пазітывізм


4

2









Беларускае адраджэнне і яго самарэфлексія

2

2









Беларуская савецкая філасофія

2




2






Сучасная сітуацыя ў філасофіі Беларусі

2




2







Усяго:

34

20

14

68



3. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Тэма 1. Уводзіны: беларуская думка і яе генеалогія

Гісторыя філасофіі ў Беларусі, інтэлектуальная і культурная гісторыя, гісторыя ідэй. Гісторыя беларускай думкі: прадмет даследавання, лакальная традыцыя мыслення, праект “беларускай філасофіі”.

Традыцыя думкі ў прасторы і часе: агульная характарыстыка. Адкрытыя межы. Полілінгвізм і транскультурнасць. Разрывы ў традыцыі. Уплывы і залежнасці. Канструяванне канону.

Пераемнасці і размежаванні. Канфлікт інтэрпрэтацый.

Перыядызацыя філасофскай думкі Беларусі. Мінулае як культурнае ўтварэнне: храналогія, марфалогія, генеалогія думкі.

Гісторыка-культурныя эпохі. Тыпы філасофскай культуры. Асобы і тэксты.

Даследаванні і інтэрпрэтацыі. Пётр Хмялёўскі “Лібералізм і абскурантызм на Літве і Русі”. Вацлаў Ластоўскі “Гісторыя крыўскай кнігі”. Аляксандр Цвікевіч “Западно-руссизм”. Віленская міжваенная школа даследаванняў (У. Татаркевіч, С. Пігонь і інш.). Польская (Варшаўская) школа гісторыі ідэй. Літоўскія гісторыка-філасофскія даследаванні. Беларуская гісторыка-філасофская школа і яе набыткі.

Метадалогіі даследчых стратэгій. Гісторыка-архіўныя даследаванні. Герменеўтыка традыцыі. Дэканструкцыя. Археалогія “калектыўных сістэм думкі”. Генеалогія мыслення.


Тэма 2. Элементы філасофскай культуры ў беларускім сярэднявеччы (X-XV стст.)

Агульная характарыстыка эпохі: паміж Поўначчу і Поўднем. Нарманы (варагі) і Візантыя. Грэцкая вера і традыцыйная культура. “Славянская” мова і “руская” гісторыя. Момант пачатку: Крыўе, Русь, Літва. Хрысціянская цывілізацыя.

Тып філасофскай культуры: позневізантыйскі канон (І. Дамаскін) і балгарскае пасрэдніцтва. Культура цытат. Ідэал філасофіі як «мудрасці без сілагізмаў».

X-XIII стст. Перакладная літаратура: “Ізборнікі Святаслава”, “Шасціднеў”, “Фізіолаг”. Палемікі: мітрапаліт Іларыён “Слова пра закон і ласку”, Клімент Смаляціч “Пасланне Фаме прасвітэру...”. Царкоўнае красамоўства, казанні: Кірыла Тураўскі: «Прытча пра сляпога і кульгавага». Агіяграфія: Ефрасіння Полацкая, Аўрамій Смаленскі, “Слова пра манаха Марціна”. Летапісанне: “Аповесць мінулых гадоў”, Галіцка-валынскі летапіс, Кіева-пячорскі патэрык. “Слова аб паходзе Ігаравым” як помнік эпохі.

XIV-XV стст. Рыгор Цамблак. Беларуска-літоўскія летапісы. Перакладная літаратура: “Аповесць пра трох каралёў”, “Аповесць пра Трою”, “Александрыя”. “Кіеўскі рэнесанс” XV стагоддзя. “Арыстоцелева брама”. “Логіка Авіасафа”.
Тэма 3. Эпоха Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім

Агульная характарыстыка эпохі. Гурткі гуманістаў і адкрыццё антычнасці. Новалацінская літаратура. Антычны ідэал філасофіі і “эпікурэйства” XVI-XVII стст.



Францішак Скарына (каля 1490 – пасля 1551): паміж Адраджэннем і Рэфармацыяй. Тып асобы. “Біблія руска”. Прадмовы і пасляслоўі Скарыны. Біблейская экзэгетыка.

Тэма 4. Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім

Агульная характарыстыка рэфармацыйнага руху. Лютэране, кальвіністы, антытрынітарыі. Рэфармацыйныя элементы ў праваслаўі. Sola fide i Sola scriptura. Індывідуалізм, рацыяналізм, іррацыяналізм, сацыяльны крытыцызм.



Сымон Будны (каля 1530 – 1593): “Катэхізіс”, “Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры”, “Аб свецкай уладзе”.
Тэма 5. Прававое і палітычнае мысленне ў ВКЛ

Анджэй Фрыч Маджэўскі (1505–1572) і традыцыя “направы Рэчы Паспалітай”. Пратэстанцкія карані палітыка-прававога мыслення. “Сармацкая цывілізацыя” і яе крытыкі. “Боскае” і “натуральнае” права. Ідэя свабоды і ідэя рэспублікі.

Андрэй Волан (1530–1610). Ідэя свабоды і ідэя справядлівасці. Справядлівасць дыстрыбутыўная і камутатыўная. “Аб гаспадары і яго асабістых дабрачыннасцях”, “Аб палітычнай альбо грамадзянскай свабодзе”.

Аарон Алізароўскі (1610–1659). Натуральнае права і формы чалавечых супольнасцяў. Палітычная, філасофская і прававая свабоды. “Аб палітычнай супольнасці людзей”.
Тэма 6. Пачатак прафесійнай філасофіі: Віленская школа

Позняя схаластыка: агульная перыядызацыя і характарыстыка. Тып мыслення і структура курсаў філасофіі. Філасофія тэарэтычная (рацыянальная, натуральная і транснатуральная) і практычная (манастыка, эканоміка, палітыка).



Мацей Казімір Сарбеўскі (1595–1640). Курсы па паэтыцы і рыторыцы. Мімезіс і “аўтаномнасць творчага акта”. “Багі язычнікаў”.

Лука Залускі (1604–1676). Арыентацыя на “практычную філасофію”. “Агульная філасофія”.

Сігізмунд Лаўксмін (1596–1670): “Практычнае красамоўства”, “Сутнасць дыялектыкі”.

Альберт Каяловіч (1609–1677) і палеміка з эксперыментальным прыродазнаўствам. “Зрок, што удакладнены розумам”.

Тэадор Білевіч (cяр. XVII – пачатак XVIII) “Філасофія рацыянальная, натуральная і маральная”.

Тэма 7. Віленская школа: эклектычная філасофія

(філасофія resentiorum)

Эксперыментальнае прыродазнаўства і трансфармацыі “другой схаластыкі”.



Антоні Скарульскі (1715–1780) і мадэрнізацыя арыстацелізму. Эмансіпацыя філасофіі ў сістэме схаластычных ведаў. “Каментары па філасофіі альбо логіцы...”.

Станіслаў Шадурскі (1726–1786) філасофія “розуму і адчуванняў”. Інкарпарацыя картэзіанства. “Філасофскія палажэнні з агульнай фізыкі”.

Бенедыкт Дабшэвіч (1722–1794) і канчатковая перамога “філасофіі новых”. Гнасеалагізацыя логікі. “Погляды новых філосафаў”.

Тэма 8. Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай

Перыядызацыя і катэгорыі мыслення. Асветніцтва і мадэрнасць. Трансфармацыі ідэі філасофіі. Віленская школа: фізіякратызм (Еранім Страйноўскі (1752–1816), Іахім Храптовіч (1729–1812).



Казімір Нарбут (1738–1807). Канчатковы разрыў са схаластыкай. Логіка як тэорыя пазнання. Псіхалагізацыя і антрапалізацыя логікі. “Логіка, альбо навука аб роздуме і развазе”, “Выбраныя развагі з філасофіі”.

Ян Снядэцкі (1756–1830). Рэдэфініцыя філасофіі. Палеміка з І. Кантам і нямецкай школай. Дэуніверсалізацыя розуму. Розум і “неразумнае”. Элементы фенаменалогіі. “Пра філасофію”, “Філасофія чалавечага розуму”.

Анёл Доўгірд (1776–1835). Крытычны рэалізм. Палеміка (разыходжанні) з І. Кантам. Псіхалагізацыя логікі. “Логіка тэарэтычная і практычная”, “Даклад, маючы за мэту давесці рэчаіснасць чалавечага пазнання”.
Тэма 9. Постасветніцкае мысленне:

рамантызм, народніцтва, пазітывізм

Агульная характарыстыка часу. Катэгорыі мыслення: асоба, народ, гісторыя.



Ёзэф Галухоўскі (1797–1858) “Філасофія ў жыцці цэлых народаў і асобнага чалавека”.

Фларыян Бохвіц (1799–1856) і элементы рэлігійнага персаналізму.

Адам Міцкевіч (1798–1855), Анджэй Тавяньскі (1799–1878). Гісторыясофія, месіянізм, містыцызм.

Дыскурс этнаграфіі (Зарыян Даленга-Хадакоўскі (1784–1825), Ян Чачот (1796–1847) і інш.). Народ як аб’ект даследаванняў і як (патэнцыйны) суб’ект гісторыі.

Ідэалогія народніцтва. Сацыяльнае мысленне і “праекты вызвалення”. Феномен “абуджальнікаў”. Генеалогія беларускай ідэі (ад Кастуся Каліноўскага (1838–1864) да Францішка Багушэвіча (1840–1900).
Тэма 10. Беларускае адраджэнне і яго самарэфлексія

Сацыякультурныя ўмовы і фактары фарміравання беларускага нацыянальнага руху. Міф паходжання і фарміраванне канону. Прыналежнасць да “заходняй цывілізацыі”. Этнічнае і сацыяльнае.



Максім Багдановіч (1891–1917) “Белорусское возрождение”.

Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч) (1896–1923) “Адвечным шляхам”. Беларусь як “мяжа між Захадам і Усходам”. Ідэя недалучэння. Беларускі дух і філасофія творчасці. «Ліючаяся форма» і новыя сацыяльныя практыкі.

Уладзімір Самойла (Суліма) (1878–1941). Запозненае “фіхтэанства” і “крытычны аптымізм”. “Гэтым пераможам”.

Аляксандр Цвікевіч (1898–1937) і беларускае посткаланіяльнае мысленне. Аналіз тэорыі і практыкі “русіфікацыі” XIX ст. Палеміка з “еўразійцамі”. “Западно-руссизм...”.

Тэма 11. Беларуская савецкая філасофія

Савецкая цывілізацыя як перыферыйная мадэрнасць. Фарміраванне і развіццё савецкай філасофіі: паміж парадыгмай “крытыкі” і ідэалам “навукі”. Статус філасофіі ў познесавецкія часы: структура “філасофскіх навук”. Беларуская савецкая філасофія: школы і накірункі. У. М. Іваноўскі, М. М. Нікольскі, Б. Э. Быхоўскі. Філасофскія даследаванні ў пасляваеннай Беларусі.

Гісторыка-філасофская школа: (А. С. Майхровіч, У. М. Конан, Э. К. Дарашэвіч і інш.). Школа філасофіі навукі (В. С. Сцёпін і інш.). Фенаменалагічна-герменеўтычная арыентацыя (А. А. Міхайлаў і інш.).
Тэма 12. Сучасная сітуацыя ў філасофіі Беларусі

Беларускае мысленне і постсавецкая філасофія: апазнаванне, сутыкненне, дыялог. Тэндэнцыі і накірункі: традыцыяналізм, постмадэрнізм, посткаланіяльная думка.



Выданні, прафесійныя і навучальныя цэнтры, накірункі даследаванняў.

4. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Літаратура

Асноўная:

  • Абушенко, В. Философия Беларуси // Новейший философский словарь. Мн., 1998.

  • Дорошевич, Э.К., Конон, В.М. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии М., 1972.

  • Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период) Мн., 1977.

  • Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Мн., 1962.

  • Козел, А.А. Философская мысль Беларуси. Мн., 2004.

  • Майхрович, А.С. Становление нравственного самосознания. Из истории духовной культуры Беларуси. Мн., 1997.

  • Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 года) Мн., 1973.

  • Шалькевіч, В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн., 1999.



Дадатковая:


  • Бабкоў, І.М. Філасофія Яна Снядэцкага. Мн, 2002.

  • Бирало, А. А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII – середине XVIII века. Мн., 1971.

  • Горский, В.С. Философские идеи в культуре Киевской Руси. Киев, 1988.

  • Дорошевич, Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971.

  • Дорошевич, Э.К. Аниол Довгирд – мыслитель эпохи Просвещения. Мн., 1967.

  • Дубровский, В.В. Казимир Нарбут. Мн., 1979.

  • Еворовский, В.Б. Философская мысль Киевской Руси XI-XIII вв. Тенденции становления. Мн., 1996.

  • Конон, В.М. От Ренессанса к классицизму: Становление эстетической мысли Белоруссии в XVI-XVII вв. Мн., 1977.

  • Лушчыцкі, І.Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX веку. Мн., 1958.

  • Мохнач, Н.Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30 – 40-е годы XIX в. Мн., 1971.

  • Мохнач, Н.Н. От Просвещения к революционному демократизму: Общественно-политическая и философская мысль Белоруссии конца 10-х начала 50-х годов XIX века. Мн., 1978.

  • Падокшын, С.А. Філасофія эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мн., 1989.

  • Падокшын, С.А., Сокал, С. Ф. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI - XVIII ст. Мн., 2000.

  • Цукерман, А.Я. Философская мысль в Белоруссии середины XVIII века. Мн., 1980.



Хрэстаматыі, энцыклапедыі:


  • Анталогія сучаснага беларускага мыслення. СПб., 2003.

  • Асветнікі зямлі Беларускай: X – пачатак XX стагоддзя. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2006.

  • Памятники философской и общественно-политической мысли Белоруссии XVII-первой половины XVIII века. Мн., 1991.

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі. X-XIX стагоддзі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995.




: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка