Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь


ГЛАВА 7 АДНАЎЛЕННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ



старонка3/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.67 Mb.
ТыпЗакон
1   2   3   4
ГЛАВА 7

АДНАЎЛЕННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)
Артыкул 36. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя i рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы.

2. Да навукова-даследчых работ адносяцца:

2.1. археалагiчныя даследаваннi (разведка i раскопкi) - комплекс мерапрыемстваў па ўдакладненню i вывучэнню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку правядзенне нагляду пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ;

2.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па вывучэнню архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя датычацца матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. натурныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па высвятленню i ўдакладненню адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы выкананне зандажу, закладку шурфаў, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення i iншых даследаванняў.

3. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. Да праектных работ адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.

Склад, парадак распрацоўкi i ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

5. Да рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ адносяцца:

5.1. аднаўленчыя работы - комплекс мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей - абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

5.2. дапаўненне - комплекс мерапрыемстваў па стварэнню дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэнню ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзенню ў месцах страты на тэрыторыях комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей будынкаў, збудаванняў i iншых аб'ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб'ёмна-прасторавай структуры;

5.3. кансервацыя - комплекс мерапрыемстваў па часоваму або доўгатэрмiноваму забеспячэнню захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

5.4. прыстасаванне - комплекс мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэб i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

5.5. рамонт - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей без унясення змяненняў у iх канструкцыйнае i (або) эстэтычнае вырашэнне;

5.6. раскрыццё - комплекс мерапрыемстваў па пазбаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;

5.7. рэгенерацыя - комплекс мерапрыемстваў па аднаўленню цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага вырашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

5.8. рэканструкцыя - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану i функцыянальных асаблiвасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей з дапушчэннем частковых змяненняў iх канструкцыйных i неiстотных фiзiчных уласцiвасцей, якiя не вядуць да змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

5.9. рэстаўрацыя - комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаванаму аднаўленню страчаных фрагментаў матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Артыкул 37. Выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Навукова-даследчыя, праектныя i рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей могуць выконвацца толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Дазвол на правядзенне археалагiчных даследаванняў выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дакументацыя археалагiчных даследаванняў захоўваецца ў архiве Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi.

Дазвол на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1" выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыi на выкананне ўказаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 43 гэтага Закона.

2. Дазвол Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей не вызваляе заказчыкаў ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Парадак выдачы дазволу Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 38. Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (акрамя работ на фасадах), у тым лiку работы па iх рамонту ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 гэтага Закона, а таксама работы па пераўладкаванню i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, размешчаных у будынках, якiя з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi (акрамя работ па пераўладкаванню i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, якiя з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, i работ па замене запаўненняў дзвярных i аконных праёмаў, па зашкленню лоджый i балконаў), могуць выконвацца на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях штодзённа або з iншай перыядычнасцю без атрымання дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 39. Асобы, якiя дапускаюцца да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, дапускаюцца асобы, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадку, прадугледжанага артыкулам 42 гэтага Закона.
Артыкул 40. Пасведчаннi на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Пасведчаннi на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выдаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на падставе рашэнняў аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на iх атрыманне.

2. Рашэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у тым лiку на правядзенне аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, правядзенне археалагiчных даследаванняў пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне гэтых рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ) прымаюцца Навукова-метадычнай радай.

3. Парадак выдачы пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 41. Навуковы кiраўнiк
1. Пры выкананнi работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона, назначаецца навуковы кiраўнiк.

2. Навуковы кiраўнiк ажыццяўляе кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама кiраўнiцтва ходам указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, праводзiць аўтарскi нагляд за iх выкананнем i нясе персанальную адказнасць за захаванне адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, навуковую абгрунтаванасць праектных рашэнняў i iх рэалiзацыю.

Навуковы кiраўнiк, як правiла, уваходзiць у склад творчага калектыву, якi выконвае навукова-даследчыя i (або) праектныя работы на матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

3. Пры выкананнi работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2" навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-даследчых устаноў на падставе рашэння Навукова-метадычнай рады, прынятага пры наяўнасцi ўзгаднення iх назначэння з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

Пры выкананнi работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi "3" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыi "3" навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-даследчых устаноў.

4. Замена навуковага кiраўнiка забараняецца, за выключэннем выпадкаў:

4.1. пiсьмовай адмовы навуковага кiраўнiка ад выканання сваiх абавязкаў i функцый;

4.2. невыканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый;

4.3. немагчымасцi выканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый з прычыны хваробы, выезду на пастаяннае месца жыхарства за межы Рэспублiкi Беларусь, пераходу на работу, выкананне якой не звязана з праектнай i рэстаўрацыйнай дзейнасцю;

4.4. iншых устаноўленых заключэннем Навукова-метадычнай рады выпадкаў, калi навуковы кiраўнiк не можа выконваць свае абавязкi i функцыi.

5. Навуковыя кiраўнiкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь атрымлiваюць узнагароджанне за выкананне работ, прадугледжаных часткай першай пункта 2 гэтага артыкула, за кошт юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, зацiкаўленых у выкананнi гэтых работ.

6. Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца парадак назначэння навуковага кiраўнiка i вызначаюцца яго правы, абавязкi i функцыi.


Артыкул 42. Асобы, якiя могуць быць дапушчаны да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей без катэгорыi
Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей без катэгорыi, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, могуць быць дапушчаны асобы, якiя не маюць пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi, што дазваляе забяспечыць якаснае выкананне гэтых работ.
Артыкул 43. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя выходзяць за межы патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1" узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на падставе заключэння Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi.

3. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2", якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты цi знiкнення, папярэдне разглядаецца на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2", якая не адобрана Навукова-метадычнай радай, узгадненню не падлягае.

Неабходнасць разгляду Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, не ўказаных у частцы першай гэтага пункта, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Выдаткi, звязаныя з разглядам Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, кампенсуюцца заказчыкамi навукова-праектнай дакументацыi.

4. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у абавязковым парадку павiнны бязвыплатна перадаваць у Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь устаноўленыя Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь раздзелы гэтай навукова-праектнай дакументацыi, якiя датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

5. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

6. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


ГЛАВА 8

УТРЫМАННЕ I ВЫКАРЫСТАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 44. Ахоўныя абавязацельствы
1. Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь для матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей могуць вызначацца iндывiдуальныя ўмовы iх утрымання i выкарыстання, устанаўлiвацца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, патрабаваннi па забеспячэнню iх захавання, у тым лiку ў выпадках надзвычайных сiтуацый цi ў перыяд узброеных канфлiктаў, а таксама iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (уладальнiкаў) i карыстальнiкаў, уладальнiкаў зямельных участкаў, на якiх размешчаны помнiкi археалогii. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

2. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам (уладальнiкам) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiкам зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, у тэрмiн, прадугледжаны пунктамi 2 i 3 артыкула 53 гэтага Закона.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)


Артыкул 45. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)


1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю, а таксама згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, iндывiдуальнымi ўмовамi iх утрымання i выкарыстання, вызначанымi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

(часть вторая п. 1 статьи 45 введена Законом Республики Беларусь от 18.07.2007 N 265-З)

2. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i iншых воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай такiмi воiнскiмi фармiраваннямi, забараняюцца.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню гэтых каштоўнасцей (навакольнаму асяроддзю нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зонам iх аховы), а таксама ўчыненне якога-небудзь iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы), забараняюцца, за выключэннем неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)


Артыкул 46. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей (не ў адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю) вядзе да спагнання з iх карыстальнiкаў у парадку, прадугледжаным артыкулам 48 гэтага Закона, кампенсацыi за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы неадпаведным iх выкарыстаннем, i за абмежаванне ў сувязi з гэтым доступу грамадзян да гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей па iх першапачатковаму прызначэнню не лiчыцца неадпаведным выкарыстаннем.


Артыкул 47. Прадпрымальнiцкая дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Прадпрымальнiцкая дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi шляхам стварэння дадатковых транспартных нагрузак, прыўнясення функцый, не характэрных для гэтай каштоўнасцi, стварэння дадатковых аб'ёмна-прасторавых збудаванняў, не ўласцiвых i не характэрных для гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не можа ажыццяўляцца без пагаднення, заключанага ў пiсьмовай форме з уласнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, i дазволу, атрыманага ў адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 33 гэтага Закона.

2. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць у адпаведнасцi з пагадненнем, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, абавязаны штогод у парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, рабiць адлiчэннi ў фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва. Памеры такiх адлiчэнняў складаюць для юрыдычных i фiзiчных асоб Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, 5 працэнтаў, для замежных юрыдычных i фiзiчных асоб - 25 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў вынiку дзейнасцi, якая аказала непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З)
Артыкул 48. Парадак выплаты кампенсацыi за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. У выпадку, калi юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, не маюць магчымасцi абмежаваць або поўнасцю спынiць дзейнасць, прадугледжаную пунктамi 3 i 5 артыкула 32 i (або) абмежаваную артыкулам 44 гэтага Закона, або дапускаюць неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, прадугледжанае артыкулам 46 гэтага Закона, яны павiнны выплачваць у фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва кампенсацыю за шкоду, прычыненую гэтым гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, i за абмежаванне ў сувязi з гэтым доступу грамадзян да гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Кампенсацыя выплачваецца ў памеры да 5 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў вынiку дзейнасцi, якая прычынiла шкоду гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Калi юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, не ажыццяўляюць прадпрымальнiцкай дзейнасцi, звязанай з атрыманнем прыбытку, яны павiнны штомесяц выплачваць фiксаваную суму кампенсацыi ў фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З)

2. Працэнт адлiчэнняў цi фiксаваная сума кампенсацыi за шкоду, прычыненую гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, i парадак iх выплаты ўстанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З)



: downloads -> other -> histcult
downloads -> Вучэбна-трэніровачны комплекс “пішам правільна” (у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, 2008) як сродак удасканальвання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў сучаснай школе
downloads -> Х а р т ы я з я м л І сакавік-2000 Х а р т ы я з я м л І прэамбула
downloads -> Пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”
downloads -> `c-w-`mj amXr-`mj lbÀsk-¡âdn hnZ-ym-`-ymk Ub-d-IvS-dpss imc-ym-ebw, luknw-Kvt mÀUv nÂUnwKvkv, im´n \KÀ, Xncp-h-\-´-]pcw
downloads -> Для студэнтаў 5 курса факультэта журналістыкі
histcult -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 14 мая 2007 г. N 578
downloads -> «Клімавіцкі раён: гісторыя і сучаснасць» Інфармацыйны спіс
downloads -> Лістапада 2012 года
downloads -> Ю. Я. Дзямідчык


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка