Заданні завочнага каманднага тура



Дата канвертавання15.05.2016
Памер26.79 Kb.

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2016

ЗАДАННІ
Завочнага каманднага тура

Каманда павінна прадставіць у Арганізацыйны камітэт рашэнні праблемных пытанняў (задач) паводле вызначанай формы. Два заданні (на выбар каманды) прадстаўляюцца на беларускай мове (дадатковае заданне на веданне беларускай прафесійнай юрыдычнай лексікі). У выпадку выкання на беларускай мове трох заданняў у выніковы пратакол уключаецца вынік двух лепшых эсэ.
ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА
Светапоглядная прырода сучаснага права
КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ ПРАВА. АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ ПРАВА
Міжнародная экспертыза Канстытуцыі і Выбарчага Кодэкса: прававая прырода, наступствы і суадносіны з суверэнітэтам дзяржавы

ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС.
ГАСПАДАРЧАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

Канцэпцыя прававога рэгулявання дзяржаўна-прыватнага партнёрства

КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА І КРЫМІНАЛЬНЫ ПРАЦЭС
Барысаў Я. І. 12 красавіка 2015 года каля 23.00 быў дастаўлены ў Лоеўскі РАУС Гомельскай вобласці за здзяйсненне дробнага хуліганства. 13 красавіка 2015 года ў перыяд часу з 01-50 да 01-54, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, пасля таго, як у адносінах да яго ўчастковым інспектарам АУС Лоеўскага райвыканкама быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, па заканчэнню правядзення працэсуальных дзеянняў быў выведзены супрацоўнікамі міліцыі з будынку Лоеўскага РАУС.

Будучы незадаволеным тым, што яму не дазволілі застацца ў будынку да раніцы, Барысаў Я. І. стаў стукаць рукамі ў вокны, а затым і нагой ў дзверы гэтага будынка, не рэагаваў на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць свае дзеянні. Далей Барысаў Я. І. кінуў ў зашклёнае акно кабінета ўчастковых інспектараў міліцыі камень, які знайшоў каля гэтага будынка, але шкло не разбілася. Барысаў Я. І. зноў падняў камень і кінуў яго ў тое ж акно паўторна, у выніку чаго разбіў знешняе шкло аконнай рамы, чым прычыніў маёмасную шкоду Лоеўскаму РАУС на суму 71490 рублёў, што на момант здзяйнення злачынства складала 0,4 базавай вялічыні.

Далей Барысаў Я. І. у Мінску 18 мая 2015 года прыкладна ў 22.10, знаходзячыся каля клуба “Максбет”, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, убачыў, што з клуба вывелі на вуліцу Пятрова І. І., які знаходзіўся ў стане ап’янення.

Барысаў стаў прад’яўляць Пятрову прэтэнзіі на падставе яго быццам нягодных паводзінаў у грамадскім месцы. Паміж імі завязалася лаянка. Затым Барысаў нанёс не менш пяці ўдараў кулакамі Пятрову ў вобласць твару, ад чаго пацярпелы паваліўся на зямлю, акрамя гэтага пацярпеламу былі нанесены цялесныя пашкоджанні ў выглядзе выцятай раны патылічнай вобласці галавы, крывападцёкаў павекаў левага вока, ранкі спінкі носа і павярхоўнай раны на слізістай абалонцы ніжняй губы, якія адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў, якія цягнуць кароткатэрмінавае расстройства здароў’я.

Затым ён адабраў у Пятрова зажым для грошаў, вартасцю 80 000 рублёў, у якім знаходзілася 3 800 000 рублёў, 1 долар ЗША (па курсу НБ Рэспублікі Беларусь на дзень здзяйснення правапарушэння складае 14 880 рублёў), плацёжная картка ААТ «АСБ Беларусбанк», вартасцю 60 000 рублёў, пропуск на яго імя, вартасцю 90 000 рублёў, дысконтная картка “Віталюр”, візітка ГД «Волат», якія не маюць матэрыяльнай вартасці. Усяго Барысаў завалодаў маёмасцю пацярпелага на агульную суму 4 044 880 рублёў, заявіўшы, што гэта кампенсацыя за слоўныя абражанні, якія яму нанёс Пятроў.
Дайце юрыдычную кваліфікацыю дзеянням Барысава.

МІЖНАРОДНАЕ ПРАВА.

ПРАВА МІЖДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ

(выконваецца абавязкова, уключаецца ў агульны пратакол, так і адзначаецца па асобнаму рэйтынгу)


Міждзяржаўнае правасуддзе ў постсавецкіх інтэграцыйных утварэннях: шляхі ўдасканалення.
: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка