Затур’янскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа



Дата канвертавання17.06.2016
Памер121.84 Kb.
ДУА “Затур’янскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Тэма: Рэлігія і міфалогія ўсходніх славян

Балтуцкая Ганна Валянцінаўна,

настаўнік гісторыі,

першая кваліфікацыйная

катэгорыя

Мэта: характарыстыка вераванняў старажытных жыхароў Беларусі

Задачы:

- пазнаёміць вучняў з язычніцкай рэлігіяй і міфалогіяй усходніх славян, верай у варожых і спрыяльных чалавеку духаў;

- развіваць мову, уменне тлумачыць гістарычныя тэрміны, раскрываць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі;

- выхоўваць уяўленне аб ролі веры ў жыцці стражытнага чалавека



Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Абсталяванне: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.: Вучэбны дапаможнік для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / Пад рэдакцыяй Г.В. Штыхава, Ю.М. Бохана. – Мн., 2011; індывідуальныя карткі для вучняў па вывучэнні новага матэрыяла, карткі з дыферэнцыраванымі заданнямі і адказамі, ілюстрацыі багоў.
Ход урока.

  1. Арганізацыйны этап

Дзень добры, сядайце, калі ласка.

Вас запрашаю на ўрок, нібыта ў казку,

Жадаю шчасця, поспехаў, дабра

І сонечнага веснавога цяпла.



II. Этап актуалізацыі вопыту вучняў

Вашай увазе прапануецца крыжаванка, разгадаўшы якую, паспрабуем вызначыць тэму ўрока (крыжаванка змешчана на дошцы)



  • Разгадванне крыжаванкі

1. Атрад узброеных і спецыяльна абучаных ваеннай справе людзей (дружына).

2. Кіраўнік роду або племя, самы вопытны чалавек (старэйшына).

3. Продкі сучасных літоўцаў і латышоў, да прыходу славян засялялі значную тэрыторы Беларусі (балты).

4. Натуральны падатак, які плацілі князю залежныя людзі (даніна).

5. Усходнеславянскія плямёны, якія пражывалі ў балоцістай мясцовасці на поўдні Беларусі (дрыгавічы).

6. Паданне аб легендарных герох, багах, аб паходжанні розных з’яў прыроды (міф).

7. Ваенны правадыр племені, уладар княства (князь).


  • У выдзеленых клетачках атрымаліся словы РЭЛІГІЯ, МІФ. Зыходзячы з гэтых слоў, сфармуліруйце тэму ўрока?

  • Вызначце задачы ўрока

Знаёмства з планам (запіс на дошцы)

1. Культ продкаў

2. Духі

3. Язычніцкія багі



4. Свяцілішчы

5. Абрады

6. Міфы

У канцы ўрока адкажам на пытанне: Чаму нашы продкі верылі ў духаў і мноства багоў, складалі міфы?



2

4 5


3 7





1 6



















  1. Аперацыйна-пазнавальны этап.

  1. Культ продкаў (тлумачэнне настаўніка)

Нашы продкі з глыбокай старажытнасці верылі, што ў чалавека ёсць душа. Такое рэлігійнае ўяўленне вучоныя называюць анімізмам. Існавала перакананне, што душы людзей і пасля іх смерці маглі ўплываць на жыццё жывых. У родавым грамадстве вельмі важнай была падтрымка сваякоў. Толькі разам людзі маглі весці гаспадарку і супрацьстаяць ворагам. Пашанай карысталіся старыя людзі, старэйшыны, бо яны пражылі доўгае жыццё і былі вопытнымі. Славяне верылі, што нават пасля смерці, старэйшыны роду дапамагаюць сваім нашчадкам. Так зарадзіўся культ продкаў. Душы памерлых ахоўвалі род і ўсяляк спрыялі яго росквіту. Да нашага часу захаваўся вокліч «Чур мяне!». Калісьці ім заклікалі на дапамогу продкаў. Чур — гэта і ёсць продак. Ад гэтага слова паходзіць назва далёкіх продкаў — «прашчуры». Душы продкаў трэба было схіліць да сябе. Таму ім прыносілі ахвяры, у іх гонар наладжвалі піры. Да нашага часу захаваўся звычай памінання памерлых продкаў.

  • Калі мы памінаем продкаў? (адказы вучняў).

  1. Духі

Славяне верылі, што ўвесь свет, які іх акружае населены духамі. Таму яны пакланяліся агню, сонцу, дрэвам, камяням і рэкам. З існаваннем веры ў духаў вы ведаеце з урокаў беларускай літаратуры. Вам прапануецца віктарына “Пазнайце духа па апісанні”. (Кветка з пялёсткамі: вучні адрываюць пялёсткі, на якіх запісаны загадкі. Чытаюць іх і адгадваюць).
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай.

І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.

Твар травой аблытаны, быццам павуцінай,

Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі. (Вадзянік)


Выходзіць здань дзіўная з віру

І творыць варожбы свае.

Сцюдзёная льецца вадзіца

Па целе з распушчаных кос,

А вочы блішчаць, як дзве зоры,

А вочы глядзяць да нябёс. (Русалка)


Ходзіць велікан па лесе,

А слядоў няма на снезе. (Лесавік)


Хатні дух, гаспадар і заступнік. (Дамавік)
Жыхар і гаспадар лазні.

З ахвотай парыцца і мыецца.

За дрэнныя ўчынкі карае

Гарачым парам і пужае рогатам. (Лазнік)


Клапоціцца пра ўрадлівасць палёў і лугоў.

Адпужвае шкодных насякомых.

Людзей, якія працуюць апоўдні,

Можа пакараць сонечным ударам. (Палявік)


Сядзібны дух, які жыве ў хляве. Пры сімпатыі да сваіх гаспадароў песціць і чысціць кожную скаціну, заплятае коням грывы, носіць ваду вёдрамі, падкладвае паболей корму. (Хлеўнік)

  • Прадоўжыце сказ: Духі дзяліліся на добрых і варожых. Якія з гэтых можна лічыць варожымі, а якія добрымі? Варожых нашы продкі стараліся задобрыць дарамі.

  • Работа з ілюстрацыяй на с. 65


Работа ў групах:

1. Язычніцкія багі

2. Свяцілішчы

3. Абрады



1 група – вучні чытаюць матэрыял падручніка “Язычніцкія багі” і запаўняюць пустыя радкі першага слупка табліцы на індывідуальных картках для вучняў (выдзеленыя словы ў табліцы адсутнічаюць). (Дадатак 1)

ІМЯ БОГА

Апекуном чаго быў?

Пярун

Бог навальніцы, грому, маланкі

Сварог

Бог сонца і агню

Дажбог

Бог дажджу

Хорс

Бог сонца

Вялес

Бог жывёлагадоўлі

Ярыла

Бог веснавой урадлівасці

Макош

Заступніца жанчын, жаночых заняткаў

Лада

Багіня кахання і прыгажосці, юнацтва і плоднасці, апякунка шлюбу

Лёля

Багіня вясны і дзявочага хараства

Мара (мора)

Багіня смерці


2 група – вучні чытаюць матэрыял падручніка “Свяцілішчы” і рыхтуюцца апісаць ілюстрацыю на с.67 згодна пытанняў. (Дадатак 2)

1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?

2. Што ўяўлялі свяцілішчы?

3. Растлумачце паняцце ідал

4. Чаму багам прыносілі ахвяры?
III група – вучні чытаюць матэрыял падручніка “Абрады” і дапаўняюць тэкст з пропускамі. (Дадатак 3)

У старажытнасці жыццё чалавека суправаджалі (абрады). Гэта спецыяльныя рытуальныя дзеянні пры нараджэнні, вяселлі, смерці чалавека. Асаблівую ўвагу нашы продкі надавалі пахавальнаму абраду. Да X ст. (спальвалі) нябожчыкаў, пазней – хавалі ў зямлю. Разам з нябожчыкам змяшчалі яго (рэчы) – верылі ў замагільнае жыццё. Пахавальны абрад складаўся з памінальнай ежы і (трызны) – гульні або спаборніцтва ў гонар нябожчыка. Каляндарныя абрады былі цесна звязаны з (земляробчымі) работамі. Цікавымі абрадамі суправаджаліся святы такія як Купала, Дажынкі, Зажынкі. Людзі верылі, што абрадамі можна паўплываць на сілы (прыроды).




  1. Фізкультхвілінка

Я, ты, ён, яна –

Наша слаўная сям’я.

Усміхнёмся – вочы ў вочы,

Да сталоў сваіх пакрочым.

Сядзем побач, сядзем разам

Са сваім цудоўным класам.
Справаздача груп

Славяне ў дахрысціянскі перыяд не валодалі рэлігіяй, адзінай для ўсіх плямёнаў. Аднак іх рэлігійныя уяўленні пра прыроду, навакольнае асяроддзе, стыхіі вельмі блізкія адзін аднаму. Гэта дазваляе казаць пра існаванне ў старажытных славян адмысловай народнай веры - ЯЗЫЧНІЦТВА. Што азначае “язычніцтва”? Я “зычу естество”, гэта значыць: “я агучваю прыроду”. Гэта вельмі добрае слова. У чым сіла язычніцтва? Жыць з прыродай у адзінстве, не спрабаваць яе заняволіць.

Хто такія Пярун, Дажбог, Стрыбог даведаецеся, заслухаўшы 1 групу.

1 група расказвае, іншыя адначасова запаўняюць першы слупок табліцы.


  • Які з багоў лічыўся самым галоўным? Якім вы яго ўяўляеце?

  • Работа з ілюстрацыямі, апішыце яго.

  • Якімі рысамі характару можна надзяліць Дажбога, Ярылу?


2 група апісвае ілюстрацыю, пасля ўсе запісваюць азначэнні паняццяў свяцілішча, ідал.

Свяцілішча – месца, дзе маліліся багам.

Ідал – вобразная выява бога.
3 група зачытвае тэкст, пасля запісваюць азначэнне паняцця трызна

Трызна – гульні або спаборніцтвы ў гонар нябожчыка.
Міфы

  • Што такое міфы?

  • Які міф вы ведаеце з урокаў гісторыі?

  • Што паслужыла прычынай узнікнення міфаў і паданняў?

  • Ва ўсе часы людзей цікавіла пытанне пра паходжанне жыцця. Міфы пра нараджэнне свету, дзеяннях багоў стваралі ўсе народы планеты.


V. Замацаванне ведаў

Вучням прапаноўваюцца на картках дыферэнцыраваныя заданні на выбар з мэтай выяўлення ведаў па матэрыяле ўрока. (дадатак 4).



VI. Дамашняе заданне

§13, індывідуальнае заданне: складзіце крыжаванку, падрыхтуйце паведамленне аб адным са старажытных святаў або абрадзе.


VII. Рэфлексія “Сонейка”

- На колькі балаў вы засвоілі матэрыял? (самаацэнка вучнямі сваіх ведаў)

- Ці выканалі мы задачы ўрока?

- З якім настроем пакідаеце ўрок?

На дошцы змешчаны круг ад сонца. На партах у кожнага вучня ёсць прамені сонца галубога і жоўтага колераў. Жоўты – мне спадабалася працаваць, усё зразумела. Галубы – было камфортна, але трэба яшчэ папрацаваць.



Спіс літаратуры

1. Васілевіч, У.А. Міфы Бацькаўшчыны / У.А. Васілевіч. – Мінск, 1994.

2. Лаўрэнка, Л.А. У свеце міфаў і легенд / Л.А. Лаўрэнка // Беларуская мова і літаратура. – 2013. - № 8

3. Штыхаў, Г.В. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны канец XIII ст.: Вучэбны дапаможнік для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / Г.В. Штыхаў. – Мн.: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2009.



Дадатак 1

ІМЯ БОГА

Апекуном чаго быў?




Бог навальніцы, грому, маланкі




Бог сонца і агню




Бог дажджу




Бог сонца




Бог жывёлагадоўлі




Бог веснавой урадлівасці




Заступніца жанчын, жаночых заняткаў

Лада

Багіня кахання і прыгажосці, юнацтва і плоднасці, апякунка шлюбу

Лёля

Багіня вясны і дзявочага хараства

Мара (мора)

Багіня смерці


Дадатак 2

1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?

2. Што ўяўлялі свяцілішчы?

3. Растлумачце паняцце ідал

4. Чаму багам прыносілі ахвяры?
Дадатак 3

У старажытнасці жыццё чалавека суправаджалі … . Гэта спецыяльныя рытуальныя дзеянні пры нараджэнні, вяселлі, смерці чалавека. Асаблівую ўвагу нашы продкі надавалі пахавальнаму абраду. Да X ст. … нябожчыкаў, пазней – хавалі ў зямлю. Разам з нябожчыкам змяшчалі яго … – верылі ў замагільнае жыццё. Пахавальны абрад складаўся з памінальнай ежы і … – гульні або спаборніцтва ў гонар нябожчыка. Каляндарныя абрады былі цесна звязаны з … работамі. Цікавымі абрадамі суправаджаліся святы такія як Купала, Дажынкі, Зажынкі. Людзі верылі, што абрадамі можна паўплываць на сілы …. .

Дадатак 4

I узровень (5-6 балаў)

1. Выберыце правільны адказ

Адзін з галоўных багоў славян:

а) Ярыла, б) Вялес; в) Пярун.

2. Пералічыце духаў, якім пакланяліся славяне.

3. Напішыце імя старажытнагрэчаскага бога, якому людзі пакланяліся гэтак сама, як Перуну.

4. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.
II узровень (7-8 балаў)

1. Напішыце слова-сінонім да слова язычніцтва.

Язычніцтва -

2. Растлумачце, чаму славяне стараліся задобрыць сваіх багоў і наладжвалі ў іх гонар розныя святы, прыносілі ім дары.

3. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.
III узровень (9-10 балаў)

1. Растлумачце, чаму славяне стараліся задобрыць сваіх багоў і наладжвалі ў іх гонар розныя святы, прыносілі ім дары.

2. Чаму ўсходнія славяне спальвалі нябожчыка разам з некаторымі рэчамі, якімі ён карыстаўся пры жыцці.

3. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.


Адказы I узровень

1. в

2. вадзянік, дамавік, русалка, лазнік, палявік, лесавік

3. Зеўс

Адказы II узровень

1. Мнагабожжа

2. Бо ад багоў залежаў добры ўраджай, перамога ў вайне, вылечванне ад хваробы .

Адказы III узровень

1. Бо ад багоў залежаў добры ўраджай, перамога ў вайне, вылечванне ад хваробы .

2. Верылі ў замагільнае жыццё. Рэчы спатрэбяцца чалавеку на тым свеце.

- Чаму нашы продкі верылі ў духаў і мноства багоў, складалі міфы і легенды?
: gallery
gallery -> Канцэртная праграма «за беларусь»
gallery -> Графік работы клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах
gallery -> Дарагія рабяты, улічваючы вашу занятасць у вучэбны час, рэкамендуем прачытаць праграмныя творы летам
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка