Задачы: Група “Чамучкі”



Дата канвертавання05.07.2016
Памер90.96 Kb.
Канспект комплекснага занятка па перадматэматычнаму развіццю і выяўленчай дзейнасці ў рознаузроставай групе з падгрупамі “Чамучкі”( 4-5) і “Фантазёры”(5-6)

Задачы:

Група “Чамучкі”.

1. Вучыць дзяцей колькаснаму і парадкаваму лічэнню ў межах 5. Замацоўваць уменне адрозніваць і называць лічбы.

Група “Фантазёры”.

2. Вучыць разумець сувязі і адносіны паміж лікамі натуральнага рада ў межах дзесяці. Практыкаваць у адрозненні геаметрычных фігур.Фарміраваць навык устанаўлення адносін паміж лічбамі і абазначэннямі гэтых адносін знакамі “больш”, “менш”, “роўна”.

Групы “Чамучкі” і “Фантазёры”.

3. Вучыць дзяліць прадмет на дзве роўныя часткі, параўноўваць часткі і цэлае. Развіваць мысленне дзяцей, уважлівасць, кемлівасць. Выхоўваць добразычлівыя адносіны адзін да аднаго.

Матэрыял: наборы лічбаў, геаметрычныя фігуры, карткі для гульняў “Знайдзі картку-лічбу”, “Знайдзі суседзяў”, карткі са знакамі “больш”, “менш”, “роўна”, сілуэт церамка, сняжынкі з паперы.

Ход заняткаў:

Выхавальнік(В.) Дзеці, давайце павітаемся і падорым свае ўсмешкі адзін аднаму.

(З-за шырмы вылятае варона.)

Варона. І я хачу падарыць сваю усмешку! Кар- кар! Вітаю вас! Добры дзень, дарагія дзеці! Куды вы, такія прыгожыя, сабраліся?

В. Добры дзень, паважаная варона! Мы адпраўляемся сёння ў падарожжа і запрашаем цябе разам з намі.

Варона. Дзякуй за запрашэнне, я вельмі люблю вандраваць! А на чым мы адправімся падарожнічаць?

В. А вось на чым мы паедзем, вы зможаце даведацца, калі адгадаеце загадку:

Рама ёсць і колы ёсць,

І пядалі збоку.

Не дагоніце мяне – я ўжо далёка!

(Дзеці адгадваюць загадку.)

В. Правільна, мы адпраўляемся на веласіпедах.

Варона. А куды мы адпраўляемся ў падарожжа?

В. Мы паедзем у краіну “Вясёлай матэматыкі” і будзем рабіць прыпынкі ў розных гарадах гэтай цудоўнай краіны. Дзеткі, я раздам кожнаму картачку з лічбай, гэта будзе нумар вашага веласіпеда. Знайдзіце свой веласіпед і, калі ласка, займіце свае месцы.

(Дзеці шукаюць стульчыкі з адпаведным нумарам і садзяцца на іх.)
В. Будзем ехаць і паўтараць невялікую чыстагаворку:

Селі мы на смехавоз

І ён хутка нас павёз

Ча-ча-ча і чу-чу-чу

Я пядалі сам кручу.

Вось мы і прыехалі ў нашу цудоўную краіну а першы горад у якім мы спыніліся называецца “Лічбы”.

Варона. Ух, ледзь за вамі паспела. Я па дарозе назбірала сняжынак, але не магу іх палічыць. Дапамажыце мне, калі ласка. Ой, якая я нязграбная, усе сняжынкі рассыпала.

В. Не перажывай, варона, мы табе дапаможам. Деці, давайце пазбіраем усе сняжынкі. Дзеці групы“Чамучкі” пазбірайце толькі вялікія сняжынкі, а старэйшыя дзеці збярыце ўсе астатнія.

(Дзеці выконваюць заданне.)

В. А зараз кожны палічыць свае сняжынкі. (Кожнае дзіця лічыць свае сняжынкі.)

Калі ласка, адкажыце якая пара года зараз? Як называецца першы месяц зімы? Чаму ён так называецца?

Варона. Малайцы! Дзякую вам за дапамогу. Мне вельмі прыемна было з вамі падарожнічаць, але мне неабходна завітаць да ліскі ў госці. Да пабачэння.

В. Едзем далей.

(Дзеці едуць далей.)

Гэта горад “Геаметрычных фігур”. Каб папасці ў горад, нам неабходна перайсці раку па гэтаму мосціку.( Дзеці пераходзяць мосцік.) Жыхары горада “Геаметрычных фігур” любяць гуляць у хованкі і запрашаюць нас пагуляць разам з імі. Яны схаваліся ад нас, неабходна знайці іх і назваць.

(Геаметрычныя фігуры раскладзены такім чынам, што бакі і вуглы крыху відаць. Дзеці знаходзяць фігуры, называюць іх і называюць прадметы, на якія яны падобныя. “Чамучкі” называюць фігуры- круг, квадрат, трохвугольнік, а “Фантазёры”- прамавугольнік, трапецыю (адзначаючы, што гэта шматвугольнікі), авал .)

В. Ой, дзеткі, які шум- пачаўся буран. Як патрэбна сябе паводзіць, калі пачынаецца моцны вецер, а вы знаходзіцеся на вуліцы? (Адказы дзяцей. Тлумачэнне выхавальніка.) Дзеці, паглядзіце, што зрабіў моцны вецер з нашым мосцікам. (Непрыкметна для дзяцей убіраюцца з мосціка геаметрычныя фігуры.) Каб падыйсці нам да сваіх веласіпедаў нам неабходна адрамантаваць масток, кожную геаметрычную фігуру пакладзём на адведзенае ёй месца.

(Дзеці выконваюць заданне.)

В. Малайцы, заданне выканалі добра. Едзем далей. Мы апынуліся ў краіне, якая называецца “Казачная”

Гэта церам- церамок Ён не нізкі, не высокі

Ён не блізка, не далёка. Ведаем мы героеў казкі

І адкажам без падказкі Хто ў церамочку жыве,

Хто ў невысокім жыве?

Колькі паверхаў у церамку? Як мы называем самы ніжні паверх?

(Адказы дзяцей.)

А хто жыве на першым паверсе, вы даведаецеся, калі адгадаеце загадку:

Прыгажуня, хітрая і рыжая, Увесь час па лесе шнырае,

Зайчыка шукае, Злавіць яго жадае.

(Адказы дзяцей.)

Ой, паглядзіце на лісічку

Ды на рыжую сястрычку

Ля вакенца сядзіць,

Ды на нас яна глядзіць.

(Уваходзіць ліса, памочнік выхавальніка.)

Ліса(Л.) Добры дзень, дзеці і паважаныя госці! Сумна мне ў зімовым лесе, птушак не чуваць. Падкажыце мне, дзе яны падзеліся?

(Адказы дзяцей.)

В. Дзеці, якія птушкі паляцелі ў цёплыя краіны?

(Адказы дзяцей.)

Л. Ды тут да мяне варона прылятала. Бачылі вы яе? Не магу я падзяліць з ёю сыр. Дапамажыце мне, калі ласка.(Раздае кожнаму дзіцяці кружок.) Раздзяліце гэты кружок папалам, каб мы з лісою не спрачаліся.

(Дзеці метадам згібання дзеляць кружкі на палавіну.)

В. Дзеці, калі ласка , вазьміце нажніцы і разрэжце кружочак на дзве часткі па лініі згібу.(Дзеці выконваюць заданне.) А зараз прыкладзём адну частачку да другой.(Выхавальнік і памочнік выхавальніка дапамагаюць дзецям.) Адкажыце, калі ласка, часткі сыра аднолькавыя ці не? Правільна, яны аднолькавыя, роўныя, значыць мы можам сказаць, што мы падзялілі сыр папалам.

Л. Дзякую вам, дзеці, за дапамогу.

В. Давайце паглядзім, хто ж яшчэ жыве ў нашым церамку на першым паверсе.(Адкрываюць аканіцу.) Гэта ваўчок - шэры бачок. Ён падрыхтаваў для нас заданне. Адзін канверт для “Фантазёраў”, выканайце гэта заданне разам з лісой. (Дзеці працуюць з памочнікам выхавальніка над заданнем “Знайдзі картачку – лічбу” На картачках намаляваны прадметы, да іх неабходна падабраць картку з лічбай і наадварот, намалявана лічба – знайсці картку з такой колькасцю прадметаў).

В. Сядайце, калі ласка, за сталы. А другі канверт для “Чамучак” з заданнем “Пачастуй пячэннем жывёл” (Кожнаму дзіцяці раздаецца канверт з геаметрычнымі фігурамі. Дзецям неабходна кожнай жывёле падабраць пячэнне адпаведнай формы. Дзеці выконваюцьзаданне за сталом разам з выхавальнікам.)

Дзеці групы “Фантазёры” справіліся з заданнем? Усе выканалі заданне, малайцы.

Л. – Добра папрацавалі, а зараз можна адпачыць

Фізкультхвілінка

Гульня “Я- ліса, лісіца, ліска”.

Я ліса, лісіца , ліска,

Вельмі зайчыкаў люблю,

Падкрадуся блізка, блізка

І за хвосцік ухаплю.

В.- Пойдзем на другі паверх церамка. Хто тут жыве? Гэта вожык.

-Вожык,вожык ты куды,

Ад якой бяжыш бяды?

  • Я іголкі пагубляў,

І амаль, што лысым стаў.

Дапамажыце мне, рабяткі

Бо не пазнаюць важаняткі.

На стале ляжаць яблыкі, запалкі – неабходна зрабіць вожыкаў.

( Дзеці выконваюць заданне.)

Л.- Скажыце ці можна дзецям без дазволу браць запалкі? Што можа здарыцца, калі без дазволу дзеці бяруць запалкі? Які нумар пажарнай службы? ( Адказы дзяцей.)

В.- Вожыку дапамаглі, малайцы. А хто яшчэ жыве разам з вожыкам на другім паверсе? Так гэта жабка- квакушка. А хоча наша жабка каб вы з ёю паскакалі па купінках, ды палічылі іх. Па сігналу жабкі “ква” неабходна супыніцца і назваць лічбу вашай купінкі.(“Чамучкі” скачуць па адной сцяжынцы з 1 па 5, “Фантазёры” па другой- ад 5 да 10).

В.- З жабкай мы ўжо паскакалі і пойдзем на апошні паверх нашага церамка. Адгадайце загадку і мы даведаемся, хто тут жыве?

Маленькі шарык

Пад лаўкай шарыць,

Збірае крошкі

Баіцца кошкі.

Хто жыве на апошнім паверсе?

Правільна мышка- паскрабушка. Ой, што гэта яна там ціхенька пішчыць? Запрашае нас сесці за сталы і пабыць чараўнікамі. Мы будзем маляваць паралонам і штампікамі. Давайце успомнім, як правільна карыстацца паралонам? Як мы павінны палажыць аркуш паперы?

( Дзеці выконваюць заданне. Праводзіцца індывідуальная работа.)

В.- Малайцы, дзеці. А зараз выставім малюнкі на выставу для нашых бацькоў. А зараз сядайце на свае веласіпеды і мы адпраўляемся ў дзіцячы садок. Рабяты, вам спадабалася наша падарожжа? А што больш спадабалася? (Адказы дзяцей.) Малайцы, дзеці, добра працавалі.
















База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка