Загадчык кафедры філалогіі Т. М. Пучынская



Дата канвертавання01.07.2016
Памер111.17 Kb.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Загадчык кафедры філалогіі

______________ Т.М. Пучынская



«19» ____05_____2015г.,

пратакол №___5___


Метадычныя ўказанні для падрыхтоўкі да тэсціравання

па беларускай мове

для спецыяльнасці:



1–01 02 01 Пачатковая адукацыя на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі

курс 1семестр 1-2



факультэт педагогікі і псіхалогіі

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

п/п

Назва раздзела, тэмы

2.

ФАНЕТЫКА

2.1

Фанетыка як раздзел мовазнаўства

2.2

Склад. Націск. Інтанацыя

3.

АРФАЭПІЯ

3.1

Арфаэпія як раздзел мовазнаўства

5.

АРФАГРАФІЯ

5.1

Арфаграфія як раздзел мовазнаўства

5.2

Правапіс галосных і зычных у беларускай мове

6.

ЛЕКСІКАЛОГІЯ. ФРАЗЕАЛОГІЯ

6.1

Слова як асноўная цэласная адзінка мовы. Лексічная сістэма беларускай мовы

6.2

Лексічныя і фразеалагічныя адзінкі

9–10.

МАРФЕМІКА. СЛОВАЎТВАРЭННЕ

9.1

Марфеміка як вучэнне аб марфемах

11.

МАРФАЛОГІЯ

11.1

Назоўнік як часціна мовы

11.2

Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Род, лік і склон назоўнікаў


Фанетыка

  1. Раскрыйце прадмет вывучэння фанетыкі і яе задачы.

  2. Назавіце фанетычныя адзінкі вуснага маўлення.

  3. Назавіце групы зычных паводле месца ўтварэння, спосабу ўтварэння.

  4. Пералічыце прыметы, пакладзеныя ў аснову класіфікацыі галосных гукаў, зычных гукаў.

  5. Назавіце мяккія зычныя гукі, цвёрдыя, зацвярдзелыя зычныя гукі.

  6. Назавіце глухія зычныя гукі, няпарныя звонкія зычныя гукі.

  7. Пералічыце правілы складападзелу ў беларускай мове.

  8. Назавіце тыпы націску ў беларускай мове.

  9. Растлумачце пазіцыйныя змены зычных гукаў.


Арфаэпія

  1. Раскрыйце прадмет вывучэння арфаэпіі і яе задачы.

  2. Раскрыйце асаблівасці вымаўлення націскных і ненаціскных галосных, зычных і іх спалучэнняў.

  3. Назавіце прычыны адхіленняў ад нормаў беларускага літаратурнага вымаўлення.


Арфаграфія

  1. Раскрыйце прадмет вывучэння арфаграфіі і яе задачы.

  2. Назавіце асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.

  3. Прывядзіце прыклады напісанняў, заснаваных на фанетычным прынцыпе.

  4. Прывядзіце прыклады напісанняў, заснаваных на марфалагічным прынцыпе.

  5. Назавіце правілы напісання галосных о, а, э і е, ё, я ў сучаснай беларускай мове.

  6. Сфармулюйце правілы напісання галосных у складаных словах.

  7. Сфармулюйце правілы напісання звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных; падвойных зычных.

  8. Сфармулюйце правілы напісання літар ў (у нескладовае), у (у складовае).

  9. Сфармулюйце правілы напісання мяккага знака, раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

  10. Сфармулюйце правілы злітных, дэфісных, раздзяляльных напісанняў слоў.

  11. Сфармулюйце правілы напісання вялікай літары ў словах.

  12. Сфармулюйце правілы напісання прыстаўных зычных і галосных.

  13. Сфармулюйце правілы напісання і, ы, й пасля прыставак.


Лексікалогія. Фразеалогія

  1. Раскрыйце прадмет вывучэння лексікалогіі і яе задачы.

  2. Назавіце фактары, якія ўплываюць на развіццё слоўнікавага складу мовы.

  3. Вызначце сутнасць паняцця «лексічнае значэнне слова».

  4. Дайце вызначэнне паняццяў «прамога і пераноснага значэння слова».

  5. Вызначце сутнасць тэрміна «амонімы».

  6. Назавіце разнавіднасць амонімаў (марфалагічных, фанетычных, графічных).

  7. Дайце вызначэнне тэрміна «сінонім».

  8. Вызначце сутнасць тэрміна «паронім».

  9. Раскрыйце адрозненне паронімаў ад амонімаў, паронімаў ад сінонімаў.

  10. Назавіце дзве групы ў складзе лексікі пасіўнага слоўнікавага запасу.

  11. Вызначце сутнасць тэрміна «архаізмы», «гістарызмы».

  12. Пералічыце прыметы запазычаных слоў.

  13. Дайце вызначэнне тэрміна «антонім». Назавіце разнавіднасць антонімаў.

  14. Раскрыйце прадмет вывучэння фразеалогіі і яе задачы.

  15. Назавіце асноўныя тыпы фразеалагічных адзінак паводле семантычнай злітнасці кампанентаў.


Графіка

  1. Раскрыйце прадмет вывучэння графікі і яе задачы.

  2. Пералічыце асноўныя прынцыпы графікпі.

  3. Вызначце сутнасць паняцця «алфавіт».

  4. Назавіце асаблівасць беларускага алфавіта.

  5. Пералічыце функцыі літар е, ё, ю, я.

  6. Вызначце асноўныя этапы развіцця пісьма.


Марфемная структура слова. словаўтварэнне

  1. Раскрыйце прадмет вывучэння марфемікі і яе задачы.

  2. Дайце вызначэнне тэрміна «нязменныя словы».

  3. Назавіце асноўныя тыпы марфем.

  4. Дайце вызначэнне тэрміна «свабодны корань», «звязаны корань».

  5. Дайце вызначэнне тэрміна «аснова» і яе тыпы.

  6. Дайце вызначэнне тэрмінаў «формаўтваральныя афіксы», «словаўтваральныя афіксы».

  7. Вызначце асноўныя спосабы ўтварэння слоў.

  8. Ахарактарызуйце марфолага-сінтаксічны спосаб утварэння слоў (пераход адной часціны мовы ў другую).


Марфалогія. Назоўнік

  1. Ахарактарызуйце лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў.

  2. Назавіце тыпы скланення назоўнікаў.

  3. Ахарактарызуйце катэгорыю роду і ліку назоўнікаў.

  4. Раскрыйце змест пытання «назоўнікі агульнага роду».

  5. Ахарактарызуйце сутнасць паняцця «нескланяльныя назоўнікі», «рознаскланяльныя назоўнікі».

  6. Адзначце крытэрыі вызначэння адушаўлёных назоўнікаў.

  7. Назавіце характэрныя прыметы нескланяльных і рознаскланяльных назоўнікаў.



Прыкладныя тэставыя заданні з адказамі
1. Словы са свабоднымі каранямі:

прывыкнуць



пчаліны

дубняк

ліпеньскі

адняць
2. Адзначце «лішняе слова»:

раней

зранку


ранішні;

параніць

раніца
3. Словы з формаўтваральнымі афіксамі:

маленькі

найлепш

ручнік


ляснічы

гаварыла
4. Адзначце словы, утвораныя бяссуфіксным спосабам:

перавоз


разламаць

запіс

вечназялёны



ціш
5. Пераход іншых часцін мовы ў прыметнікі — гэта ад’ектывацыя?

так

не
6. Пары слоў, якія з’яўляюцца паронімамі:

палаткавы — палатачны

маёмасны — маёмны

жняя — жнейка



крывець — крывіць

каб — кеб


7. Назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -а (-я):

узгорак

снег


камбінат

гром


дубняк
8. Адзначце правільнае сцверджанне:

у аснову беларускага алфавіта пакладзены кірыліца і глаголіца;

Расійская акадэмія навук правяла афіцыйную рэформу кірыліцкага пісьма;

узоры літар грамадзянскага алфавіта былі прапанаваны Ф.Скарынай;



рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай;

пасля рэформы кірыліцкага пісьма літары былі набліжаны да глаголіцы.


9. Паводле ўтварэння зычныя падзяляюцца на:

губныя

насавыя


бакавыя

санорныя


язычныя
10. Шумнымі звонкімі зычнымі з’яўляюцца:

[г]

[ш]


[з]

[ж]

[т]
11. Фразелагічнымі спалучэннямі з’яўляюцца:

акунёў вудзіць

страх бярэ

кароткая памяць

як свае пяць пальцаў

у свіныя галасы
12. Устанавіце адпаведнасць паміж фразелагізмамі і іх значэннямі:

брацца за розум

рабіцца разваждівым, станавіцца разумнейшым

брацца за жываты

моцна смяяцца

стрэляны верабей

вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек

у свіныя галасы

позна, пад самы канец
13. Паводле зместу інфармацыі энцыклапедычныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальны і перакладныя?

так


не
14. Правільна напісанымі словамі з’яўляюцца:

волжскі

суседскі

рэшчык


абшыць

рэткі
15. На месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае):



фа…на

кніга … ладзіславы

ба… л

велічна-… знёслы

шлагба…м
16. На месцы пропуску трэба пісаць Я:

г…пард

пац…пленне

м…ккаваты

сін…крылы

верхн…гартанны


17. Афарызм — гэта...

семантычна непадзельны апісальны выраз, з дапамогай якога перадаецца сэнс другога слова або выразу;



кароткае, дасціпнае, арыгінальнае выслоўе, якое мае закончаны змест і паходзіць з літаратурных крыніц;

трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам;

фігура вобразнасці, пабудаваная на падабенстве двух прадметаў, у якіх праяўляецца агульная прымета;

устойлівая, узнаўляльная моўная адзінка, якая складаецца не менш як з двух кампанентаў і мае адзінае цэласнае значэнне.
18. Словы з выбухнымі зычнымі:

галлё


гонта

гузік

гусь


гэты
19. Словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару Ь:

медал..ён

с…мелы


жнівен…скі

сур…зны


якіс…ці
20. Словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару А:

г…ласы

др…жаць


в…дараспыленне

р…знапланавы

сакр…тарыят
21. Амаформамі з’яўляюцца:

тры падлогу — тры сябры

клуб дыму — спартыўны клуб

люблю збіраць дажджавікі — апранаю дажджавік

лячу дзяцей — лячу ў нябёсы

еду ў Буду — буду шукаць



Спіс літаратуры

1 Асноўны

  1. Беларуская мова : хрэстаматыя : вучэб. дапаможнік / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч [і інш.]. — Мінск :  Юніпрэс, 2005. — 592 с.

  2. Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія : вучэб. дапаможнік для студэнтаў фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання / пад рэд. Я. М. Адамовіча. — Мінск : [б. в], 1987. — 429 с.

  3. Грыгор’ева, Л. М. Сучасная беларуская мова : зборнік практы-каванняў : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева, Г. Ф. Андарала. — Мінск : Выш. шк., 2010. — 368 с.

  4. Куліковіч, У. І. Вучымся пісаць па-новаму : вучэб. дапаможнік па беларускай арфаграфіі / У. І. Куліковіч. — Мінск : Беларуская асац. «Конкурс», 2009. — 144 с.

  5. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А. Я. Баханькова. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — 463 с.

  6. Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы : вучэб. дапаможнік для студэнтаў філалаг. фак. ВНУ / І. Я. Лепешаў. — Мінск : Выш. шк., 1998. — 271 с.

  7. Новае ў беларускай арфаграфіі. Правілы. Заданні. Тэсты. Даведачны матэрыял / У. І. Куліковіч ; пад рэд. М. Р. Прыгодзіча. — 3-е выд., стэрэатып.— Мінск : Новое знание, 2010.—128с.

  8. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. — Мінск : Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларуь, 2008. — 144 с.

  9. Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія: вучэб. дапаможнік для філалаг. фак. пед. ін-таў / М. Ц. Кавалёва [і інш.]. — 3-е выд. — Мінск : Выш. шк., 1993. — 190 с.

  10. Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія : вучэб. дапаможнік / Н. В. Гаўрош [і інш.] ; пад агул. рэд. праф. М. С. Яўневіча. — Мінск : Выд. Ул. М. Скакун, 1997. — 288 с.

  11. Сучасная беларуская мова : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева
    [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск : Выш. шк., 2006. — 559 с.

  12. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. — Мінск : Універсітэцкае. — 1996. — 654 с.

2 Дадатковы

  1. Бірыла, М. В. Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. — Мінск : Выш. шк., 1986. — 144 с.

  2. Бурак, Л. І. Сучасная беларуская мова / Л. І. Бурак. — 2-е выд. — Мінск : Выш. шк., 1985. — 319 с.

  3. Крывіцкі, А. А. Фанетыка беларускай мовы / А. А. Крывіцкі, А. І. Падлужны. — Мінск : Выш. шк., 1984. — 268 с.

  4. Наркевіч, А. І. Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы / А. І. Наркевіч. — Мінск : Выд-ва БДУ, 1976. — 248 с.


: student -> materials -> ped -> fno
fno -> План практических занятий по дисциплине «развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту»
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> «Зацвярджаю» Заг кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін А. У. Літвінскі
fno -> Змест практычных заняткаў па курсе «Беларуская мова»
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Пытанні да экзамену ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па дысцыпліне «Беларуская мова»
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе «Беларуская мова»
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка