Здн, рдн, рдц, стн, стл, згн, скн, лнц



Дата канвертавання17.06.2016
Памер42.28 Kb.
В.П. Красней

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных


У беларускай мове ў працэсе яе развіцця ў некаторых словах адбылося спрашчэнне спалучэнняў зычных шляхам выпадзення з іх саставу якога-небудзь гука: [д], [т], [г], [к], [л]. У выніку на месцы гістарычных спалучэнняў здн, рдн, рдц, стн, стл, згн, скн, лнц вымаўляюцца спалучэнні зн, рн, рц, сн, сл, нц, што і адлюстроўваецца на пісьме.

1. Прачытайце табліцу. Параўнайце выдзеленыя ў прыкладах спалучэнні зычных з адпаведнымі гістарычнымі спалучэннямі, якія прыведзены ў першай графе, і вызначце, у выніку чаго адбылося іх спрашчэнне.

Перанясіце табліцу ў сшытак і ў другую яе графу ўпішыце той гук, які выпаў з саставу гістарычнага спалучэння і цяпер не вымаўляецца і не перадаецца на пісьме.




Гістарычныя

спалучэнні



Які зычны

выпаў?


Прыклады

здн




позні, праязны (праезд)

рдн




міласэрнасць (сардэчны)

рдц




сэрца (сардэчны)

стн




кантрасны (кантраст), карысны (карысць)

стл




помслівы (помста), шчаслівы (шчасце)

згн




бразнуць (бразгаць)

скн




бліснуць (бліскаць); але: віск – віскнуць, вісклівы, націск – націскны

лнц




сонца


2. Прачытайце словазлучэнні. Спішыце іх, а побач з імі запішыце адпаведныя словазлучэнні па-беларуску. Чым адрозніваецца напісанне слоў са спалучэннямі зычных у беларускай і рускай мовах?

Узор: контрастные краски – кантрасныя фарбы.

Радостный взгляд, скоростная плавка, счастливый случай, постные щи, выездной суд, областные соревнования, поздняя осень, корыстные помыслы, совместный проект, солнечный луч.

о З трыма словазлучэннямі (на выбар) складзіце і запішыце розныя па мэце выказвання сказы.



3. Спішыце сказы і падкрэсліце словы са спалучэннямі зычных. Назавіце гэтыя спалучэнні і, карыстаючыся табліцай (практ. 1), вызначце, з якімі гістарычнымі спалучэннямі яны суадносяцца і ў выніку чаго ўтварыліся.

1. Гарыць бярозка пад маім акном запозненай асенняю красою (ТМельчанка). 2. Бэз цвіце, сонца кроплі купае ў духмяным настоі ўсе дні (МЧарняўскі). 3. Хай сэрца тваё будзе добрым і чуйным (Н. Галіноўская). 4. Ведай народную мудрасць, чалавек: прыгажосць – да вечара, дабрыня і міласэрнасць – навек. 5. Ігнась як не ўскрыкнуў ад радаснай неспадзеўкі: дык гэта ж Альхоўка! (К. Цвірка). 6. У гулкім вясельным гомане пырснула люстэрка дробнымі асколкамі-промнямі (М. Мятліцкі). 7. Таццяна засмяялася ціхім шчаслівым смехам (М. Зарэцкі). 8. Вочы старой пацяплелі, і ўсе рысы яе твару расплыліся ў жаласную ўсмешку (М. Лынькоў).



4. Прачытайце сказы. Назавіце словы са спалучэннямі зычных. Запішыце гэтыя словы па-беларуску. Растлумачце іх напісанне.

1. Солнце над головой выглядело радостным и привлекательным (АМусатов). 2. Вы знаете, что такое сестра милосердия? (Н. Островский). 3. Игнат являлся с целой грудой постной провизии (М. Салтыков-Щедрин). 4. Бледное, свежее лицо, глаза и губы такие серьёзные, взгляд честный и невинный (И. Тургенев). 5. По реке радостно мчатся синие волны (ИТургенев). 6. Жалостный мотив плыл в теплом воздухе (Г. Линьков). 7. Я мечтал устроиться киномехаником в областном центре. 8. Яркие солнечные лучи снопом вырвались из-за гор и озарили весь лес (В. Арсеньев). 9. И нередко я видел, что люди милосердны (М. Горький). 10. Позднее я осознаю, что песни, которые получились из моих диалогов с собой, с моей душой, из моих слёз и моих радостей, из моей жизни (Т. Снежина).

о З трыма словамі (на выбар) складзіце свае сказы.
Спалучэнні зычных [ск], [ст], [с’ц’] на канцы кораня слова могуць чаргавацца з [шч], што і перадаецца на пісьме, напрыклад: віск – вішчаць, густы – гушчыня, адпусціць – адпушчаны.
5. Прачытайце пары слоў. Ці супадае іх вымаўленне з напісаннем? Растлумачце напісанне слоў са спалучэннямі зычных.

Піск – пішчаць, хрысціць – хрышчоны, бліскаць – блішчасты, тлусты – тлушч, тоўсты – таўшчыня, віск – вішчаць.



6. Да прыведзеных слоў падбярыце аднакаранёвыя са спалучэннямі зычных. Складзіце з імі словазлучэнні.

Узоры: капуста – капусны, капусны ліст.



І. Чэсць, радасць, міласэрнасць, шчасце, нянавісць.

ІІ. Праезд, сэрца, колькасць, карысць, вобласць, кантраст.

7. Дыктант “Правяраю сябе”.

1. Беларусаў не трэба вучыць спагадзе: яны самі ведаюць, што значыць спачуванне і міласэрнасць (Я. Сіпакоў). 2. Нарэшце паравоз свіснуў, выпусціў пару і пачаў набіраць хуткасць (Л. Кебіч). 3. Рэгіна бачыла, як прыязна заўсміхаўся бацька (В. Кадзетава). 4. Хоць бы птушка дзе піснула, – ані знаку, ні следу (М. Лужанін). 5. Хай заўжды ў цябе, мая Айчына, сонечнымі будуць лес і лёс (С. Басуматрава). 6. Я была шчаслівая ад таго, што так цёпла мяне сустрэла гэтая цудоўная бабуля (М. Кусянкоў).



8. Спішыце сказы, устаўляючы ў словы, дзе патрэбна, адпаведныя літары. Растлумачце іх напісанне.

1. Цалуе со..нца росы на траве, пяшчотнай ласкай сушыць іх на сцежках (І. Навуменка). 2. З аблас..нога цэнтра я вярнуўся назад у Вепры расчараваны (Б. Сачанка). 3. У вушах віс..лівы Наташын смех, а ў душы – сумны голас Марыі Адамаўны (А. Кулакоўскі). 4. У цётчыным голасе мне чуецца прыхаваная рэўнасць і яшчэ штосьці не вельмі прыяз..нае (В. Кадзетава). 5. Шапацеў ненавіс..ны халодны асенні дождж (Г. Васілеўская). 6. Ранняя птушка крылкі цярэбіць, а поз..няя вочкі трэ (Прымаўка).
: wp-content -> uploads -> 2015 -> umodos
umodos -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
umodos -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
umodos -> Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
umodos -> Каляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры
umodos -> Беларуская мова Прыкладнае каляндарна тэматычнае планаванне Для 12 класа вячэрняй школы
umodos -> Мiнiстэрства адукацыi рэспублкi беларусь фiзiчная падрыхтоўка будучага абаронцы айчыны вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Дадатковы матэрыял у сувязі са зменамі ў вучэбнай праграме па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" для 1 класа ўстаноў агульнай
umodos -> Падручнікі, вучэбныя дапаможнікі для І ступені агульнай сярэдняй адукацыі
umodos -> Беларуская мова Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 11 класа вячэрняй школы
umodos -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка