Задачнік ад прамысловасці



Дата канвертавання17.06.2016
Памер37.56 Kb.
Задачнік ад прамысловасці: своечасовая ідэя
Выраз “задачнік ад прамысловасці” ў апошні час можна аднесці да лексікі, найбольш часта ўжывальнай ва універсітэцкіх колах. А з’явіўся ён усяго каля васьмі месяцаў назад, на сустрэчы Міністра адукацыі А.М.Радзькова з кіраўнікамі навуковых школ Белдзяржуніверсітэта. “Тэрміналогія” новая — праблема даўняя: універсітэцкія вучоныя заўсёды сцвярджалі, што гатовыя рашаць задачы вытворчасці, але для гэтага хацелі б бачыць сустрэчны рух з боку прамыслоўцаў і ведаць іх чаканні. І вось пералік задач прамысловых прадпрыемстваў пачаў фарміравацца.
Сёння задачнік ад прамысловасці можна пабачыць на сайце Міжуніверсітэцкага цэнтра маркетынга навукова-даследчых распрацовак (структура тэхнапарка “Металіт” БНТУ) www.icm.by. Зараз пералік задач прамысловых прадпрыемстваў знаходзіцца ў стадыі напаўнення. У гэты момант ён налічвае каля 46 тэматычных падраздзелаў і каля 300 тэхналагічных задач, многія з якіх маюць комплексны характар.

— Задачнік ад прамысловасці — вельмі своечасовая ідэя, — лічыць Людміла Ігараўна Шмыгава, дырэктар Міжуніверсітэцкага цэнтра маркетынга навукова-даследчых распрацовак. — У наш час уся еўрапейская навука рухаецца прыкладна па такім жа шляху. Цэнтры трансфера тэхналогій, маркетынгавыя інстытуты разам з прадстаўнікамі прадпрыемстваў фарміруюць тэхналагічныя задачы і садзейнічаюць акумуляцыі сіл вучоных, арганізацыі даследчыцкіх груп пад рашэнне канкрэтных задач.

Спасылаючыся на еўрапейскі вопыт, дырэктар МЦМ зазначае, што замежныя універсітэты таксама маюць невысокую матывацыю да продажу навуковых распрацовак, а малыя і сярэднія прадпрыемствы, са свайго боку, не заўседы маюць дастатковыя сродкі для даследаванняў i інавацый. Устараняць гэтую двухбаковую “прабуксоўку” дапамагаюць пасрэдніцкія інавацыйныя структуры.

Міжуніверсітэцкі цэнтр маркетынгу выконаве менавіта такую функцыю — функцыю пасрэдніка паміж універсітэцкімі вучонымі і спажыўцамі ноу-хау, стварае попыт на ўсемагчымыя тэхналогіі, прыборы, інструменты, матэрыялы, якія распрацоўваюцца ў ВНУ. Таму невыпадкова фарміраванне і прымяненне задачніка было даручана менавіта спецыялістам цэнтра.

Праўда, у нашых умовах атрымаць пералік тэхналагічных задач прадпрыемстваў удалося толькі з дапамогай адміністратыўных рычагоў. У першую чаргу адказы на запыт прыйшлі з Міністэрства прамысловасці, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства энергетыкі. Затым да справы падключыўся непасрэдна Міжуніверсітэцкі цэнтр маркетынга, мэта якога — давесці задачнік да ведама вучоных ВНУ, прычым адрасна (маркетолагам цэнтра добра вядомы рынак універсітэцкіх навукова-даследчых распрацовак, а значыць — і калектывы, навуковыя школы, якія маглі б узяцца за рашэнне нейкай канкрэтнай праблемы).

— Зараз як раз самы спрыяльны час для пошуку выканаўцаў тых ці іншых навуковых праектаў, бо ў арганізацыях і на прадпрыемствах фарміруюцца бюджэты на наступны год, — нагадвае дырэктар Міжуніверсітэцкага цэнтра маркетынга і раіць прадстаўнікам ВНУ яшчэ раз углядзецца ў пералік патэнцыяльных праектаў.

Па словах Л.І.Шмыгавай, ужо пад час першых перамоў распрацоўшчыкаў і прадстаўнікоў прадпрыемстваў стала зразумела, што не ўсе з заяўленых тэхналагічных праблем актуальныя. Аказалася, што недзе праблемы даўно вырашаны, а ў іншых выпадках каманды даследчыкаў ужо створаны і прыступілі да рашэння задач.

Гэта яшчэ раз пацвярджае, што сувязі нашых вучоных з прадпрыемствамі вельмі добра развітыя, — зазначае Людміла Ігараўна. — Універсітэцкая навука традыцыйна канцэнтравалася вакол вытворчасцей, у ВНУ паспяхова развіваюцца навуковыя школы, якія працуюць у інтарэсах лёгкай і цяжкай прамысловасці, нафтахіміі, цеплаэнергетыкі і іншых галін. А з дапамогай задачніка мы паспрабавалі яшчэ раз ўскалыхнуць прамысловы сектар, транспарт, энергетыку, каб у гэтых галінах фармуляваліся новыя задачы, пад якія яшчэ не створаны даследчыя групы.

У тым і справа: пералік павінен увесь час напаўняцца новымі, “свежымі” задачамі, а вучоныя павінны рэагаваць на іх аператыўна, інакш сама ідэя задачніка губляе сэнс: ён проста не будзе працаваць. Адна з прычын неактуальнасці прапаноў у тым, што для прадпрыемстваў фарміраванне такога пераліку — пакуль новая, нязвыклая функцыя, часта для іх гэта фармальнасць і адпіска. Акрамя таго, аплачваць даследчыя работы — сёння пад сілу далёка не кожнаму прадпрыемству.

Тым не менш, дзякуючы задачніку ўжо сёння актыўна абмяркоўваецца з прадстаўнікамі адразу некалькіх прадпрыемстваў (Мінскім трактарным заводам, ААТ “Бабруйскаграмаш”, Брэсцкім электрамеханічным заводам, Гомельскім заводам “Гідрапрывод”) выкарыстанне тэхналогіі ўмацавання паверхняў дэталей машын і механізмаў плазмахімічным метадам, выкарыстанне кампазіцыйных матэрыялаў. Сёння технапарк БНТУ «Металіт» вядзе перамовы наконт тэхналогіі апрацоўкі відавых паверхняў вырабаў з нержавеючых сталей (электралітна-плазменая апрацоўка) з ААТ “Брэстмаш”, а з Мінскім аўтамабільным заводам — наконт выпрацоўкі эфектыўных тэхналогій і абсталявання для рэцыклінга металаадходаў.



Задачнік ад прамысловасці — гэта толькі адзін шлях, які дапамагае вучоным ВНУ і прадпрыемствам рухацца насустрач адзін аднаму. Міжуніверсітэцкі цэнтр маркетынгу выкарыстоўвае ўсемагчымыя іншыя спосабы трансфера універсітэцкіх распрацовак на рынак: выставы (штогод у нашай рэспубліцы і за мяжой праводзіцца каля 25 выстаў з міжнародным статусам), канферэнцыі і семінары з удзелам вучоных і прамыслоўцаў, кааперацыйныя біржы (новая форма кантакта вытворцы і спажыўца інавацый, шырока распаўсюджаная ў Еўропе). Усё гэта ўзаемадапаўняльныя інструменты маркетынга і трансфера, якія эфектыўныя толькі ў сукупнасці.
Іна НІКІЦЕНКА



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка