Запісана на дошцы ў выглядзе табліцы



Дата канвертавання27.07.2016
Памер56.28 Kb.
Настаўнік : Як прыказку чытаць выразна? Трэба ўявіць сабе, што перад вамі слухачы, якіх сваёй прыказкай неабходна ў чым-небудзь пераканаць. Чытаем па ланцужку. (Пажадана з тлумачэннем сэнсу)

Настаўнік : Мэта наступнай сітуацыі - паказаць агульнасць поглядаў беларусаў і рускіх на самыя важныя праблемы жыцця - значэнне працы, сяброўства, вучобы, любові да роднай зямлі.

Запісана на дошцы ў выглядзе табліцы:

Бел.

Рус.

Адзін горбіцца, а 100 корміцца.

Один с сошкой, а семеро с ложкой.

На языку мядок, а на сэрцы лядок.

На языке мед, а в сердце лед.

Хоць рэдка, але метка.

Хоть редко, но метко.

Кожны чалавек - каваль свайго шчасця.

Каждый человек - кузнец своего счастья.

Не бойся ліхога, а бойся ціхога.

В тихом болоте черти водятся.

Калі топішся, то і за бытву схопішся.

Утопающий н за соломку хватается.

Куды хачу, туды вярчу.

Что хочу, то ворочу.

Якое карэнне, такое і насенне.

Яблочко от яблони недалеко падает.

Паспех — людзям на смех

Поспешишь — людей насмешишь.

Што было, тое быльнягом парасло.

Что было, то сплыло.

Настаўнік: Пра што сведчаць гэтыя выказванні?


  • Ці ёсць яшчэ падобныя па сэнсе прыказкі і прымаўкі ў беларускай і
    рускай мовах?

  • Як вы думаеце, хто ў каго пазычыў іх? ..

Я думаю, што пазычаць не прыйшлося. Некаторыя выразы падобны як дзве кроплі вады.

- Нагадайце мне, калі і як з'явіліся прыказкі, казкі, прымаўкі, загадкі.

Вынік: У прыказках і прымаўках людзі выказвалі вывады па важнейшых пытаннях: трэба любіць i берагчы свой родны кут, свой край, тую краіну, дзе нарадзіўся, дзе жылі твае продкі, умець працаваць, таму што толькі праца ўзвышае чалавека; цаніць сяброўства і быць добразычлівым; вучыцца ўсё жыццё, таму што "для вучэння няма старасці" .

Настаўнік: Прыказкі, прымаўкі, афарызмы - гэта залацінкі роднай мовы. Мовы Чароўнай, Мілагучнай, Непаўторнай. Ім накананава несмяротнасць з Вялікая ласкі Божае.



Прыказкі. " У прыказцы праўда святая" .- эпіграф.

Увасабленне у прыказках вопыту і мудрасці народа. Разнастайнасць тэматыкі , сцісласць і выразнасць, пераносны сэнс прыказак..Лаканізм , трапнасць і дакладнасць мовы.Прыказкі, як мастацкія творы.



Мэта: Пашырыць паняцце выразнасці, сціпласці, трапнасці, афарыстычнаці, павучальнасці адлюстравання жыццевага вопыту народа ў прыказках і прымаўках.

Пазнаёміць пяцікласнікаў з усёй разнастайнасцю прыказак і прымавак, у якіх знайшлі сваё адлюстраванне патрыятызм беларусаў, іх працавітасць, павага да старэйшых, асабліва да маці, уменне цаніць сяброў, праўду.

Абсталяванне: выстава кніг са школьный бібліятэкі, асабістая бібліятэчка вучняў

- Кожнаму вучню картачна ацэнкі сваіх уменняў і навыкаў.



Урок. 1. Мэта і задачы . Дэманстрацыя кніг , якімі карысталіся пры падрыхтоўцы да ўрока.

Слова настауніка. Паслухайце і падумайце . . .

Жылі-былі двое суседзяў . . . Абодва на замлі працавалі, улетку адпачынку не ведалі, бо вядомажак хлеб мець, трэбы зямліцы глядзець.Працуюць ад цямна да цямна, бо ведаюць: хто рана ўустае, таму і бог дае ; і праца не паганіць чалавека, а корміць і поіць.

А якімі прыказкамі можна ахарактарызаваць чалавека, што добра сваю справу робіць?

3 разумнаю галавою і рукам легка.

Не таму слава, хто на язык легкі, а таму - хто ў справе стойкі.

Пытанне класу: Што такое прыказка? А прымаўка? Прывядзіце прыклады (на памяць)

Разглядаем афарызмы.

Чытанне прыказак і прымавак па падручніку.

(Як конкурс на лепшага чытальніка)

На кожным радзе назначаю члена журы, хто і вызначыць пераможцу. Член журы потым падводзіць вынік сваіх назіранняў выступленнем. Акрамя таго, у кожнага на парце ляжыць дісток ацэнкі самаго сябе па веданні прыказак, прымавак, афарызмаў.

Настаўнік: Давайце пагуляем у прыказкі. (На адваротным

баку дошкі запісаны прыказкі I прымаўкі толькіу словазлучэннях).

Прапаную вам закончыць прыказку або прымаўку.

Скакаць пад чужую...

А па руску: Хто рана устае...

Пераліваць з пустога... Старый друг...

Слова як птушка... Корень учення горек...

Як гукнеш... Смелость города...

Есць- пацее, а... Запас беды...

Хлуснёй багаты... Мякка сцеле...

За доўгі язык...



Настаўнік: Па двух апорных словах трэба ўзнавіць поўны тэкст прыказкі (прымаўкі)

Радзіма ...- чужына ...

Што ... -... пажнеш

Адклад ... -... лад

Што ... пяром -... тапаром

А па руску: Друзья ... в беде Делу ..., потехе ...

Настаўнік: тлумачу сваю сітуацыю па прыказцы «Няма Тае хусты, каб завязаць людзям вусны».

Якую прымаўку ці прыказку вы б хацелі пракаменціраваць-растлумачыць сітуацыю, у якой Яна вельмі трапна

гучыць?(Вучні робяць невялікія замалёўкі- мініяцюры вакол прыказкі, нагадваючы сітуацыю, у якую можна трапіць)

Настаўнік: Ці можна «па партрэце» пазнаць літаратурнага героя, што:

а) з вады сухім выйдзе, з сякеры суп зварыць;

б) іх вадой неразліць, мы з табой як рыба з вадой;

в) скача пад чужую дудку.
Настаўнік: Пры дапамозе мімікі і пантамімы назваць прыказку:

... Нібы з ланцуга сарваўся.

... У гасцях за яду апошні прымайся, а першы пераставай.

... Пералівае з пустога ў парожняе.

Настаўнік: Чаму трэба вывучаць прыказкі і прымаукі, карыстацца імі у мове?

Вынік: Няма ў народа больш дарагога скарбу, чым яго слова. Бо ў мове выказана душа народа, яго жыццёвы вопыт і мудрасць. Народ- найлепшы пісьменнік і паэт. Ён назіральны I дасціпны. I гэта адлюстроўваецца ў яго мове.

Аналіз эпіграфа

Настаўнік: Прапаную зараз вам на картачках даць самому сабе адзнаку за вывучэнне і разуменне прыказак на нашым уроку.

А цяпер прашу паслухаць маіх памочнікаў, членаў журы кожнага раду. Чыя праца на ўроку была яскравай, вялікай... Картачкі здайце свайму члену журы.



Калі застаўся час, можна працягнуць апытванне прыказак і прымавак на памяць.

Дамашняе заданне

  1. Запісаць прыказкі, прымаўкі, якімі карыстаюцца мама, тата,
    бабуля, дзядуля ў вашай сям`i.


  2. Падабраць прыказкі пра маці, мову, гаворку, слова, запісаць іх у
    сшытак, умець тлумачыць.


Напрыклад:

Выказанае слова да губы не вернеш.

За доўгі язык не пахваляць.

3 мора вады не выліць, з песні слова не выкінуць.

Са свайго языка спусціш- на гэтьім не зловіш.

Ласкавае слова- што дзень ясны.



Рана загоіцца, а злое слова ніколі.

У добрую часіну сказаць, а ў ліхую памаўчаць.
: fr
fr -> Стыпендыі фонду "Ротары" па магістарскіх праграмах
fr -> Гатычны касцюм вялікага княства літоўскага канца ХІІІ — пачатку ХVI ст. Ганна Барвенава (Мінск)
fr -> 6. Сьвята Трох каралеў у каталікоў Нараджэньне Хрыстова ў праваслаўных
fr -> Г. Мінск Аб зацвярджэнні Палажэння аб курсавых
fr -> ∙ 25 красавіка 2016 ∙ уладальнік freemuse award 2016
fr -> С. Ф. Шымуковіч Вялікая Айчынная вайна савецкага народа
fr -> «Штучнае дыханне» 9 чэрвеня, 18. 30 Фільм дэманструюцца на мове арыгінала з беларускімі субтытрамі
fr -> Бурным бела-ружовым цветам
fr -> Людзі на балоце




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка