Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 26 февраля 2010 г. N 9/29815



Дата канвертавання16.11.2016
Памер53.69 Kb.
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 26 февраля 2010 г. N 9/29815

РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА

25 лютага 2010 г. N 435


АБ ТАРЫФАХ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
На падставе падпункта 1.3 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:

1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 700 рублёў за адну паездку;

1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг - гранiчныя максiмальныя ў памеры 1100 рублёў за адну паездку.

2. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм камунальным транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.

3. Зацвердзiць кошт месячных, дэкадных i на 1/2 месяца праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

4. Устанавiць, што бiлеты на адну паездку папярэдняга намiнальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяцi дзён са дня змянення тарыфаў.

5. Тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання i гранiчныя максiмальныя тарыфы на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымi асобамi ўсiх формаў уласнасцi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў горадзе Мiнску.

6. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi самастойна зацвярджаюць:

6.1. пэўны ўзровень тарыфаў на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг, якiя не перавышаюць гранiчныя максiмальныя тарыфы, зацверджаныя дадзеным рашэннем;

6.2. кошт праязных бiлетаў шматразовага карыстання на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг зыходзячы з зацверджаных тарыфаў у адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб парадку вызначэння кошту праязных бiлетаў шматразовага карыстання ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання i аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь ад 16 лютага 2005 г. N 28/12 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 58, 8/12394).

7. Камунальнаму транспартнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс":

7.1. забяспечыць залiчэнне намiнальнага кошту бiлетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыццi бiлетаў па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрмiну iх дзеяння;

7.2. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання;

7.3. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

7.4. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi гандлёвага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Белсаюздрук", рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства паштовай сувязi "Белпошта", рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства электрасувязi "Белтэлекам", сетку ўласных кiёскаў па распаўсюджваннi бiлетнай прадукцыi, гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi i кандуктарамi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах.

8. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным транспартным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў.

9. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.

10. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на чатыры вiды транспарту (аўтобус - тралейбус - трамвай - метро), права на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў.

11. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з даплатай у памеры 700 рублёў.

12. Сумяшчальны з метро праязны бiлет на папяровым носьбiце сапраўдны толькi пры наяўнасцi пластыкавай карты з магнiтнай паласой для праезду ў метро на адпаведны перыяд.

13. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 23 жнiўня 2007 г. N 1911 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 215, 9/10113);

рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 15 лiстапада 2007 г. N 2657 "Аб унясеннi змяненняў у рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 23 жнiўня 2007 г. N 1911" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 293, 9/12072);

рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 4 чэрвеня 2009 г. N 1252 "Аб унясеннi змяненняў у рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 23 жнiўня 2007 г. N 1911" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., N 163, 9/24618).

14. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па напрамку дзейнасцi.

15. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублiкаванню ў газеце "Минский курьер".

16. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыяльнага апублiкавання.


Выконваючы абавязкi старшынi М.А.Ладуцька

Кiраўнiк спраў М.Ф.Савановiч

УЗГОДНЕНА

Мiнiстр эканомiкi

Рэспублiкi Беларусь

М.Г.Снапкоў

25.02.2010
Дадатак

да рашэння

Мiнскага гарадскога

выканаўчага камiтэта



25.02.2010 N 435
КОШТ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
(рублёў)

N
п/п

Вiды бiлетаў

Месячныя

Дэкадныя

На 1/2
месяца

1

На адзiн вiд транспарту (аўтобус, тралейбус,
трамвай, метро)

27600

9700

14550

2

Аўтобус-экспрэс

38500

13550

20300

3

На два вiды транспарту (аўтобус - тралейбус,
аўтобус - трамвай, трамвай - тралейбус,
аўтобус - метро, тралейбус - метро,трамвай -
метро)

36850

12950

19400

4

На тры вiды транспарту (аўтобус - тралейбус
- трамвай, аўтобус - тралейбус - метро,
аўтобус - трамвай - метро, трамвай -
тралейбус - метро)

43950

15400

23150

5

На чатыры вiды транспарту (аўтобус -
тралейбус - трамвай - метро)

49700

17450

26200

: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка