Запрашэнне на ўдзел у праграме



Дата канвертавання10.01.2017
Памер29.21 Kb.




Запрашэнне

на ўдзел у праграме
Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім і дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу”
Дадзеная праграма рэалізоўваецца агенцтвам “Славацкая афіцыйная дапамога ў развіцці – Славацкая дапамога (SlovakAid)”.
Мэты праграмы – спрыянне ўстойліваму развіццю беларускіх грамадскіх арганізацый; наладжванне доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж беларускімі грамадскімі арганізацыямі і бізнес-сектарам краіны на аснове славацкага досведу.
Дзеля забеспячэння ўстойлівага развіцця грамадскіх арганізацый вельмі важна, каб для вырашэння сваіх статутных мэтаў яны прыцягвалі партнёраў не толькі са свайго сектару, але і з іншых. Наладжванне кантактаў з бізнес-кампаніямі з’яўляецца вельмі перспектыўным крокам: праз камунікацыю і супрацоўніцтва з такімі кампаніямі грамадскія арганізацыі атрымаюць партнёра, здольнага максімальна эфектыўна дапамагаць у вырашэнні грамадскіх праблемаў, а таксама пазітыўна паўплывае на ўстойлівасць развіцця самой арганізацыі. Акрамя гэтага, інфармаванне супрацоўнікаў кампаніі пра супольную з недзяржаўнай арганізацыяй дзейнасць будзе пазітыўным унёскам у фармаванне грамадскага меркавання пра недзяржаўныя арганізацыі, іх месца і ролю ў вырашэнні сацыяльных праблемы краіны.
Фонд “Понціс” (Славакія) ажыццяўляе дадзеную праграму пры арганізацыйнай падтрымцы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (Беларусь).
Фонд “Понціс” (Славакія) і МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (Беларусь) запрашаюць беларускія грамадскія арганізацыі ўзяць удзел у аб’яўленай праграме.
Беларускія грамадскія арганізацыі дзякуючы гэтай праграме змогуць атрымаць:

  • магчымасці пачаць і развіць супрацоўніцтва з бізнес-сектарам;

  • падтрымку і ноў-хаў з боку славацкіх партнёраў;

  • узаемадзеянне з іншымі грамадскімі арганізацыямі;

  • узмацненне ўстойлівасці грамадскіх арганізацый;

  • узмацненне патэнцыялу арганізацый;

  • магчымасць атрымаць дадатковую дапамогу.

Увосень 2010 г. у межах праграмы будзе арганізавана 3 семінары па нарошчванні ўнутранага патэнцыялу беларускіх грамадскіх арганізацый. Семінары будуць сканцэнтраваныя на наступных пытаннях:

  • умацаванне арганізацыйнага патэнцыялу грамадскіх аб’яднанняў (візія, місія, стратэгічнае планаванне і інш.);

  • як распачаць камунікацыю з бізнес-кампаніямі;

  • як звярнуцца да кампаніі з прапановай двухбаковага супрацоўніцтва;

  • кансультацыі, датычныя дзейнасці арганізацый.

Усе семінары будуць мець інтэрактыўную форму і праводзіцца славацкімі экспертамі, а таксама прадстаўнікамі славацкіх кампаній. Адна з найбольш важных частак праграмы – гэта стварэнне кожнай грамадскай арганізацыяй, задзейнічанай у праграме, прапановаў па супрацоўніцтве з бізнесам.


Праз узаемадзеянне і сумесную актыўнасць будзе наладжана сталае супрацоўніцтва беларускіх грамадскіх арганізацый, зацікаўленых у развіцці кантактаў з бізнесам, дзеля камунікацыі паміж сабой, абмену інфармацыяй, ведамі, досведам і ідэямі.
Па выніках конкурсу заявак будзе абрана 7-15 грамадскіх арганізацый з розных рэгіёнаў Беларусі. Згодна з крытэрамі праграмы, неабходна дэлегаваць аднаго прадстаўніка ад арганізацыі для праходжання поўнага курсу навучання і далейшай дзейнасці ў галіне супрацоўніцтва з дзелавым сектарам Беларусі.
Калі вы зацікавіліся ўдзелам у гэтай праграме, дасылайце запоўненую анкету да 30 чэрвеня 2010 г. на беларускай ці англійскай мове на e-mail application.NGO@gmail.com Анкеты, дасланыя пазней за вызначаную дату, разглядацца не будуць.
Заяўкі будуць разглядацца фондам “Понціс”. У ліпені 2010 г. прадстаўнікі гэтай арганізацыі наведаюць тыя НДА, якія пройдуць папярэдні адбор. Усе, хто заявіць аб сваім жаданні ўдзельнічаць у праграме, будуць праінфармаваныя аб выніках адбору праз e-mail не пазней за 31 ліпеня 2010 г.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі і кансультацый звяртайцеся праз e-mail application.NGO@gmail.com



: wp-content -> uploads -> 2010
2010 -> У. Караткевіч. Да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка
2010 -> Справаздача аб рабоце бібліятэкі ў 2010-2011 навучальным годзе
2010 -> Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 кастрычніка 2010 года ў 12. 30
2010 -> Маладзёжны адукацыйны клуб ”newline“ Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” дуа “Гімназія №10 г. Маладзечна”
2010 -> Дзеннае аддзяленне 7 верасня
2010 -> Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека Червень-лістапад, 2010 Школа правоў чалавека для адукатараў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка