Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў



Дата канвертавання21.05.2016
Памер46.89 Kb.
31 жніўня 2011 г.

ЗАПРАШЭННЕ




Азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў


у Літоўскую Рэспубліку
"АБМЕН ПРАВАВОЙ ПРАКТЫКАЙ НА КАРЫСЦЬ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА”

Радыя паведаміць Вам, што Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра (KAS) і Інстытут развіцця ды навучання EDUCATIO абвяшчаюць набор на ўдзел у азнаямленчай паездцы для беларускіх юрыстаў у Літву.



I. Апісанне праекту




Мэта праекту:

Сабраць групу беларускіх адвакатаў, праваабаронцаў і людзей, якія займаюцца юрыдычнымі пытаннямі ў партыях / грамадскіх арганізацыях, з мэтай прадстаўлення ім магчымасці азнаямлення з функцыянаваннем прававой сістэмы Літвы і іншых краін Еўропы, а таксама паспрыяць як мага хутчэйшаму перайманню пазітыўнага досведу і прававой традыцыі беларускім грамадствам.


Мэтавая група:

Практыкуючыя адвакаты і юрысты-выкладчыкі; пракуроры; адвакаты, якія страцілі ліцэнзіі праз рэпрэсіі; праваабаронцы і людзі, якія шчыльна працуюць з юрыдычнымі справамі ў партыях / грамадскіх аб’яднаннях.


Працягласць:

5-дзённая азнаямленчая паездка

Месца:

Вільня, Літва

Працоўныя мовы:

ангельская / беларуская (з перакладам)

Лектары:


  • высокапастаўленыя палітыкі і эксперты на месцах;

  • акадэмікі / навукоўцы;

  • незалежныя эксперты.




Метады навучання:

У ходзе азнаямленчай паездкі будзе прадстаўленая тэарэтычная інфармацыя і практычныя звесткі, неабходныя для авалодвання штодзённай практыкай еўрапейскіх калегаў і для спробаў пераносу гэтых напрацовак у Беларусь. Праграма ўключае ў сябе наступныя тэмы / сустрэчы:

  • Прававая сістэма Літвы;

  • Літоўскі досвед у трансфармацыі прававой сістэмы. Пераход ад савецкага права да дэмакратычнай мадэлі;

  • Літоўскі досвед у трансфармацыі прававой сістэмы. Прыняцце адзінай нарматыўнай базы Еўразвязу (Acquis Communataire) і іншыя крокі па гарманізацыі літоўскага права з еўрапейскім заканадаўствам;

  • Дапамога краін Паўночнай Еўропы ў задавальненні патрэбаў беларускай прававой сістэмы;

  • Палітычная незалежнасць судоў: тэорыя і практыка;

  • Канстытуцыйны Суд Літвы: задачы, мэты і выклікі;

  • Падставы для затрымання, правы затрыманых, сучасныя альтэрнатывы ўтрыманню пад вартай;

  • Інстытут Амбудсмена;

  • Забеспячэнне роўных правоў грамадзян у судах, палітычным і грамадскім жыцці;

  • Функцыянаванне месцаў папярэдняга затрымання;

  • Паліцыя: прававыя падставы, правы і абавязкі. Узаемадзеянне з судамі;

  • Правы і абавязкі пракурора;

  • Важнасць Камітэта па праве і правапарадку Сойму Літоўскай Рэспублікі ў прававой сістэме Літвы;

  • Нацыянальныя і міжнародныя прафесійныя структуры – функцыі, уплыў, інш.

Пры планаванні праграмы будуць улічвацца асаблівыя інтарэсы ўдзельнікаў. Ідэі і пажаданні збіраюцца праз заяўкі і сэсіі “мазгавых штурмаў” пры канцы кожнага курса.





Сертыфікаты:

Пасля паспяховага праходжання курсаў кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат аб сканчэнні курсаў.


II. Структура вандроўкі




Даты:

9-14 кастрычніка 2011 г.
У мэтах стварэння каманднай атмасферы і дасягнення мэтаў праекту неабходны поўны і абавязковы ўдзел ва ўсёй праграме паездкі. Удзельнікі праекту будуць павінны пісьмова гарантаваць поўны ўдзел ва ўсёй праграме.

III. Умовы ўдзелу




Патрабаванні:

  • Узрост не меней за 21 год;

  • Досвед у галіне права;

  • Праца, звязаная з юрыдычнымі пытаннямі;

  • Моцнае жаданне павысіць уласную кваліыікацыю;

  • Універсітэцкі дыплом (або прынамсі два паспяхова скончаныя курсы ў ВНУ да пачатку ўдзелу ў праекце).




Працэс падачы заяўкі:

Ахвочыя ўзяць удзел у паездцы мусяць выслаць усе неабходныя дакументы на адрас Інстытута навучання і развіцця

EDUCATIO (Літва): Lawyers@educatio.lt :


Па электроннай пошце:

  • Кароткі матывацыйны ліст на ангельскай / рускай / беларускай мове з тлумачэннем прычын, чаму Вы хочаце ўзяць удзел у курсах (і пазначыць, якія тэмы Вас найбольш цікавяць – можна са спісу, пададзенага вышэй, або любыя іншыя ідэі);

  • Жыццяпіс (Curriculum Vitae) з канкрэтнай інфармацыяй аб тым, якую арганізацыю кандыдат прадстаўляе / у якой працуе, якімі пытаннямі займаецца. Абавязкова падаць імя і кантакты асобы, якая рэкамендуе кандыдата да ўдзелу.


Разглядацца будуць толькі поўныя і своечасова пададзеныя заяўкі.


Тэрмін падачы заявак:



26 верасня (панядзелак) 2011 г.

Умовы ўдзелу:

  • Актыўны і поўны ўдзел ва ўсіх занятках;

  • Поўная заяўка;

  • Поўны набор неабходных дакументаў;

  • Жаданне вучыцца і павысіць кваліфікацыю.


Кожны ўдзельнік павінен наведваць курсы ад пачатку да канца.



IV. Кантакты




Суарганізатар:

EDUCATIO: Institute for Development and Training

Žalesos k., Vilnius raj.

LT-15143

Tel: +370 68200028



E-mail: educatio@educatio.lt


Кантактная асоба:

Інга Аўгунене (Inga Augūnienė), тэл.: +37068200027
V. Фінансавая падтрымка



Выдаткі на праезд, навучанне, у т.л. лекцыі і трэнінгі, а таксама харчаванне і пражыванне (у двухмясцовых пакоях) аплачваюцца арганізатарамі.




Калі будуць іншыя пытанні, калі ласка, звяртайцеся да нас.
: old -> images -> stories
stories -> Форум грамадзянскай супольнасці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю
stories -> Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010
stories -> Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1
stories -> Грамадзянская супольнасць Беларусі: напярэдадні трэцяй штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”
stories -> Ii фестываль нефармальнай адукацыі
stories -> У пошуках сваіх каранёў і сябе сучаснай
stories -> «тыдзень 2009» Усе мерапрыемствы з’яўляюцца адкрытымі І запісацца на ІХ можна ў кантактных асобаў!
stories -> Адкрыты ліст прадстаўнікоў трэцяга сектару Беларусі –удзельнікаў Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства з нагоды раптоўнай гібелі журналіста, заснавальніка сайта charter97. Org алега Бябеніна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка