Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь


ГЛАВА 5 НАДАННЕ МАТЭРЫЯЛЬНЫМ АБ'ЕКТАМ I НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫМ ПРАЯЎЛЕННЯМ



старонка2/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.67 Mb.
ТыпЗакон
1   2   3   4
ГЛАВА 5

НАДАННЕ МАТЭРЫЯЛЬНЫМ АБ'ЕКТАМ I НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫМ ПРАЯЎЛЕННЯМ

ТВОРЧАСЦI ЧАЛАВЕКА СТАТУСУ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ

КАШТОЎНАСЦI. УЛIК ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 20. Крытэрыi адбору матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Навукова-метадычная рада пры разглядзе прапаноў аб наданнi матэрыяльным аб'ектам або нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi зыходзiць з наяўнасцi ў прапанаваных для разгляду матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, што пацвярджаецца адпаведнасцю аднаму з крытэрыяў:

1.1. яны з'яўляюцца:

адным з фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

рэдкiм цi каштоўным сведчаннем iснавання знiклай цывiлiзацыi;

эпiчным творам, створаным або iстотна пераасэнсаваным i вiдазмененым народам Беларусi;

аўтарскiм творам мастацтва, створаным на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або пад уплывам беларускай гiсторыi, рэчаiснасцi, менталiтэту, асяроддзя цi iншых фактараў;

выдатным мастацкiм творам, шэдэўрам, створанымi i (або) прызнанымi за межамi Рэспублiкi Беларусь;

матэрыяльным аб'ектам або нематэрыяльным праяўленнем творчасцi чалавека, асаблiвасцямi ладу жыцця, характэрнымi толькi для культуры народа Беларусi;

дакументальнай фiксацыяй, сiмвалам або iншым праяўленнем цi абазначэннем з'яў, падзей або працэсаў, якiя звязаны з гiсторыяй Рэспублiкi Беларусь, яе асобных рэгiёнаў, радаводаў цi этнiчных груп або маюць мiжнароднае значэнне;

выдатным цi арыгiнальным вынiкам творчага або навукова-тэхнiчнага эксперыменту;

рэдкiм на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або выдатным дасягненнем iншага народа;

вынiкам або сведчаннем недаследаваных працэсаў;

пахаваннем славутага чалавека, брацкай магiлай воiнаў, змагароў, якiя загiнулi за якую-небудзь адзiную высакародную справу, i (або) ахвяр ваенных падзей, узброеных канфлiктаў, масавых рэпрэсiй;

традыцыйнай тапанiмiчнай назвай;

1.2. яны з'яўляюцца рэдкiм або выдатным узорам:

створанага чалавекам асяроддзя;

выкарыстання ў дзейнасцi чалавека прыродных фактараў i асаблiвасцей;

збудавання цi iншага твора, якiя маюць тыповыя ўласцiвасцi, характэрныя толькi для культуры народа Беларусi;

збудавання цi iншага твора, прадметаў быту або прадметаў iншага прызначэння пэўнага гiстарычнага перыяду, рэгiёна цi этнiчнай групы;

твора народнага мастацтва пэўнага гiстарычнага перыяду, рэгiёна цi этнiчнай групы;

вырашэння гаспадарчых, вытворчых, фартыфiкацыйных, арганiзацыйных i iншых пытанняў;

стылiстычнага напрамку або рэгiянальнай цi этнiчнай асаблiвасцi, выяўленых у любым вiдзе мастацтва;

1.3. яны непасрэдна звязаны з:

падзеямi або iдэямi i перакананнямi, якiя аказалi значны ўплыў на ход гiстарычнага, культурнага i (або) духоўнага развiцця чалавецтва i народа Беларусi;

жыццём i дзейнасцю выдатных асоб свету i Рэспублiкi Беларусь;

1.4. яны лiчацца:

звязанымi з народнымi паданнямi, легендамi, iншымi эпiчнымi творамi, народнымi абрадамi;

матэрыяльнымi аб'ектамi, якiя маюць выдатныя ўласцiвасцi;

1.5. яны аказалi (аказваюць) значны ўплыў на развiццё мастацтва, духоўнасць грамадства, светапогляд людзей у пэўны гiстарычны перыяд або на тэрыторыi асобнага рэгiёна цi этнiчнай групы;

1.6. яны змяшчаюць у сабе недаследаваны (не поўнасцю даследаваны) культурны пласт.

2. Рашэнне аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць прынята толькi ў адносiнах да аўтэнтычнага цi рэстаўрыраванага ў адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй матэрыяльнага аб'екта. Пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомага матэрыяльнага аб'екта павiнна прайсцi не менш чым 40 гадоў i ён павiнен быць поўнасцю або не менш чым на 90 працэнтаў адноўлены ў адпаведнасцi з гiстарычнымi данымi на ранейшым месцы.
Артыкул 21. Вылучэнне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, вылучаюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з:

1.1. матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя рэальна iснуюць, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi чалавека незалежна ад месца iх знаходжання;

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

1.2. матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, звесткi аб iснаваннi якiх да моманту iх выяўлення адсутнiчалi i ўласнiк якiх невядомы, адмовiўся ад права ўласнасцi на iх або страцiў права ўласнасцi на iх па iншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

1.3. матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека.

2. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што выявiла матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, прадугледжаныя пунктам 1 гэтага артыкула, уносiць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у пiсьмовай форме прапанову аб наданнi выяўленым матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з абавязковым яе абгрунтаваннем, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 артыкула 19 гэтага Закона.


Артыкул 22. Разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi паведамляе аб гэтым уласнiку (уладальнiку) матэрыяльнага аб'екта або носьбiту нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган i арганiзуе квалiфiкаваны разгляд гэтай прапановы Навукова-метадычнай радай, уключаючы разгляд фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, для прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

2. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, а таксама ўласнiк (уладальнiк) матэрыяльнага аб'екта або носьбiт нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека з моманту атрымання паведамлення, прадугледжанага пунктам 1 гэтага артыкула, i да моманту прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу прымае меры па прыпыненню работ або iншай дзейнасцi, якiя могуць прывесцi да знiшчэння або пагрозы знiшчэння, страты або пагрозы страты, знiкнення або пагрозы знiкнення, прычынення шкоды або пагрозы яе прычынення, пагаршэння тэхнiчнага стану або пагрозы яго пагаршэння, а таксама да навукова не абгрунтаванага змянення цi пагаршэння ўмоў успрымання названых матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

3. Матэрыяльныя аб'екты, вылучаныя для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi без катэгорыi.

4. Навукова-метадычная рада на падставе квалiфiкаванага разгляду пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека прымае рашэнне аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу. Пры гэтым у рашэннi аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваецца катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, да якой iх неабходна аднесцi.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

5. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека, якiя афiцыйна лiчацца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi ў iншых краiнах, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека.


Артыкул 23. Наданне матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пазбаўленне iх такога статусу
1. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прымае рашэнне аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека, па якiх Навукова-метадычнай радай прынята адпаведнае рашэнне аб неабходнасцi надання iм такога статусу.

2. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, па якiх Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняты рашэннi аб наданнi iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

3. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў выпадку страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх знiшчэння, страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый пры немагчымасцi iх аднаўлення. Заключэнне аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей даецца Навукова-метадычнай радай.

4. Пры неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач помнiкi археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Заключэнне аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii даецца Навукова-метадычнай радай.

5. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, пазбаўленыя статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выключаюцца з Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 24. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь
1. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:

1.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (незалежна ад iх паходжання);

1.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

1.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;

1.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Пры ўключэннi комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь у гэты спiс уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя ўваходзяць у склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i па сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях могуць лiчыцца асобнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.

3. Вядзенне Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 25. Пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)
1. На гiсторыка-культурную каштоўнасць складаецца пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адзiнага ўзору.

2. У пашпарце гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца поўныя навуковыя i фактычныя звесткi аб гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (апiсваюцца яе гiсторыя, сучасны тэхнiчны стан, указваецца яе месцазнаходжанне, змяшчаюцца ўлiковыя даныя, ацэнка яе гiстарычнага, навуковага, мастацкага, культурнага або iншага значэння, указваюцца элементы, якiя маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, звесткi аб уласнiку (уладальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або носьбiце нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дата i нумар ахоўнага абавязацельства, звесткi аб зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, навукова-праектнай дакументацыi, яе выканаўцах, а таксама дадатковыя звесткi аб падзеях i асобах, звязаных з гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы, графiчны матэрыял).

3. Пры атрыманнi новых звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў пашпарт гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца адпаведныя дапаўненнi i (або) змяненнi.

4. У пашпарце гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваецца катэгорыя гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi са спасылкай на адпаведную пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

5. Форма пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i парадак яго запаўнення ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

6. Складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка (уладальнiка) або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, а таксама iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 26. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь
1. У мэтах захавання i сiстэматызацыi звестак аб адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, аб страчаных матэрыяльных аб'ектах i нематэрыяльных праяўленнях творчасцi чалавека, наяўнасць якiх дакументальна засведчана i якiя маглi б атрымаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў мэтах выканання работ па збору, сiстэматызацыi i захаванню навукова-даследчых, выдавецкiх i iншых матэрыялаў, што датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей, фармiруецца Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

2. Фармiраванне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважанай iм арганiзацыяй за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на спецыяльныя сацыяльныя праграмы i мерапрыемствы ў галiне культуры, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Выключаны.

(п. 3 статьи 26 исключен. - Закон Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

4. Парадак фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь i парадак азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў iм, устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.


ГЛАВА 6

ЗАХАВАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 27. Меры па захаванню гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i iншых мер, накiраваных на недапушчэнне знiшчэння або пагрозы знiшчэння, страты або пагрозы страты, знiкнення або пагрозы знiкнення, прычынення шкоды або пагрозы яе прычынення, пагаршэння тэхнiчнага стану або пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя i зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей).

(в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З)

2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых каштоўнасцей.
Артыкул 28. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнага асяроддзя i зон аховы) перамяшчэнне гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнага асяроддзя i зон аховы), прычыненне iм шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнага асяроддзя i зон аховы) забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамi 2 i 3 гэтага артыкула.

2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дапускаецца ў выключных выпадках толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пры немагчымасцi яе захавання на месцы i наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гэтай каштоўнасцi з мэтай яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Немагчымасць захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы ўстанаўлiваецца Навукова-метадычнай радай.

3. Стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнага асяроддзя i зон аховы) i прычынення ёй шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнага асяроддзя i зон аховы) дапускаюцца толькi па рашэнню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iх неабходнасць выклiкана правядзеннем мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў.

4. Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага асяроддзя, санiтарных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навукова-даследчых, праектных i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах яе аховы не дапускаюцца змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

5. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстанаўлiваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаецца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.

Ахоўныя дошкi адзiнай формы, якая зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца i захоўваюцца за кошт сродкаў уласнiка (уладальнiка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, а таксама iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

(часть вторая п. 5 статьи 28 в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

6. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўстанаўлiвацца распазнавальны знак.
Артыкул 29. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх навакольнага асяроддзя ўстанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i наступныя зоны аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей:

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

1.1. ахоўная зона;

1.2. зона рэгулявання забудовы;

1.3. зона аховы ландшафту;

1.4. зона аховы культурнага пласта.

1-1. Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, устанаўлiваюцца агульныя зоны аховы.

(п. 1-1 статьи 29 введен Законом Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

2. Зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i iх рэжымы ўтрымання i выкарыстання вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi распрацоўваецца для гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнаму асяроддзю) i ўмовам яе ўтрымання i выкарыстання.

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (уладальнiка) гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, а таксама iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Парадак распрацоўкi праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

(п. 2 статьи 29 в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

3. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.

4. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца толькi ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы.
Артыкул 30. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:

1.1. знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння, страта або стварэнне пагрозы страты, знiкненне або стварэнне пагрозы знiкнення, прычыненне шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. разукамплектаванне комплексных рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, створаная за кошт уласнiка калекцыi.


Артыкул 31. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)
1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры для захавання i аднаўлення ўмоў iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам традыцый або народных промыслаў (рамёстваў), асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры народа Беларусi, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту, а таксама заахвочваюць (у тым лiку матэрыяльна) iх носьбiтаў у захаваннi, развiццi i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

2. Стварэнне перашкод iснаванню, развiццю i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iстотнае змяненне ўмоў iх iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам забараняюцца.


Артыкул 32. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)


1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (iх навакольным асяроддзi i зонах аховы), а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджанне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

2. Пры выяўленнi дзейнасцi юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якая стварае пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнаму асяроддзю i зонам аховы), Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абавязана ў трохдзённы тэрмiн з моманту выяўлення такой пагрозы выдаць юрыдычным i (або) фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, абавязковыя для выканання пiсьмовыя прадпiсаннi аб неабходнасцi змяненняў у iх дзейнасцi або аб поўнай яе забароне.

3. Калi рух транспартных сродкаў, самаходных сельскагаспадарчых, мелiярацыйных i дарожна-будаўнiчых машын на дарогах, прылеглых да нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зон iх аховы, або дзейнасць камунiкацыйных лiнiй ствараюць пагрозу захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, у валоданнi якiх знаходзяцца дарогi, камунiкацыйныя лiнii, абавязаны па прадпiсанню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абмежаваць або поўнасцю спынiць рух транспартных сродкаў, самаходных сельскагаспадарчых, мелiярацыйных i дарожна-будаўнiчых машын на гэтых дарогах, абмежаваць або спынiць дзейнасць камунiкацыйных лiнiй.

4. Калi юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, не маюць магчымасцi абмежаваць або спынiць дзейнасць, прадугледжаную пунктам 3 гэтага артыкула, яны павiнны ў парадку, устаноўленым артыкулам 48 гэтага Закона, выплачваць кампенсацыю за шкоду, што прычыняецца нерухомым матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы.

5. Пры выяўленнi гаспадарчай або iншай дзейнасцi юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якая прыводзiць да забруджання паветранага цi воднага басейна i стварае пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, вiнаватыя юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, абавязаны па прадпiсанню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абмежаваць гэту дзейнасць, а пры немагчымасцi яе абмежавання павiнны ў парадку, прадугледжаным артыкулам 48 гэтага Закона, выплачваць кампенсацыю за шкоду, што прычыняецца нерухомым матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы.

6. Патрабаваннi прадпiсанняў аб неабходнасцi абмежавання дзейнасцi або аб поўнай яе забароне пры адсутнасцi пагрозы захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы могуць быць адменены Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або судом.

7. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых вiдаў работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, ажыццяўляюцца наступныя мерапрыемствы: папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаваннi, пры неабходнасцi - iх перамяшчэнне, а таксама мерапрыемствы па забеспячэнню ўмоў, неабходных для захавання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне работ, прадугледжаных часткай першай гэтага пункта, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаванню i захаванню гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Артыкул 33. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змяненне гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пры ўмове навуковай абгрунтаванасцi гэтага змянення i з улiкам катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Рашэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Навукова-метадычнай радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)
Артыкул 34. Выключаны.

(статья 34 исключена. - Закон Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)


Артыкул 35. Вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)


КонсультантПлюс: примечание.

По вопросу, касающемуся вывоза культурных ценностей, включенных в Музейный фонд Республики Беларусь, см. Указ Президента Республики Беларусь от 10.07.2006 N 435.

1. Вываз за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

2. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi ў межах мiжнароднага культурнага абмену i ў выпадку ўзброеных канфлiктаў.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

3. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

(п. 3 статьи 35 в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

4. Исключен. - Закон Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З.


: downloads -> other -> histcult
downloads -> Вучэбна-трэніровачны комплекс “пішам правільна” (у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, 2008) як сродак удасканальвання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў сучаснай школе
downloads -> Х а р т ы я з я м л І сакавік-2000 Х а р т ы я з я м л І прэамбула
downloads -> Пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”
downloads -> `c-w-`mj amXr-`mj lbÀsk-¡âdn hnZ-ym-`-ymk Ub-d-IvS-dpss imc-ym-ebw, luknw-Kvt mÀUv nÂUnwKvkv, im´n \KÀ, Xncp-h-\-´-]pcw
downloads -> Для студэнтаў 5 курса факультэта журналістыкі
histcult -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 14 мая 2007 г. N 578
downloads -> «Клімавіцкі раён: гісторыя і сучаснасць» Інфармацыйны спіс
downloads -> Лістапада 2012 года
downloads -> Ю. Я. Дзямідчык


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка