Зацюканы апостал” стаў аракулам Прыйсці да ўлады – значыць уратаваць свет?



Дата канвертавання01.07.2016
Памер23.52 Kb.
Зацюканы апостал” стаў аракулам
Прыйсці да ўлады – значыць уратаваць свет?

Ларыса ЦІМОШЫК

Па волі рэжысёра Барыса Луцэнкі Малы, герой Макаёнка, жыве цяпер у XXI стагоддзі. Беларуская драматургія з'яўляецца на сцэне Рускага тэатра імя Горкага ўсё часцей. I гэта абгрунтавана: тэатр нацыянальны. Значыць, павінен узнімаць тэмы, важныя для нашага грамадства, і распавядаць пра яго гісторыю, звяртаць увагу на праблемы, з якімі сутыкаецца чалавек, каб даць арыенціры на іх пераадоленне. Андрэй Макаёнак быў зоркай беларускай драматургіі другой паловы XX стагоддзя. Класік. Яго творы на той час былі вельмі актуальнымі, але заўсёды звернутымі да чалавека, які жыве ў свеце розных ідэй і мае спакусу адысці ад маральных арыенціраў. Напрыклад, калі мы ў школе чыталі п'есу «Зацюканы апостал», то разважалі менавіта пра мараль, пра тое, дзе і як яе голас гучыць у паўсядзённасці, дзе, здавалася б, усё проста і зразумела. Але заўсёды ёсць выбар.

Для Малога, які расце ў сям'і са складанымі адносінамі, гэты выбар у тым, як уратаваць свет. Ён усё бачыць і разумее, адчувае, што вакол шмат несправядлівасці і пры гэтым - сваю нейкую выбранасць. Нават не ў адной канкрэтнай сям'і. Ён адчувае сваю выбранасць у свеце.

I ён, здаецца, ведае, як зрабіць яго лепшым. Гэта, у прынцыпе, могуць зрабіць тыя, хто пры ўладзе...

Малы часу Макаёнка, вядома, быў не такі, як малы XXI стагоддзя. Розныя ў іх каштоўнасці, напэўна (калі глядзець у бытавым сэнсе). Але жаданне дасканаласці і гармоніі, якое з дзяцінства дадзена кожнаму, усё ж ёсць і ў малых нашага часу. Адчуванне маралі ў дзяцей можа быць ці не больш моцнае, чым у дарослых. Вось толькі адна акалічнасць: змяніўся час, і пра ма­раль гавораць усё менш. Але ж гэта не значыць, што яе няма. Можа, таму мараль, якую вывеў Макаёнак, сёння падаецца неактуальнай. Шмат каму — нават смешнай. А таму, можа быць, і пра Макаёнка мы надта хутка забыліся. Дарма, палічыў народны артыст Беларусі Барыс Луцэнка. I ператварыў п'есу «Зацюканы апостал» у музычную сямейную трагікамедыю «Аракул?..» Назва змянілася таму, што, на думку рэжысёра, змяніўся кантэкст, альбо абставіны, у якіх існуюць... усё тыя ж героі Макаёнка. А яны нікуды не падзеліся. I падставы для супрацьстаяння нават у адной канкрэтнай сям'і, па вялікім рахунку, не змяніліся таксама, хіба толькі ў дэталях. I Малы (артыст Уладзімір Глотаў) можа таксама чуйна перажываць і глыбока думаць. Таму пастаноўшчык асучасніў спектакль - у прынцыпе, гэта той шлях, згодна з якім можна ставіць любую беларускую класіку. Калі яна класіка, то нейкія тэмы і думкі не старэюць. Іх можна даносіць да сучаснага гледача ўжо пры дапамозе іншых прыёмаў, чым у часы таго ж Макаёнка.



Дарэчы, як ставіць Макаёнка, Барыс Луцэнка ведае: ён ажыццявіў пастаноўку гэтай п'есы яшчэ ў 1970-м годзе ў Купалаўскім тэатры, амаль адразу пасля яе стварэння аўтарам. Але цяпер нават пра вельмі сур'ёзныя рэчы людзям трэба казаць больш проста і зразумела. На­прыклад, пад музыку. Яна і стала яшчэ адным дзеючым героем у новай пастаноўцы. Разам з кампазітарам Аляксеем Ераньковым Луцэнка задумаў музычны спектакль. Цікава, як бы на гэта адрэагаваў Макаёнак?.. Але, думаецца, аўтар, паглядзеўшы на людзей сённяшніх, не адмовіўся б ад галоўных сваіх думак, якія гучаць у гэтай п’есе, і ад вобразу Малога, заклапочанага лёсам усяго свету. Не, сапраўды, як яшчэ можна яго ратаваць?...
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка