Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система



Дата канвертавання15.05.2016
Памер135.44 Kb.
Значимые мероприятия – 2015 года
Библиотечная система
Тыдзень культуры Мастоўшчыны “Культура без межаў”
“Культура без межаў” – пад такой назвай з 9 па 15 лістапада 2015 года ў Мастоўскім раёне прайшоў Тыдзень культуры. Не асталіся ў баку ад гэтай падзеі і бібліятэкі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”.


  1. У дзень адкрыцця Тыдня культуры ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі (г.Мінск) пад назвай “Гарачы след таленту” (09.11.15). Прыхільнікі паэзіі сутрэліся з вядомымі паэтамі: Генадзем Пашковым, Янай Явіч, Дзмітрыем Дземідовічам, Алінай Легастаевай, Анатолем Зэкавым. Яны чыталі свае вершы, адказвалі на пытанні слухачоў, раздавалі аўтографы. Пра дзейнасць выдавецтва “Чатыры чвэрці”, з якім цесна супрацоўнічае раённая бібліятэка, расказала галоўны менеджар Святлана Франко. Напрыканцы мерапрыемства творцы падарылі бібліятэцы зборнікі сваіх вершаў. Свае музычныя нумары ўдзельнікам мерапрыемства падарыў народны калектыў народнай песні “Ярыца”.


  1. Масты сяброўства звязваюць творцаў Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і чытачоў – наведвальнікаў раённай бібліятэкі. Дарэчы, другі раз за гэты год, паэты Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык і маладая паэтэса Вікторыя Смолка прыехалі ў Масты, каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве “Святло роднага слова” на другі дзень Тыдня культуры (10.11.15). Сустрэча прыхільнікаў паэзіі і гродзенскіх пісьменнікаў атрымалася цёплай, пранікнёнай і добразычлівай. Упрыгожваннем мерапрыемства сталі музычныя нумары ў выкананні выхаванцаў Мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў.




  1. Адбылося адкрыццё выставы-экспазіцыі “Дамам эпохі прысвячаецца…”, на якой былі прадстаўлены кнігі і лялькі ў вобразах гераінь гэтых кніг. Цудоўны аповед пра кожную з лялек і стыль сукенкі, у якую яна апранутая, далі магчымасць прысутным, асабліва старшакласнікам, успомніць яшчэ раз пра незабыўную класічную літаратуру – рускую і замежную. Захацелася перачытаць любімыя творы.



  1. 12 лістапада ў Мастоўскай раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла сустрэча чытачоў малодшага школьнага ўзросту з Таццянай Сучковай, таленавітай гродзенскай пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам выдатных вершаў і казак для дзяцей. Вельмі спадабаўся прысутным верш “Масты”, які яна прысвяціла нашаму гораду. Затым Таццяна Сучкова расказала аб сваім пісьменніцкім дэбюце, які адбыўся яшчэ ў школьныя гады, цікавыя гісторыі са свайго дзяцінства, пра сваю жыццёвую дарогу і творчыя здабыткі, чытала ўласныя вершы і казкі. Творчая сустрэча прайшла ў вельмі цёплай, сяброўскай атмасферы, напраканцы якой Таццяна Сучкова падарыла бібліятэцы свае кнігі.



  1. Цікава прайшла ў сценах раённай бібліятэкі сустрэча з таленавітай мясцовай паэткай Зінаідай Біліда (13.11.15). Падчас паэтычнай сустрэчы прагучалі вершы са зборнікаў паэзіі розных перыядаў творчасці ў аўтарскім выкананні. На словы паэткі прагучалі песні ў выкананні ўдзельнікаў Мастоўскага хору ветэранаў.




  1. 13 лістапада (13.00-19.00) ў Мастоўскай раённай дзіцячай бібліятэцы гродзенскай крамай-клубам “Кубик” была праведзена прэзентацыя-навучанне па знаёмству з інтэлектуальнымі, лагічнымі, стратэгічнымі настольнымі гульнямі дзяцей малодшага школьнага ўзросту, падлеткаў і для арганізацыі сямейнага адпачынку. Паспаборнічаць у гульнёвым майстэрстве прыйшлі як дзеці, так і дарослыя. Усе прысутныя з задавальненем удзельнічалі ў настольных гульнях і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.




  1. У заключны дзень Тыдня культуры Мастоўшчыны прайшла творчая сустрэча чытачоў з папулярнай беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай, аўтарам вядомых раманаў “Территория души”, “Площадь согласия”, “Миг бесконечности”, а таксама некалькіх вершаваных зборнікаў. Гэта быў даверлівы дыялог пісьменніцы з чытачамі, які цягнуўся на працягу двух гадзін і прайшоў на адным дыханні. Падчас сустрэчы аўтарка дэкламавала вершы, якія выклікалі глыбокае суперажыванне кожнага слухача. У ходзе мерапрыемства быў прадэманстраваны буктрэйлер да новага зборніка вершаў Наталлі Батраковай “Экстрасистолы любви”. Падарункам для ўсіх прысутных стала выкананне аўтарскіх песень на ўласныя вершы, пакладзеныя на музыку вядомым беларускім кампазітарам Сяргеем Сухамліным. Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі набыць кнігі пісьменніцы і атрымаць аўтограф.


Закон и современный подросток
У бібліятэцы быў рэалізаваны бібліятэчны міні-праект “Феміда”, у рамках якога 23 лістапада ў Мастоўскай раённай бібліятэцы для вучняў старэйшых класаў гімназіі №1 г.Масты прайшло заключнае мерапрыемства - марафон прававых ведаў “Закон и современный подросток”.
На пачатку сустрэчы, якая прайшла ў форме дыялогу, супрацоўнік бібліятэкі прапанавала падлеткам адказаць на некалькі пытанняў прававога характару.
Затым перад прысутнымі выступіла часова выконваючая абавязкі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Мастоўскага РАУС Ланкевіч Ірына Іванаўна. Супрацоўнік інспекцыі пазнаёміла юнакоў і дзяўчат са станам правапарушэнняў сярод непаўналетніх у раёне, расказала пра правапарушэнні, за якія падлеткі нясуць крымінальную адказнасць, прывяла канкрэтныя прыклады, якія часцей за ўсё сустракаюцца ў практыцы.
Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты даведаліся, калі можна і трэба звяртацца за дапамогай да прадстаўнікоў закона, як паводзіць сябе ў розных жыццёвых сітуацыях.
Я люблю чытаць!
1 верасня супрацоўнікамі Мастоўскай раённай бібліятэкі для вучняў 10-га класа гімназіі №1 г.Масты быў праведзены вечар маладзёжных book-сімпатый “Я люблю чытаць!”, прымеркаваны да Года моладзі і да Дня ведаў. Гаворка на сустрэчы ішла пра ролю кнігі і чытання ў жыцці чалавека. Падчас мерапрыемства было праведзена міні-апытанне “Што чытае моладзь?”, якое выявіла найбольш папулярныя кнігі сярод юнакоў і дзяўчат. Вечар маладзёжных book-сімпатый уключаў: гутарку каля выставы-рэкамендацыі “Книжный мир молодёжи”, дзякуючы якой прысутныя пазнаёміліся з самымі папулярнымі кнігамі сярод моладзі: Дж.Сэлінджэра “Над пропастью во ржи”, Р.Брэдберы “451 градус па Фаренгейту”, С.Колінз “Голодные игры”, творамі М.Булгакава, Ф.М.Дастаеўскага, Б.Акуніна, Д.Браўна, С.Кінга, Э.М.Рэмарк і іншымі, а таксама літаратурны верыфікатар “Скажите: верите вы или нет, что…”, падчас якога вызначыліся найлепшыя знаўцы літаратуры. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй.

Псіхалагічны погляд на праблему насілля ў сям’і
і ролю жанчыны ў сучасным грамадстве
13 мая ў Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшоў семінар “Псіхалагічны погляд на праблему насілля ў сям’і і ролю жанчыны ў сучасным грамадстве”, удзельнікамі якога сталі работнікі бібліятэчных і клубных устаноў раёна.
Работа семінара пачалася з прывітальнага слова дырэктара ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Стэльмах Таццяны Іосіфаўны.
З прэзентацыяй “Защитим себя от насилия” выступіла Еўдакімава Ірына Мікалаеўна, загадчык аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна”, якая звярнула ўвагу прысутных на праблемы і прычыны хатняга насілля. Удзельнікі семінара даведаліся, куды можна звярнуцца за дапамогай, пра работу створанага пры цэнтры крызіснага пакоя для часовога знаходжання жанчын, якія пацярпелі ад насілля ў сям’і. Псіхолаг цэнтра Карповіч Наталля Георгіеўна ў сваім выступленні “Соблазнов много – жизнь одна” (Профилактика ВИЧ-СПИД) пазнаёміла прысутных з аператыўнай інфармацыяй пра сітуацыю ВІЧ-СНІД на Беларусі, у Гродзенскай вобласці і Мастоўскім раёне. Вялікую цікавасць у работнікаў культуры выклікаў псіхалагічны трэнінг “Жизнь с болезнью”.
На семінар была запрошана матушка Злата Храма ў гонар іконы Божай Маці “Всех скорбящих Радость”, якая ў сваім выступленні расказала пра ролю жанчыны ў сучасным грамадстве з погляду праваслаўя, а таксама пазнаёміла з праваслаўнымі перыядычнымі часопісамі, якія могуць быць карыснымі для чытання.
Удзельнікі семінара заслухалі даклад загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Навагродскай Надзеі Дзянісаўны “Библиотека и семья: грани взаимодействия”, якая звярнула ўвагу работнікаў культуры на новыя кірункі работы з сям’ёй, неабходнасць цеснага супрацоўніцтва бібліятэкі і сям’і. Былі дадзены метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі кніжных выстаў, традыцыйных і новых формаў масавай работы з сем’ямі, дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў.
Галоўны бібліёграф ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Рабецкая Алена Станіславаўна ў сваім выступленні “Организация деятельности публичных центров правовой информации на базе библиотек по правовой поддержке семьи” паведаміла прысутным пра ролю публічных цэнтраў прававой інфармацыі і нарматыўна-прававое забеспячэнне папярэджання насілля ў сям’і.
Падчас семінара прайшоў абмен вопытам. Навіцкая Марына Аляксандраўна, загадчыца Лунненскай сельскай бібліятэкі пазнаёміла калег з работай жаночага клуба “Сучасніца”, а таксама з міні-праектам “СУПЕР WOMEN”, каардынатарам якога яна з’яўлялася.
Вопытам па арганізацыі работы з сем’ямі падзялілася загадчыца Гудзевіцкага ЦДК Чэрнік Антаніна Мікалаеўна.
Адкрыты прагляд літаратуры “Книга в жизни твоей семьи” быў праведзены загадчыцай аддзела абслугоўвання ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Пакаціла Людмілай Іосіфаўнай. Прысутныя пазнаёміліся з літаратурай па сямейнаму выхаванню, дзіцячай літаратурай для дарослых, праваслаўнай літаратурай, творамі сусветнай і сучаснай мастацкай літаратуры, у якіх закранаецца тэма сям’і.
Увазе прысутных былі прапанаваны выставы “Дорога в никуда” і “Путь к успеху”, на якіх былі прадстаўлены выдавецкія працы аддзела бібліятэчнага маркетынгу. Яны інфармавалі пра тое, як пабудаваць сямейнае шчасце, пра каханне і ўзаемаразуменне ў сям’і, а таксама аб праблеме хатняга насілля і шляхах выхаду з крызісных сітуацый.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі распаўсюджаны буклеты “Кухня без насилия”, “Здесь Вам окажут помощь” з каардынатамі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Прыемным завяршэннем семінара стаў прагляд відэакліпа на песню “Погода в доме”.
Дзень памяці
6 мая напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень памяці. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі: непаўналетні вязень фашысцкіх канцлагераў Кучэўскі Міхаіл Міхайлавіч, старшыня Мастоўскага раённага савета ветэранаў Паплаўскі Мікалай Акімавіч.
У рамках Дня памяці была ўрачыста адкрыта выстава-успамін “Подзвігу дарога ў вечнасць”. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з выданнямі, якія адлюстроўваюць усе аспекты Вялікай Айчыннай вайны: знакавыя бітвы, подзвігі народа на фронце і ў тыле, мужнасць і гераізм абаронцаў Брэсцкай крэпасці і інш. На выставе таксама былі прадстаўлены арыгінальныя экспанаты перыяду Вялікай Айчыннай вайны з фондаў ДУК “Мастоўскі музей «Лес і чалавек»”, ДУК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”. Дапоўнілі выставу атрыбуты ваеннага часу, узнагароды і франтавыя лісты.
Прадоўжыў мерапрыемства агляд выставы малюнкаў навучэнцаў Мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў “Мы толькі чулі пра вайну”, якая размясцілася ў раённай дзіцячай бібліятэцы.
Дзень памяці завяршыла пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” пад назвай “Слава табе, пераможца салдат!”. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі гасцям пра значэнне Дня Перамогі, які застаецца свяшчэнным днём для ўсіх людзей нашай краіны, пра асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны, пра вырашальныя бітвы і гераізм савецкіх салдат. Асаблівую цікавасць выклікала ў прысутных інфармацыя пра падзеі вайны на тэрыторыі Мастоўскага раёна.
Затаіўшы дыханне, са слязамі на вачах слухалі ўдзельнікі мерапрыемства расказ пра цяжкае ваеннае дзяцінства непаўналетняга вязня фашысцкіх канцлагераў Кучэўскага Міхаіла Міхайлавіча. З віншавальным словам выступілі старшыня Мастоўскага раённага савета ветэранаў Паплаўскі Мікалай Акімавіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама Дзейкало Сяргей Сяргеевіч. Упрыгожваннем сустрэчы сталі музычныя нумары, песні ваенных гадоў у выкананні выхаванцаў ДШМ.
Вайна. Радзіма. Перамога
28 красавіка ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” Мастоўскай раённай бібліятэкі прайшоў вечар грамадзянскай паэзіі “Вайна. Радзіма. Перамога”, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні СШ №5, гімназіі №1, супрацоўнікі бібліятэкі. У рамках вечара адбылася сустрэча з членамі Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч, Тамарай Мазур, Дзмітрыем Радзівончыкам, Браніславам Ермашкевічам. Паэты чыталі свае вершы, у якіх заклікалі да міру, адзінства, яднання.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел мясцовыя паэты: Галіна Васілеўская, Зінаіда Біліда, вучаніца гімназіі №1 Галонская Надзея. Прысутныя з задавальненнем слухалі іх вершы, прысвечаныя роднай Мастоўшчыне.
Да мерапрыемства была прымеркавана кніжная выстава “Гродзеншчына літаратурная”.

Нет на свете Родины милее, чем моя Мостовская земля
14 студзеня 2015 года ў літаратурна-мастацкай гасцёўні ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне “Нет на свете Родины милее, чем моя Мостовская земля”, прысвечанае 75-годдзю заснавання Мастоўскага раёна. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы старэйшых класаў гімназіі №1 г.Масты. Гаворка на мерапрыемстве ішла пра гісторыю ўтварэння і развіцця Мастоўскага раёна, горада Масты. На пасяджэнні выступіў галоўны рэдактар раённай газеты “Зара над Нёманам” Звяровіч Станіслаў Рышардавіч, якія пазнаёміў прысутных з гістарычным мінулым роднага краю. Цікавымі ўспамінамі аб развіцці раёна ў 90-я гады, рабоце галоўнага прадпрыемства ААТ “Мастоўдрэў” падзяліўся былы 2-сакратар Мастоўскага райкама КПБ Станчыц Еўстафій Георгіевіч. Аб рабоце майстар-класаў па кераміцы, саломапляценню, ткацтву расказала дырэктар Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў Новік Жанна Лявонцьеўна. Упрыгожыла мерапрыемства выступленне навучэнцаў ДШМ, у выкананні якіх прагучалі музычныя творы. Да юбілею раёна была аформлена кніжная выстава “На Прынёманскіх хвалях” Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй, якая дала магчымасць убачыць прыгожыя краявіды, якія з’яўляюцца візітнай карткай раёна і адносяцца да “Сямі цудаў Мастоўшчыны”.

Учреждение культуры “Гудевичский государственный литературно-краеведческий музей”

Выстаўкі і мерапрыемствы за 2015 год

1. Арганізавалі персанальную выставу мастака Уладзіміра Шэўчыка (г.Ваўкавыск) “Ілюстрацыі з маёй душы. Філасофія Wlada Shewoa” 21.03.-28.04.2015

2. Арганізавалі выставу да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (з фондаў музея) “Нельга забыць” 08.05.-06.07.2015

4. Арганізавалі фотавыставу “Выбранае” (фотаздымкі з фондаў музея) 15.07.-15.08.2015

5. Арганізавалі персанальную выставу работ мастака Дзмітрыя Іваноўскага “Жыццём адданы” 19.08.-02.11.2015

6. Арганізавалі выставу “Юбілейны агляд - 2015” (з фондаў музея) Працуе з 14.12.2015

7. Арганізавалі выставу “Навагодняя казка” (з фондаў музея навагоднія цацкі, паштоўкі і т.п.) Працуе з 21.12.2015

8. Арганізавалі аднадзённую выставу “Запрашаем на Гудзевіцкі падворак” з фондаў музея сумесна з ЗАТ “Гудзевічы” на свяце горада Масты 26.09.2015

9. Арганізавалі выставу “Узорнае ткацтва” (з фондаў музея) З 18.02.2015

10. Арганізавалі выстаўку “АзБукіВедзі” сумесна з УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” 09.11.-08.12.2015 г.

11. Праводзілі анімацыйную праграму “Калі ласка, у хату!” з гульнёвай праграмай “У гасцях у Сымоніхі і Лявоніхі” . на працягу года

12 Праводзілі тэатралізаванае мерапрыемства “Калядкі – добрыя святкі!” студзень

снежань

13 Правялі ўрачыстае адкрыццё выставы “Ілюстрацыі з маёй душы. Філасофія Wlada Shewoa” і сустрэчу з мастаком Уладзімірам Шэўчыкам (г.Ваўкавыск) 21.03.2015



14 Правялі прэзентацыю выставы з фондаў музея да 70-годдзя Перамогі ў ВАВ “Нельга забыць” 09.05.2015

15 Правялі інтэрактыўную гульню “Скарбы музея” да Міжнароднага дня музеяў 18.05.2015

16 Правялі вечарыну “Мой родны кут” 22.05.2015

17 Правялі прагляд фільма “Железной гвардии рядовой” (прысвечаны ветэрану ВАВ Багдану П.М.) 04.07.2015

18 Правялі вечарыну памяці мастака-земляка Дзмітрыя Іваноўскага, прымеркаваную да адкрыцця яго персанальнай выставы 22.08.2015

19 Правялі мерапрыемства да дня пажылых людзей “Людзі пажылыя, сэрцам маладыя” 02.10. 2015

20 Правялі прэзентацыю выставы “АзБукіВедзі” 14.11.2015

21 Правялі мерапрыемства “Літаратурная гасцёўня” (сустрэча з гродзенскімі пісьменнікамі). 11.12.2015


Основные мероприятия прошедшие в учреждениях культуры клубного типа Мостовского района в 2015 году.

№п/п Название мероприятия Дата проведения Учреждение

1. Концертный марафон художественного творчества клубных учреждений перед населением “Этот великий праздник – День Победы”, посвящённый 70-летию Великой Победы.”. февраль-март клубные

учреждения

2. Анимационная программа На протяжении года Гудевичский ЦДиК

3. Праздник «Масленица» март агр. Пацевичи, агр. Милевичи

4. Концерты художественного творчества «Беларусь синеокая» в отдалённых деревнях, ко Дню единения Беларуси и России апрель клубные учреждения

5. участие в областном фестивале регионольного фольклора

“Панямоння жыватворныя крыніцы” май Гудевичский ЦДК, Озёрковский СК

6. участие в областном смотре-конкурсе любительских объединений “Свет захапленняў” май Струбницкий ЦДК, Хартицкий ЦДК, Милевичский СДК

7. Народное гуляние «Мир дому твоему», посвящённое Дню Победы. май Гудевичский ЦДК

8. Премьера музыкального спектакля «Карнавал цветов», в постановке образцового театра «Чароўны капялюшык» июнь Гудевичский ЦДК

9. Праздник «Мир планете – счастье детям», посвящённый международному Дню защиты летей. июнь Дубненский ЦДК

10. Праздник улицы Озёрная деревни Гудевичи «Живём мы по соседству». июнь Гудевичский ЦДК

11. Митинг-реквием, посвящённый началу ВОВ «Кто-то родом из детства, а я из войны», июнь Хартицкий ЦДК

12. Праздник деревни в д. Самуйловичи «Ёсць на зямлі такі куточак!». июнь Пацевичский СДК

13. Праздник детства «Будем верить в чудеса». июнь Стрелецкий СК

14. Праздничные концерты «Са святам міра і дабра” ко Дню Независимости. июль отдалённые деревни сельских Советов

15. Праздник «Купальская ночка». июль Дубненский ЦДиК, Правомостовский ЦДиК, Хартицкий ЦДиК,

СК «Глядовичи»

16. Праздник деревни Мижево «Мой родны кут, як ты мне мілы». июль СК «Зарудавье»

17.


Праздник деревни Букштово « Добры дзень, суседзі!» июль СК «Озёрки»

18. Праздник деревни Ярчаки “ Сінявокая вёсачка” август СК «Голубы»

19. Праздник деревни Макары “ Мой родны кут” июль Куриловичский ЦДиК

20. Праздник д.Кривульки «Деревенька моя синеглазая». август СК “ Микелевщина”

21. Праздник д.Глядовичи “У нас талентаў, як у лесе грыбоў”. август СК “Глядовичи”

22. Праздник « Дожинки» август Гудевичский ЦДиК, Правомостовский ЦДиК, Рогозницкий ЦДиК, Пацевичский ЦДиК, Дубненский ЦДиК, Хартицкий ЦДиК

СК Глядовичи

23. Праздник улицы Центральная агрогородка Гудевичи «Есть улица такая». сентябрь Гудевичский ЦДиК

24. Концерты художественного творчества «За сильную, процветающую Беларусь» сентябрь клубные учереждения района, отдалённые деревни

25. Концерты коллективов любительского творчества ко Дню выборов Президента Республики Беларусь. октябрь Избирательные участки Мостовского района

26. Концерты коллективов любительского творчества «Поклон тебе, сельхоз-работник» ко Дню работников сельского хозяйства. ноябрь Клубные учереждения района.

27. Неделя культуры: концерты коллективов любительского творчества 9-15 ноября Клубные учереждения района

28. Праздничное колядование «Святая ноч». декабрь Струбницкий ЦДиК

29. Концерт коллективов любительского творчества «Доброе сердце» ко Дню инвалидов в Доме – интернате. декабрь Правомостовский ЦДиК



30. Новогодние мероприятия декабрь Клубные учреждения района


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка