Загад Міністра адукацыі



Дата канвертавання01.07.2016
Памер118.89 Kb.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

ад 16.10.2014 № 779

Праграма ўступных іспытаў

па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю,

для атрымання сярэдняй спецыяльнай

ці вышэйшай адукацыі І ступені,

2015 год
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Праграма ўступных іспытаў па беларускай мове складзена ў ад­паведнасці з «Вучэбнай праграмай для ўстаноў агульнай сярэдняй адука­цыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. V—XI класы», 2012 г., зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта праграмы — дапамагчы выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паўтарыць, падагульніць, сістэматызаваць:

веды пра сістэму мовы (фанетыка, арфаграфія, лексіка, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс і пунктуацыя);

правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні;

нормы беларускай літаратурнай мовы (вымаўленчыя, арфаграфіч­ныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, пунктуацыйныя).

Змест праграмы дазваляе выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі не толькі паўтарыць, падагульніць і сістэматызаваць адпаведныя веды пра сістэму мовы і маўленне, але і сфарміраваць грунтоўныя арфа­графічныя, пунктуацыйныя, камунікатыўна-маўленчыя ўменні і навыкі.

ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ АБІТУРЫЕНТАЎ

Пасля заканчэння ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з беларус­кай і рускай мовамі навучання (узровень агульнай сярэдняй адукацыі) абітурыент павінен в е д а ц ь:

прыметы тэксту, спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак тэк­сту, функцыянальна-стылістычную сістэму сучаснай беларускай мовы, тыпы маўлення і іх кампазіцыйныя схемы;

нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, пунктуацыйныя);

фанетычную сістэму і фанетычныя законы беларускай мовы; асаблі­васці вымаўлення галосных, зычных гукаў і іх спалучэнняў у беларускай мове;

адназначныя і мнагазначныя словы, сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы; прыметы фразеалагізмаў, іх значэнне і сінтаксічную ролю;

марфемную будову слова, словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы; віды асноў; спосабы ўтварэння слоў;

паняцці марфалогіі і класіфікацыю часцін мовы; граматычныя пры­меты розных часцін мовы ў сказе і тэксце;

фанетычны і марфалагічны прынцыпы арфаграфіі;

сінтаксічныя адзінкі, іх тыпы.

Абітурыент павінен у м е ц ь:

рабіць сэнсавы і кампазіцыйны аналіз тэксту: вызначаць прыметы тэксту, фармуляваць яго тэму і асноўную думку, даваць загаловак; вызна­чаць спосаб і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце; вызначаць прына­лежнасць тэкстаў да пэўнага тыпу, стылю і жанру маўлення;

адрозніваць гукі і літары, устанаўліваць паміж імі адпаведнасць;

размяжоўваць мнагазначныя словы і амонімы; падбіраць да слоў сі­нонімы, антонімы; адрозніваць паронімы; выяўляць фразеалагізмы ў ска­зах, тэкстах, тлумачыць іх значэнне, вызначаць сінтаксічную функцыю;

вызначаць марфемную будову і спосаб утварэння слоў; правільна пісаць словы з арфаграмамі, абумоўленымі марфемнай будовай слова;

распазнаваць часціны мовы ў сказах, тэкстах на аснове іх сэнсава-граматычных прымет і сінтаксічнай ролі;

адрозніваць арфаграфічныя нормы, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах правапісу; знаходзіць і выпраўляць арфагра­фічныя памылкі;

вызначаць віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях, сін­таксічную функцыю слоў (словазлучэнняў) у сказе;

выяўляць у сказах сінтаксічныя канструкцыі, якія патрабуюць выдзя­лення знакамі прыпынку; знаходзіць і выпраўляць пунктуацыйныя памылкі.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ



Маўленне
Паняцці «мова» і «маўленне».

Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Нормы сучаснай бела­рускай літаратурнай мовы.

Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Прыметы тэксту: сэнсавая цэлас­насць, тэматычнае адзінства, звязнасць, разгорнутасць, паслядоўнасць, за­вершанасць. Загаловак. Спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.

Тыпы маўлення, іх кампазіцыйныя схемы.

Функцыянальныя стылі (сфера выкарыстання, задачы выказвання, асноўныя стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, асноўныя жанры).

Фанетыка i арфаэпія. Графіка i арфаграфія

Фанетыка і арфаэпія. Гукі беларускай мовы. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення (вымаўленне галосных, зычных і спалучэнняў зычных).

Графіка і арфаграфія. Прынцыпы беларускай арфаграфіі.

Беларускі алфавіт. Назвы літар. Суадноснасць гукаў і літар. Прызна­чэнне і гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.

Склад і націск. Роля націску пры адрозненні слоў і некаторых формаў слоў.

Вымаўленне і правапіс (перадача на пісьме) галосных пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных.

Правапіс галосных о, э, а; е, ё, ю, я, і (у тым ліку ў складаных, складанаскарочаных, запазычаных словах і ва ўласных назвах).

Правапіс спалучэнняў іо (іа), іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.

Зычныя гукі. Зычныя цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя, глухія, звонкія, санорныя (няпарныя звонкія), свісцячыя і шыпячыя. Вымаўленне і правапіс зычных.

Вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных.

Правапіс зычных д—дз, т—ц.

Прыстаўныя зычныя і галосныя. Правапіс прыстаўных зычных і галосных.

Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс.

Правапіс у—ў.

Ужыванне вялікай літары.

Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Правапіс мяккага знака і апострафа.


Лексіка. Фразеалогія
Слова, яго лексічнае значэнне.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слоў.

Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў.

Сінонімы і антонімы, іх роля ў маўленні.

Паронімы.

Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку. Стылі­стычны падзел лексікі.

Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні.


Марфемная будова слова.

Словаўтварэнне i арфаграфія
Марфемы як структурна значымыя часткі слова. Аснова слова. Вытворная і невытворная асновы.

Канчатак, нулявы канчатак.

Корань. Аднакаранёвыя (роднасныя) словы і формы аднаго і таго ж слова.

Чаргаванне галосных і зычных у аснове слова.

Прыстаўка, суфікс, постфікс, злучальная галосная.

Правапіс прыставак. Правапіс ы, і, й пасля прыставак.

Прызначэнне марфем (словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы).

Утваральная аснова. Спосабы ўтварэння слоў.

Складаныя словы, іх утварэнне і правапіс.

Складанаскарочаныя словы, іх утварэнне і правапіс.



Марфалогія i арфаграфія
Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў. Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя.

Назоўнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфа­лагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назоўнікаў.

Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя.

Назоўнікі канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя, іх лексіч­ныя і граматычныя прыметы.

Род назоўнікаў. Назоўнікі мужчынскага роду, якія ўжываюцца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу. Назоўнікі агульнага роду. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Лік назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у бела­рускай і рускай мовах.

Склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па склонах.

Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 1-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 2-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Правапіс скло­навых канчаткаў назоўнікаў множнага ліку. Скланенне ўласных назоў­нікаў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.

Спосабы ўтварэння назоўнікаў.

Правапіс суфіксаў назоўнікаў.

Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс.

Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі.



Прыметнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне. Поўная і кароткая формы якасных прыметнікаў, іх ужыванне ў маўленні.

Утварэнне і правапіс прыналежных прыметнікаў.

Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.

Спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс. Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Правапіс складаных прыметнікаў. Пра­вапіс не (ня) з прыметнікамі.

Лічэбнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, мар­фалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.

Падзел лічэбнікаў па структуры (будове), па значэнні і граматычных прыметах.

Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.

Займеннік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Разрады займеннікаў па значэнні. Скланенне і правапіс займеннікаў.

Утварэнне і ўжыванне займеннікаў.

Дзеяслоў як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфа­лагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў).

Зваротныя дзеясловы.

Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў законча­нага і незакончанага трыванняў.

Лад дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне і правапіс.

Часы дзеяслова.

Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў. Канчаткі дзеясловаў I і II спражэнняў, іх правапіс. Рознаспрагальныя дзеясловы.

Безасабовыя дзеясловы.

Спосабы ўтварэння дзеясловаў.

Правапіс суфіксаў дзеясловаў.

Правапіс не (ня), ні з дзеясловамі.



Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, мар­фалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі.

Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў.

Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.

Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне. Асаблі­васці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў.

Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.



Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўнымі зваротамі.

Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трыванняў, іх утварэнне і правапіс. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

Правапіс не з дзеепрыслоўямі.

Прыслоўе як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфа­лагічныя прыметы, сінтаксічная роля.

Разрады прыслоўяў па значэнні.

Ступені параўнання прыслоўяў, іх утварэнне і ўжыванне.

Утварэнне прыслоўяў. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.

Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі.

Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў.

Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс.

Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

Злучнік як службовая часціна мовы.

Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне.

Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс.

Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне.



Часціца як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні часціц.

Правапіс часціц.

Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс.

Выклічнік як асобая часціна мовы. Правапіс выклічнікаў. Знакі прыпынку ў сказах з выклічнікамі.

Сінтаксіс i пунктуацыя
Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Будова словазлучэнняў. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Класіфікацыя словазлучэнняў па галоўным слове.

Непадзельныя словазлучэнні.

Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.

Сказ як асноўная камунікатыўная адзінка.

Тыпы сказаў па структуры, мэце выказвання і інтанацыі. Знакі пры­пынку ў канцы сказаў.



Просты сказ. Парадак слоў у сказе. Лагічны націск у сказе. Развітыя і неразвітыя сказы.

Двухсастаўныя сказы. Дзейнік і выказнік як галоўныя члены сказа. Сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік і спосабы яго выражэння. Просты дзеяслоўны выказнік. Састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны вы­казнікі. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавіднасць азначэння.

Аднасастаўныя сказы, іх віды. Будова аднасастаўных сказаў. Адна­састаўныя сказы з галоўным членам выказнікам. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам.

Няпоўныя сказы. Працяжнік у няпоўным сказе.

Сказы з аднароднымі членамі. Віды сувязі аднародных членаў сказа (злучнікавая, бяззлучнікавая). Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльнымі словамі.

Сказы са звароткамі. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і раз­вітыя звароткі. Месца зваротка ў сказе. Знакі прыпынку пры зваротку.

Сказы з пабочнымі словамі і спалучэннямі слоў. Класіфікацыя па­бочных слоў і спалучэнняў слоў па значэнні. Пабочныя сказы. Знакі прыпынку пры пабочных канструкцыях.

Устаўныя канструкцыі. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі кан­струкцыямі.

Сказы з адасобленымі членамі.

Сказы з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі. Знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях і прыдатках.

Сказы з адасобленымі дапаўненнямі. Знакі прыпынку пры адасоб­леных дапаўненнях.

Сказы з адасобленымі акалічнасцямі. Знакі прыпынку пры адасоб­леных акалічнасцях.

Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі.

Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Сінтаксічная роля параўнальных зваротаў. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.

Складаны сказ. Сінтаксічныя прыметы складанага сказа. Сродкі сувязі частак складанага сказа. Тыпы складаных сказаў.

Складаназлучаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сродкі сувязі частак у складаназлучаных сказах. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах.

Складаназалежныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы як сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа. Складаназалежныя сказы з даданымі азначаль­нымі, даданымі дапаўняльнымі і даданымі акалічнаснымі часткамі. Скла­даназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным (аднародным/неаднародным) і змеша­ным падпарадкаваннем частак. Знакі прыпынку паміж часткамі ў скла­даназалежных сказах.

Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага склада­нага сказа. Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.

Простая і ўскосная мова як спосабы перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Ускосная мова. Правілы замены простай мовы на ўскосную.

Дыялог. Знакі прыпынку пры дыялогу.



Цытаты. Правілы афармлення цытат на пісьме.


: wp-content -> uploads -> 2014 -> prvi
2014 -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов
prvi -> Загад Міністра адукацыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка