Зімовая алімпіяда фізкультурнае свята



Дата канвертавання22.07.2016
Памер34.13 Kb.
УЗГОДНЕНА

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

___________ Ж.Н. Казура

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Яслі-сад аг. Нарач”







ЗІМОВАЯ АЛІМПІЯДА
Фізкультурнае свята

для старэйшай і сярэдняй групы

Падрыхтавала:

Кіраўнік фізічнага выхавання

З. Л. Серада


Дата правядзення

______________________________________________________________________________________________________________________________



НАРАЧ, 2013



Зімовая алімпіяда

Фізкультурнае свята для сярэдняй і старэйшай групы


Мэта: фарміраваць навыкі здаровага ладу жыцця, жаданне ўмацоўваць сваё здароўе; садзейнічаць развіццю ў дзяцей сілы, хуткасці, спрыту; выхоўваць пачуццё суперыжывання.
Ход свята
Вядучы: Зіма прынесла нам снег пушысты, лёд, сняжынкі, санкі, лыжы і канькі. А яшчэ па снезе чыстым лепім мы снегавікі!
Снегавік: Я, рабяты, Снегавік.

Я да холаду прывык.

Вы мяне дружна ляпілі.

Моркву-нос мне прычапілі.

А цяпер да вас у сад

Завітаць я вельмі рад.

І хачу у вас спытацца,

Чым вы любіце займацца?


Вядучы: Давайце раскажам снегавіку, чым мы займаемся зімой.
1 дзіця: Насталі зімнія дзянькі

Дасталі з сябрам мы канькі.

І па лёдзе чыстым

Імчым, як фігурысты


Танец канькабежцаў
1 дзіця: Лыжы возьмем мы зімой

І згары ляцім крутой.

Каб здаровым, дужым быць,

Лыжы трэба палюбіць!


Танец лыжнікаў

3 дзіця: Дарыць шмат зіма нам спраў,

Цікавых гульняў і забаў.

Лыжы, санкі і канькі

І вясёлыя сняжкі.

Снежкай нават цяжкай самай

Мы ў цэль трапляем прама.


Гульня “Пападзі ў снегавіка” (кідаюць штучныя сняжкі)
Снегавік: Так, так, так! Закідалі вы мяне! Бачу, што сапраўды весела вам зімой.
Вядучы: А галоўнае, што для здароўя вельмі карысна!
Снегавік: А цяпер я праверу, ці страшны вам зімовы холад.

Няхай шчыпле вас мароз

Глядзіце, не спужайцеся,

Хай замарозіць вас да слёз,

А вы не паддавайцеся!
Рухомая гульня “Замарожу”

Снегавік становіцца ў цэнтар кола. Астатнія гульцы выцягваюць наперад рукі. Водзячы з крыкам “Замарожу!” стараецца злавіць далоні гульцоў, а тыя пры набліжэнні Снегавіка ўбіраюць рукі за спіну. Злоўленага гульца прысаромліваюць “Ай-яй! Замарозіў цябе снегавік!” Гульня працягваецца.


Вядучы: А цяпер на чарзе цікавыя зімовыя спаборніцтвы. У нашых спаборніцтвах удзельнічаюць дзве каманды: каманда “Сняжынкі” і каманда “Снегавікі”.
Прадстаўляюцца каманды і журы.
1 эстафета “Завіруха”

Члены каманды становяцца адзін за адным і бяруцца за рукі. Першым стаіць капітан. Усе члены каманды бягуць “змейкай” паміж прадметамі, стараючыся не разарваць ланцужок. Перамагае каманда, якая першая вярнуласЯ на месца.


2 эстафета “Бег на лыжах”

Трэба на лыжах дабегчы да стойкі і вярнуцца назад, перадаючы эстафету наступнамі гульцу.


Гульня з балельшчыкамі “Два Марозы” (3 – 4 разы)
3 эстафета “Санны спорт”

Адзін з гульцоў ад кожнай каманды садзіцца на санкі, а другі абвозіць яго да стойкі і назад. Эстафета перадаецца наступнай пары.


4 эстафета “Бег на каньках”

Камандам даецца па адной галёшы. Трэба, уставіўшы адну нагу ў галёшу, абегчы вакол стойкі і перадаць эстафету наступнаму гульцу каманды.


Гульня з балельшчыкамі “Паўночны вецер і паўднёвы вецер”

Выбіраюцца двое водзячых. Аднаму даецца чырвоная хустачка( паўднёвы вецер), а другому – сіняя (паўночны вецер). Паўночны вецер замаражвае дзяцей, а паўднёвы – сагравае.


Падвядзенне вынікаў спаборніцтва. Ўзнагароджванне пераможцаў.
Снегавік: І дарослым і рабятам

Хачу такі наказ я даць

Ні летам ні зімою

Пра спорт не забываць.

Болей бегаць і скакаць

І на вуліцы гуляць,

Здароўе каб выдатнае

Зберагаць і прымнажаць.

Жадаю чэмпіёнамі

Усім вам, дзеці, стаць!


Раздае пачастункі.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка