Законы Рэспублікі Беларусь "Аб смі" у прыватнасці, удакладніўшы І пашырыўшы паняцце "



Дата канвертавання27.07.2016
Памер19.89 Kb.
ТыпЗакон
Рэкамэндацыі для кожнай з краінаў

-Унесці змены ў законы Рэспублікі Беларусь "Аб СМІ" (у прыватнасці , удакладніўшы і пашырыўшы паняцце “журналіст” і скараціўшы колькасць нагодаў, з якіх можа дапускацца ліквідацыя СМІ), "Аб дзяржаўных сакрэтах" (скараціць пералік падстаў для "засакрэчвання" інфармацыі, а таксама суб'ектаў, якія валодаюць паўнамоцтвамі па "засакрэчванні" інфармацыі). Прыняць закон аб доступе да інфармацыі. Адмяніць крымінальную адказнасць за паклёп.

-Зняць існуючую забарону на акрэдытацыю пры МЗС Беларусі ў якасці карэспандэнтаў замежных СМІ супрацоўнікаў беларускіх СМІ, якія маглі б працаваць па сумяшчальніцтве.

-У прынцыпе адмяніць існуючую забарону на супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі пры МЗС Беларусі.

-Прызнаць правы журналістаў-фрылансераў на прызнанне за імі статусу журналіста, іх права на збор і распаўсюд інфармацыі.

-Спыніць практыку затрыманняў і арыштаў журналістаў, спыніць пераслед журналістаў у судзе. Наглядным і кантрольным органам, што назіраюць за дзейнасцю сілавых ведамстваў, праводзіць дбайнае расследаванне абгрунтаванасці затрымання журналістаў.

(Эксперты адзначаюць, што сёння сіл грамадзянскай супольнасці, у тым ліку незалежнай журналісцкай супольнасці, недастаткова, каб дамагацца ад уладаў саступак у галіне свабоды СМІ. Аднак некаторыя саступкі магчымыя, калі пачнецца пацяпленне стасункаў паміж Мінскам і Захадам. Тым не менш, патрабаванні павінныя гучаць ўжо цяпер).

-Перагледзець прэзідэнцкі ўказ № 60 аб рэгуляванні інтэрнэту. У прыватнасці , адмяніць непразрысты механізм складання чорных спісаў сайтаў, доступ да якіх блакуецца ў дзяржаўных арганізацыях, установах адукацыі і культуры.



-Распрацаваць нарматыўны прававы акт аб добраахвотнай дзяржаўнай рэгістрацыі інтэрнэт-сайтаў у якасці СМІ.

(Эксперты адзначаюць, што карэспандэнты інтэрнэт-СМІ не маюць па заканадаўстве статусу журналіста і знаходзяцца фактычна ў падполлі. Доступ да інфармацыі моцна абмежаваны ў параўнанні нават з недзяржаўнымі журналістамі, якія працуюць у зарэгістраваных СМІ. Па сутнасці інтэрнэт-журналісты падвяргаюцца прафесійнай дыскрымінацыі з боку дзяржаўных органаў улады. Прызнанне за інтэрнэт-рэсурсамі (па іх добраахвотных зваротах) статусу СМІ дасць інтэрнэт-журналістам права на прафесію).

-Ліквідаваць фактычную дзяржаўную манаполію на асноўныя СМІ, правесці раздзяржаўленне медыясферы, стварыць канкурэнтны медыярынак.



-Ураўняць расцэнкі на друк і распаўсюд для ўсіх СМІ незалежна ад іх формы ўласнасці.
: wp-content -> uploads -> 2013
2013 -> Форма №1-иг, лбг
2013 -> План ідэалагічнай І выхаваўчай работы на I чвэрць 2013/2014 навучальнага года
2013 -> Сябры! Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы?
2013 -> Библиотека справочно-библиографический отдел
2013 -> Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
2013 -> Друзья! Вы являетесь членом/активистом молодёжной организации или инициативы?
2013 -> Конкурс творчых вучнёўскіх работ (далей конкурс), прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ініцыятыва грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі",
2013 -> Расклад пазаўрочных заняткаў на I паўгоддзе
2013 -> Дырэктар А. А. Марціновіч




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка