Заданні для алімпіяд па беларускай мове Сакавік 2000 года



Дата канвертавання17.06.2016
Памер98.17 Kb.
Заданні для алімпіяд па беларускай мове

Сакавік 2000 года

1. Дыктант.

(Калі без памылак – 20 балаў. За кожную арфаграфічную памылку – мінус 1 бал, за два выпраўленні – мінус 0,5 бала і мінус 0,5 бала за кожную пунктуацыйную памылку).


2. Запісаць словы, якія вымаўляюцца так:

[пайэш], [с,п,авац,], [ц,оц,а], [узл,эс,ц,і], [дошч], [л,эб,эц,], [йолка] (8 балаў).


3. Запісаць словы, у якіх ёсць толькі зацвярдзелыя зычныя. (слова – 1 бал)
4. Запісаць назоўнікі: дачка, качка, кніга, муха, рака, ручка, смага, страх ў давальным і месным склоне адзіночнага ліку. (слова – 1 бал).
5. Выпісаць словы да схем (кожнае слова адпавядаючай схеме):

, , , ,

Лесніковы, заазерны, прыгоркі, напоўніў, леснікі, гітарыстка, леснікамі, падбелены, лясная, падбярозавікі, выправілі. (5 балаў).
6. Развіць сказы даданымі членамі сказа. Зрабіць сінтаксічны разбор аднаго сказа.

Растуць сыраежкі, падасінавікі, рыжыкі

Змяніўся, папрыгажэў горад

Кніга – чараўнік (1 сказ – 3 балы, за сінтаксічны разбор – 2 балы).


7. Запісаць фразеалагізмы са словамі

Круціцца на

Куды вочы

На лес


Праваліцца

Вочы на


За нос (6 балаў)
8. Знайсці амонімы. Вызначыць часціны мовы.

Суслік выскачыў із норкі

І спытаў у рыжай норкі:

- Дзе былі вы?

- У лісічкі.

- Што вы елі там?

- Лісічкі. (3 балы)
9. Складзі і запішы апавяданне па яго пачатку. .....

Заданні для алімпіяды па беларускай мове.

Сакавік 2001г.

І. Арфаграфія.

1. Перакладзі на беларускую мову і запішы пісьмо Печкіна з вядомай табе казкі “Дзядзька Фёдар, сабака і кот”.

Здравствуйте, папа и мама! Пишет Вам почтальон Печкин. Вы спрашиваете про своего мальчика. Этот мальчик живёт у нас. Я недавно заходил к нему, а его корова меня на дерево загнала. И ещё штаны порвала. А потом я у них чай пил и незаметно пуговицу отрезал от курточки. Если пуговица Ваша, тогда и мальчик Ваш.

Паводле Э.Успенскага.

(15 балаў, за памылку – мінус 1 бал, за недакладнасць – мінус 0,5 бала, за 2 выпраўленні – мінус 0,5 бала).


ІІ. Фанетыка.

2. Запішы словы, якія складаюцца толькі з мяккіх зычных. (1 слова – 1 бал).


3. Лічы, ды не памыліся. Колькі літар і колькі гукаў у словах мядзведзь, лье, янот, сузор’е, здароўе, салавей, стагоддзе, надзея, юннат, аб’ездчык.

(1 слова – 1 бал).


ІІІ. Марфалогія.

4. Запішы, ставячы назоўнікі ў месным склоне. З якой гэта казкі:



Цэлы дзень пасвіла баба казу па (дубраўка), па (траўка), па (мураўка). (3 балы)
5. Пастаў у патрэбнай форме:

Аб (муха), (ліха), (рэха), (рака), (сахар).

На (снег), (плот), (шалаш), (рог).

Па (бераг)

У (пірог), (птушка) (1 слова – 1 бал)
ІV. Лексіка

6. “Скажы інакш”, падбяры да слоў блізкія па значэнню словы (як мага больш да кожнага слова):



Адпомсціць, адумацца, бязлітасны, гаваркі, жыллё, забіць, адзенне, мяцеліца, стаміцца, дужы. (1 падабранае слова – 1 бал)
V. Словаўтварэнне.

7. Напісаць словы да схем:



- , ..., ... ..., , , ,

(1 слова – 1 бал).

VІ. Сінтаксіс.

8. Пашыр неразвітыя сказы 2-3 даданымі членамі. Абазнач часціны мовы, члены сказа. Зрабі сінтаксічны разбор.

Квітнеюць сады. Вярба нахілілася. Рамонкі – кветкі. (1 сказ – 3 балы).

Алімпіядныя заданні па беларускай мове

Сакавік 2002г.

1. Сачыненне - разважанне

“Чаму птушак трэба ахоўваць?

(10 балаў).


2. Замяні адным слова:

Павесіць нос –

Як снег на галаву –

Ва ўвесь дух –

Трымаць язык за зубамі –

Мазоліць вочы –

Задзіраць нос –

(6 балаў).


3. Падбяры блізкія па сэнсу словы:

Вялікі, мокры, сумны, верны, маленькі, дарога, старанны

(4 балы)
4. Перакладзі на беларускую мову:

Бусы, сковорода, диван, зеркало, ковёр, чулок, носки, вор, кирпич, утюг, хищник, спички.

(4 балы)
5. Зрабі гука-літарны аналіз слова “сям’я”

(3 балы)
6. Падбяры па 2 словы (дзеяслоў і назоўнік) да наступных схем:
, , .

Максімальная колькасць балаў – 33 балы.


Заданні для раённай алімпіяды па беларускай мове

Сакавік 2003г.

1. Дыктоўка

(Без памылак – 15 б., за кожную памылку – мінус 1 б., за папраўку – 0,5б.)

І) Выпішы з тэксту любы прыметнік, укажы ўсё, што ты пра яго ведаеш (марфалагічныя прыкметы) – 3 балы.

ІІ) Знайдзі і падкрэслі ў тэксце дыктоўкі словазлучэнні назоўнікаў з прыметнікамі, якія стаяць у родным склоне. – 2 балы.
2. Зрабі пісьмовы гука-літарны аналіз слоў:

Бераг, яма 2 балы

3. Падбяры і запішы словы з супрацьлеглым значэннем:

Адляцець, паехаць, вясёлы, багаты, вільготны, сябар, дужы, баязлівы

2 балы

4. Выберы сказы, якія адпавядаюць схеме і запішы іх:



.

Мы чакаем цягніка

Вырас малодшы брацік

Птушкі звонка пяюць

Жоўтыя лісты ападаюць

Выхадны дзень скончыўся

Птушыныя галасы звіняць 3 балы
5. Разбяры словы па саставу:

Лужочак, вецер, прамень, праверка, насмешка

5 балаў

6. Напішы, колькі гукаў і літар у словах (лічбамі)



Подзвіг, госць, мёд, елка, бульба, Яніна 6 балаў
7. Выпішы групамі аднакарэнныя словы і абазнач іх корань:

Вада, паводка, водзіць, падводны, падводзіць, заводзіць, вадзяны,

Насоўка, выносіць, насілкі

8 балаў


8. Пастаў дадзеныя назоўнікі ў множным ліку:

Торт, вугал, камень, чалавек, курыца, дзяўчына 6 балаў


9. Перакладзі на беларускую мову наступныя прыметнікі з назоўнікамі:

Хороший пример, дружеский разговор, желанная игрушка, прекрасный отдых, лучшая подруга, отцов ужин, маленькая собака, благое дело.

8 балаў

10. Растлумач сэнс:



Адна ластаўка вясны не робіць.

Работу словам не заменіш.

Чужы роцік – не каўнерык, яго не зашпіліш.

Паносіш мазалёў – пад’ясі хлеба. 4 балы

Алімпіядныя заданні па беларускай мове

Сакавік 2004г.

1. Дыктоўка

(Без памылак – 15 балаў, за кожную памылку – мінус 1 бал, за выпраўленне – мінус 0,5 бала)

І) Выпішы з тэксту любы прыметнік, пазнач усё, што ты пра яго ведаеш (марфалагічны разбор) – 3 балы

ІІ) Знайдзі і падкрэслі ў тэксце словазлучэнні прыметнікаў з назоўнікамі, якія стаяць у родным склоне – 2 балы


2.Знайдзі словы, у якіх побач знаходзяцца два галосныя гукі. Выпішы іх:

Тэатр, наадварот, саюз, баец, дуэт, струя, піяніна, аэробіка, аэрапорт

1 слова – 1бал

3. Складзі словазлучэнні тыпа “прыметнік-назоўнік” з наступнымі словамі:

... шампунь, ... кенгуру, ... Сочы, ... эскімо, ... таксі, ...сабака, ... боль, ... летапіс, ... гусь. 1 словазлучэнне – 1 бал
4. Прыдумай і запішы словы па дадзеных схемах:

, ,

За кожную групу слоў – 1 бал

5. Успомні і запішы прымаўкі пра сяброўства

За максімальную колькасць правільных прымавак – 6 балаў.


6. Складзі словазлучэнні, у якіх дадзеныя словы ўжываюцца ў пераносным значэнні:

Кучаравы, бархатны, залаты, глыбокі, гарачы

1 словазлучэнне – 1 бал
7. Знайдзі і выпішы лішнія фразеалагізмы:

Хоць пруд прудзі Нага за нагу

Кот наплакаў Як мокрае гарыць

Яблыку няма дзе ўпасці Спусціўшы рукавы

Цьма цьмушчая Пад самым носам

2 балы


8. Перавядзі з рускай мовы на беларускую:

Впопыхах, зависеть, лицемерие, ковёр, питательный, целебный, упрёк, завещание, костыль, почка, быт.

1 слова – 1 бал

9. Дай поўнае тлумачэнне значэнняў наступных слоў:

Алімпіяда, волат, спадчына, бурштын, справаздача.

Поўнае тлумачэнне слова – 1 бал.

Алімпіяда па беларускай мове, 4 клас, г. Дзяржынск 2005г
1. Вызначце, колькі літар і гукаў у словах:

Вераб’іны, вясёлка, грамадства, атэлье, ледзьве, падзяліць, ясень, калодзеж

4 балы

2. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую.



Что значит любить Родину?

Многие из нас говорят: «Мы любим Родину». Это очень важные слова. Любить Родину – значит жить с ней одной жизнью, Радоваться, когда у неё праздник, страдать, когда ей тяжело. И главное беречь Родину.

Для человека всё должно быть дорого на своей Родине: и её народ, и её земля, и е история, и её завтрашний день.

/по Юрию Яковлеву/

(15 балаў, за памылку – мінус 1 бал, за недакладнасць – мінус 0,5 балаў, за выпраўленне – мінус 0,5 бала).
3. Напішы па два прыклады слоў, якія маюць наступную будову, абазначце марфемы.

а) прыстаўка-корань-нулявы канчатак;

б) прыстаўка-корань-канчатак;

в) корань-суфікс-канчатак.


4. Пастаўце ў патрэбнай форме:

Аб (муха), (ліха), (рэха), (рака), (сахар);

На (снег), (плот), (шалаш), (рог);

Па (бераг)

У (пірог), (птушка). (1 слова – 1 бал)
5. Запішыце 5-6 назваў беларускіх гарадоў, якія з’яўляюцца назоўнікамі, што маюць форму толькі множнага ліку.

(1 слова – 1 бал)

6. Падбярыце як мага больш блізкіх па значэнню слоў да прапнаваных слоў:

Добры, смелы, Радзіма

(6 балаў)

7. Дапішыце беларускія прымаўкі:

Не ўсё гавары, што ведаеш, а ...

Рыхтуй сані летам, а ...

Хто полю годзіць, у таго ...

Хто дрэўца пасадзіў - ...

Прама пойдзеш - ...

Праца нікога не ганьбіць, а ...

Дарагая тая хатка, дзе ...

Жураўлі ляцяць высока - ...

(8 балаў)

8. Запішыце па 3-4 выразы ветлівасці, якія прынята ўжываць пры сустрэчы, а потым – пры развітанні. (4 балы)

9. Складзіце сказы, структура якіх адпавядала б такім схемам.

а) .


б) , , .
в) .

Алімпіяда па беларускай мове, 4 клас 2006г




  1. Дыктант

20 балаў

За кожную арфаграфічную памылку вылічваецца 1 бал, за кожнае выпраўленне неарфаграфічнага характару – мінус 0,5 бала, за кожную прапушчаную коску – мінус 0,5 бала.



  1. Выпішы з тэксту дыктанта любы прыметнік, укажы ўсё, што ты аб ім ведаеш (марфалагічныя прыкметы).

Знайдзі і падкрэслі назоўнікі і прыметнікі, якія стаяць у творным склоне.

Калі названы ўсе марфалагічныя прыкметы – 1 бал, калі не названа адна з прыкмет – 0,5 бала.

За правільна падкрэсленыя часціны мовы ў творным склоне – 1 бал.


  1. Падбяры некалькі эпітэтаў да слоў: вушы, вочы, душа, усмешка.

За кожную групу эпітэтаў, падабраных правільна – 1 бал.

  1. Растлумач, што абазначаюць наступныя фразеалагізмы: “чакаць з мора пагоды”, “сабаку з’еў”, “як мыш пад мятлою”, “за пояс заткнуць”.

За правільна выкананае заданне – 8 балаў; калі маюцца невялікія лексічныя недакладнасці ў кожным тлумачэнні – не бльш 4 балаў.

  1. Падбяры сінонімы да слоў:

адзенне - … , мяцеліца - … , прыгода - … , вясёлы - … , бяда - … , гутарка - … , напеўны - … , дужы - … .

1 слова – 1 бал.



  1. Да схем падбяры словы:


, , ,


1 слова – 1 бал.

  1. Пастаў назоўнікі ў месным склоне:

горад, Брэст, музей, прастор, хата, парог, падушка, кніга, смага, страха.

1 слова – 1 бал.



  1. Ад неазначальнай формы дзеясловаў утвары другую асобу дзеясловаў адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу:

берагчы, ісці, бегчы, араць, цвісці, пісаць.

Да 6 балаў.



  1. Складзі і запішы апавяданне па яго пачатку:

Кот Васька і стары часта рыбачылі. Стары вудзіў рыбу. Кот Васька сядзеў побач. Аднойчы …

15 балаў.

Пры ацэньванні ўлічваць: раскрыццё тэмы, звязнасць, моўныя памылкі і недахопы, выкананне норм літаратурнай мовы, граматычныя і пунктуацыйныя памылкі.

Дыктант 2006г

Вясна не хацела мірыцца з упартай зімою. Хоць у красавіку вярталіся маразы ды завеі, але ўжо сонца брала верх над імі.

З палёў і прасекаў павяваў цёплы вецер. Вялікі пярэсты дзяцел ужо заганяў дзюбу пад кару бярозак, кальцаваў іх чорнымі луначкамі, ласаваўся першым бярозавым сокам.



(45 слоў) З часопіса “Чалавек і прырода”.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка