Загад Міністра адукацыі



Дата канвертавання06.07.2016
Памер106.2 Kb.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

ад 14.10.2013 № 759


Праграма ўступных іспытаў

па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» для асоб,

якія маюць агульную базавую адукацыю,

для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі,

2014 год
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Уступны іспыт па гісторыі Беларусі для абітурыентаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі праводзіцца з улікам іх навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі. Змест праграмы ўступных іспытаў суадносіцца са зместам вучэбных праграм па гісторыі Беларусі са старажытных часоў да пачатку ХХ ст.

Паказчыкамі ўзроўню падрыхтоўкі абітурыентаў з’яўляюцца за­сваенне тэарэтычнага, факталагічнага, храналагічнага, картаграфічнага кампанентаў вучэбных гістарычных ведаў. Пры гэтым асноўнае значэнне надаецца аднаўленню і асэнсаванню абітурыентамі факталагічных ведаў аб гістарычных падзеях і асобах з выкарыстаннем адпаведных гістарыч­ных паняццяў. Варта прадугледзець праверку авалодання абітурыентамі ўменнямі параўноўваць гістарычныя факты, раскрываць паміж імі прычынна-выніковыя сувязі, тлумачыць гістарычныя паняцці, даваць характарыстыку дзейнасці гістарычных асоб і творчасці дзеячаў культуры, даваць пэўныя тэарэтычныя высновы.
ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ АБІТУРЫЕНТАЎ

На ўступным іспыце абітурыент павінен:



  • ведаць перыядызацыю гісторыі Беларусі;

  • ведаць асноўныя гістарычныя падзеі (у межах, вызначаных праграмай);

  • ведаць найбольш значных гістарычных асоб і дзеячаў культуры Беларусі;

  • называць даты асноўных гістарычных падзей;

  • вызначаць паслядоўнасць гістарычных падзей;

  • вызначаць на карце месца, дзе адбыліся гістарычныя падзеі;

  • праводзіць параўнанне гістарычных падзей па ўказаных прыкметах;

  • раскрываць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі;

  • абагульняць гістарычныя факты і фармуляваць на гэтай падставе высновы;

  • ведаць і канкрэтызаваць змест гістарычных паняццяў.

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СТАРАЖЫТНЫЯ ЧАСЫ

Найстаражытнейшыя людзі на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку. Пранікненне першых людзей на тэрыторыю Беларусі і іх стаянкі. Асаблівасці побыту людзей у пасляледавіковы перыяд. Заняткі стара­жытных жыхароў. Спажывецкая гаспадарка. Аселы спосаб жыцця. З’яўленне глінянага посуду. Першабытныя шахцёры. Супольнасці людзей каменнага веку. Ранняя родавая абшчына.

Старажытныя жывёлаводы і земляробы на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым і жалезным вяках. Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейскіх плямён. Узнікненне жывёлагадоўлі і земляробства. Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Спосабы здабычы і апрацоўкі жалеза. Узрастанне ролі мужчынскай працы. Узнікненне маёмаснай няроўнасці. Будаўніцтва гарадзішчаў.

Уяўленні старажытных людзей аб навакольным асяроддзі. Узнік­ненне веры ў звышнатуральныя сілы. Пахавальныя рытуалы. Старажытная скульптура. З’яўленне ўпрыгажэнняў.


2. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў V—XІІІ СТ.

Насельніцтва заходніх зямель Кіеўскай Русі — агульнай дзяржавы ўсходніх славян. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Славяне і балты. Славянізацыя балцкага насельніцтва. Усходнеславянскія племянныя аб’яднанні: крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

Гаспадарчыя адносіны. Горад у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст. Пераход да суседскай (сельскай) абшчыны. Гаспадарчыя заняткі. Даніна і палюддзе. Узнікненне гарадоў і першыя летапісныя ўпамінанні пра іх. Паходжанне іх назваў. Аблічча гарадоў. Рамесная вытворчасць. Гандаль.

Полацкае княства. Полацкі князь Рагвалод. Князёўна Рагнеда. Саперніцтва Кіева, Ноўгарада і Полацка. Князь Ізяслаў. Узвышэнне Полацкага княства. Князь Усяслаў Брачыславіч (Чарадзей). Бітва на Нямізе.

Княжацка-вечавы лад у Полацку. Дзейнасць веча. Улада князя. Узаемаадносіны веча і князя. Княжацкая дружына і апалчэнне.

Полацкая зямля ў ХІІ — сярэдзіне ХІІІ ст. Раздробленасць Полацкай зямлі, яе прычыны і вынікі. Часовае ўзвышэнне Менскага княства. Адносіны паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі.

Турава-Пінскае княства. Старажытны Тураў. Узнікненне Тураўскага княства. Адносіны Турава з Кіевам. Тураўскі князь Юрый Яраславіч. Старажытны Пінск.

Распаўсюджанне хрысціянства на беларускіх землях. Прычыны прыняцця хрысціянства. Язычніцтва і хрысціянства. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі. Іх жыццё і дзейнасць.

Архітэктура і мастацтва. Мураванае дойлідства. Сафійскі сабор і Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку. Камянецкая вежа. Фрэскі. Крыж Ефрасінні Полацкай. Летапісанне. Рукапісныя кнігі.
3. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СЯРЭДЗІНЕ ХІІІ — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVI СТ.

Барацьба са знешняй небяспекай. Пранікненне нямецкіх рыцараў ва Усходнюю Прыбалтыку. Супрацьдзеянне захопнікам. Князь Вячка. Ардынская пагроза з поўдня.

Пачатак Вялікага княства. Узвышэнне Навагрудскага княства. Летапісныя звесткі пра Літву і князя Міндоўга. Каранацыя Міндоўга ў Навагрудку.

Умацаванне вялікакняжацкай улады. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ. Княжанне Гедыміна.

Унутранае становішча ў Вялікім Княстве Літоўскім. Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне. Полацкі князь Андрэй. Перадача вялікакня­жацкай улады Вітаўту і ўмацаванне яго ўлады ў ВКЛ.

Дзяржаўны лад ВКЛ. Вялікі князь і сойм. Мясцовыя органы кіравання. Статуты ВКЛ.

Знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XIV — першай палове XV ст. Пашырэнне межаў ВКЛ. Перамога Альгерда ў бітве з ардынцамі на рацэ Сінія Воды. Паходы Альгерда на Маскву. Магутнасць ВКЛ пры Вітаўце.

Крэўская унія. Прычыны заключэння Крэўскай уніі і яе ўмовы. Выбранне Ягайлы польскім каралём. Вынікі Крэўскай уніі.

Грунвальдская бітва. Узмацненне крыжацкай небяспекі. Падрыхтоў­ка Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства да вайны з Тэўтонскім ордэнам. Ход бітвы. Вынікі і гістарычнае значэнне Грунваль­дскай бітвы.

Знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XV — першай палове XVI ст. Адносіны з Вялікім княствам Маскоўскім. Абарона ад набегаў крымскіх татар. Прычыны і пачатак Лівонскай вайны.

Грамадства Вялікага Княства Літоўкага. Князі, паны, баяры-шляхта. Епіскапы і святары. Мяшчане і сяляне.

Пачатак запрыгоньвання сялян. Феадалы — уладальнікі зямлі. Прымацаванне сялян да зямлі. Судзебнік Казіміра 1468 г. Сялянскія павіннасці за карыстанне зямлёй феадалаў: даніна, паншчына, чынш.

Становішча гарадоў. Склад насельніцтва гарадоў. Атрыманне гара­дамі Магдэбургскага права. Гарадское рамяство.

Утварэнне беларускай народнасці. Саманазвы беларусаў: «ліцьвіны», «русіны», «палешукі». Гіпотэзы паходжання назвы «Белая Русь».

Духоўная і мастацкая культура. Праваслаўе і каталіцызм. Раманскі і гатычны стылі ў архітэктуры. Скульптура. Іконы. Рукапісныя Евангеллі і летапісы. Кнігадрукаванне.
4. БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІ — XVIІІ СТ.

Люблінская унія. Унутрыпалітычныя і знешнепалітычныя прычыны аб’яднання ВКЛ з Польшчай. Скліканне супольнага польска-вялікакня­жацкага сойму ў Любліне. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы Люблін­скай уніі. Заканчэнне і вынікі Лівонскай вайны.

Барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ. Незадаволенасць боль­шасці шляхты ВКЛ вынікамі уніі з Польшчай. Захаванне агульнадзяр­жаўных соймаў ВКЛ. Распрацоўка і прыняцце Статута ВКЛ 1588 г.

Адносіны Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай у другой палове XVI — першай палове XVII ст. Усходняя палітыка С. Баторыя пасля Лівонскай вайны. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Расійскую дзяржаву. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.

Казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. на беларускіх землях. Прычыны і характар вайны. Сувязь з паўстаннем пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага ва Украіне. Казацкія загоны (атрады) у Беларусі. Баявыя дзеянні казацка-сялянскіх атрадаў і шляхецкай арміі на поўдні Беларусі ў 1648—1649 гг. Вынікі вайны.

Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. Прычыны і пачатак баявых дзеянняў. Палітыка царызму на беларускіх землях. Народны рух у другой палове 50-х — пачатку 60-х гг. XVII ст. Андрусаўскае перамір’е. Вынікі вайны для беларускіх зямель.

Беларусь у Паўночнай вайне. Саюз Рэчы Паспалітай з Расіяй. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Бітва каля в. Лясная. Вынікі вайны для Беларусі.

Станаўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадаркі. Сялянская гаспадарка. Феадальнае землеўладанне. Аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста. «Устава на валокі». Феадальныя павіннасці і дзяржаўныя падаткі сялян. Запрыгоньванне сялянства.

Гарады — цэнтры рамяства і гандлю. Атрыманне гарадамі Магдэ­бургскага права. Юрыдыкі. Мястэчкі. Рамесная вытворчасць і ўзнікненне цэхаў. Гандлёвыя сувязі беларускіх гарадоў. Узнікненне мануфактур.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Аслабленне цэнтральнай улады. Барацьба магнацкіх груповак. Права «ліберум вета». Умяшальніцтва суседніх краін ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў. Прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай.

Паўстанне Т. Касцюшкі. Канец Рэчы Паспалітай. Мэты паўстання. Т. Касцюшка. Удзельнікі паўстання ў Беларусі: Я. Ясінскі, Міхал Клеафас Агінскі. Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

Жыццёвы шлях Францыска Скарыны. Друкарская дзейнасць Ф. Скарыны. Адметнасці кніг Бібліі, выдадзеных Ф. Скарынай. Гуманістыч­ныя і патрыятычныя погляды Ф. Скарыны.

Адраджэнне ў Беларусі. Кнігадрукаванне: «Катэхізіс» Сымона Буднага, «Евангелле» Васіля Цяпінскага, «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, «Граматыка» Мялеція Сматрыцкага. Сістэма адукацыі: езуіцкія навучальныя ўстановы і брацкія школы. Палацава-замкавыя комплексы ў Міры і Нясвіжы. Батлейка. Станаўленне партрэтнага жанру ў выяўленчым мастацтве.

Праваслаўе і каталіцызм. Рэфармацыя. Распаўсюджванне каталі­цызму. Становішча праваслаўнай царквы. Рэфармацыя ў ВКЛ. Мікалай Радзівіл Чорны. Берасцейская царкоўная унія і абвяшчэнне ўніяцкай царквы.

Асвета і навука. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Навуковыя вына­ходствы і адкрыцці К. Семяновіча, М. Пачобут-Адляніцкага. Дзейнасць і творы Сімяона Полацкага. Кнігі І. Капіевіча. Погляды К. Лышчынскага, Г. Каніскага. Мецэнацтва.

Мастацтва. Прыгонныя тэатры. Міхал Казімір Агінскі. Палацава-замкавае будаўніцтва. Партрэтны жанр у выяўленчым мастацтве. Мастац­кія вырабы мануфактур.


5. БЕЛАРУСЬ У ХІХ — ПАЧАТКУ ХХ СТ.

Палітыка самадзяржаўя на беларускіх землях. Саслоўная палітыка: правядзенне «разбору шляхты» і ўвядзенне абмежавальных законаў у адносінах да яўрэяў. Канфесійная палітыка: абмежаванне ўплыву каталіцкай царквы і ліквідацыя ўніяцкай царквы.

Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г. Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны. План Агінскага. Пачатак баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Адносіны насельніцтва Беларусі да войск Напалеона. Спроба аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага. Партызанскі рух. Выгнанне французскага войска. Вынікі вайны для Беларусі.

Грамадскі рух. Тайныя арганізацыі студэнцкай моладзі: таварыствы філаматаў і філарэтаў. Дзекабрысцкі рух у Беларусі. Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. у Беларусі. Дэмакратызацыя грамадскага руху.

Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель. Рэформа П. Д. Кісялёва. Спроба ўнармавання павіннасцей прыгонных сялян у памешчыцкай вёсцы. Пачатак пераходу ад мануфактурнай да фабрычнай вытворчасці. Развіццё шляхоў зносін і гандлю. Роля кірмашоў. Землеўла­данне і гаспадарка памешчыкаў. Павіннасці і становішча прыгонных сялян. Заняпад сялянскай гаспадаркі.

Абвяшчэнне і змест рэформы 1861 г. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861 г. аб адмене прыгоннага права. Умовы атрымання сялянамі зямлі ў беларускіх губернях з абшчыннай і падворнай формамі землекарыстання. Правілы выкупной аперацыі. Уплыў паўстання 1863 г. на ўмовы вызвалення сялян у беларускіх губернях. Скасаванне часова­абавязанага становішча. Уплыў рэформы 1861 г. на развіццё буржуазных адносін.

Паўстанне 1863—1864 гг. у Беларусі. Прычыны, мэты і характар паўстання. Праграмы «белых» і «чырвоных». Склад удзельнікаў паўстання ў Беларусі. Выданне «Мужыцкай праўды». «Пісьмы з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага. Вынікі паўстання.

Становішча Беларусі ў апошняй трэці ХІХ ст. Сітуацыя ў беларускіх губернях пасля паўстання 1863—1864 гг. Асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў у Беларусі. Мерапрыемствы расійскага ўрада ў нацыянальна-рэлігійнай галіне. Заходнерусізм.

Фарміраванне палітычных партый і рухаў. Рэвалюцыйныя народнікі. Група «Гоман». Агульнарасійскія сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ў Беларусі. Утварэнне і праграмныя патрабаванні Беларускай сацыялістыч­най грамады.

Расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905—1907 гг. у Беларусі. Прычыны рэвалюцыі: пытанне аб уладзе, аграрнае і нацыяналь­нае пытанні. Усерасійская кастрычніцкая палітычная стачка. Абвяшчэнне палітычных правоў і свабод у Маніфесце 17 кастрычніка 1905 г. Бела­руская сацыялістычная грамада. Удзел дэпутатаў ад беларускіх губерняў у дзейнасці Дзяржаўнай думы.

Прамысловасць. Гарады. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі. Станаўленне фабрычнай (машыннай) вытворчасці. Спецыялі­зацыя прамысловасці. Рост гарадоў. Змены ў складзе гарадскога насель­ніцтва.

Гандаль. Фінансы. Транспарт. Развіццё гандлю ў Беларусі як частцы агульнарасійскага і еўрапейскага рынку. Станаўленне банкаўскай сістэмы. Стварэнне прамысловых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу. Будаўніцтва чыгунак. Электрычны трамвай.

Сталыпінскія рэформы. Эканамічныя і палітычныя мэты аграрнай рэформы. Разбурэнне сялянскай абшчыны. Хутарызацыя. Выдзяленне зямлі ў водруб. Арганізацыя перасялення сялян у азіяцкую частку Расіі. Вынікі і значэнне аграрнай рэформы для Беларусі. Умовы ўвядзення выбарных земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях.

Беларускія землі ў час Першай сусветнай вайны. Абвяшчэнне ваеннага становішча. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Акупацыя заходняй часткі Беларусі германскімі войскамі. Палітыка нямецкіх улад. Рэквізіцыі. Бежанства мірнага насельніцтва на ўсход. Ваенныя павіннасці мясцовага насельніцтва і мабілізацыя ў армію. Заняпад сельскай гаспадаркі. Перавод прамысловасці на выпуск ваеннай прадукцыі. Патрабаванні прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху па пытанні афармлення беларускай дзяржаўнасці.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Звяржэнне самадзяржаўя. Фарміраванне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і буржуазных органаў улады. Двоеўладдзе. Патрабаванні Беларускай сацыялістычнай грамады па нацыянальным пытанні і падтрымка Часовага ўрада. Вынікі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

Адукацыя і навука ў першай палове ХІХ ст. Змены ў сістэме адукацыі. Тыпы школ. Вышэйшыя навучальныя ўстановы. Станаўленне навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ. П. Шпілеўскі. Я. Чачот. К. і Я. Тышкевічы.

Літаратура і мастацтва ў першай палове ХІХ ст. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Літаратура: Я. Баршчэўскі, У. Сыракомля, В. Дунін-Марцінкевіч, П. Багрым. Жывапіс: І. Аляшкевіч, І. Хруцкі, В. Ваньковіч. Тэатр і музыка: С. Манюшка, А. Абрамовіч, М. К. Агінскі. Архітэктура.

Адукацыя і навука ў 1860-я гг. — пачатку ХХ ст. Пачатковая і сярэдняя адукацыя. Школьная рэформа. Навуковыя даследаванні аб мове, этнаграфіі беларусаў, гісторыі Беларусі. П. Шэйн, І. Насовіч, Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі.

Беларуская літаратура і тэатр у 1860-я гг. – пачатку ХХ ст. Развіццё беларускай літаратуры. Кірункі творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. І. Буйніцкі.

Жывапіс і архітэктура ў 1860-я гг. — пачатку ХХ ст. Жывапіс: К. Альхімовіч, Н. Орда, Н. Сілівановіч, А. Гараўскі, В. Бялыніцкі-Біруля, Ю. Пэн. Развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва.



Фарміраванне беларускай нацыі. Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі, яго склад. Агульнасць гаспадарчага жыцця. Нацыянальная самасвядо­масць. Развіццё беларускай літаратурнай мовы. Роля газеты «Наша ніва».



: wp-content -> uploads -> 2014 -> study
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов
study -> Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
study -> Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка