Занятак – падарожжа ў сялянскую хату “да бабы васіліны



Дата канвертавання04.07.2016
Памер34.95 Kb.
ЗАНЯТАК – ПАДАРОЖЖА

Ў СЯЛЯНСКУЮ ХАТУ

ДА БАБЫ ВАСІЛІНЫ



МЫ ПАЕДЗЕМ У ГОСЦІ”

Мэта: пазнаёміць дзяцей з сялянскім бытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце; выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі.

Ход занятку

Педагог. Дзеці, сёння нас запрашае да сабе ў госці бабуля Васіліна. Давайце хутчэй збірацца. (Гучыць беларуская музыка.)

Прыветна вокны пазіраюць,

Нібыта ў госці запрашаюць,

Ну, добры выгляд хата мае.

Цікава... Хто ж нас чакае? (Стук у дзверы.)

Васіліна. Міласці просім кожнага ў нашай хаце госцем быць.

Тут павячэраць, адпачыць

Вам давядзецца сёння.

Цікавыя рэчы пазнаць,

Гульні і песні спяваць.

- Бачыце, як у мяне прыгожа! Тут шмат чаго цікавага. А хочаце даведацца, што ў мяне ёсць? Ну дык, падыходзьце да стала.



Педагог. Дзеці, паглядзіце, які прыгожы абрус у бабулі Васіліны. Адкуль ён у цябе?

Васіліна. Гэты абрус захаваўся ад маёй маці. Яго яна ткала сама. Матуля засцілала ім стол, калі чакала гасцей, і ў хаце адразу станавілася святло і ўтульна. Абрус складаецца з двух полак - кавалкаў льнянога палатна, злучаных пасярэдзіне прошваю. Прошва - гэта скразны ажурны шоў. Сам абрус упрагожваецца раслінным арнаментам, крыжыкамі, клетачкамі, палоскамі, шырокімі або вузкімі. Краі абруса ўпрыгожвае махра - распушчаныя ніткі. Раней дзяўчаткі забаўляліся, заплятаўшы махру ў тугія коскі.

- А са мной разам жыве ў хаце сябар. Здагадайцеся, хто гэта.

Хто з зялёнымі вачамі

Грозна бліскае начамі?

Мае пухленькія лапкі,

Мае кіпцікі-царапкі?

Спінку пругка выгінае,

Страх на мышак наганяе? (Кот.)



- Дзеці, вы не бачылі майго ката Васіля? Ён такі свавольнік, любіць хавацца. Давайце яго пашукаем. (Дзеці шукаюць ката і знаходзяць яго на печы.)

Педагог. Печка цяпло захоўвае, вось кот там і спіць.

Васіліна. Ой, ой, дзеці, загулялася я з вамі і зараз нічога не паспею. Сёння я хацела вас пачаставаць смачнай кашай. Ай, вай-вай. Што ж мне рабіць?.. Дзе мой чыгунок?.. А, знайшла. Мой чыгунок моцны, агня не баіцца, таму што кавалі ў кузні адлілі яго з чугуна.

- Дзеці, ці ведаеце вы, як варыць кашу? Што для гэтага патрэбна? (Адказы дзяцей.) Добра, дапамаглі вы мне. А каб рукі не апячы, я вазьму вілкі. (Паказывае вілкі, спгавіць чыгунок у печ.)



Педагог. Як цёпла і ўтульна ў хаце бабы Васіліны, тут можна паляжаць і пагрэцца.

Васіліна. Печ у сялянскай хаце займае пачэснае месца. У ёй не толькі вараць, жараць, але яна і лечыць, аберагае людзей ад хвароб. Хворае дзіця заўсёды клалі на печ, або печ сімвалізуе здароўе. Здаўна вядома, што калі чалавек уваходзіў у хату, дзе знаходзіўся хворы, то госць павінен перш за ўсё зірнуць на печ, і хвароба ў такім выпадку да яго не прыстане.

Педагог. Васіліна, нешта цёмна ў хаце стала, запалі свет. (Васіліна бярэ газавую лямпу.) Што гэта за рэч?

Васіліна. Гэта газавая лямпа. Зараз я запалю яе (запальвае лямпу) і вы ўбачыце, як яна свеціць. У ёй свеціцца агеньчык.

Педагог. Сапраўды, агонь жыве ў газавай лямпе. А дзе ён яшчэ можа жыць? (Адказы дзяцей.)

Васіліна. Нешта вы, дзеці, засядзеліся. А танцаваць вы любіце?

Дзяўчынка.

Любім пець мы, жартаваць,

У гульні розныя гуляць.

X л о п ч ы к.

Як пастаўлю рукі ў бокі,

Самі ногі ідуць у скокі.

Паглядзіце на мяне –

Які я высокі.

Васіліна. Во тож дзеці цяпер пайшлі. I вясёлыя, і спевакі добрыя, і танцоры. I, вядома ж, разумныя? Загадаю я вам зараз загадкі, а адгадкі знаходзяцца ў маім куфэрку. (Адгадку дастае з куфэрка.)
На дварэ стаіць зіма.

Гурбы - як ахапкі.

Мёрзнуць вушы, мёрзне лоб,

Як ідзеш без ... (шапкі).


Бягуць - скрыпяць,

Стануць - маўчаць. (Боты.)


Чатыры вушкі і два брушкі. (Падушка.)
Раніцу кожную лашчыць, сушыць

Шыю, рукі, твар і вушы. (Ручнік.)



Васіліна (паказывае ручнік). Што гэта? Правільна, гэта "полотенце". А па-беларуску - ручнік. Ён патрэбны для таго, каб выціраць рукі. Хутчэй мыйце рукі і сядайце за стол! Пара капіу даставаць, а то баюся, каб не прыгарэла... Частуйцеся, калі ласка!
: ddu103grodno -> library
library -> Сцэнарый фальклорнага свята (група "фантазёры")
library -> «Веселые капельки» День здоровья в группе
library -> Адзенне (гульня-занятак) Праграмны змест
library -> Беларуская батлейка каляндарныя I абрадавыя гульнi
library -> Гукайце, дзеці, Масленіцу! Сцэнарый свята для другой малодшай групы
library -> Люблю мой край, старонку гэту
library -> Канспект комплекснага занятку па далучэнні дзяцей группы “Чамучкі” да беларускай культуры Праграмны змест
library -> Экскурсія ў этнаграфічны міні-музей “сялянская хатка”
library -> Этналагічная спадчына беларусі першыя жыхары беларускай зямлі
library -> Мастацкая дзіцячая цацка




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка