Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь


ГЛАВА 9 ПРАВА ЎЛАСНАСЦI НА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI



старонка4/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.67 Mb.
ТыпЗакон
1   2   3   4
ГЛАВА 9

ПРАВА ЎЛАСНАСЦI НА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI
Артыкул 49. Прававое рэгуляванне пытанняў уласнасцi на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права ўласнасцi на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вызначэнне права ўласнасцi на матэрыяльныя аб'екты або нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць i на момант iх выяўлення або надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ўтрымлiваюцца безгаспадарна, вызначаюцца гэтым Законам i грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Пры наданнi матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi права ўласнасцi на iх захоўваецца.


Артыкул 50. Суб'екты права ўласнасцi на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

2. Асобныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць быць аднесены законам да аб'ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 51. Правы ўласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Правы ўласнiка калекцыi

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)


1. Уласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi апрача iншых правоў, якiя ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь належаць яму як уласнiку, мае права:

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

1.1. перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць на захоўванне дзяржаўным органам i ўстановам з вызначэннем умоў яе ўтрымання i выкарыстання;

1.2. карыстацца пераважным правам набыцця iншых састаўных частак гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якiя знаходзяцца ў агульнай уласнасцi;

1.3. на матэрыяльную дапамогу за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, для выканання работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў межах ахоўнага абавязацельства пры адсутнасцi ўласных сродкаў.

2. Уласнiк калекцыi (яе часткi) мае права на бязвыплатнае атрыманне ад дзяржаўных музеяў, бiблiятэк i (або) архiваў, iншых дзяржаўных арганiзацый наступных паслуг:

2.1. вызначэнне iндывiдуальных умоў утрымання i выкарыстання калекцыi ў цэлым i (або) яе асобных прадметаў;

2.2. дапамога ў правядзеннi навуковай iнвентарызацыi i навуковай апрацоўкi прадметаў калекцыi;

2.3. захаванне ў дзяржаўных установах адпаведнага профiлю прадметаў калекцыi. Пры гэтым дзяржаўная ўстанова мае права на выкарыстанне для мэт навукi i экспанавання прадметаў калекцыi (яе часткi або асобнага прадмета), перададзеных ёй на захоўванне;

2.4. гарантыя бяспекi калекцыi i (або) яе асобных прадметаў у час экспанавання i (або) перавозкi.

3. Па жаданню ўласнiка калекцыi (яе часткi або асобнага прадмета) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама дзяржаўныя музеi, бiблiятэкi i (або) архiвы, iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, прыцягнутыя да аказання паслуг, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула, абавязаны гарантаваць канфiдэнцыяльнасць звестак аб уласнiку калекцыi (яе часткi або асобнага прадмета).
Артыкул 52. Абмежаванне правоў уласнiка (уладальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii

(название в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)


Уласнiку (уладальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уладальнiку зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, забараняецца:

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць без дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь работы на гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона;

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

адчужаць або iншым чынам перадаваць права ўласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць без узгаднення з абласным (Мiнскiм гарадскiм) выканаўчым i распарадчым органам у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

вывозiць гiсторыка-культурную каштоўнасць за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне;

перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым воiнскiм фармiраванням.


Артыкул 53. Абавязкi ўласнiка (уладальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii

(название в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)


1. Уласнiк (уладальнiк) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уладальнiк зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, абавязаны ўзяць на сябе абавязкi па забеспячэнню iх захавання шляхам падпiсання ахоўных абавязацельстваў, складзеных па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку:

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

1.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.2. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь маюць права на яе вывучэнне;

1.3. прадастаўляць перыядычна або па дамоўленасцi з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь цi адпаведнымi ўстановамi культуры доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам на тэрмiн не менш чым шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;

1.4. паведамляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.5. захоўваць у цэласнасцi калекцыi i iншыя навукова абгрунтаваныя зборы рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

1.6. забяспечыць устаноўку на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ахоўнай дошкi i складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

(пп. 1.6 статьи 53 введен Законом Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

2. Пры набыццi права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць новы ўласнiк (уладальнiк) гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiк зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, абавязаны на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы цягне за сабой прызнанне такой здзелкi несапраўднай.

(п. 2 статьи 53 в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

3. У выпадку надання матэрыяльнаму аб'екту статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi яго ўласнiк (уладальнiк) або ўладальнiк зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны гэты матэрыяльны аб'ект, абавязаны на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы можа прывесцi да прызнання названага аб'екта ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарна.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)

4. У выпадку, калi ўласнiк (уладальнiк) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi безгаспадарна ўтрымлiвае гэту гiсторыка-культурную каштоўнасць, што можа прывесцi да страты яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, такая гiсторыка-культурная каштоўнасць па рашэнню суда можа быць перададзена ў дзяржаўную ўласнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

(п. 4 статьи 53 введен Законом Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)


Артыкул 54. Правы фiзiчных асоб, якiя маюць непасрэдныя адносiны да ўзнiкнення (стварэння) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
Калi матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, па свайму паходжанню цi зместу звязаны з пэўнай фiзiчнай асобай або яе непасрэднымi продкамi (на працягу не больш чым двух пакаленняў), гэта фiзiчная асоба мае права абумовiць недаступнасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi для публiчнага агляду (iншага спосабу раскрыцця зместу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi) пры яе жыццi або на iншы тэрмiн, якi не перавышае гэтага часу.
Артыкул 55. Пераважнае права набыцця гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе састаўной часткi)
Пры продажы долi ў агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць астатнiя ўдзельнiкi долевай уласнасцi маюць пераважнае права набыцця гэтай долi па цане, за якую яна прадаецца. У выпадку iх адмовы або немагчымасцi набыць састаўную частку гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры яе продажы пераважнае права яе набыцця мае дзяржава.
ГЛАВА 10

ФIНАНСАВАННЕ АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Артыкул 56. Фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)
1. Фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, сродкаў уласнiкаў (уладальнiкаў) гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уладальнiкаў зямельных участкаў, на якiх размешчаны помнiкi археалогii, добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Для фiнансавання аховы гiсторыка-культурнай спадчыны могуць стварацца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, фонды спецыяльнага прызначэння.


Артыкул 57. Фiнансаванне некаторых мерапрыемстваў па прадухiленню пагрозы захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы
За кошт юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, зацiкаўленых у праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых вiдаў работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, ажыццяўляюцца мерапрыемствы, прадугледжаныя часткай першай пункта 7 артыкула 32 гэтага Закона.
Артыкул 58. Фiнансаванне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях у межах ахоўных абавязацельстваў
Фiнансаванне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях у межах ахоўных абавязацельстваў ажыццяўляецца за кошт сродкаў уласнiкаў i (або) уладальнiкаў гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама сродкаў рэспублiканскага бюджэту ў выпадку, прадугледжаным падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 51 гэтага Закона, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
ГЛАВА 11

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Статья 59 вступила в силу со дня официального опубликования.

Артыкул 59. Уступленне ў сiлу гэтага Закона


Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 60, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.
Статья 60 вступила в силу со дня официального опубликования (статья 59 данного документа).

Артыкул 60. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам


Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

прыняць меры па прывядзенню актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.
Артыкул 61. Прызнанне некаторых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь страцiўшымi сiлу
У сувязi з прыняццем гэтага Закона прызнаць страцiўшымi сiлу:

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 504);

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 18, арт. 199);

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 1998 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 29 - 30, арт. 467);

пункт 8 артыкула 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2001 года "О признании утратившими силу законодательных актов и внесении изменений в некоторые законодательные акты Республики Беларусь по вопросам собственности" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 48, 2/759);

артыкул 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 24 лiпеня 2002 года "О внесении изменений и дополнения в некоторые законодательные акты Республики Беларусь в связи с реорганизацией системы республиканских органов государственного управления" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 87, 2/883);



Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 года "Аб увядзеннi ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 505).


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка

: downloads -> other -> histcult
downloads -> Вучэбна-трэніровачны комплекс “пішам правільна” (у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, 2008) як сродак удасканальвання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў сучаснай школе
downloads -> Х а р т ы я з я м л І сакавік-2000 Х а р т ы я з я м л І прэамбула
downloads -> Пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”
downloads -> `c-w-`mj amXr-`mj lbÀsk-¡âdn hnZ-ym-`-ymk Ub-d-IvS-dpss imc-ym-ebw, luknw-Kvt mÀUv nÂUnwKvkv, im´n \KÀ, Xncp-h-\-´-]pcw
downloads -> Для студэнтаў 5 курса факультэта журналістыкі
histcult -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 14 мая 2007 г. N 578
downloads -> «Клімавіцкі раён: гісторыя і сучаснасць» Інфармацыйны спіс
downloads -> Лістапада 2012 года
downloads -> Ю. Я. Дзямідчык


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка