Зацвярджаю рэктар установы адукацыi „Iнстытут прадпрымальнiцкай дзейнасцi



Дата канвертавання21.05.2016
Памер431.67 Kb.

Установа адукацыi

„Iнстытут прадпрымальнiцкай дзейнасцi“
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар установы адукацыi

„Iнстытут прадпрымальнiцкай

дзейнасцi“



В.Л.Цыбоўскi
.___________2014

Рэгiстрацыйны № УД- /р.



СУЧАСНАЯ Беларуская мова

Вучэбная праграма для спецыяльнасцей


1 – 21 06 01 – 02 „Сучасныя замежныя мовы (спецыяльны пераклад)“
Факультэт эканомiкi i бiзнэсу

Кафедра агульнанавуковых дысцыплiн



Дзённая форма

атрымання

адукацыi

Курс 1

Семестр 1



Лекцыi (гадзiн) -

Практычныя заняткi (гадзiн) 34

Усяго аўдыторных

гадзін па дысцыпліне 34

Залiк (семестр) -

Экзамен (семестр) 1

Усяго гадзiн па дысцыплiне 52
Склаў (ла) М.У.Разладава, старшы выкладчык

2014


Вучэбная праграма складзена на аснове базавай вучэбнай праграмы па дысцыплiне „Сучасная беларуская мова“, зацверджанай _____._____2014, рэгiстрацыйны № ___.

Разгледжана i рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай агульнанавуковых дысцыплiн

______._____ 2014, пратакол №
Загадчык кафедры

________________ С.В.Вабішчэвіч

Адобрана i рэкамендавана да зацвярджэння навукова-метадычным саветам установы адукацыi „Iнстытут прадпрымальнiцкай дзейнасцi“

______._____ 2014, пратакол № __

Старшыня НМС

______________ У.У.Шэвердаў

1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА


1.1. Мэты i задачы вывучэння дысцыплiны „Сучасная беларуская мова“.

Мэта вучэбнай дысцыплiны „Сучасная беларуская мова“– выпрацаваць i замацаваць практычныя ўменнi i навыкi граматнага карыстання вуснай i пiсьмовай мовай; развiць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцiнёй i правiльнасцю мовы; пашыраць i ўзбагачаць прафесiйны лексiчны запас будучых спецыялiстаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрмiналогiяй i прафесiйнай лексiкай па абранай спецыяльнасцi; фармiраваць устаноўкi на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамi ведаў у iх прафесiйнай дзейнасцi i iншых сферах сацыяльнай актыўнасцi; выхоўваць любоў i павагу да мастацкага слова, духоўнай i iнтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагi i самаiдэнтыфiкацыi, iмкненне да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы. Базавая лінгвістычная падрыхтоўка студэнтаў, цесна звязаная з падрыхтоўкай па адпаведнай спецыяльнасці, арыентаваная на адзінства адукацыі і выхавання, прадугледжвае вырашэнне наступных задач:

- фарміраванне ў студэнтаў разумення неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

- фарміраванне неабходнай сістэмы ведаў аб фанетычных, лексіка-фразеалагічных, граматычных сродках беларускай мовы, аб маўленчай культуры;

- усведамленне месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі;

- садзейнічанне падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых спецыялістаў з крытычным мысленнем, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

У сістэме падрыхтоўкі спецыяліста гуманітарнага (мовазнаўчага) профілю „Сучасная беларуская мова“ займае важнае месца ў шэрагу прафесійных дысцыплін; у сістэме ідэалогіі і адукацыйнага працэсу вышэйшай школы разглядаецца як дысцыпліна, у якой закладзена арганічнае адзінства інфармацыйна-камунікатыўнай, навукова-пазнавальнай і выхаваўчай функцый.

„Сучасная беларуская мова“ цесна звязана з такімі вучэбнымі дысцыплінамі, як „Сучасная руская мова“, „Уводзіны ў мовазнаўства“, „Агульнае мовазнаўства“,дысцыплінамі спецыялізацыі, звязанымі з вывучэннем сучасных замежных моў, а таксама „Гісторыя Беларусі (інтэграваны модуль „Гісторыя“)“. Непасрэднымі задачамі выкладання дысцыпліны „Сучасная беларуская мова“ з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў адпаведных акадэмічных, сацыяльна-асобасных, інфармацыйна-камунікатыўных і дзейнасных кампетэнцый – прадметных і аперацыянальных.

Фарміраванне прадметных кампетэнцый студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта, які прадугледжвае, што ў вынiку вывучэння дысцыплiны студэнт павiнен ведаць:

- ролю мовы i маўлення ў працэсе сацыялiзацыi асобы;

- месца i ролю беларускай мовы ў славянскiм свеце;

- канцэпцыi паходжання i этапы развiцця беларускай мовы;

- сiстэму сродкаў беларускай мовы на розных узроўнях (фанетычным, лексiчным, граматычным);

- арфаграфiчныя i пунктуацыйныя нормы беларускай мовы;

- персаналii заснавальнiкаў беларускай лiнгвiстыкi.

Карэлятыўна прадметнымі могуць быць абазначаны і аперацыянальныя кампетэнцыі выпускніка ў галіне беларускага мовазнаўства. Ён павінен:



1) умець характарызаваць:

- моўныя адзiнкi з пункту гледжання iх адпаведнасцi норме сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы;

- асаблiвасцi функцыянальных стыляў;

- асаблiвасцi навуковага i афiцыйна-справавога стылю i сферы iх функцыянавання;

- тэксты розных жанраў, свядома карыстаючыся моўным матэрыялам адэкватна стылю, мэце, сiтуацыi i тэме выказвання;

- стылiстычныя нормы адэкватна сiтуацыi побытавых, прафесiйных або справавых зносiн.



2) умець аналiзаваць i iнтэрпрэтаваць:

- з’явы гiстарычнага бiлiнгвiзму, яго прычыны i наступствы;

- асаблiвасцi беларуска-рускага бiлiнгвiзму;

- моўную палiтыку дзяржавы ў гiстарычным кантэксце i моўную палiтыку Рэспублiкi Беларусь на сучасным этапе.



3) набыць навыкi i ўменнi:

- эфектыўных маўленчых паводзiн у розных сiтуацыях побытавых прафесiйных i справавых зносiн;

- карыстання сродкамi беларускай мовы ў практычнай дзейнасцi;

- адэкватнага перакладу тэкстаў розных стыляў з рускай на беларускую мову i наадварот з улiкам стылiстычнай прыналежнасцi i асаблiвасцей лексiка-граматычнай будовы тэксту.

1.2. Характарыстыка рэкамендаваных форм навучання і выхавання

Да найбольш эфектыўных методык і тэхналогій, што садзейнічаюць уключэнню студэнтаў у пошук і кіраванне ведамі, атрымання вопыту самастойнага вырашэння разнастайных задач, належаць:

- выкарыстанне мультымедыйных сродкаў;

- тэхналогіі праблемна-модульнага навучання;

- тэхналогія вучэбна-даследчай дзейнасці (аналіз і рэферыраванне навуковых і спецыяльных тэкстаў, падрыхтоўка анатацый, рэцэнзій на іх і інш.);

- праектныя тэхналогіі;

- камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);

- метад кейсаў (аналіз сітуацыі);

- гульнявыя тэхналогіі (дзелавыя, ролевыя, імітацыйныя і інш.).

Для кіравання адукацыйным працэсам і арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагогам рэкамендуецца выкарыстоўваць рэйтынгавыя, модульныя сістэмы ацэнкі вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай работы, вучэбна-метадычныя комплексы. З мэтай фарміравання сучасных сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускніка ўстановы вышэйшай адукацыі ў практыку правядзення заняткаў мэтазгодна ўкараняць методыкі актыўнага навучання і дыскусійныя формы.

1.3. Рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай работы студэнтаў

Прафесійна-кампетэнтнасны падыход прадугледжвае істотнае ўзмацненне практычнай арыентаванасці адукацыйнага працэсу і ролі кіруемай самастойнай дзейнасці студэнтаў па вырашэнні задач і сітуацый, што імітуюць сацыяльна-асобасныя і сацыяльна-прафесійныя праблемы.

Самастойная работа па дысцыпліне „Сучасная беларуская мова“ - адна з асноўных форм вучэбнай дзейнасці, у працэсе якой студэнт выконвае кантрольныя работы, рыхтуе вусныя паведамленні і пісьмовыя рэфераты на вызначаную тэму, аналізуе навуковую, навукова-папулярную і хрэстаматыйную літаратуру, рыхтуе рэфераты і анатацыі на яе і інш.

Самастойная работа студэнтаў па дысцыпліне „Сучасная беларуская мова“ арганізуецца дэканатам факультэта эканомікі і бізнэсу, кафедрай агульнанавуковых дысцыплін у адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, зацверджаным рэктарам ІПД. Самастойная работа ажыццяўляецца ў выглядзе аўдыторных і пазааўдыторных форм. Для ацэнкі якасці самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца кантроль за яе выкананнем. Формы кантролю ўстанаўліваюцца кафедрай (гутарка, праверка ведаў, рэфераты, тэсціраванне, калёквіумы і інш.).

1.4. Агульная колькасць гадзін на вывучэнне дысцыплiны – 52 гадзiны, з якiх 34 – аўдыторныя. Форма кантролю – экзамен.

2. Прыкладны тэматычны план

(дзённая форма атрымання адукацыі)





Назвы раздзелаў і тэм

дысцыпліны

Практычныя

заняткі


Кантр.

самаст.


работа

студэнтаў



Усяго

Раздзел 1. Беларуская мова як кампанент беларускай нацыянальнай культуры

2





2

Тэма 1. Беларуская мова сярод славянскiх i iндаеўрапейскiх моў. Гiсторыя фармiравання i развiцця беларускай мовы. Беларуская мова на сучасным этапе

2




2


Раздзел 2. Фанетыка. Арфаэпiя

4




4

Тэма 2. Фанетыка беларускай мовы. Галосныя гукi. Зычныя гукi

2




2


Тэма 3. Вымаўленне галосных. Вымаўленне зычных

2




2


Раздзел 3. Графіка. Арфаграфія

6



6

Тэма 4. З гiсторыi беларускай графiкi. Беларускi алфавiт. Прынцыпы беларускай арфаграфii

2


2


Тэма 5. Правапiс галосных. Правапic зычных. Правапiс мяккага знака i апострафа

2





2


Тэма 6. Злiтнае i паўзлiтнае напiсанне слоў. Правапic складаных слоў. Ужыванне вялiкай лiтары. Правiлы пераносу i скарачэння слоў

2





2

Раздзел 4. Лексiка i фразеалогiя

6



6

Тэма 7. Асноўныя тыпы лексiчных значэнняў слоў. Адносiны памiж словамi ў лексiчнай сiстэме беларускай мовы. Лексiка беларускай мовы паводле паходжання

2



2


Тэма 8. Лексiка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання. Беларуская лексiкаграфiя

2





2


Тэма 9. Беларуская фразеалогiя. Прыказкi i прымаўкi. Крылатыя словы

2




2


Раздзел 5. Марфемiка. Словаўтварэнне


2



2

Тэма 10. Марфемны склад слова. Асноўныя спосабы беларускага словаўтварэння

2





2


Раздзел 6. Марфалогiя

8




8

Тэма 11. Назоўнiк.

2




2

Тэма 12. Прыметнiк. Лiчэбнiк. Займеннiк.

2





2


Тэма 13. Дзеяслоў. Дзеепрыметнiк. Дзеепрыслоўе.

2





2


Тэма 14. Прыслоўе. Службовыя часцiны мовы.

2




2


Раздзел 7. Сінтаксіс

4




4

Тэма 15. Сказ i словазлучэнне.

2




2

Тэма 16. Складанае сiнтаксiчнае цэлае i тэкст.

2




2

Тэма 8. Стылiстыка беларускай мовы

2



2


Тэма 17. Функцыянальныя стылi беларускай мовы. Асаблiвасцi стылю беларускай мастацкай лiтаратуры










Усяго:

34

0

34


3. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

(раздзелы, тэмы, пытанні)
Раздзел 1. Беларуская мова як кампанент беларускай нацыянальнай культуры.

Тэма 1. Беларуская мова сярод славянскiх i iндаеўрапейскiх моў. Гiсторыя фармiравання i развiцця беларускай мовы. Беларуская мова на сучасным этапе.

Старажытнаруская мова як лiтаратурная мова Кiеўскай Русi. Старабеларуская мова як дзяржаўная мова ВКЛ. Умовы для функцыянавання беларускай мовы ў Рэчы Паспалiтай i ў Расiйскай iмперыi. Беларуская мова ў савецкi час i ў постсавецкi перыяд.


Раздзел 2. Фанетыка. Арфаэпiя.

Тэма 2. Фанетыка беларускай мовы. Галосныя гукi. Зычныя гукi.
Тэма 3. Вымаўленне галосных. Вымаўленне зычных.
Раздзел 3. Графiка. Арфаграфiя.

Тэма 4. З гiсторыi беларускай графiкi. Беларускi алфавiт. Прынцыпы беларускай арфаграфii.

Кiрылiца i лацiнiца. Фанетычны i марфемны (фанематычны) прынцыпы як асноўныя ў беларускай арфаграфii.


Тэма 5. Правапiс галосных. Правапic зычных. Правапiс мяккага знака i апострафа.

Правапiс галосных о, э, а; е, ё, я.

Правапic галосных у складаных словах. Правапiс прыставак на зычны. Правапic i, ы, й пасля прыставак. Правапiс у, ў. Правапiс д – дз, т – ц. Правапic падоўжаных зычных. Правапiс прыстаўных галосных i зычных.
Тэма 6. Злiтнае i паўзлiтнае напiсанне слоў. Правапic складаных слоў. Ужыванне вялiкай лiтары. Правiлы пераносу i скарачэння слоў.
Раздзел 4. Лексiка i фразеалогiя.

Тэма 7. Асноўныя тыпы лексiчных значэнняў слоў. Адносiны памiж словамi ў лексiчнай сiстэме беларускай мовы. Лексiка беларускай мовы паводле паходжання.

Прамое i пераноснае значэнне слова. Сiнонiмы, амонiмы, антонiмы, паронiмы. Спрадвечна беларуская i запазычаная лексiка. Беларуская безэквiвалентная лексiка.


Тэма 8. Лексiка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання. Беларуская лексiкаграфiя.

Агульнаўжывальная лексiка. Дыялектная лексiка. Тыпы слоўнiкаў беларускай мовы.


Тэма 9. Беларуская фразеалогiя. Прыказкi i прымаўкi. Крылатыя словы.
Раздзел 5. Марфемiка. Словаўтварэнне.

Тэма 10. Марфемны склад слова. Асноўныя спосабы беларускага словаўтварэння.

Марфемы як значымыя часткi слова. Аснова i канчатак. Вiды асноў (вытворная, невытворная). Корань, суфiкс, прыстаўка. Марфалагiчнае i немарфалагiчнае (лексiка-сiнтаксiчнае, марфолага-сiнтаксiчнае) словаўтварэнне.


Раздзел 6. Марфалогiя.

Тэма 11. Назоўнiк.

Лексiка-граматычныя разрады назоўнiкаў (адушаўлёныя-неадушаўлёныя, уласныя-агульныя, зборныя-рэчыўныя, канкрэтныя-абстрактныя). Род i лiк назоўнiкаў. Канчаткi назоўнiкаў першага, другога i трэцяга скланення. Рознаскланяльныя назоўнiкi. Назоўнiкi агульнага роду. Нескланяльныя назоўнiкi. Правапiс суфiксаў назоўнiкаў.


Тэма 12. Прыметнiк. Лiчэбнiк. Займеннiк.

Разрады прыметнiкаў паводле значэння. Якасныя прыметнiкi. Поўныя i кароткiя формы, ступенi параўнання прыметнiкаў. Адносныя i прыналежныя прыметнiкi. Правапic суфiксаў прыметнiкаў. Разрады лiчэбнiкаў, iх скланенне i правапic. Разрады займеннiкаў. Скланенне i правапic займеннiкаў.


Тэма 13. Дзеяслоў. Дзеепрыметнiк. Дзеепрыслоўе.

Граматычныя катэгорыi i формы дзеяслова. Трыванне, пераходнасць. Лад дзеяслова. Час дзеяслова. Спражэнне дзеясловаў. Правапiс суфiксаў дзеясловаў. Утварэнне i ўжыванне дзеепрыметнiкаў i дзеепрыслоўяў.


Тэма 14. Прыслоўе. Службовыя часцiны мовы.

Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступенi параўнання прыслоўяў. Утварэнне i правапic прыслоўяў. Правапic i ўжыванне прыназоўнiкаў. Злучнiкi, iх разрады i правапic. Часцiцы, iх разрады i правапic. Выклiчнiкi i гукапераймальныя словы.


Раздзел 7. Сiнтаксiс.

Тэма 15. Сказ i словазлучэнне.

Словазлучэннi, iх тыпы. Вiды сувязi слоў у словазлучэннi i cказе. Асаблiвасцi кiравання ў беларускай i рускай мовах.

Сказ як сiнтаксiчная адзiнка. Тыпы сказаў паводле структуры i мэты выказвання. Просты сказ. Класiфiкацыя простых сказаў. Галоўныя i даданыя члены сказа, iх размежаванне. Ускладненне простага сказа. Аднасастаўныя сказы, iх вiды. Няпоўныя сказы.

Агульная характарыстыка складаных сказаў (складаназлучаныя, складаназалежныя, бяззлучнiкавыя, камбiнаванай будовы).

Спосабы перадачы чужой мовы (простая, ускосная, няўласна-простая мова). Знакi прыпынку ў сказах з простай мовай.
Тэма 16. Складанае сiнтаксiчнае цэлае i тэкст.
Раздзел 8. Стылiстыка беларускай мовы.

Тэма 17. Функцыянальныя стылi беларускай мовы. Асаблiвасцi стылю беларускай мастацкай лiтаратуры.

Гутарковы, навуковы, публiцыстычны, афiцыйна-справавы, мастацкi стылi.



3.1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА

дысцыплiны «Беларуская мова”

(дзённая форма атрымання адукацыі)
Усяго: 34 г (практычныя заняткi 34 г).


Нумар раздзела, тэмы, заняткаў

Назва раздзела, тэмы, заняткаў; пералiк вывучаемых пытанняў

Колькасць аўдыторных гадзiн


Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя метадычныя дапаможнiкi i iнш.)

Лiтаратура

Формы кантролю ведаў

Лекцыi

практычныя (семiнарскiя) заняткi

кiруемая самастойная работа студэнта

1, 1

Беларуская мова як кампанент беларускай нацыянальнай культуры.

Беларуская мова сярод славянскiх i iндаеўрапейскiх моў. Гiсторыя фармiравання i развiцця беларускай мовы. Беларуская мова на сучасным этапе.

Старажытнаруская мова як лiтаратурная мова Кiеўскай Русi. Старабеларуская мова як дзяржаўная мова ВКЛ. Умовы для функцыянавання беларускай мовы ў Рэчы Паспалiтай i ў Расiйскай iмперыi. Беларуская мова ў савецкi час i ў постсавецкi перыяд.



2






Вучэбна-метадычны комплекс

2,5 (3.1), 1,7,8,10 (3.2)

Абмерка-ванне, апытванне па тэме

2, 2


Фанетыка. Арфаэпiя.

Фанетыка беларускай мовы. Галосныя гукi. Зычныя гукi.







2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (3.1)

1,7,8 (3.2)



Абмерка-ванне,

апытванне па тэме. Абарона рэфератаў



2, 3

Вымаўленне галосных. Вымаўленне зычных.



2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (3.1)

1,7,8 (3.2)



Абмерка-ванне, апытванне па тэме

3, 4

Графiка. Арфаграфiя.

З гiсторыi беларускай графiкi. Беларускi алфавiт. Прынцыпы беларускай арфаграфii.

Кiрылiца i лацiнiца. Фанетычны i марфемны (фанематычны) прынцыпы як асноўныя ў беларускай арфаграфii.




2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1)

1,7,8 (4.2)



Абмерка-ванне, апытванне па тэме

3, 5

Правапiс галосных. Правапic зычных.

Правапiс мяккага знака i апострафа.

Правапiс галосных о, э, а; е, ё, я.

Правапic галосных у складаных словах. Правапiс прыставак на зычны. Правапic i, ы, й пасля прыставак. Правапiс у, ў. Правапiс д – дз, т – ц. Правапic падоўжаных зычных. Правапiс прыстаўных галосных i зычных.





2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1)

1,7,8 (4.2)



Абмерка-ванне, апыт-ванне па тэме

3, 6

Злiтнае i паўзлiтнае напiсанне слоў. Правапic складаных слоў. Ужыванне вялiкай лiтары. Правiлы пераносу i скарачэння слоў.





2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1)

1,7,8 (4.2)



Абмерка-ванне, апытванне па тэме

4, 7

Лексiка i фразеалогiя.

Асноўныя тыпы лексiчных значэнняў слоў. Адносiны памiж словамi ў лексiчнай сiстэме беларускай мовы. Лексiка беларускай мовы паводле паходжання.

Прамое i пераноснае значэнне слова. Сiнонiмы, амонiмы, антонiмы, паронiмы. Спрадвечна беларуская i запазычаная лексiка. Беларуская безэквiвалентная лексiка.





2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1), 1,3-5, 7-13 (4.2)

Абмерка-ванне, апытванне па тэме

4, 8

Лексiка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання. Беларуская лексiкаграфiя.

Агульнаўжывальная лексiка. Дыялектная лексiка. Тыпы слоўнiкаў беларускай мовы.






2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1), 1,3-5, 7-13 (4.2)

Абмерка-ванне, апытванне па тэме

4, 9

Беларуская фразеалогiя. Прыказкi i прымаўкi. Крылатыя словы.



2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1) , 1,3-13 (4.2)

Абмерка-ванне, апытванне па тэме

5, 10

Марфемiка. Словаўтварэнне.

Марфемны склад слова. Асноўныя спосабы беларускага словаўтварэння.

Марфемы як значымыя часткi слова. Аснова i канчатак. Вiды асноў (вытворная, невытворная). Корань, суфiкс, прыстаўка. Марфалагiчнае i немарфалагiчнае (лексiка-сiнтаксiчнае, марфолага-сiнтаксiчнае) словаўтварэнне.




2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1)

1,7,8 (4.2)



Абмерка-ванне, апытванне па тэме

6, 11

Марфалогiя.

Назоўнiк.

Лексiка-граматычныя разрады назоўнiкаў (адушаўлёныя-неадушаўлёныя, уласныя-агульныя, зборныя-рэчыўныя, канкрэтныя-абстрактныя). Род i лiк назоўнiкаў. Канчаткi назоўнiкаў першага, другога i трэцяга скланення. Рознаскланяльныя назоўнiкi. Назоўнiкi агульнага роду. Нескланяльныя назоўнiкi. Правапiс суфiксаў назоўнiкаў.




2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1)

1,7,8 (4.2)



Абмерка-ванне, апытванне па тэме

6, 12

Прыметнiк. Лiчэбнiк. Займеннiк.

Разрады прыметнiкаў паводле значэння. Якасныя прыметнiкi. Поўныя i кароткiя формы, ступенi параўнання прыметнiкаў. Адносныя i прыналежныя прыметнiкi. Правапic суфiксаў прыметнiкаў. Разрады лiчэбнiкаў, iх скланенне i правапic. Разрады займеннiкаў. Скланенне i правапic займеннiкаў.






2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1)

1,7,8 (4.2)



Абмерка-ванне, апытванне па тэме

6, 13

Дзеяслоў. Дзеепрыметнiк. Дзеепрыслоўе.

Граматычныя катэгорыi i формы дзеяслова. Трыванне, пераходнасць. Лад дзеяслова. Час дзеяслова. Спражэнне дзеясловаў. Правапiс суфiксаў дзеясловаў. Утварэнне i ўжыванне дзеепрыметнiкаў i дзеепрыслоўяў.





2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1)

1,7,8 (4.2)



Абмерка-ванне, апытванне па тэме

6, 14

Прыслоўе. Службовыя часцiны мовы.

Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступенi параўнання прыслоўяў. Утварэнне i правапic прыслоўяў. Правапic i ўжыванне прыназоўнiкаў. Злучнiкi, iх разрады i правапic. Часцiцы, iх разрады i правапic. Выклiчнiкi i гукапераймальныя словы.






2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1)

1,7,8 (4.2)



Абмерка-ванне, апытванне па тэме

7, 15

Сiнтаксiс.

Сказ i словазлучэнне.

Словазлучэннi, iх тыпы. Вiды сувязi слоў у словазлучэннi i cказе. Асаблiвасцi кiравання ў беларускай i рускай мовах.

Сказ як сiнтаксiчная адзiнка. Тыпы сказаў паводле структуры i мэты выказвання. Просты сказ. Класiфiкацыя простых сказаў. Галоўныя i даданыя члены сказа, iх размежаванне. Ускладненне простага сказа. Аднасастаўныя сказы, iх вiды. Няпоўныя сказы.

Агульная характарыстыка складаных сказаў (складаназлучаныя, складаназалежныя, бяззлучнiкавыя, камбiнаванай будовы).

Спосабы перадачы чужой мовы (простая, ускосная, няўласна-простая мова). Знакi прыпынку ў сказах з простай мовай.






2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1)

1,7,8 (4.2)



Абмерка-ванне, апытванне па тэме

7, 16

Складанае сiнтаксiчнае цэлае i тэкст.




2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1)

1,7,8 (4.2)



Абмерка-ванне, апытванне па тэме

8, 17

Стылiстыка беларускай мовы.

Функцыянальныя стылi беларускай мовы. Асаблiвасцi стылю беларускай мастацкай лiтаратуры.

Гутарковы, навуковы, публiцыстычны, афiцыйна-дзелавы, мастацкi стылi.




2





Вучэбна-метадычны комплекс

1-5 (4.1)

1,7,8,12 (4.2)



Вынiковае апытванне па дысцып-лiне


4. IНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ

ЧАСТКА



4.1. Спiс асноўнай i дадатковай лiтаратуры

Асноўная лiтаратура


1. Лепешаў, I.Я. Практыкум па беларускай мове / I.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюцiч. – Мiнск, 2010.

2. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова: тэрмiналагiчная лексiка / В.А. Ляшчынская. – Мiнск, 2001.

3. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесiйная лексiка / В.А. Ляшчынская. – Мiнск, 2003.

4. Зразiкава, В.А., Губкiна А.В. Беларуская мова: эканамiчная лексiка / В.А.Зразiкава, А.В.Губкiна. – Мiнск, 2010.

5. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску / А.А.Каўрус. – Мiнск, 1994.

6. Плотнiкаў, Б.А. Беларуская мова: лiнгвiстычны кампендыум / Б.А.Плотнiкаў, Л.А.Антанюк. – Мiнск, 2003.

7. Правiлы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск, 2008.

8. Разладава, М.У. Беларуская мова (прафесійная лексіка): вучэбна-метадычны комплекс : для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыi / М.У.Разладава. – Мiнск: ІПД, 2012.

9.Рахманин, Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов / Л.В.Рахманин. – М., 1997.

10. Руденко, Е.Н., Белорусский язык: профессиональная лексика / Е.Н.Руденко, А.А.Кожинова, Е.Г.Задворная. - Минск, 2005.

11. Сямешка, Л.I. Курс беларускай мовы / Сямешка Л.I., Шкраба I.Р., Бадзевiч З.I. – Мiнск, 1996.
Дадатковая лiтаратура
1. Беларуская мова: энцыклапедыя. Мiнск, 1994.

2. Булыка, А. М. Слоўнiк iншамоўных слоў : у 2 т. / А.М.Булыка. – Мiнск, 2000.

3. Культура устной и письменной речи делового человека. Справочник-практикум. М., 1997.

4. Русско-белорусский словарь: в 3 т. Минск, 1993 и посл.

5. Сучасная беларуская мова: дапам. для студ. ВНУ. У 2 ч. / Пад рэд. Л.М.Грыгор’евай. – Мiнск, 2001.

6. Тлумачальны слоўнiк беларускай лiтаратурнай мовы. Мiнск: БелЭн, 1996.



4.2. Тэматыка практычных заняткаў

Дзённая форма атрымання адукацыi



Раздзел 1. Беларуская мова як кампанент беларускай нацыянальнай культуры
Тэма (заняткі) 1. Беларуская мова сярод славянскiх i iндаеўрапейскiх моў. Гiсторыя фармiравання i развiцця беларускай мовы. Беларуская мова на сучасным этапе.

Асноўныя тэрмiны: група моў, сям’я моў, старажытнаруская (агульнаўсходнеславянская) мова, старабеларуская мова, нацыянальна-моўная палiтыка, сучасная беларуская лiтаратурная мова.
Раздзел 2. Фанетыка. Арфаэпiя.
Тэма (заняткі) 2. Фанетыка беларускай мовы. Галосныя гукi. Зычныя гукi.

Асноўныя тэрмiны: фанетыка, гук, галосны гук, зычны гук, цвёрды зычны, мяккі зычны, звонкі зычны, глухі зычны, санорны зычны, шыпячы зычны, свісцячы зычны.
Тэма (заняткі) 3. Вымаўленне галосных. Вымаўленне зычных.

Асноўныя тэрмiны: арфаэпія, гук, галосны гук, зычны гук, цвёрды зычны, мяккі зычны, звонкі зычны, глухі зычны, санорны зычны, шыпячы зычны, свісцячы зычны.
Раздзел 3. Графiка. Арфаграфiя.
Тэма (заняткі) 4. З гiсторыi беларускай графiкi. Беларускi алфавiт. Прынцыпы беларускай арфаграфii.

Асноўныя тэрмiны: графіка, літара, алфавіт, кірыліца, лацініца, арфаграфія (правапіс), фанетычны прынцып правапісу, марфемны (фанематычны) прынцып правапісу.
Тэма (заняткі) 5. Правапiс галосных. Правапic зычных. Правапiс мяккага знака i апострафа.

Асноўныя тэрмiны: арфаграфія (правапіс), прыстаўныя галосныя, прыстаўныя зычныя, падоўжаныя зычныя.
Тэма (заняткі) 6. Злiтнае i паўзлiтнае напiсанне слоў. Правапic складаных слоў. Ужыванне вялiкай лiтары. Правiлы пераносу i скарачэння слоў.

Асноўныя тэрмiны: арфаграфія (правапіс), вялікая літара, малая літара, злітнае напісанне, паўзлітнае напісанне, асобнае напісанне, перанос слоў, скарачэнне слоў.
Раздзел 4. Лексiка i фразеалогiя.
Тэма (заняткі) 7. Асноўныя тыпы лексiчных значэнняў слоў. Адносiны памiж словамi ў лексiчнай сiстэме беларускай мовы. Лексiка беларускай мовы паводле паходжання.

Асноўныя тэрмiны: лексіка, лексікалогія, слова, лексічнае значэнне, прамое значэнне, пераноснае значэнне, спрадвечна беларускае слова, запазычанае слова, уласнабеларускае слова, сінонімы, антонімы, амонімы, паронімы.
Тэма (заняткі) 8. Лексiка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання. Беларуская лексiкаграфiя.

Асноўныя тэрмiны: агульнаўжывальная лексiка, лексіка абмежаванага ўжывання, дыялектнае слова, тэрмін, тэрміналогія, жарганізм, прафесіяналізм, устарэлае слова, гістарызм, архаізм, неалагізм, лексікаграфія, слоўнік.

Тэма (заняткі) 9. Беларуская фразеалогiя. Прыказкi i прымаўкi. Крылатыя словы.



Асноўныя тэрмiны: фразеалогія, фразеалагізм, прыказка, прымаўка, крылатыя словы.
Раздзел 5. Марфемiка. Словаўтварэнне.
Тэма (заняткі) 10. Марфемны склад слова. Асноўныя спосабы беларускага словаўтварэння.

Асноўныя тэрмiны: марфеміка, марфема, аснова, вытворная аснова, невытворная аснова, утваральная аснова, канчатак (флексія), корань, суфiкс, прыстаўка (прэфікс), словаўтварэнне, спосаб словаўтварэння, складанае слова, абрэвіятура, абрэвіяцыя.
Раздзел 6. Марфалогiя.
Тэма (заняткі) 11. Назоўнiк.

Асноўныя тэрмiны: марфалогія, граматычнае значэнне, граматычная форма, граматычная катэгорыя, назоўнік, адушаўлёныя назоўнікі, неадушаўлёныя назоўнікі, уласныя назоўнікі, агульныя назоўнікі, зборныя назоўнікі, рэчыўныя назоўнікі, канкрэтныя назоўнікі, абстрактныя назоўнікі, род назоўнікаў, лiк назоўнiкаў, тып скланення, рознаскланяльныя назоўнiкi, назоўнiкi агульнага роду, нескланяльныя назоўнiкi.
Тэма (заняткі) 12. Прыметнiк. Лiчэбнiк. Займеннiк.

Асноўныя тэрмiны: прыметнiк, якасныя прыметнiкi, поўныя прыметнікі, кароткiя прыметнікі, вышэйшая ступень параўнання прыметнiкаў, найвышэйшая ступень параўнання прыметнiкаў, адносныя прыметнікi, прыналежныя прыметнiкi, лічэбнік, колькасныя лічэбнікі, парадкавыя лічэбнікі, дробавыя лічэбнікі, зборныя лічэбнікі, займеннік, асабовыя займеннікі, зваротны займеннік, пытальныя займеннікі, адносныя займеннікі, адмоўныя займеннікі, азначальныя займеннікі, няпэўныя займеннікі, указальныя займеннікі, прыналежныя займеннікі.
Тэма (заняткі) 13. Дзеяслоў. Дзеепрыметнiк. Дзеепрыслоўе.

Асноўныя тэрмiны: дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, трыванне дзеяслова, пераходны дзеяслоў, непераходны дзеяслоў, зваротны дзеяслоў, лад дзеяслова, час дзеяслова, тып спражэння, дзеепрыметнік незалежнага стану, дзеепрыметнік залежнага стану.
Тэма (заняткі) 14. Прыслоўе. Службовыя часцiны мовы.

Асноўныя тэрмiны: прыслоўе, самастойныя часціны мовы, службовыя часціны мовы, прыназоўнік, злучнік, часціца, выклічнік, гукапераймальнае слова.
Раздзел 7. Сiнтаксiс.
Тэма (заняткі) 15. Сказ i словазлучэнне.

Асноўныя тэрмiны: сінтаксіс, словазлучэнне, злучальная сувязь, падпарадкавальная сувязь, дапасаванне, кіраванне, прымыканне, сказ, просты сказ, член сказа, галоўныя члены сказа, даданыя члены сказа, аднасастаўны сказ, двухсастаўны сказ, няпоўны сказ, складаны сказ, складаназлучаны сказ, складаназалежны сказ, бяззлучнiкавы складаны сказ, сказ камбiнаванай будовы, простая мова, ускосная мова.
Тэма (заняткі) 16. Складанае сiнтаксiчнае цэлае i тэкст.

Асноўныя тэрмiны: складанае сiнтаксiчнае цэлае (звышфразавае адзінства), тэкст.
Раздзел 8. Стылiстыка беларускай мовы.
Тэма (заняткі) 17. Функцыянальныя стылi беларускай мовы. Асаблiвасцi стылю беларускай мастацкай лiтаратуры.

Асноўныя тэрмiны: стылістыка, стыль, гутарковы стыль, навуковы стыль, публiцыстычны стыль, афiцыйна-справавы стыль, мастацкi стыль.
4.3. Крытэрыi ацэнак вынiкаў навучальнай дзейнасцi
Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў па вынiках бягучай паспяховасцi праводзiцца па дзесяцiбальнай шкале. Вынiковая атэстацыя ў семестры па дысцыплiне «Сучасная беларуская мова» праводзiцца звычайна ў вуснай форме i завяршаецца экзаменам. У экзаменацыйную ведамасць выстаўляецца ацэнка лічбамі (пропісам) па дзесяцібальнай шкале, а ў залiковую кнiжку можа быць выстаўлена ацэнка ад 4 да 10 балаў. Можа быць выкарыстана рэйтынгавая сiстэма ацэнкi ведаў студэнтаў. Крытэрыi ацэнкi ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

4.4. Пералiк рэкамендаваных сродкаў дыягностыкi
Дыягностыка кампетэнцый (дасягненняў) студентаў – адно з ключавых патрабаванняў адукацыйнага працэсу i праводзiцца ў адпаведнасцi з адукацыйным стандартам першай ступенi па цыкле прафесiйных дысцыплiн.

Працэс дыягностыкi кампетэнцый студэнта, сфармiраваных у вынiку вывучэння дысцыплiны «Сучасная беларуская мова» павiнен уключаць:

1. Вызначэнне аб’екта дыягностыкi:

iнфармацыйная кампетэнтнасць (здольнасць арыентавацца ў iнфармацыйным патоку, камп’ютарная граматнасць, валоданне новымi iнфармацыйнымi i мультымедыйнымi тэхналогiямi, здольнасць да крытычнага асэнсавання iнфармацыi);

камунiкатыўная кампетэнтнасць (гатоўнасць уступаць у дыялог i зносiны па пазнавальных, дзелавых, асобасных матывах, культура слухання, навыкi публiчнага выступлення i пiсьмовага маўлення i г. д.);

дзейнасная кампетэнтнасць (арыентацыя ў розных вiдах дзейнасцi: пазнавальнай, навучальнай, даследчай; уменне выявiць i сфармуляваць праблему, знайсцi i выбраць найбольш эфектыўнае рашэнне).

Пасля аперацыяналiзацыi аб’екта дыягностыкi неабходна выявiць узроўнi сфармiраванасцi кожнай кампетэнтнасцi: базавы i прасунуты.

2. Выяўленне факта навучальных дасягненняў студэнта з дапамогай вучэбна-навуковага даследавання, крытэрыяльна арыентаваных тэстаў, тэхналогii комплексных кантрольных i творчых заданняў, рэфератаў, прамежкавай i вынiковай атэстацыi, залiку i iншых сродкаў дыягностыкi.

3. Для паўнавартаснай рэалiзацыi мэтаў дыягностыкi арганiзуецца пастаянны кантроль над працэсам вывучэння вучэбнага матэрыялу, перыядычна i сiстэмна праводзiцца прамежкавая ацэнка ведаў, уменняў i навыкаў студэнтаў з мэтай комплекснага вырашэння праблемы вынiковай ацэнкi iх дасягненняў. Пры ацэнцы дасягненняў студэнтаў варта ўлiчваць наведванне iмi заняткаў i актыўнасць у працэсе навучання.


4.5. ПЫТАННI ДА ЭКЗАМЕНУ

ПА ДЫСЦЫПЛIНЕ

«СУЧАСНАЯ Беларуская мова»

Раздзел 1. Беларуская мова як кампанент беларускай нацыянальнай культуры

Тэма 1. Беларуская мова сярод славянскiх i iндаеўрапейскiх моў. Гiсторыя фармiравання i развiцця беларускай мовы. Беларуская мова на сучасным этапе.
1. Беларуская мова сярод iншых моў свету. Гiсторыя фармiравання i развiцця беларускай мовы.
Раздзел 2. Фанетыка. Арфаэпiя.

Тэма 2. Фанетыка беларускай мовы. Галосныя гукi. Зычныя гукi.
2. Гукі і літары беларускай мовы, узаемаадносіны паміж імі.
Тэма 3. Вымаўленне галосных. Вымаўленне зычных.
3. Вымаўленне галосных. Пастаноўка нацiску.

4. Вымаўленне зычных.


Раздзел 3. Графiка. Арфаграфiя.

Тэма 4. З гiсторыi беларускай графiкi. Беларускi алфавiт. Прынцыпы беларускай арфаграфii.
5. З гісторыі беларускай графікі. Сучасны беларускі алфавіт.

6. Правапiс галосных о, э, а; е, ё, я.

7. Правапiс прыставак на зычны. Правапic i, ы, й пасля прыставак.

8. Правапiс у, ў. Правапiс д – дз, т – ц.

9. Правапiс прыстаўных галосных i зычных.

10. Злiтнае i паўзлiтнае напiсанне слоў.

11. Правапiс мяккага знака i апострафа. Правапic падоўжаных зычных.

12. Правапic галосных у складаных словах.


Раздзел 4. Лексiка i фразеалогiя.

Тэма 7. Асноўныя тыпы лексiчных значэнняў слоў. Адносiны памiж словамi ў лексiчнай сiстэме беларускай мовы. Лексiка беларускай мовы паводле паходжання.
13. Асноўныя тыпы лексiчных значэнняў слоў.

14. Сiнонiмы, амонiмы, антонiмы, паронiмы.

15. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка.
Тэма 8. Лексiка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання. Беларуская лексiкаграфiя.
16. Агульнаўжывальная лексiка. Дыялектная лексiка. Гстарызмы, архаiзмы, неалагiзмы. Беларуская безэквiвалентная лексiка.

17. Беларуская лексiкаграфiя.


Тэма 9. Беларуская фразеалогiя. Прыказкi i прымаўкi. Крылатыя словы.
18. Беларуская фразеалогiя.

19. Прыказкi i прымаўкi. Крылатыя словы.


Раздзел 5. Марфемiка. Словаўтварэнне.

Тэма 10. Марфемны склад слова. Асноўныя спосабы беларускага словаўтварэння.
20. Марфемы як значымыя часткi слова. Аснова i канчатак. Вiды асноў. Корань, суфiкс, прыстаўка.

21. Асноўныя спосабы беларускага словаўтварэння.


Раздзел 6. Марфалогiя.

Тэма 11. Назоўнiк.
22. Назоўнiк як часцiна мовы. Лексiка-граматычныя разрады назоўнiкаў.

23. Род i лiк назоўнiкаў.

24. Канчаткi назоўнiкаў першага, другога i трэцяга скланення.

25. Назоўнiкi агульнага роду. Рознаскланяльныя назоўнiкi. Нескланяльныя назоўнiкi.

26. Правапiс суфiксаў назоўнiкаў.
Тэма 12. Прыметнiк. Лiчэбнiк. Займеннiк.
27. Прыметнiк як часцiна мовы. Разрады прыметнiкаў паводле значэння.

28. Якасныя прыметнiкi. Поўныя i кароткiя формы, ступенi параўнання прыметнiкаў.

29. Адносныя i прыналежныя прыметнiкi. Правапic суфiксаў прыметнiкаў.

30. Лiчэбнiк як часцiна мовы. Разрады лiчэбнiкаў, iх скланенне i правапic.

31. Займеннiк як часцiна мовы. Разрады займеннiкаў.

32. Скланенне i правапic займеннiкаў.


Тэма 13. Дзеяслоў. Дзеепрыметнiк. Дзеепрыслоўе.
33. Граматычныя катэгорыi i формы дзеяслова.

34. Спражэнне дзеясловаў. Правапiс суфiксаў дзеясловаў.

35. Утварэнне i ўжыванне дзеепрыметнiкаў.

36. Утварэнне i ўжыванне дзеепрыслоўяў.


Тэма 14. Прыслоўе. Службовыя часцiны мовы.
37. Прыслоўе як часцiна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступенi параўнання прыслоўяў.

38. Утварэнне i правапic прыслоўяў.

39. Правапic i ўжыванне прыназоўнiкаў.

40. Злучнiкi, iх разрады i правапic.

41. Часцiцы, iх разрады i правапic.

42. Выклiчнiкi i гукапераймальныя словы.


Раздзел 7. Сiнтаксiс.

Тэма 15. Сказ i словазлучэнне.
43. Словазлучэннi, iх тыпы. Вiды сувязi слоў у словазлучэннi i cказе.

44. Асаблiвасцi кiравання ў беларускай i рускай мовах.

45. Сказ як сiнтаксiчная адзiнка. Тыпы сказаў паводле структуры i мэты выказвання.

46. Просты сказ. Класiфiкацыя простых сказаў.

47. Галоўныя i даданыя члены сказа, iх размежаванне.

48. Ускладненне простага сказа.

49. Аднасастаўныя сказы, iх вiды. Няпоўныя сказы.

50. Агульная характарыстыка складаных сказаў. Складаназлучаныя сказы.

51. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак складаназалежнага сказа.

52. Складаныя бяззлучнікавыя сказы. Сказы камбінаванай будовы.

53. Спосабы перадачы чужой мовы. Знакi прыпынку ў сказах з простай мовай.
Тэма 16. Складанае сiнтаксiчнае цэлае i тэкст.
54. Складанае сінтаксічнае цэлае.

55. Тэкст.




Раздзел 8. Стылiстыка беларускай мовы.

Тэма 17. Функцыянальныя стылi беларускай мовы. Асаблiвасцi стылю беларускай мастацкай лiтаратуры.
56. Функцыянальныя стылi беларускай мовы.

57. Навуковы стыль, яго асноўныя рысы і моўныя сродкі.

58. Афіцыйна-справавы стыль, яго асноўныя рысы і моўныя сродкі.

59. Публіцыстычны стыль, яго асноўныя рысы і моўныя сродкі.

60. Асаблiвасцi стылю беларускай мастацкай лiтаратуры.

5. Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы

з iншымi дысцыплiнамi спецыяльнасцi




Назва дысцыплiны, вывучэнне якой звязана з дысцыплiнай вучэбнай праграмы

Кафедра, якая забяспечвае вывучэнне гэтай дысцыплiны

Прапановы кафедры аб зменах у змесце вучэбнай праграмы

Прынятае рашэнне кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты i нумара пратакола)

1

2

3

4

Сучасная руская мова

Уводзіны ў мовазнаўства

Агульнае мовазнаўства


Кафедра агульнанавуковых дысцыплiн



Вучэбная праграма скарэкцiравана з вучэбнымi праграмамi спецыяльных дысцыплiн

Праграма абмеркавана i рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэннi кафедры ад

18 верасня 2014,

пратакол №

Заг. кафедры ___________



Вабішчэвіч С.В.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка