Заданні па беларускай мове



Дата канвертавання23.06.2016
Памер276.58 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па ВМР УА ”МДАІРА”

______________А.М.Бондараў

___________ 2014



ЗАДАННІ


ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

ЎДЗЕЛЬНІКАМ АБЛАСНОЙ ШКОЛЫ
ЮНЫ ФІЛОЛАГ”

Распрацавала:

Лазарчык Л.П., метадыст аддзела

сацыяльна- гуманітарных дысцыплін

УА “МДАІРА”


ЗАДАННІ

ПА ТЭМЕ: “АСНОВЫ СТЫЛІСТЫКІ. ТЭКСТ”
Паважаны ўдзельнік вочна-завочнай школы “Юны філолаг”! Табе прапануюцца заданні для самастойнай работы па тэме “Асновы стылістыкі. Тэкст”, выкананне якіх дапаможа табе не толькі падрыхтавацца да ўдзелу ў алімпіядным руху, але і больш грунтоўна засвоіць гэты раздзел у курсе вывучэння беларускай мовы. Ты працуеш самастойна, але тваю работу кантралюе і дапамагае выконваць настаўнік, які вучыць цябе беларускай мове.
1. Запішыце ў тэксце прапушчанае слова.

Слова _____________________паходзіць ад лацінскага stylos – ‘завостраная палачка для пісьма’. Такая палачка мела два канцы – востры і тупы. Паколькі ў старажытнасці людзі пісалі на залітых воскам дошчачках, яны мелі магчымасць лёгка выправіць памылкі пры дапамозе палачкі: вострым канцом пісалі, а тупым загладжвалі няправільна напісанае. Так узнік выраз: “Saepe vertere stylum” (‘часцей паварочвай стыль’), што значыць ‘пішы і папраўляй’.


2. Закончыце фармулёўкі:

2.1. Разнавіднасць мовы, якая залежыць ад умоў камунікацыі (сферы выкарыстання, зместу і мэты паведамлення, а таксама сітуацыі маўлення) – гэта_______________ .

2.2. Паведамленне (напісанае, надрукаванае або выказанае вусна), якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю і інтанацыйнай аформленасцю, - гэта ________________.

2.3. Тып тэксту, які выкарыстоўваецца, калі неабходна высветліць, у чым прычына той ці іншай з’явы, што атрымалася ў выніку, - гэта ______________________ .

2.4. Тып тэксту, які выкарыстоўваюць пры неабходнасці дэталёвай характарыстыкі прадмета ці з’явы з падрабязным пералічэннем шэрагу яго прымет , - гэта ____________________.

2.5. Тып тэксту, які служыць для выражэння часавай, храналагічнай паслядоўнасці дзеянняў або з’яў, паказвае сувязь паміж дзеяннямі, - гэта ____________________.


3. Вызначце стыль тэксту.

3.1. У гісторыі Беларусі шмат трагічных старонак. Праносіліся над нашым краем вогненныя віхуры вайны, праходзілі заваёўнікі. Заставаліся зруйнаваныя гарады, спаленыя кнігі. Знішчаўся здабытак, які стагоддзі па крупіцы збіраў народ. Што застаецца? А застаецца памяць. Дрэва жыве пакуль яго сілкуюць карані. Народ жа жыве, пакуль памятае сваю гісторыю. І таму зноў паўстаюць з руін і попелу гарады, адраджаецца роднае слова, зноў бяруцца за пэндзлі мастакі. Так было заўжды. Такая стваральная сіла ўдзячнай памяці аб тых, хто на працягу стагоддзяў сваёй працай і подзвігамі ствараў сённяшні дзень на нашай зямлі.



____________________________________

4. Вызначце стыль тэксту.

Глыбокапаважаны Аляксей Парфенавіч!

Да гэтай пары я змагаўся з голадам, які лютуе тут, у Пеклагладзе, але больш сіл не хапае і вымушаны звярнуцца да Вас з пакорнай просьбай: выратуйце ад страшнай смерці галоднай – дашліце па почце якіх-небудзь пару фунтаў чорных хлебных сухароў, які-небудзь фунцік гароху, бобу альбо круп. Накладзіце на пасылку плацёж або паведаміце пісьмова яе каштоўнасць, а я неадкладна адашлю грошы з удзячнасцю.

______________________________

5. Вызначце стыль тэксту.

Па меры распаду індаеўрапейскай этнічнай агульнасці на аснове розных дыялектаў паступова складваліся новыя моўныя адзінствы – індыйскае, іранскае, балтыйскае, германскае, раманскае, італьянскае і інш. Адным з такіх адзінстваў было славянскае, у выніку чаго сфарміравалася праславянская мова, якой карысталіся ўсе славяне ўжо ў ІІІ тысячагоддзі да н. э. Праславянская мова праіснавала звыш трох тысяч гадоў, і за гэты час яна папоўнілася многімі новаўтварэннямі, якія ўваходзяць у лексічны склад сучасных славянскіх моў, у тым ліку і беларускай.



____________________________
6. Вызначце стыль тэксту.

Снег пацерушыў трохі і перастаў. Вецер за дзень вымеў белую муку, пазаганяў яе па шчылінах, па закутках. Яркія белыя пасы і латкі толькі дзе-нідзе пярэсцілі панурасць двароў і агародаў.



Холад не толькі не адступіў, а нават узяўся мацней. Днямі і начамі ўсё стыла на шкляной халадэчы. Не сціхаючы, гайсаў над зямлёй сухі вецер. Пад нелагодным небам цьмяна ласніліся заледзянелыя чорныя алешнікі на балоце, гладкая роўнядзь разліваў і луж.

____________________________

7. Па дадзеных прыметах вызначце стыль тэксту. Як называюцца гэтыя прыметы?

Прыметы

Стыль

строгая аб’ектыўнасць




натуральнасць маўлення




даступнасць, доказнасць, аператыўнасць




ацэначнасць




непасрэднасць маўлення




афіцыйнасць




канкрэтнасць маўлення




маўленне эмацыянальнае, канкрэтнае, вобразнае




маўленне страснае, узнёслае




маўленне лаканічнае




свабода ў выбары слоў і выразаў




маўленне абагульнена абстрактнае, падкрэслена доказнае, лагічнае




даходлівасць




Назва прымет ____________________________
8. Запішыце, у якім стылі ужываюцца прыведзеныя словы (словазлучэнні).

Словы (словазлучэнні)

Стыль

адказчык, ісцец, рэзалюцыя




сонейка, родны кут, сыпануў дождж, цёплы ветрык




арфаэпія, сінус, вуглярод. малекула




парламент, дэбаты, сацыяльны статус





9. Адзначце правільныя сцверджанні

1) Найбольш важная сфера выкарыстання тэкстаў мастацкага стылю – сродкі масавай інфармацыі.

2) Для тэкстаў навуковага стылю сродкі выразнасці не характэрныя.

3) У тэкстах мастацкага стылю тэрміны не ўжываюцца.

4) У тэкстах афіцыйнага стылю выкарыстоўваецца дыялагічная форма маўлення.

5) Характарыстыка – гэта жанр афіцыйнага стылю.



10. Вызначце стыль тэксту і запішыце толькі тое слова, якое не характэрна для дадзенага стылю.

Пачыналася восень, яшчэ горача свяціла сонца., зусім па-летняму дрыжала сіняватая смуга над пыльнай дарогай. Буяла яшчэ на лугавінах зялёная атава, ля хат хваліліся сваёй прыгажосцю жоўтыя вяргіні і астры. Але ўселадная восень неадступна цікавала за гэтымі апошнімі праявамі летняга жыцця. Яна ўжо заслала суцэльным залацістым абрусам палі збажыны, пазалаціла шаты разгалістых прыдарожных бяроз, а інасферу напаіла той празрыстасцю і чысцінёй, якая бывае толькі цёплай восенню.



_______________________________
11. Вызначце стыль тэксту і запішыце толькі тое слова, якое не характэрна для дадзенага стылю.

Дуб – род вечназялёных і лістападных дрэў і кустоў сямейства букавых. Вядома калі 600 відаў, пашыраных у паўночным паўшар’і і ў гарах трапічнага пояса. На Беларусі вядомы два віды ў прыродных умовах і сем відаў інтрадукавана. Дуб на Беларусі – адна з асноўных лесаўтваральных парод. Драўніна моцная і гнуткая, мае высокія фізіятэхнічныя ўласцівасці і сімпатычную тэкстуру. Выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасці і гаспадаркі.



__________________________________
12. Вызначце стыль тэксту і запішыце толькі тое слова, якое не характэрна для дадзенага стылю

Калі вяртаешся з працяглага вясковага турне ў горад, усё здаецца тут інакшым, чым ты пакідаў. Як быццам і людзей стала на вуліцах больш, і рух аўтамашын і трамваяў жвавейшы, пашырэлі вуліцы і плошчы, прыбавілася дрэў і кветак. І не ведаеш, ці сесці ў першы трамвай ці аўтобус, ці лепш прайсціся пешкі, павольна, углядаючыся ў змены, якія адбыліся за час твайго ад’езду.



___________________________
13. Вызначце стыль тэксту і запішыце толькі тое слова, якое не характэрна для дадзенага стылю.

Навокал быў густы травяністы луг, усыпаны нібы пацеркамі, расою. Здаецца, зачапі нагою – і расінкі зазвіняць, як шкляныя. Сям-там трава была скошана, і толькі цяпер пачуўся пах сена. Крыху далей стаяла малагабарытная, хат на дзесяць, вёсачка.



_________________________
14. Запішыце:

а) які стыль выкарыстоўваецца ў сферы бытавых зносін для абмену думкамі і паведамлення __________________________;

б) які стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства і выконвае камунікатыўную і эстэтычную функцыі _____________________________;

в) які стыль абслугоўвае сферу грамадскіх адносін і адрасуецца шырокаму колу слухачоў, выкарыстоўваецца ў газетах, часопісах, у выступленнях на сходах ___________________________;



г) для якога стылю характэрны доказны выклад і тлумачэнне навуковай інфармацыі, актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача) ______________________________.
15. Запішыце, для якога стылю характэрны:




Стыль

ужыванне тэрмінаў, адназначных слоў, ускладненых і складаных сінтаксічных канструкцый




свабодны выбар слоў і выразаў, шырокае выкарыстанне слоў з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, выкарыстанне выклічнікаў, часціц і інш.




строгая танальнасць і канкрэтнасць, выкарыстанне канцылярскіх штампаў, дзеясловаў загаднага ладу і інш.




ужыванне слоў нейтральных і кніжных з абагульненым і абстрактным значэннем





16. Размяркуйце прапанаваныя жанры, да якога стылю яны адносяцца

Інтэрв’ю, рэферат, аўтабіяграфія, паэма, дыпломная работа, рэпартаж, дыялог, мемарандум, камедыя, публікацыя, ў газеце, камюніке, прыватны ліст, эсэ, манаграфія, характарыстыка, неафіцыйны запіс, пагадненне, трагедыя, фельетон, трыялет, распіска, памфлет, дысертацыя, раман, санет, заява, даклад.

публіцыстычны

навуковы

мастацкі

афіцыйна-дзелавы

гутарковы


























































































































17. Выявіце слова, якое парушае дакладнасць ніжэйпрыведзенага выказвання. Запішыце яго ў пачатковай форме.

Афіцыйны стыль рэалізуецца ў тэкстах заяў, даверанасцей, даведак, нарысаў, пратаколаў.



____________________________

18.Выпішыце слова, якое з’яўляецца “лішнім” у прыведзеным радзе.




лішняе” слова

марфема, сінтаксіс, нарыс, лексіка, арфаграма




даверанасць, нарыс, фельетон, нататка, рэпартаж




аповесць, казка, аўтабіяграфія, раман, апавяданне





19. Запішыце назву стылю, для якога характэрны прыведзеныя выразы.




стыль

кабінет міністраў; міратворчыя сілы; дзяржаўныя інтарэсы; уздым эканомікі; афіцыйны візіт




вялікі фэст; надоечы; картопля; траяк




вірусы; клетачная будова; генетычны матэрыял; матэрыя




не воблака, а проста аблачынка; як матылёк; палёт мараў; родненькі




Прашу дазволу; давяраю атрымаць; паведамляю; выдадзена





20. Запоўніце пустыя калонкі ў табліцы, даючы адказ згодна загалоўку калонкі.

Стыль

Сфера выкарыстання

Задачы маўлення

Стылёвыя рысы

Моўныя сродкі

Жанры

гутарковы










многа слоў з ацэначным значэннем;

розныя па мэце выкарыстання сказы;

клічныя сказы; сказы са звароткамі і простай мовай











перадае істотныя прыметы прадмета; тлумачыць прычыны з’яў

маўленне абагульнена-абстрактнае, падкрэслена лагічнае, доказнае




дысертацыя,

манаграфія,

рэферат,

даклад


афіцыйна-дзелавы




паведаміць звесткі, якія маюць практычнае значэнне для ўсіх; даць дакладныя ўказанні




кніжныя, афіцыйныя словы, выразы;

развітыя апавядальныя сказы;

выказнікі часта выражаны назоўнікамі








выкарыстоўваецца ў газетах, часопісах, на сходах

уздзейнічаць на масы, сфарміраваць у людзей пэўныя адносіны да грамадскіх спраў







артыкул, нататка, рэпартаж, інтэрв’ю,

карэспандэн

цыя,

рэцэнзія, агляд,



нарыс

эсэ,


фельетон,

памфлет,


замалёўка,

прамова на сходзе



мастацкі




вобразна выкласці тое, пра што паведамляецца, раскрыць пачуцці і думкі аўтара

маўленне звычайна бывае канкрэтным, вобразным, эмацыяналь

ным









21. Вызначце стыль тэксту. Абгрунтуйце свой адказ. Для абгрунтавання вам прапануецца тэкст абгрунтавання (ход разважання), у якім вы павінны ўставіць прапушчаныя словы (словазлучэнні, сказы).

Моц чалавечай душы трымаецца на каранях роду. Ля магіл прадзедаў і дзядоў, ля абеліскаў памяці душа захлынаецца спадчыннай тугой. Людзі разумеюць, што ім выпала доўжыць у часе недавершаныя справы, быць як бы на вачах продкаў – сумленна і годна рабіць запавечанае імі :расціць дзяцей сваіх і засяваць сваё поле... Застаецца ў адначассі без усяго гэтага – пазбыцца трывучай жыццёвай асновы.



Стыль________________________________________
Ход разважання. Прачытаўшы тэкст, адразу можам зрабіць вывад, што ён не (назваць стылі)_________________, не_________________, не______________. Застаецца вырашыць, прыкмет якога стылю –______________________або ________________– у тэксце больш. Аўтар узнімае важную для любога чытача праблему ____________________________ і спрабуе закрануць думкі чытача, прымусіць задумацца апошняга над патрэбай____________________________________________,

___________________________.. Відавочна, што асноўнае прызначэнне гэтага тэксту –________________________________. Выкарыстоўванне ўстойлівых словазлучэнняў публіцыстычнага характару (назваць х):(________________________________________

____________________________________________________________________________

___________________________________________________________________________)

і эмацыянальна-афарбаваных слоў і выразаў (____________________________________


___________________________________________________________________________) пацвярджае выказанае меркаванне і дазваляе вызначыць, што перад намі тэкст ______________________________стылю.
22. Вызначце па дадзеным тлумачэнні тып тэксту.

1. Выкарыстоўваецца пры неабходнасці дэталёвай характарыстыкі прадмета ці стану рэчаіснасці з падрабязным пералічэннем шэрагу прыцмет, што існуюць у пэўны момант (партрэт, краявід, інтэр’ер і г.д). Яго задача – адказ на пытанне які прадмет?



____________________.

2. Служыць для выражэння часавай, храналагічнай паслядоўнасці дзеянняў або з’яў, паказвае сувязі паміж дзеяннямі – _____________________________.

3. Выкарыстоўваецца тады, калі неабходна паставіць пытанне чаму? І адказаць на яго. Яму ўласціва лагічнае развіццё думкі – у чым прычына з’вы, што атрымалася ці атрымаецца ў выніку – ________________________________.
23. Вызначце тып тэксту.

Бацькаўшчына. Радзіма. Айчына. Родны край. Родная старонка і родная зямелька. Такімі шчырымі, лагоднымі словамі мы называем родную зямлю. Толькі тую зямлю, дзе нарадзіліся, выраслі, грамадзянамі якой сталі.

У кожнага беларускага паэта ці празаіка мы знойдзем творы пра Бацькаўшчыну – сваю краіну, якая вядома на планеце пад назвай Беларусь.

Зямля бацькоўская, святая.

Так, гэта мы, увесь народ...

Гэтыя радкі напісаў Пімен Панчанка яшчэ ў 1975-м годзе. Пагодзімся з паэтам: Бацькаўшчына – гэта ўвесь народ, гэта кожны з нас.



_________________________________
24. Вызначце тып тэксту.

Стаяла вёска на ўзвышшы ўздоўж берага імклівай і паўнаводнай ракі. Паміж вёскай і ракой рассцілалася сенажаць. З вясны да зімы на ёй буйна цвілі кветкі: браткі, лотаць, іскаркі, пералёт. Але адна аранжава-жоўтая кветка, што зацвітала кожны раз у сярэдзіне чэрвеня, чамусьці не мела назвы.

Аднойчы ў гэтых мясцінах расхадзіўся страшэнны лівень, з берагоў выйшла рака. Квітнеючай сенажаці было не пазнаць. Вада вырвала расліны з карэннем. Калі непагадзь скончылася, усе ўбачылі: толькі адна безназоўная кветка была чамусьці некранутай. На шурпатай сцябліне зелянела зубчатае лісце, а вялікія кветкі горда ўсміхаліся сонцу. Вяскоўцы не маглі надзівіцца моцы і ўпартасці гэтай кветкі. Назвалі яе купальніцай.

______________________________



25. Якім тыпам маўлення адпавядаюць прыведзеныя схемы?

Схема

Тып маўлення

Уступ --------------развіццё дзеяння --------------заключэнне




Агульнае ўяўленне аб прадмеце-------------пералік розных прымет ----------агульная ацэнка




Тэзіс -----------доказы ---------------вывад





26. Вызначце тып тэксту. Абгрунтуйце свой адказ. Для абгрунтавання вам прапануецца тэкст абгрунтавання (ход разважання), у якім вы павінны ўставіць прапушчаныя словы (словазлучэнні, сказы).

Па-над рэчкай Брагінкай уладарыла агністае бабіна лета. На кожным дрэве, на кожным кусточку блішчэлі, іскрыліся, пераліваліся залаціста-чырвоныя фарбы, а пясок на нізкіх узгорках зіхацеў бліскучым жоўтым агнём. Пунсовае сонца рассыпала промні па рэчцы, і на ваду не было змогі пазіраць. Трохі замглёная трапяткая далеч уражвала раздоллем і свабодай. Павявала цёплым ветрыкам, што даносіў шчымліва родныя пахі застагаванай саломы, выкапанай бульбы, апусцелых дрымотных палеткаў.

___________________________________

Ход разважання (у якім патрэбна ўставіць прапушчаныя словы). Тып гэтага тэксту вызначыць нескладана: у ім ярка і трапна апісваюцца______________________________

_______________________________, ствараецца ўражанне цэльнага каляровага малюнка пейзажнага характару. Разнастайнасць палітры вызначае значная колькасць выкарыстаных у тэксце такіх часцін мовы як _________________і ________________________________(указаць гэтыя словы): _______________________

___________________________________________________________________________), а таксама (указаць часціну мовы) _________________адпаведнай семантыкі (назваць гэтыя словы)_______________________________________________________________..
27. Вызначце стыль і тып тэксту.

Развіццё лічбаў звязана з агульным развіццём пісьма. На ранняй піктаграфічнай ступені пісьма лічбаў у прамым сэнсе яшчэ не існавала. Для абазначэння пэўнай колькасці прадметаў нашы продкі малявалі гэтыя прадметы, паўтараючы іх адлюстраванне патрэбную колькасць разоў. Пазней атрымаў распаўсюджванне больш складаны спосаб: малявалі прадмет, аб якім ішла гаворка, а побач ставілі кропкі ці рыскі, колькасць якіх указвала на лік. Сёння чалавецтва карыстаецца рымскай і арабскай сістэмай лічбаў.



____________________________________________
28. Вызначце стыль і тып тэксту.

Зноў успамінаецца май. Маладая зеляніна вакол. Усё такое жаўтавата-зялёнае. Вы, пэўна заўважалі, што, калі распускаецца лес, здалёк ён выдае жаўтавата-зялёным. А калі яшчэ зацвітуць ласкавыя коцікі на лазовых кустах, то ён такім і сапраўды выглядае. Па-маладому надзвычай вясёлым і светлым.



____________________________________________
29. Вызначце стыль і тып тэксту.

Раз улетку, напрацаваўшыся, што аж пот з мяне цурком каціў, губы пасмяглі, босыя ногі да крыві патрэскаліся,- зацягнуўся я да свайго дзядулі аддыхнуць. Толькі прылажыўся гэта я, пачынаю драмаць... Ажно чую: нехта побач уздыхае...



_____________________________________
30. Вызначце стыль і тып тэксту. Абгрунтуйце (для абгрунтавання вам прапануецца узор разважання, у якім вы павінны ўставіць прапушчаныя словы (словазлучэнні, сказы)

Для Якуба Коласа Радзіма паўставала у вобразах роднага краю. Усё жыццё звяртаўся вялікі пясняр да сваёй калыскі, песенна-казачнага нёмана, адкуль струменіла жывая крыніца яго творчасці... А такія дарагія назвы, як Мікалаеўшчына, Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня, жывуць і ў нашай свядомасці, і ў памяці ўсіх, хто яшчэ са школьнай парты далучаецца да творчай спадчыны паэта.



Стыль____________________________

Узор разважання. Тэкст __________________стылю, бо ў выяўляюцца_________________________________________________________________. У тэксце пераважаюць словы прамога значэння, аднак ёсць і метафары і эпітэты (назваць)_______________________________________________________________________________________________________________________________________________), разам з тым шмат абстрактных назоўнікаў (______________________________________

________________________________________), пераважаюць______________________

___________________________________________________________________________

Тып тэксту –______________________. Гэтаму адпавядае кампазіцыя тэксту:_____________________________________________________________________.


31. Запішыце нумары сказаў у такім парадку размяшчэння, каб атрымаўся тэкст.

1. П’еш і дагэтуль не можаш напіцца пахам рамонку на росным папары. 2. Яно такое магутнае, што ажно сёння бачыш пераплеценую карэннем сцежку да аточанага лесам хутара. 3. Маленства... 4. Часам бачыш купіну з чмяліным гняздом, чуеш світальную песню дразда-перасмешніка ў сінім сасонніку. 5. Святло ясных бесклапотных дзён, як святло пагаслых галактык, ідзе праз гады, праз усё маё жыццё.



________________________________
32. Дакажыце, што вы стварылі тэкст, назваўшы яго тры прыметы (зад.32).

1._____________________________________________________________________

2. _____________________________________________________________________

3._____________________________________________________________________
33. У тэксце з-за перастаноўкі абзацаў парушана логіка выказвання. Запішыце нумары абзацаў, як яны павінны быць размешчаны ў зыходным тэксце.

1.У пачатку чэрвеня 1947 года, у ясны сонечны дзень, выехалі на машыне з Мінска ў Беларускі дзяржаўны запаведнік на рацэ Бярэзіне.

2. Яны вяртаюцца дамоў з камандзіроўкі і вязуць з сабой прэпараты, лабараторнае абсталяванне і ўсялякія прыпасы, неабходныя для жыцця і працы ў лясах запаведніка.

3. У шырокім кузаве грузавіка размясціліся дырэктар запаведніка, яго намеснік па навуковай частцы і некалькі супрацоўнікаў.



____________________
34. З дадзеных сказаў пабудуйце і запішыце тэкст, вылучце ў ім абзацы. Вызначце стыль, тып і кампазіцыйную схему тэксту

1. Эмацыянальнае, эстэтычнае ўздзеянне прыроды арганізатары адпачынку дзяцей не лічаць сродкам выхавання. 2. Прырода – выдатны сродак узбагачэння пачуццяў і розуму чалавека – павінна была б стаць сапраўдным сябрам дзяцей, асабліва гарадскіх. 3. На жаль, змалку ў іх выхоўваюцца безуважлівасць і ўтылітарны погляд на прыроду. 4. І часцей за ўсё сустракаў здзіўленыя ўхмылкі: ці да гэтага нам, мы займаемся болей важнымі справамі. 5. Мала хто з гарадскіх дзяцей бачыць такія дзівосныя цуды, як усход і захад сонца, як зорнае начное неба – хіба толькі ў планетарыі 6. Грамадства не можа быць абыякавае да таго, у чыіх і ў якіх руках маленькі чалавек. ... 7. Бываючы ў летніх лагерах, я апытаў сотні дзяцей – якіх яны бачылі, чулі птушак, якія расліны, кветкі запомнілі. 8. Яна, маўляў для таго, каб на яе ўлонні адпачыць, падыхаць свежым паветрам.

Стыль

Тып

Структурны кампанент схемы тэкту

Нумар сказа, які адносіцца да структурнага кампаненту схемы тэкту














35. Устаўце прапушчаны словы (словазлучэнні)

Сказы ў тэксце могуць звязвацца ________________або _______________сувяззю.

Пры __________________сувязі сказаў у тэксце змест кожнага наступнага сказа дапаўняе змест папярэдняга і звязаны з ім : думка развіваецца паступова.

Пры ____________________сувязі змест першага сказа дапаўняецца зместам усіх наступных сказаў.


36. Для аб’яднання частак тэксту (сказаў, абзацаў) выкарыстоўваюцца разнастайныя сродкі сувязі. Вызначце у прыведзеных тэкстах сродкі сувязі выкарыстаўшы даведкі:

Сінанімічныя словы і словазлучэнні; паўторы слоў і сінонімы; займеннікі і прыслоўі; паўтор слоў і словазлучэнняў; злучнікі; аднатыпныя канструкцыі.

1. Прырода надзяліла чалавека цудоўным дарам – рашучасцю аддаваць сябе высокай мэце. Гэты дар людзі называюць мужнасцю. Без гэтай якасці чалавека само жыццё, напэўна, было б іншае. Мужнасць жыла ў людскім імкненні скарыць агонь, ваду, маланку. Гэта яна адкрывала мацерыкі, абжывала пустыні, пракладвала шляхі праз ільды, сцюжу. Мужнасць пакарыла космас.

____________________________________________________________________________
2. Вёска Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне добра вядома ў нашай рэспубліцы. Яе ваколіцы – гэта прыгожыя куткі Панямоння, чароўныя і маляўнічыя мясціны. Яны з высокім майстэрствам і любоўю апеты ў многіх творах Якуба Коласа. Тут будучы паэт адчуў веліч і прыгажосць прыроды, навучыўся разумець яе мову.

З Мікалаеўшчынай звязаны многія важныя падзеі ў жыцці народнага песняра. Тут да пачатку першай сусветнай вайны пэўны час жыў і напісаў шэраг твораў Якуб Колас. Тут адбылася першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы. Таму тут пазней быў створаны філіял Літаратурнага музея Якуба Коласа.

____________________________________________________________________________
3. Жабу не любяць. Гавораць яна шкодная, што ад яе на руках бародаўкі. Усё гэта няпраўда. Жаба сапраўды выдзяляе праз скуру белаватую вадкасць, але ніякіх бародавак ад гэтай вадкасці не бывае. Проста такім спосабам жаба ратуецца ад ворагаў. Затое карысць жаба прыносіць велізарную. Цэлы дзень яна сядзіць дзе-небудзь у ціхім куточку, а калі сцямнее – выпаўзае на паляванне. І ўсю ноч, як дазорны, ходзіць яна між градак, выкідваючы свой доўгі клейкі язык і хапаючы якое-небудзь насякомае. І колькі ж яна за ноч усякіх шкодных насякомых знішчыць – не злічыць! Вось чаму жаба для людзей вялікі сябар. Праўда, яна не вельмі прыгожая, але ж сяброў любяць не за прыгажосць.

____________________________________________________________________________

4. Пачалася завіруха. Вецер закруціў снежны пыл. Зашумелі дрэвы. Усюды, куды ні глянь, белая сцяна снегу. Усе пахаваліся ад завірухі. Птушкі зашыліся пад стрэхі, дзікія звяры пахаваліся ў гушчарах. Скончылася завіруха. Усё прыціхла. Дарога знікла. Каля дрэў і платоў узвышаюцца снежныя гурбы.

____________________________________________________________________________

5. Недалёка ад дуба прымасцілася сасонка. Старыя людзі памятаюць яе маленькай. На іх вачах яна вырасла ў гонкае дрэва.

Не раз гпанарылася перад старым суседам сваім ростам. Дуб не зайздросціў красуні. За свой век ён бачыў, як такія сосны вырасталі у гонкіх прыгажунь, а потым або самі падалі на зямлю ад старасці, або людзі высякалі іх. А дуб жыве сабе і жыве.

____________________________________________________________________________
37. Адзначце ў табліцы нумары сказаў, сувязь паміж якімі ажыццяўляецца ўказаным спосабам.

1) Другі дзень запар ідзе дождж. 2) Цярушыць і цярушыць, быццам праз сіта. 3) А то часам і ветрам пацягне, ды такім непрыветным, што пальцы пачынаюць дубець. 4). Здаецца яшчэ тыдзень-другі – і на змену дажджу пасыплецца снег, ляжа на зямлю мяккім пухам, і заскрыпяць па белым некранутым першазімку вясёлыя сані.



Спосаб сувяі

Нумары сказаў

Пабочнае слова, ужытае для кампазіцыйнай сувязі з наступным сказам




Няпоўны сказ, змест якога дапаўняецца папярэднім сказам




Кампазіцыйны злучнік звязвае наступны сказ з папярэднім





38. Адзначце ў табліцы нумары сказаў, сувязь паміж якімі ажыццяўляецца ўказаным спосабам.

1) Белы вялізны валун свяціўся ў змроку. 2) Вікберт сеў на яго, падставіў ветру твар, глянуў на шырокае бязмежнае неба, і аж дыханне перахапіла. 3) Неба здавалася пяшчотным чорным аксамітам, на які былі нашыты незлічоныя брыльянты і брыльянцікі. 4) Неба здавалася крылатым велізарным ветразем. 5) Якая сіла рухае, гоніць праз гады і стагоддзі гэты ветразь?



Спосаб сувяі

Нумары сказаў

Займеннік, ужыты замест слова папярэдняга сказа

1-2

Сінтаксічны паралелізм

3-4

Паўтор слова папярэдняга сказа ў наступным

2-3; 4-5


39. Адзначце ў табліцы нумары сказаў, сувязь паміж якімі ажыццяўляецца ўказаным спосабам.

1) Што азначае сакавіты чырвоны колер, якога ўпарта прытрымліваліся нават і ў 20 стагоддзі?. 2) А сакавітыя ромбы на рукавах сарочак? 3) Усё гэта нібы захоўвае нейкую старажытную загадку, якую даўно спрабуюць разгадаць вучроныя. 4) На іх думку, ромбы – гэты знак сонца, які павінен быў ахоўваць уладальніка вопраткі ад злых духаў. 5) Сімвалічны і колер аздаблення: чырвоны – значыць прыгожы, сонечны.



Спосаб сувяі

Нумары сказаў

Займеннік, ужыты замест слова папярэдняга сказа

3-4

Кампазіцыйны злучнік звязвае наступны сказ з папярэднім

1-2; 4-5

Займеннік, ужыты замест словазлучэння папярэдняга сказа

2-3


40. Вызначце, пры дапамозе якіх сродкаў звязаны сказы.

Сказы

Сродкі сувязі

Наташа амаль нідзе яшчэ не была. Нават у раённы цэнтр ездзіла ўсяго тры разы




Пункт - адно з фундаментальных паняццяў геаметрыі. Пункт – гэта аб’ект, які мае пэўнае размяшчэнне ў прасторы, але не мае ніякіх іншых геаметрычных характарыстык: памераў, формы, кірунку.




Іх аўтары звяртаюцца да тэм,цесна звязаных з жыццём дзяцей, іх інтарэсамі і марамі. Напрыклад, малодшыя школьнікі больш за ўсё любяць фільмы-казкі.




Саша доўга стаяў на ўзлессі, прытуліўшыся плячом да сасны. Зірнуўшы на вёску, ён зразумеў, што задача яго больш складаная, чым думаў.




праз такую шурпатую посцілку прабіваецца травіца. А дзе промні сонца пранікаюць да самага долу чырванее сунічка




Людзі, якія жылі на іх прыгожых пясчаных берагах , лавілі рыбу, палявалі на качак. А як пойдуць касіць сена, то здавалася, што навокал існавала яшчэ адно мора – зялёнае.





41. Вызначце спосаб сувязі сказаў у тэксце.

1. Заўсёды славіўся Слуцк сваімі пладовымі садамі. Асабліва шырока былі вядомы мясцовы грушы – слуцкія бэры і жоўтыя слівы рэнклоды. Гэтую сваю даўнюю славу Слуцк не толькі захаваў да нашых дзён, але і павялічыў. Зямля на Случчыне багатая, урадлівая, глебы тут тлустыя, чарназёмныя. Случчына багата не толькі садамі і хлебам, але і песнямі, і працавітымі, умелымі людзьмі.



Спосаб сувязі ______________________________________________________________

42. Вызначце спосаб сувязі сказаў у тэксце.

У прыродзе можна назіраць дзіўную з’яву. Мёртвая, халодная і непрыступная скала прастаіць мільёны гадоў, вытрывае гарачую спёку і траскучыя марозы, дажджы ды навальніцы. А маленькае насенне бярозы, трапіўшы ў расколіну скалы і пусціўшы карэнне, з часам пранікае ўсё глыбей у твердзь. І праз нейкі момант наступае час, калі непрыступная скала раптам не вытрымлівае націску бярозкі і рассыпаецца, Бо здаровы і дужы расток заўсёды знойдзе разумную дарогу, каб прабіцца да сонца, да кіслароду, да сокаў.



Спосаб сувязі ______________________________________________________________
43. Адзначце нумар сказа, які выражае асноўную думку тэксту.

Калі людзі былі непісьменнымі, яны не ведалі, адкуль бярэцца дзень, і лічылі, што трэба па яго паехаць, і ездзілі па чарзе. Запражэ селянін каня ноччу і едзе на ўсход, пакуль не стане днець. Убачыць зару – паварочвае назад у сваю вёску, спыняецца ля першай хаты і пытае: “Добры дзень я вам прывёз?”. Пачуе ў адказ: “Добры!”. Пазней людзі зразумелі, што дзень сам прыйдзе, і перасталі ездзіць па яго, але прывітанне засталося.



  1. ”Добры дзень!”.

  2. Вітаюся ў вёсцы, з кім бы не сустрэўся.

  3. На прывітанне адказваю прывітаннем.

  4. Розныя народы вітаюцца па-рознаму.

  5. Вітацца – даўні традыцыйны звычай.


44. Падкрэсліце сказ, які выражае асноўную думку тэксту.

Лісты памяці... Асабістая сцяжынка кожнага ў агульналюдскім змаганні, уклад кожнага ва ўсенародную справу адзначаны ў лістах вогненных гадоў. Пісаліся яны салдацкаю рукой у акопах і зямлянках, паспешліва і эканомна. Складваліся ў “трохкутнічкі” са штампам ваеннай цэнзуры, са зваротным адрасам “Палявая пошта”. У гэтых лістах занатаваны смутак і боль, трывога растання, воля выстаяць у суровых выпрабаваннях, надзея вярнуцца...



45. Адзначце нумар сказа, які з’яўляецца тэзісам тэксту.

Гэта кніга – зямля. Яна з першых дзён нашага жыцця вучыць гісторыі, мове, адкрывае нам усё новыя і новыя словы. Чалавеку дарагое тое месца, дзе ён нарадзіўся. Дарагія ўсе сляды, справы, памяць, якія пакінулі аб сабе продкі. Гэта наша найдаражэйшая спадчына. Памяць зямлі беражэ яе, нясе праз гады, праз вякі ў імёнах і назвах, паданнях і легендах.



  1. Нас акружае жывое асяроддзе: жывёлы, птушкі, расліны, кветкі, дрэвы.

  2. Кожная мясцінка мае сваю назву.

  3. Прырода – самая цікавая кніга.

  4. Кожны чалавек павінен любіць і шанаваць кнігі.


46. Адзначце сказ, якіз’яўляецца пачаткам тэксту.

Я заўсёды лічыў, што воблакі ўпрыгожваюць неба, апранаюць яго, і ў мяне, малога, з воблакамі была свая размова. Я вучыўся разумець іх, як само жыццё. І што толькі не нагадвалі яны мне! Чалавека, горы, марскія пейзажы і нават папярова-белыя ружы.

Я люблю глядзець на воблакі. Глядзець і думаць.

1) Кавалачак цёмна-сіняга неба.

2) Калі што ёсць найпрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта воблакі.

3) У ветраны дзень часцей бываюць нізкія воблакі.

4) У ахвоту ззяла сонца ў чыстым небе.

5) Які цудоўны дзень!


47. Тэма прыведзенага ніжэй тэксту сфармулявана ў адсутным першым сказе. Адзначце, які з прапанаваных пасля тэксту сказаў ім з’яўляецца.

Агонь ахоплівае хвойнік да самага верху, а пад развесістымі хвоямі многа сухіх калюшак і лому. Агонь узбягае па зямлі, пераходзіць на галлё, а вецер далёка адносіць сухую кару разам з агнём, ад чаго пажар яшчэ хутчэй разгараецца. Тоўстыя, абросшыя мохам старыя хвоі гараць, як свечкі. Іншыя зусім перагараюць на палавіне, і вяршыня з глухім шумам апускаецца ў самы агонь і прападае ў полымі, якое яркімі стужкамі разліваецца ў адну мінуту над хвойнікам.

1) Жар нестрывалы: цяжка ўстаяць за тры сажні ад агню.

2) Нудна пазіралі дрэвы з асмаленымі камлюкамі.

3) Людзі капалі зямлю і кідалі пясок на агонь.

4) Доўга, нават цэлыя гады, чуваць пах дыму, дзе некалі разгульваўся пажар.

5) Страшны выгляд мае пажар лесу.
48. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць тэксту.

Сёння ў нас цюльпаны ўпрыгожваюць амаль кожны агародчык. А першыя звесткі пра іх сустракаюцца ў Персіі, дзе такую чароўную кветку ў выглядзе ліхтара ці кубка называлі “дзюльбаш” – “турэцкая чалма”. Турэцкая чалма была апета многімі персідскімі паэтамі. У Еўропе ж яна з’явілася ў пачатку 50-х гадоў 14-га стагоддзя, куды яе прывёз пасланнік аўстрыйскага імператара Фердынанда, які ўбачыў у садзе турэцкага султана ў Канстанцінопалі незнаёмыя кветкі. Закупіўшы партыю цыбулін, ён прывёз іх у Вену. Пасля гэтага пачалося трыумфальнае шэсце цюльпанаў у Еўропе



  1. тып тксту – апавяданне;

  2. тэкст адказвае на агульнае пытанне: чаму?;

  3. сувязь сказаў у тэксце – паслядоўная;

  4. асноўная думка тэксту выражана ў 6-ым сказе;

  5. адным са сродкаў сувязі сказаў у тэксце з’яўляецца займеннік.



49. Запішыце словы і словазлучэнні па беларуску.

кодекс




служебная записка




монография




очерк




приказ




фельетон




доверенность




диссертация




расписка




официальная автобиография




договор




объявление




повесть




аннотация




справка




протокол




характеристика




инструкция




рассказ




научная статья




устав




личный дневник




заметка




научный доклад




соглашение




интервью








База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка