Загс паведамляе: 2015 год у лічбах І фактах



Дата канвертавання15.05.2016
Памер29.39 Kb.
ЗАГС паведамляе:

2015 год у лічбах і фактах


Зарэгістравана 869 запісаў актаў грамадзянскага стану, што на 29 запісаў меньш, чым у 2014 годзе. 573 запісаў саставіў аддзел ЗАГС, а 296 сельвыканкамы. Найбольшая колькасць запісаў састаўлена Языльскім сельвыканкамам - 60, Шчыткавіцкім - 52, Навадарожскім - 49, Старадарожскім - 42, Палажэвіцкім - 36, Дражнаўскім - 31, найменш Пасецкім сельвыканкамам - 26.

Унесена змяненняў у запісы актаў грамадзянскага стану – 184, выдана паўторных пасведчанняў – 160.

Восем грамадзян змянілі прозвішча.

У аддзеле ЗАГС 19 пар скасавалі шлюб, у 2014 годзе таксама 19 пар.


Каханне без межаў

Чатырнаццаць жыхароў нашага горада звязалі свой лёс з грамадзянамі краін замежжа : Украіны - 1, Расіі - 9, Арменіі -1, Азербайджана -1, Малдовы - 1 і 1- асоба без грамадзянства.


Перадумалі

Невыпадкова Кодэксам Рэспублікі Беларусь вызначаны тэрмін (ад 3-х дзён да 3-х месяцаў) для абдумвання такога важнага жыццёвага кроку, як стварэнне сям’і. Паспелі перадумаць свае планы дзве маладыя пары, якія не гледзячы на пададзеныя заявы, на рэгістрацыю шлюбу так і не з’явіліся -перадумалі.


Шлюбны ўзрост

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і шлюбны ўзрост устаноўлены з 18 гадоў. Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб: дзяўчаты выходзяць замуж у 25 гадоў, юнакі - у 28.У мінулым годзе ўзаконілі свае адносіны і стварылі сем’і 177 пар маладажонаў, што на 29 больш, чым ў 2014 годзе.

У горадзе зарэгістравалі шлюб - 159 пар, на сяле - 18. Найбольш прыемных падзей было у Шчыткавіцкім сельвыканкаме - 5, у Новадарожскім і ў Языльскім па 4, у Пасецкім - 2, а вось у Палажэвіцкім, Старадарожскім і Дражнаўскім толькі па аднаму. За 2015 год зніжаны шлюбны ўзрост 4 нявестам і аднаму жаніху (3 - у горадзе, 2 - у сельскай мясцовасці), ім споўнілася па 16-17 год.

Дарэчы, напамінаем, што аддзел ЗАГС аказвае новыя паслугі. Па жаданні асоб, якія збіраюцца заключыць шлюб, цырымонія можа быць праведзена ў нядзелю, а таксама па індывідуальнаму сцэнарыю і выяздная рэгістрація шлюбу да месца правядзення вяселля. Гэта дае магчымасць маладым зрабіць свой галоўны дзень яшчэ больш незабыўным і яркім.


Падарункі ад бусліка

Летась такіх радасных падзей было 246: нарадзілася 105 хлопчыкаў і 141 дзяўчынка. А вось у 2014 годзе буслік прылятаў крыху больш (на 6) - 252 разоў.


Дзе – першы, а дзе –шосты

Нараджэнне першынцаў адсвяткавалі 74 сям’і, другое дзіця нарадзілася ў 105 сем’ях. У мнагадзетных сем’ях дабавілася 67 немаўлят (51-трэціх па ліку дзяцей у бацькоў, 11-чацвёртых, 4-пятых і 1 шосты). А 42 маладыя жанчыны адважыліся нарадзіць і выхоўваць сваё немаўлятка ў адзіноцтве.

У адносінах 46 дзяцей устаноўлена бацькоўства: 43 у горадзе і 4 у сельскай мясцовасці.

Бацькі - замежныя грамадзяне: Ізраіля - 1, Казахстана -1, Малдовы- 2, Расійскай Федэраціі - 7, Азербайджана - 2, Арменіі -1, Украіны - 4, асоба без грамадзянства - 2.

У гэтым годзе ў раёне не нарадзілася ні воднай двойні.
Самыя папулярныя

З кожным годам мяняецца мода на імёны, якімі называюць сваіх немаўлятак бацькі. У мінулым годзе першую прыступку рэйтынгу папулярнасці сярод хлопчыкаў займаў Аляксандр(8), Максім, Арцём, Ягор і Мікіта па (7). Сустракаліся і рэдкія імёны: Савелій, Платон, Навум, Карэн.

У дзяўчат лідэрства летась трымала Ксенія і Паліна (10) , Валерыя (9), Ганна і Вікторыя (7).

Рэдкія імёны - Январына, Евангеліна, Марта, Зоя, Ілона.


Жыхары вёсак

У 2015 годзе ў вёсках раёна нарадзілася 85 маленькіх жыхароў, на 16 меньш, чым у 2014 годзе. Самая вялікая нараджальнасць на тэрыторыі Шчыткавіцкага сельвыканкама – 18, у Языльскім – 16, у Новадарожскім і ў Дражнаўскім – па 11, у Старадорожскім – 14, у Пасецкім – 9. Самая меншая ў Палажэвіцкім – 6, таксама як у мінулым годзе.


Па добрых традыцыях

Супрацоўнікі загса стараюцца захоўваць і распаўсюджваюць старажытныя беларускія абрады і традыцыі. Урачыста з улікам народных звычаяў зарэгістравана 54 % шлюбаў. Жыхары раёна з задавальненнем святкуюць гадаўшчыны вяселляў: 3 сям’і адзначылі “залатое”, 2 -“сярэбранае”.


Сумная статыстыка

Наведваюць ЗАГС і тыя, хто пахаваў родных і блізкіх. У мінулым годзе памерлі 367 чалавек - на 47 менш, чым у 2014 г. (у 2014- 414), з іх 183 чалавек у горадзе, а 184 – жыхары вёсак. Памерла 72 працаздольных (19,6%). Сярэдні ўзрост смерці ў раёне: мужчын - 64 гады, жанчан -79 год.


Паважаныя землякі! Жывіце доўга, беражыце сябе, будзьце шчаслівыя ў сваіх сем’ях! Няхай вяселляў і радзін будзе як мага больш!
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка