Заява Камісіі па Правах чалавека пры Вярхоўнай радзе адвакацкай палаты



Дата канвертавання26.06.2016
Памер23.74 Kb.
Заява Камісіі па Правах чалавека пры Вярхоўнай радзе адвакацкай палаты

Права на абарону з'яўляецца адным з асноўных правоў, якія належаць падазраваным і абвінавачаным падчас крымінальнага разбіральніцтва. Яно складаецца, у прыватнасці, з прадстаўлення ім дастатковай колькасці часу і тэхнічных сродкаў для падрыхтоўкі абароны, а таксама ў магчымасці вядзення гутаркі з абраным адвакатам без старонніх асобаў. Права на абарону гарантуецца як Артыкулам 11.1 Сусветнай Дэкларацыі Правоў Челавека, як і Артыкулам 14.3 б) і д) Міжнароднаго Пакту Грамадзянскіх і Палітычных Правоў. Яго парушенне подрывае асновы крымінальнага працэсу. Яно належыць кожнаму падазраванаму і абвінавачанаму, незалежна ад характара меркаванага злачынства.

Камісія па Правах Чалавека пры Вярхоўнай Радзе Адвакацкай Палаты яшчэ больш занепакоеная інфармацыяй аб спробах умяшальніцтва з боку Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь ва ўнутраныя працэсы беларускай Калегіі адвакатаў у стасунку да адвакатаў, якія ўзялі на сябе абязацельствы па абароне людзей, абвінавачаных і падазраваных у датычнасці да падзеяў, якія адбываліся ў Мінску 19-20 снежня 2010 года. Указванне кіраўніцтву Калегіі адвакатаў на неабходнасць прыцягнення сябраў калегіі да дысцыплінарнай адказнасці ў сувязі з іх меркаванымі парушэннямі правілаў прафесійнай этыкі, выказанай у тым, якім чынам яны каментуюць ход следства сваіх падабаронных, з'яўляецца непрымальным з пункту гледжання неабходнасці забеспячэння права на самакіраванне Калегіі, і звязаным з гэтым ажыццяўленнем права на абарону ў Рэспубліцы Беларусь. В найвышэйшай ступені разбуральным для правасуддзя з'яўляюцца спробы Міністэрства Юстыціі Рэспублікі Беларусь паўплываць на выкананне сваіх абавязкаў па прадстаўленні абароны сваім кліентам абранымі адвакатамі, накіроўваючы ім лісты з папярэджаннямі аб магчымым пазбаўленні іх адвакацкай ліцэнзіі, а таксама абвяшчэнне аб магчымасці ўнясення зменаў у Кодэкс правілаў прафесійнай этыкі адвакатаў, звязанае з дадзенай сітуацыяй.

Сутнасць прафесіі адваката складаецца ў незалежнасці ад ураду і свабодзе ад усялякага роду ўмяшальніцтва ў прафесійную дзейнасць. А асновай для ажыццяўлення адвакацкага самакіравання з'яўляецца яго аўтаномія, асабліва ў стасунках з дзяржаўнай уладай. Рэалізацыя гэтых прынцыпаў гарантуе адвакатам магчымасць прыняцця на сябе абязацельстваў па прадстаўленні інтарэсаў і эффектыўнай абароне кожнага, і асабліва тых, хто знаходзіцца ў канфлікце з ўладай, якая па вызначэнні мае ў сваім распараджэнні моцны дзяржаўны апарат, і звязаныя з гэтым разнастайныя прымусовыя меры. Абавязкам абароны з'яўляецца пярэчанне кожным дзеянням улады, якія могуць нашкодзіць яго кліенту. Адвакат мае права і павінен распаўсюджваць інфармацыю аб тым, што парушаюцца прынцыпы крымінальнага працэсу і правоў чалавека, - ва ў інтарэсах свайго кліента, і ўсяго грамадства ў цэлым.

Недапушчальным з'яўляецца прыцягненне да прававой адказнасці, якая, у прыватнасці, датычыцца права на прафесійную дзейнасць, адвакатаў у сувязі з характарам абвінавачванняў сваіх кліентаў. Гэта немінуча прывядзе да сітуацыі, калі права на абарону для пэўных катэгорыяў грамадзянаў зробіцца толькі бачнасцю. Дзеянні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь абражаюць прынцыпы незалежнасці адвакацкай прафесіі, і, такім чынам, права на абарону і справядлівы судовае разбіральніцтва.

У дадзеных акалічнасцях польскія адвакаты не могуць заставацца абыякавымі.

Ад імя Камісіі па Правах чалавека пры Вярхоўнай радзе Адвакацкай палаты,

С уваженіем



Адвакат Мікалай Петшак
Председатель
Камісія па Правох Чалавека
пры Верхоўнай Радзе Адвакацкай Палаты


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка