Загад Міністэрства адукцыі Рэспублікі Беларусь №



Дата канвертавання30.06.2016
Памер127.41 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністэрства адукцыі Рэспублікі Беларусь

_________ № _________
ІНСТРУКЦЫЯ

аб правядзенні рэспубліканскай

акцыі навучэнскай моладзі

”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“

ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


  1. Інструкцыя аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Інструкцыя) распрацавана на падставе Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. №1554 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001г., №103, 5/9279) і інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў з удзелам дзяцей і навучэнскай моладзі ўстановамі пазашкольнага выхавання і навучання, зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2008 г. № 24.

  2. Дадзеная Інструкцыя вызначае мэту і задачы рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя), састаў яе ўдзельнікаў, змест, агульны парадак правядзення, падвядзенне вынікаў і фінансаванне.

  3. Акцыя праводзіцца з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў і студэнтаў праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы, роднага краю.

  4. Асноўныя задачы Акцыі:

фарміравання ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны;

далучэнне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды, эканомікі населенага пункта, рэгіёну, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў;

усебаковае і цэласнае даследаванне гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцяў малой радзімы ў сувязі з гісторыяй, культурай, прыродай краіны;

удзел сродкаў масавай інфармацыі ў прапагандзе перадавога вопыту работы па патрыятычным выхаванні навучэнцаў і студэнтаў;

далучэнне навучэнскай моладзі і студэнтаў да работы па добраўпарадкаванні гісторыка-культурных, прыродна-антрапагенных, а таксама сацыяльных аб’ектаў на тэрыторыі адміністрацыйных адзінак.


  1. У мерапрыемствах Акцыі ўдзельнічаюць навучэнцы, студэнты (калектывы навучэнскай моладзі) устаноў адукацыі.

  2. Для ўдзелу ў мерапрыемствах Акцыі на базе ўстаноў адукацыі могуць фарміравацца з улікам узросту навучэнцаў і інтарэсаў часовыя калектывы (экспедыцыйныя атрады), якія працуюць пад кіраўніцтвам педагогаў устаноў адукацыі.

  3. У перыяд летніх канікул у мерапрыемствах Акцыі могуць прымаць удзел часовыя калектывы навучэнцаў, якія створаны на базе аздараўленчых летнікаў.

  4. у працэсе краязнаўчай дзейнасці:

выконваюцца заданні, накіраваныя на даследаванне як агульнавядомых аб’ектаў гісторыі, культуры, эканомікі, прыроды рэгіёну, так і малавывучаных, маладаследаваных;

распрацоўваюцца рэгіянальныя праграмы, праекты па даследаванні, адраджэнні, захаванні, прапагандзе і папулярызацыі помнікаў гісторыі, культурыі і эканомікі, прыродных комплексаў, мясцовых культурных традыцый;

сістэматызуюцца веды аб гісторыі, культуры і прыродзе малой радзімы, роднага краю;

складаюцца ўласныя радаводы;

ствараюцца летапісы родных мясцін (рэгіёну, населенага пункта, навучальнай установы);

даследуецца жыццё і дзейнасць знакамітых землякоў;

ствараюцца турысцка-краязнаўчыя даведнікі, тапанімічныя слоўнікі, картатэкі рэгіянальных гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў, краязнаўчыя маршруты, карты, карты-схемы;

дапаўняюцца і ўдасканальваюцца ва ўстановах адукацыі інфармацыйныя стэнды, знакі з абазначэннем гісторыка-культурных славутасцяў і выдатных мясцін;

папаўняецца краязнаўчы банк дадзеных ва ўстановах адукацыі;

афармляюцца і пашыраюцца экспазіцыі музеяў устаноў адукацыі;

дапаўняюцца ”Кнігі памяці“;

устанаўліваюцца цесныя сувязі з навуковымі і дзяржаўнымі арганізацыямі, творчымі саюзамі і грамадскімі аб’яднаннямі, вядомымі краязнаўцамі, навукоўцамі і музейнымі супрацоўнікамі, выкарыстоўваюцца іх навукова-метадычныя, матэрыяльныя і творчыя магчымасці.



  1. Асноўныя напрамкі дзейнасці:

”Мой род, мая сям’я“;

”Мая школа – часцінка майго жыцця“;

”Мая вёска, мой горад“;

”Мая радзіма - Беларусь“.

Мэтай напрамка дзейнасці ”Мой род, мая сям’я“ з’яўляецца фарміраванне светапогляду і духоўных каштоўнасцяў асобы праз даследаванне свайго радаводу, духоўнай спадчыны продкаў, сямейных традыцый, прывіццё пачуцця гордасці, павагі і любові да сваёй сям’і, свайго роду, продкаў, выхаванне патрыятызму праз непарыўную сувязь гісторыі сям’і з гісторыяй свайго народу.

Дасягненне мэты патрабуе выканання пошукава-даследчых заданняў, накіраваных на даследаванне радаводаў, адраджэнне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў, пашырэнне гісторыка-радаводнага кругагляду, умацаванне сямейных сувязяў.

У якасці заданняў прапануецца:

складанне ўласных радаводаў з біяграфічным слоўнікам;

напісанне гісторыі сям’і, роду;

даследаванне сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, выяўленне сямейных рэліквій;

правядзенне антрапанімічных даследаванняў сям’і, роду (походжанне імёнаў, прозвішчаў);

складанне карт, карт-схем з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду;

стварэнне генеалагічнага дасье на кожнага прадстаўніка роду, куды ўваходзяць выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі і г.д.

Мэтай напрамка дзейнасці ”Мая школа – часцінка майго жыцця“ з’яўляецца духоўнае узбагачэнне асобы вучня праз пераемную сувязь пакаленняў, выхаванне патрыятызму, грамадзянскай адказнасці за свае ўчынкі, падрыхтоўка да актыўнай стваральнай дзейнасці.

Дасягненне мэты патрабуе выканання пошукава-даследчых заданняў, накіраваных на збор і абагульненне матэрыялаў аб гісторыі ўстановы адукацыі, аб яе настаўніках, выпускніках і грамадска-карысных заданняў па добраўпарадкаванні сваёй установы адукацыі.

У якасці заданняў прапануецца:

стварэнне летапісу ўстановы адукацыі;

апісанне найбольш адметных старонак гісторыі ўстановы адукацыі;

збор матэрыялаў аб творчай дзейнасці і працоўным шляху славутых настаўнікаў і выпускнікоў;

работа па захаванні, папулярызацыі і прапагандзе традыцый установы адукацыі;

выкананне грамадска-карыснай работы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі ўстановы адукацыі.

Мэтай напрамка дзейнасці ”Мая вёска, мой горад“ з’яўляецца фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы, папулярызацыя мясцовых помнікаў гісторыі і культуры, імёнаў славутых землякоў сродкамі турыстычнай, мастацкай і публіцыстычнай дзейнасці, развіццё ў навучэнцаў здольнасці арыентавацца ў разнастайных з’явах навакольнай рэчаіснасці.

Дасягненне мэты патрабуе выкананне пошукава-даследчых заданняў, накіраваных на выяўленне навучэнцамі пад кіраўніцтвам педагогаў гістарычных, культурных, эканамічных каштоўнасцяў малой радзімы і іх усебаковае і цэласнае даследаванне, выяўленне малавядомых падзей і фактаў рэгіянальнай гісторыі і культуры, адметнасцяў свайго рэгіёну, далучэнне навучэнскай моладзі да работы па добраўпарадкаванні і захаванні гісторыка-культурных, прыродна-антрапагенных і сацыяльных аб’ектаў сваёй мясцовасці.

У якасці заданняў прапануецца:

стварэнне летапісу населенага пункта;

выяўленне тапонімаў і збор звестак аб зніклых, нежылых паселішчах;

складанне тапанімічных слоўнікаў, карт, карт-схем, краязнаўчых маршрутаў мясцовасці;

выяўленне крыніц і збор звестак аб страчаных гісторыка-культурных і прыродных помніках мясцовасці;

даследаванне гераічных і трагічных падзей ваеннага часу;

даследаванне жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей мясцовасці, наладжванне сувязяў са славутымі землякамі, якія не пражываюць на дадзенай тэрыторыі;

правядзенне маніторынга навакольнага асяроддзя з мэтай выяўлення фактаў забруджвання прыроды і інфармаванне аб гэтым праз сродкі масавай інфармацыі;

прапаганда захавання рэдкіх відаў раслін і жывёл, ці тых відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення;

правядзенне сумесных акцый з рэлігійнымі, грамадскімі арганізацыямі і дзяржаўнымі ўстановамі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэгіёну.

даследаванне эканамічных, геаграфічных, этнаграфічных, дэмаграфічных асаблівасцяў малой радзімы, яе гісторыі, культуры і прыроды па наступных напрамках:

тапанімія: гісторыя паходжання населенага пункта, легенды, міфы родных мясцін, час узнікнення назвы населенага пункта, мікратапонімы, гідронімы;

раслінны і жывёльны свет: векавыя, рэдкія (рэліктавыя) дрэвы, бары, лясы, прадстаўнікі флоры і фаўны, якія занесены ў ”Чырвоную кнігу“ Рэспублікі Беларусь;

геалогія: валуны, карысныя выкапні, унікальныя відавочныя праявы геалагічнай гісторыі, геалагічных і глебавых працэсаў;

геамарфалогія: характар рэльефа, самыя высокія і нізкія месцы над узроўнем мора, паходжанне рэльефа і яго змяненні пад уздзеяннем прыродных сіл і антрапагенных фактараў;

гідраграфія: крыніцы, рэкі, азёры і іншыя водныя аб’екты і іх значэнне;

помнікі гісторыі і культуры: помнікі архітэктуры, садова-паркавыя комплексы, сядзібы, культавыя збудаванні, мемарыяльныя комплексы;

археалогія: стаянкі, селішчы, гарадзішчы, замчышчы, курганы;

фальклор: народная музычна-танцавальная і вусна-паэтычная творчасць;

этнаграфія: мясцовыя звычаі і абрады, асаблівасці быту, нацыянальнага касцюма;

землякі: жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў, паэтаў, кампазітараў, майстроў народнай творчасці, дзеячаў навукі і мастацтва, палітычных і дзяржаўных дзеячаў;

старонкі ваеннай гісторыі: ваенныя падзеі, героі і выдатныя асобы;

эканоміка: прамысловыя і сельскагаспадарчыя аб’екты, працоўныя дасягненні;

культура: дэкаратыўна-прыкладное, выяўленчае мастацтва, тэатральная, музычна-спеўная і танцавальная культура мясцовасці, вусна-паэтычная і літаратурная творчасць, мясцовыя культурныя традыцыі, сучасныя культурныя падзеі (фестывалі).

Мэтай напрамка дзейнасці ”Мая радзіма – Беларусь“ з’яўляецца пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі, культуры, эканоміцы краю, выхаванне павагі да свайго народа, да яго багатай гісторыі, культуры і адказнасці за захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў перад сучаснікамі і нашчадкамі, фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, духоўнай культуры, беражлівых адносін да ўсяго жывога.

Дасягненне мэты патрабуе выканання пошукава-даследчых заданняў, накіраваных на даследаванне гісторыка-культурных, эканамічных каштоўнасцяў рэгіёну ў непарыўнай сувязі з гісторыяй, культурай і эканомікай краіны, аналіз падзей, якія адбываліся ў краіне і ў рэгіёне на працягу розных гістарычных эпох, прывіццё ўменняў навуковага асэнсавання і ацэнкі падзей, з’яў, працэсаў, якія адбываліся ў рэгіёне праз разуменне механізмаў глабальных гістарычных і сацыяльных працэсаў.

У якасці заданняў прапануецца:

правядзенне паходаў, экскурсій, вандровак па родным краі са складаннем краязнаўчых маршрутаў, турысцка-краязнаўчых даведнікаў, банка дадзеных;

даследаванне народных традыцый прыродакарыстання і сакрэтаў земляробства;

выяўленне і даследаванне зніклых вёсак, гарадоў і іншых паселішчаў;

даследаванне духоўна-культавых мясцін краю (помнікі і традыцыі язычніцтва (паганства), хрысціянства, іудаізму, ісламу, іх асобных адгалінаванняў) у сувязі са станаўленнем і развіццём мясцовай рэлігійнай культуры;

выяўленне і даследаванне аб’ектаў страчанай гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны;

даследаванне жыццёвага і творчага шляху славутых людзей краю – дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, славутых педагогаў, навукоўцаў, асветнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва, мецэнатаў, вайскоўцаў.



  1. Умовы правядзення мерапрыемстваў Акцыі распрацоўваюцца па ўзгадненні з зацікаўленымі арганізацыямі і зацвярджаюцца загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства адукацыі).

  2. Для правядзення Акцыі ствараюцца арганізацыйныя саветы (далей – саветы):

рэспубліканскі савет – Міністэрствам адукацыі;

абласныя, гарадскія, раённыя (далей – рэгіянальныя саветы) – адпаведнымі ўпраўленнямі і аддзеламі выканаўчых і распарадчых органаў;

саветы ўстаноў адукацыі – кіраўнікамі ўстаноў адукацыі.


  1. У склад рэспубліканскага савета па правядзенні Акцыі ўваходзяць прадстаўнікі:

Міністэрства адукацыі;

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, другіх рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага ўпраўлення, рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі (па ўзгадненні).

Персанальны склад рэспубліканскага савета па правядзенні Акцыі зацвярджаецца загадам Міністэрства адукацыі. Старшынёй рэспубліканскага савета па правядзенні акцыі з’яўляецца намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.


  1. У склад рэгіянальных саветаў па правядзенні Акцыі ўваходзяць прадстаўнікі:

дзяржаўных органаў упраўлення адукацыяй;

дзяржаўных органаў сферы культуры, тэрытарыяльных органаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, іншых зацікаўленых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі (па ўзгадненні).

Персанальны склад рэгіянальных саветаў па правядзенні Акцыі зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку адпаведнымі ўпраўленнямі і аддзеламі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.


  1. У склад саветаў устаноў адукацыі па правядзенні Акцыі ўключаюцца педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі і іншыя зацікаўленыя.

  2. Арганізацыйнае правядзенне конкурсаў Акцыі забяспечваюць:

на першым этапе – установы адукацыі;

на другім этапе – аддзелы, упраўленні адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;

на трэцім этапе – упраўленні адукацыі абласных і камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў;

на заключным этапе – Міністэрства адукацыі.



  1. Па даручэнні Міністэрства адукацыі арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення мерапрыемстваў Акцыі ажыццяўляюць рэспубліканскія ўстановы пазашкольнага выхавання і навучання.

  2. Задачамі саветаў па правядзенні Акцыі з’яўляецца:

рэспубліканскага савета:

разгляд прапаноў па парадку правядзення мерапрыемстваў Акцыі;

арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення мерапрыемстваў Акцыі;

падбор персанальнага складу журы рэспубліканскага этапа конкурсаў Акцыі;

своечасовае давядзенне інфармацыі аб правядзенні Акцыі да ведама ўпраўленняў адукацыі абласных і камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў;

зацвярджэнне рашэння журы рэспубліканскага этапа конкурсаў Акцыі;

асвятленне ходу правядзення Акцыі ў рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі;

рэгіянальных саветаў:

персанальны падбор і зацвярджэнне журы адборачных этапаў конкурсаў Акцыі;

своечасовае давядзенне інфармацыі аб правядзенні Акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;

арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення адборачных этапаў конкурсаў Акцыі;

зацвярджэнне рашэння журы адборачных этапаў конкурсаў Акцыі;

асвятленне ходу правядзення Акцыі ў рэгіянальных сродках масавай інфармацыі;

савета ўстаноў адукацыі:

персанальны падбор і зацвярджэнне журы першага этапа конкурсаў Акцыі;

своечасовае давядзенне інфармацыі аб правядзенні Акцыі да ведама навучэнцаў устаноў адукацыі;

арганізацыйнае забеспячэнне правядзення першага этапа конкурсаў Акцыі;

зацвярджэнне рашэння журы першага этапа конкурсаў Акцыі.



  1. Рашэнні саветаў прымаюцца на пасяджэннях і афармляюцца пратаколамі. Саветы правамоцны прымаць рашэнні, калі на іх пасяджэннях прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага складу. Рашэнні саветаў лічацца прынятымі, калі за іх прагаласавала больш за палову членаў, якія прысутнічалі на пасяджэнні.

  2. Для падвядзення вынікаў конкурса Акцыі на кожным этапе саветам ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня.

  3. Журы на ўсіх этапах конкурсаў:

ацэньвае працы, якія прадстаўлены навучэнцамі і студэнтамі (калектывамі навучэнскай моладзі);

вызначае пераможцаў адпаведных этапаў конкурсаў;



прадстаўляе рашэнні па выніках конкурсаў у адпаведныя саветы.

  1. У адпаведнасці з умовамі конкурсаў Акцыі на кожным этапе журы вызначае пераможцаў.

  2. Пераможцы заключнага этапа конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені і каштоўнымі падарункамі.

  3. Рэспубліканскія органы дзяржаўнага ўпраўлення, грамадскія аб’яднанні, якія ўваходзяць у склад рэспубліканскага савета па правядзенні Акцыі могуць засноўваць свае каштоўныя падарункі пераможцам.

  4. Фінансаванне адборачных этапаў асобных мерапрыемстваў Акцыі ажыццяўляецца адпаведнымі ўстановамі адукацыі і дзяржаўнымі органамі ўпраўлення адукацыяй за кошт бюджэтных сродкаў, якія выдзелены на адукацыю, і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

  5. Фінансаванне заключнага этапа рэспубліканскіх мерапрыемстваў Акцыі ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку Міністэрствам адукацыі ў межах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзелены на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

: uploads -> docs
docs -> Конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Умовы правядзення конкурсаў у рамках рэспубліканскай
docs -> Конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Міністэрства культуы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра турызму i краязнаўства С. С. Мітраховіч
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка