Закон Ома (8 кл.) В-і 1). Для існавання электрычнага току неабходна наяўнасць



Дата канвертавання19.07.2016
Памер12.98 Kb.
“Электрычнае супраціўленне. Закон Ома”

(8 кл.)
В-І


1). Для існавання электрычнага току неабходна наяўнасць:

А.носьбітаў зараду; Б). свабодных носьбітаў зараду; В. рознасці патэнцыялаў на канцах правадніка; Г). свабодных носьбітаў зараду і рознасці патэнцыялаў на канцах правадніка.

2). Як зменіцца супраціўленне правадніка, калі яго даўжыню паменшыць у 2 разы?

А. паменшыцца ў 2 разы ; Б.павялічыцца ў 2 разы; В. не зменіцца; Г. паменшыцца ў 4 разы; Д. павялічыцца ў 4 разы

3). Супраціўленне вальтметра роўна 6 кОм. Які ток праходзіць праз вольтметр, калі ён паказвае напружанне 0,09 кВ?

4). Па меднаму дроту даўжынёй 50 м і сячэннем 3 мм2 цячэ ток 50 А.. Якое напружанне на канцах правадніка?

5). Праз электрычную лямпу на працягу гадзіны працякаў ток 200 мА. Колькі электронаў прайшло праз папярочнае сячэнне ніці лямпы за гэты час?

“Электрычнае супраціўленне. Закон Ома”

(8 кл.)
В-ІІ
1). Пры праходжанні электрычнага току заўсёды назіраецца яго дзеянне:

А.цеплавое; Б). хімічнае; В. магнітнае; Г). светлавое.

2). Як зменіцца супраціўленне правадніка, калі яго плошчу папярочнага сячэння павялічыць у 2 разы?

А. паменшыцца ў 2 разы ; Б.павялічыцца ў 2 разы; В. не зменіцца; Г. паменшыцца ў 4 разы; Д. павялічыцца ў 4 разы

3). Вызначыць напружанне на клемах электрычнай пліткі, калі супраціўленне яе спіралі 0,03 кОм, а сіла току 4 А.

4). Пры напружанні на рэастаце 18 В праз яго ідзе ток 3,0 А. Вызначыць матэрыял, з якога выраблены дрот для рэастата, калі яго даўжыня 15 м, а плошча папярочнага сячэння 1,0 мм2



5). Праз электрычную лямпу на працягу паўмінуты працякаў ток 400 мА. Колькі электронаў прайшло праз папярочнае сячэнне ніці лямпы за гэты час?
: ~vselo -> dopoln -> f-8
f-8 -> Электрамагнітныя з’явы
f-8 -> 8 клас "Светлавыя з’явы"
f-8 -> Каляндарна тэматычнае планаванне (фізіка- 8 клас, 2 гадзіны ў тыдзень, усяго – 70 гадзін)
f-8 -> Адбіццё і праламленне святла
f-8 -> Плаўленне. Выпарэнне
f-8 -> Разлік колькасці цеплаты пры награванні і ахалоджванні. Гарэнне. Плаўленне
f-8 -> Закон Ома Варыянт 1 Для існавання электрычнага току неабходна наяўнасць
f-8 -> Крыніцы святла. Прамалінейнасць распаўсюджвання святла
f-8 -> Электрамагнітныя з’явы
f-8 -> Каляндарна тэматычнае планаванне на 2012/ 2013 навучальны год




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка